Год беларускага мыслення

Page 1

Тэхналогіі Індывідуальнасць Уяўленні Выстава

Мысленне Інтэлектуалы Кнігі Кантэкст

Выклікі

Будучыня

Гісторыя

Вобразы

Медыі

Беларусь

Беларусский журнал

Будзьма беларусамі!

Беларускі калегіюм

Лятучы ўніверсітэт

ЕўраБеларусь

ГОД БЕЛАРУСКАГА МЫСЛЕННЯ

Сутнасць Цытуй сваё Ліючаяся форма

Ідэнтычнасць Культура Сучаснасць Утопія

Ідэя

Анталогія

Традыцыя


• • • • • • •

Беларускае мысленне — гэта самаразуменне нацыі, шлях асэнсавання яе сутнасці ды прызначэння, пошук ідэнтычнасці на ростанях культурных уплываў ды традыцый.

Падчас Года мы імкнуліся засяроддзіцца на некалькіх накірунках:

Усведамляючы значнасць ­мыслення для фармавання беларускай ідэнтычнасці, шэраг грамадскіх ініцыятыў і арганізацый ­абвесцілі Год ­беларускага мыслення. У ­межах Года мы хацелі звярнуць увагу на тое, што Беларусь мае свой ­унікальны інтэлектуальны­н­ аробак, сваю традыцыю, якая дае нам падмурак для сённяшняга мыслення і дзеяння, для разумення сябе.

Зрабіць бачнай і прысутнай у сучаснасці інтэлектуальную гісторыю Беларусі; Пазначыць актуальныя ­выклікі, якія сёння натхняюць на ­мысленне, патрабуюць а­ дказаў і ствараюць уяўленні пра ­сучасны свет, культуру і сябе; Пашырыць простору ­існавання беларускага мыслення: ад ­адмысловых суполак і інстытуцый да шырокага культурнага асяродку, паўсядзённага жыцця і адчування сваёй ідэнтычнасці.

Міжнародны кансорцыюм «ЕўраБеларусь» Лятучы ўніверсітэт Беларускі калегіюм Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” Беларускі саюз дызайнераў “Мова Нанова” Беларусский журнал



Віцебск

СПАДЧЫНА ІГНАТА АБДЗІРАЛОВІЧА Маладзечна

Ігнат Абдзіраловіч — аўтар ­маленькага эсэ “Адвечным шляхам” і несувымерна вялікай ідэі “­ліючайся формы”. Амаль ­невядомы ў ­мінулым стагоддзі, цяпер ён бачыцца як пачынальнік самастойнай беларускай інтэлектуальнай традыцыі. Пра тэкст, гісторыю і міфы яго ­ўзнікнення, пра ідэі і асобу ­аўтара ў розных гарадах Беларусі ­разважалі і дыскутавалі: Валянцін ­Акудовіч, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Міхаіл Баярын, Павел Баркоўскі, Уладзімір Мацкевіч і ­Тацяна Шчытцова

Мінск

Магілеў

Бабруйск

Гомель


БЕЛАРУСКАЕ МЫСЛЕННЕ. КОД ПРЫСУТНАСЦІ

У 2016 годзе Лятучы ўніверсітэт і Беларускі калегіум выпусцілі ў свет другую Анталогію сучаснага ­беларускага мыслення. Яна ахапіла перыяд з 2000-га па 2015-й гады і выйшла пад назвай “Код прысутнасці”, самой гэтай намінацыяй пазначаючы новы этап існавання беларускага ­мыслення, яго сталенне і фармаванне ­выразных рысаў. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў: тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, і крытыка падыходаў, і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, і паглыбленне ў ­карані цывілізацыі ад самага ­пачатку, і асэнсаванне Беларусі “якой яна ёсць”.

Ігар Бабкоў Сяргей Дубавец Віталь Сіліцкі Максім Жбанкоў Уладзімір Абушэнка Вольга Шпарага Мікалай Сямёнаў Аляксандр Грыцанаў Павел Баркоўскі Таццяна Шчытцова Валянцін Акудовіч Уладзімір Мацкевіч Сяргей Санько Міхаіл Баярын Міхал Анемпадыстаў Уладзімір Лобач Алесь Разанаў Андрэй Казакевіч Уладзімір Фурс Мікалай Кацук Альміра Усманава Пётр Рудкоўскі Ірына Дубянецкая

Аўтары

Анталогія стварае пэўную праекцыю, дае оптыку, якая дазваляе ­ўбачыць сітуацыю цэласна, ­пазначае адметнасць і адрознасць асобнага перыяду, а таксама ­выбудоўвае нашую агульную ­інтэлек­туальную гісторыю.


COGITO ALBARUTHENIAE

“Сучаснасць мыслення — гэта знаходжанне ў пэўным часе, які мае культурныя, ­гістарычныя і палітычныя каардынаты. ­Гэтая выстава стварае для нас усіх гістарычны і культурны кантэкст існавання і развіцця”

З 16 па 25 верасня 2016 года ў ­мінскай прасторы “Корпус8” ­працавала незвычайная выстава “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”. Энцыклапедыі, анталогіі, альманахі, зборнікі, кнігі, часопісы, ­перыёдыкі — агулам больш за 200 аб’ектаў, якія прадстаўляюць самыя цікавыя ­інтэлектуальныя выдавецкія праекты ў Беларусі за апошнія 30 гадоў. Пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой ­палове 1980-х гадоў праз шматлікія

Таццяна Вадалажская, каардынтар Лятучага ўніверсітэта

філасофскія развагі ў самых розных ­выданнях, а ад пачатку 1990-х гадоў ­выбухнула вялікай ­колькасцю ­інтэлектуальных перыёдык, часопісаў, зборнікаў, анталогій ды ­энцыкляпедый. Панарама беларускага мыслення “Cogito Albarutheniae” (“Мыслю Беларусь”) дазволіла пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і ­пераканацца, што Беларусь — краіна мысляроў. Выстава стала цэнтральнай ­падзеяй Тыдня беларускага ­мыслення.



COGITO ALBARUTHENIAE



Зразумець сябе — гэта не только выбудаваць сувязь з мінулым, але зразумець будучыню і асэнсаваць актуальныя выклікі часу. “Беларуская мара”, утопія — гэта агульнае неба, пад якім ёсць магчымасць ­будаваць свае асабістыя траекторыі, ­рэалізоўваць праекты ці разгортваць дзейнасныя праграмы. Усё часцей мы заўважаем, што мінулыя арыенціры разбураюцца, “неба” зніжаецца, прастора ўяўленняў і мараў становіцца ўсе прасцей. Лятучы ўніверсітэт, Центр еўрапейскай трансфармацыі і “Беларусский журнал” намагаліся інтэлектуальнымі і культурнымі высілкамі “падняць неба”, ­прапанаваўшы вобразы, канцэпты, ідэі і нават фантазіі, якія вымагаюць не ­рэалізацыі, а супольнага ўяўлення,­ ­бачання і памкнення.


11–12 сакавіка 2016 года ў Мінску адбылася канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, ­праекты і ўтопіі”, на якой удзельнікі ­спрабавалі ўявіць сабе Беларусь праз 50 гадоў такой, якой ёй варта было б быць. Далей тэму працягнулі публічныя лекцыі і дыскусіі, якія аб’ядналіся ў серыю “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”. Рух у будучыню падхапілі медыя­ рэсурсы: “Беларусский ­журнал” і сайт “ЕўраБеларусь”, дзе ­з’яўляліся адмысловыя ­матэрыялы, прысвечаныя актуальным ­праблемам і новым рашэнням.

За год мы закранулі шмат розных тэм і аспектаў сучаснага жыцця і будучыні краіны: • Формы і спосабы мыслення пра будучыню; • Змена тэхналагічнай парадыгмы і пытанні кіравання; • Выклікі штучнага інтэлекта і гуманітарныя праблемы, ­звязаныя з ягоным развіццём; • Развіццё гарадоў на базе новых тэхналогій; • Новыя сцэнары ў праектаванні гарадоў; • Інтэлектуальная традыцыя і будучыня; • Мастацкія формы ўяўленняў і фармавання вобразу; • Гуманітарныя выклікі ­экалагічных зменаў асяроддзя; • Будучыня медыяпрасторы і яе ўплыву на нашае жыццё; • Біятэхналогіі, генетыка і этычныя пытанні.

Сяргей Сахараў Зміцер Задорын Уладзімір Галянкоў Павел Данейка Уладзімір Мацкевіч Уладзімір Батаеў Ганна Пазняк Ігар Бабкоў Аляксей Варсоба Ірэна Катвіцкая Яраслаў Бекіш Аляксей Крывалап Таццяна Шчытцова Сцяпан Стурэйка



КАМПАНІЯ “ЦЫТУЙ СВАЁ”

Адна з асаблівасцей культуры — яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаем сваё і перадаем увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі.

Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, як быццам цалкам забыўшы тое, што было перад намі. Часцяком мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем ­нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае. Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыцца, і нас саміх. Міхал Анемпадыстаў

35

­збіральнікаў цытат

Кампанія “Цытуй сваё!” ­пачалася ў траўні 2015 года і заклікала ­звярнуцца да найлепшага з беларускай думкі, узгадаць тыя пярліны, на якія мы не зважаем, бо яны побач. Праз медыя і сацыяльныя сеткі было сабрана больш за 250 цытат ад 80 беларускіх інтэлектуалаў, ­мысляроў, ­гарадскіх і культурных дзеячоў. ­Дзясяткі беларусаў уключыліся ў ­пошук думак, вартых цытавання. 23 лістапада 2015 года кампанія “Цытаў сваё!” распачала збор ­сродкаў для выдання зборніка цытат праз платформу Talaka.by, а ўжо напачатку лютага наступнага года адбылася прэзентацыя цытатніка, які адразу атрымаў шырокую папулярнасць.

76 250 80 аўтараў

цытат

чалавек ахвяравалі на выданне


НАСІ СВАЁ! БЕЛАРУСКІЯ ДУМКІ НА ЛЮБЫ ПАМЕР

На саколках людзі звычайна ­друкуюць прыгожыя вобразы і важныя думкі, каб паказаць сваё стаўленне да жыцця і зацікавіць людзей навокал тым, што істотна для чалавека. Менавіта з-за гэтага мы ­вырашылі “выпусціць” сабраныя за лета 2015 года цытаты на волю: на ­вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак, на ­ўсеагульнае абмеркаванне, надрукаваўшы іх на нашай ­штодзённай універсальнай вопратцы — с­ аколках. Мы запрасілі выбітных беларускіх мастакоў і дызайнераў — ­Міхала Анемпадыстава, Алега ­Усціновіча, Артура Вакарава, Вадзіма ­П­ракопчыка, Алену Дашкевіч і Паўла Семчанку — на творчы

пленэр у сядзібу Вайцюшкі, дзе яны шукалі вобразы для беларускіх думак. Творцы мелі магчымасць абраць для сябе ўлюбёныя цытаты, якім яны жадалі б надаць пэўнае візуальнае афармленне. Вынікі працы паўсталі як малюнкі для саколак, якія можна знайсці на сайце: ­ http://sakolki.eurobelarus.info. Падчас пленэру ­працавала ­здымачная група Алены ­Верашчагінай, якая прадставіла свой погляд на падзею ў дакументальнай стужцы “Цытуй сваё!”



ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МЫСЛЕННЯ

Найвышэйшай кропкай і завяршэннем кампаніі стаў Тыдзень беларускага мыслення, які адбыўся 16–25 верасня 2016 года. Разнастайнасць мерапрыемстваў праграмы Тыдня дае падставу ­казаць пра злом стэрэатыпнага ўяўлення, што “мысленне ёсць выключна філасофія”. Дзякуючы арганізатарам і ініцыя­ тывам, якія далучыліся да правядзе­н­ня Тыдня, удзельнікі ўбачылі, што ў інтэлектуальную прастору ­патрапляюць не ­толькі філосафы і навукоўцы, але і музыкі, ­архітэктары, вікіпедысты, праграмісты, журналісты, эколагі. Такім ­чынам, за гэты Тыдзень беларускае мысленне істотна пашырыла межы ўспрымання самога сябе.

Арганізатарамі Тыдня выступілі Міжнародны ­ кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы ­ўніверсітэт, Беларускі калегіум, Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, “Мова Нанова”. Падчас Тыдня была праведзена ­выстава “Cogito Albarutheniae”, а таксама падведзеныя вынікі ­конкурса эсэ “Інтэлектуальная ­спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”.


Да арганізацыі падзей Тыдня далучыліся шмат арганізацый, ініцыятыў і прыватных асоб:

Беларусский Журнал Беларускі архіў вуснай гісторыі Мінская гістарычная майстэрня Супольнасць «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь» Кнігарня «ЛогвінаЎ» Інстытут палітычных даследванняў «Палітычная сфера» Тутэйшы кампендыум Ларп-фабрыка Мінск Супольнасць «Жывая бібліятэка» Супольнасць «Фаланстер» Праект «Наука вне себя» Тэатр “Крылы халопа” Грамадзянская кампанія «Наш дом» Віцебск4ме Гарадзенская бібліятэка Тайм клуб «1387» Мова Нанова. Астравец Press Club Belarus Алесь Плотка


ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МЫСЛЕННЯ

Астравец

Праграма складалася з падзей самых розных фарматаў: ад ­звычайных лекцый, дыскусій і прэзентацый, да меладыкламацый і гульняў жывога дзеяння. Гародня Гэты Тыдзень даў погляд на ­зробленае, на нашу інтэлектуальную гісторыю і сучаснасць, якая вымагае аналізу, разумення і дае ­магчымасць размяшчэння сябе ў кантэксце ­інтэлектуальнай прасторы і ­культуры. Але найбольш каштоўнымі сталі сустрэчы з людзьмі, думкамі, праблемамі, якія будуць скіроўваць нашую працу надалей.

Брест

Апроч гэтага адбылося больш за 50 ­мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі: Мінску, Гомелі, Гродна, Брэсце, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і нават ў Астраўцы

Віцебск

Маладзечна

Мінск

Магілеў

Бабруйск

Гомель



МІНСК, 2016


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.