ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”
філіял “Дзіцячая раенная бібліятэка”
Рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс літаратуры
Слонім 2016
Дарагі дружа. Ты любіш чытаць вершы, каламбуры, скорагаворкі, адгадваць загадкі? Калі любіш, то прапануем табе серыю кніг Міхася Пазнякова “Свет вакол нас”. Тэматыка вершаў разнастайная. Гэта вершы пра радзіму, родную мову, навакольны свет. Кнігі невялікія па аб’ёму і вабяць сваёй займальнасцю, будзяць фантазію, маюць пазнавальнае значэнне.
1
Пазнякоў, М. Залатое поле [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2013. –23 с.– (Свет вакол нас). У кніжку ўвайшлі вершы, скорагаворкі і загадкі пра культурныя расліны, жніво, хлеб. Творы маюць адметнае пазнавальнаеі выхаваўчае значэнне, садзейнічаюць фарміраванню павагі да чалавечай працы, выхаванню працавітасці, любові да роднай прыроды.
Пазнякоў, М. Званочкі велічнай красы [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2013. – 23 с. – (Свет вакол нас). Кветкі… Лугавыя, лясныя, палявыя, садовыя… Якая дзівоснная прыгажосць! Якія водары і фарбы! Менавіта самым разнастайным кветкам Беларусі і прысвечаны вершы, скорагаворкі і загадкі паэта. Нібы жывыя, кветкі паўстаюць на старонках кнігі і заахвочваюць нас любіць і шанаваць усё цудоўнае вакол, упрыгожваць наш свет і кветкамі, і добрымі справамі.
2
Пазнякоў, М. Лясныя дарункі [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2013. – 24 с. – (Свет вакол нас). Кніга вядомага паэта ўключае вершы, скорагаворкі і загадкі пра незвычайныя дары лесу – грыбы. Гэта своеасаблівая энцыклапедыя пра лясное багацце. Аўтар нібы малюе словамі і баравік, і рыжык, і зялёнку, і мухамор, як і многія іншыя грыбы.
Пазнякоў, М. Наша сям’я [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2013. – 31 с. – (Свет вакол нас). У кніжку ўвайшлі вершы, скорагаворкі і загадкі пра маці і тату, бабулю і дзядулю, пра дзяцей, атмасферу, справы і заняткі ў сям’і. Творы паэта садзейнічаюць выхаванню шчырасці, працавітасці, любові да старэйшых, да Радзімы.
3
Пазнякоў, М. Песня прыроды [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 24 с. – (Свет вакол нас). Кніжку склалі вершы, скорагаворкі і загадкі пра нашу дзівосную прыроду, яе незвычайныя з’явы, поры года. У вершах паэт вельмі назіральны і дакладны. Скорагаворкі і загадкі садзейнічаюць развіццю кемлівасці і чуласці да роднага слова.
Пазнякоў, М. Птушынае свята [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 30 с. – (Свет вакол нас). У чарговую кніжку серыі ўвайшлі вершы, скорагаворкі і загадкі пра разнастайны свет птушак. Яны пазнаёмяць чытачоў з багаццем жывой прыроды Беларусі, са з’явамі, што акружаюць нас.
4
Пазнякоў, М. Радзіма [Тэкст]: вершы / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 22 с. – (Свет вакол нас). Кніжку склалі вершы, прысвечаныя роднай Беларусі – цудоўнаму краю, дзе нарадзіўся паэт. Яны апавядаюць і пра далёкае мінулае, і пра нашы дзяржаўныя сімвалы, пра гераізм і працавітасць народа. Пазнякоў, М. Родная мова [Тэкст]: вершы, каламбуры, крылатыя выразы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 24 с. – (Свет вакол нас). Гэта кніжка твораў, прысвеча роднай мове, кнізе, вучобе. У вершах паэт услаўляе духоўнае багацце, якое чалавек спасцігае праз літаратуру і культуру. Крылатыя выразы, скоргаворкі, загадкі запрашаюць да таямніц роднага слова, дапамагаюць адчуць яго непаўторнасць і глыбіню.
5
Пазнякоў, М. Свята ўраджаю [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 22 с. – (Свет вакол нас). Кніжку склалі вершы, скорагаворкі і загадкі пра садавіну, гародніну і ягады. Яркія, змястоўныя вершы маюць не толькі пазнавальнае, але і выхаваўчае значэнне. Скорагаворкі і загадкі істотна дапаўняюць іх, садзейнічаюць паглыбленню фантазіі, развіццю вымаўлення, любові да роднага слова.
Пазнякоў, М. У бары і на двары [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 30 с. – (Свет вакол нас). У чарговую кніжку серыі ўвайшлі вершы, скорагаворкі і загадкі пра дзікіх і свойскіх жывёл. Напісаныя займальна, вобразна і лаканічна, творы садзейнічаюць фарміраванню кемлівасці, чуйнасці да роднага слова.
6
Пазнякоў, М. У заапарку [Тэкст]: вершы, скорагаворкі, загадкі / Міхась Пазнякоў. – Мн.: Нар. асвета, 2013. – 32 с. – (Свет вакол нас). Кніжку склалі вершы, скорагаворкі і загадкі як пра экзатычных, так і пра вядомых у Беларусі жывёл і птушак. Напісаныя маляўніча, займальна, творы пасадзейнічаюць выхаванню любові да братоў нашых меншых.
7
8
Гродзенская вобласць, г.Слонім, вул. Чарняхоўскага,д.2 раб.тэл.: 8(01562)6-22-40 E-mail:biblioteka1967@mail.ru
Складальнік Рэдактар Адказны за выпуск
Якута А.А. Гурская Н.М. Рэпінская Л.У.