Шаноўныя сябры! Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі рада прапанаваць вашай увазе новы прадукт — Агляд грамадскіх падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года. Тут яны ўсе: фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы. Усе падзеі тут вартыя ўвагі, і менавіта таму яны пададзены ў гэтым аглядзе. Апошнім часам у беларускіх няўрадавых арганізацыях пашыраецца практыка рабіць публічныя справаздачы пра вынікі сваёй дзейнасці. Не прэтэндуючы на статус «гадавой справаздачы беларускага трэцяга сектара», гэты Агляд можа быць своеасаблівым яго эквівалентам у частцы інфармацыі пра мерапрыемствы, якія мелі публічны характар і былі скіраваны на незаангажаваную частку грамадства ды прыцягненне да сістэмнай грамадскай працы новых людзей. Некаторыя з гэтых падзеяў мелі нацыянальны маштаб і шырока асвятляліся ў прэсе, іншыя мелі рэгіянальны характар і былі скіраваны на лакальную супольнасць ці іншую вузкую аўдыторыю. Частка імпрэз сталася плёнам самастойнай працы арганізацыі, для рэалізацыі іншых былі ўтвораны шырокія кааліцыі і хаўрусы, дзе высілкі адной арганізацыі памнажаліся за кошт рэсурсаў і магчымасцей іншых. Адны мерапрыемствы былі плёнам крэатыўнага і творчага падыходу, у той час як іншыя сталіся прыкладам паспяховай адаптацыі да беларускіх патрэб напрацовак замежных і міжнародных ініцыятыў. Сярод 51 «гарачага» пункта прадстаўлены ці не ўсе магчымыя напрамкі працы грамадскіх арганізацый, розныя маштабы, розная скіраванасць, розныя прынцыпы фінансавання і прыцягнення рэсурсаў бізнес-сектара і дзяржавы. Усе гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця,
Дзякуем за фота
пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў. Таму наш Агляд павінен разглядацца не толькі як уганараванне найлепшых
Арганізатарам падзей Агляду.
ідэй і падыходаў, а таксама перспектыўных партнёраў, новых форм супрацы, магчымых ментараў і ўзораў для пераймання досведу.
СМІ: Белсат, Бабруйскі кур’ер, Радыё Свабода, Еўрарадыё, Новы час, 34mag.net, racyja.com, ex-press.by, planetabelarus.by, naviny.by.
У гэтай падвоенай якасці мы адрасуем Агляд у першую чаргу самому грамадскаму сектару: у якасці ілюстрацыі ягоных паспяховых
Фатографам: Уладзю Грыдзіну, Тані Капітонавай, Вікторыі Харытонавай, Віялеце Саўчыц, Дар’і Барышнікавай, Дзіяне Пінчук, Івану Іванчанку, Івану Сямёнаву, Леры Субач, Настассі Уткінай, Антону Іусаў, Юрыю Струкаву, Ягору Войнаву, Яўгеніі Налецкай.
Дык не спыняймася!
арганізацый і паспяховых праектаў — не менш важнай з’яўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання
вынікаў дзейнасці ў мінулым годзе і ў якасці падмурка для далейшага развіцця.
Сяргей Мацкевіч, Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА
МАБІЛЬНАЯ ПРАГРАМА reBREST
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ»
REBREST_AR
COMPASS БРЭСТ
REBREST.AR
Calendar 2018–2019
REBREST_AR
КУЛЬТУРНА-АСВЕТНІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА «ГРУНТ» РАЗАМ З ПАРТНЁРАМІ РАСПРАЦОЎВАЮЦЬ МАБІЛЬНУЮ ПРАГРАМУ REBREST — ГІД ПА СТРАЧАНАЙ АРХІТЭКТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ З ТЭХНАЛОГІЯЙ ДАПОЎНЕНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ (AR). Каманда намагаецца зрабіць гід па архітэктурнай спадчыне Брэста, каб любы чалавек меў магчымасць пабачыць той ці іншы страчаны будынак старога горада.
Першы аб’ект у праграме — Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, знакавая для грамадзянскай супольнасці пабудова Брэста, якая зараз знаходзіцца ў руінах. Але цяпер, з дапамогай праграмы, мадэль касцёла можна паглядзець на любой плоскасці, а таксама знайсці тое месца, дзе ён калісьці месціўся.
КРЭАТЫЎ
ІНАВАЦЫІ
КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ, ПІЯР Паралельна з тэхнічнай рэалізацыяй і распрацоўкай, каманда правяла інфармацыйную і краўдфандынгавую кампанію ў падтрымку праграмы. Апроч стандартных інструментаў піяру (прэс-рэлізы ў СМІ, праца з сацыяльнымі сеткамі, стварэнне ролікаў), адбыліся прэзентацыі мадэлі помніка ў дробным маштабе на гарадскіх святах і фестывалях, дзе кожны мог сфатаграфавацца з аб’ектам AR ды выбраць наступны будынак для рэканструкцыі, ахвяраваўшы сродкі ў адмысловыя скарбонкі. Такім чынам каманда расказала пра сябе вялікай колькасці людзей, многія з якіх раней не чулі пра ініцыятыву. Акрамя таго, быў запушчаны краўдфандынг на пляцоўцы MOLAMOLA і ў прасторы краўдфанд-кафэ «Грунтоўня».
Глабальная мэта каманды, якая складаецца з ілюстратараў, праграмістаў, навукоўцаў, дызайнераў, каардынатараў і рэдактараў, — магчымасць прэзентаваць свае ідэі ў гарадской культурнай прасторы, выгляд і змест якой цяжка змяніць з-за ідэалагічных, фінансавых ці іншых прычын.
ВЫНІКІ На гэты момант праграма працягвае распрацоўвацца, дадаюцца новыя аб’екты і функцыі. Вялікі плюс тэхналогіі ў тым, што візуалізаваць аб’ёмныя мадэлі можна ў любым месцы і ў любым маштабе. Смартфоны карыстальнікаў працуюць аўтаномна, калі праграма ўжо спампавана і ўсталявана на тэлефон.
«Як і да любой новай ініцыятывы, да нас першапачаткова ставіліся насцярожана. Але прыкладна за месяц, пасля чатырох асабістых прыёмаў у розных кабінетах, мы атрымалі ўсе неабходныя ўзгадненні. Найбольш пазітыўная камунікацыя адбылася са спецыялістамі аддзелаў турызму і культуры аблвыканкама, а таксама з адміністрацыяй абласнога краязнаўчага музея. Праўда, дапамагаць праекту развівацца фінансава, што для нас найперш актуальна, мясцовыя ўлады пакуль не гатовыя.»
Віктар Клімус, кіраўнік праекта
4
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
5
СВЯТКАВАННЕ БНР 101 У ГРОДНЕ
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card АРГКАМІТЭТ СВЯТКАВАННЯ, ПАЛІТЫЧНЫЯ І ГРАМАДСКІЯ АКТЫВІСТЫ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ COMPASS ГРОДНА Calendar 23 САКАВІКА 2019
BNR100GRODNA
23 САКАВІКА Ў КАЛОЖСКІМ ПАРКУ ГРОДНА ПРАЙШЛІ СВЯТКАВАННІ ДНЯ ВОЛІ. ПАДЗЕЯ БЫЛА ЎЗГОДНЕНА З УЛАДАМІ І ПРАЙШЛА Ў ДОБРАЗЫЧЛІВАЙ АТМАСФЕРЫ БЕЗ ЗАТРЫМАННЯЎ І ПРАВАКАЦЫЙ. 101-Я ГАДАВІНА АБВЯШЧЭННЯ БНР САБРАЛА ТЫСЯЧЫ ЛЮДЗЕЙ З УСЁЙ БЕЛАРУСІ, ЯКІЯ, АКРАМЯ КАНЦЭРТА-МІТЫНГУ, МАГЛІ НАВЕДАЦЬ СВЯТОЧНЫ КІРМАШ, ФУД-КОРТ, ДЗІЦЯЧУЮ ПЛЯЦОЎКУ І ФОТАЗОНУ. АЎДЫТОРЫЯ Яшчэ напярэдадні падзеі арганізатары распаўсюдзілі больш за 10 тысяч запрашальнікаў і віншавальных улётак-паштовак, працавалі з блогерамі і СМІ. Гэта ўсё дапамагло запоўніць пляцоўку — на канцэрце-мітынгу прысутнічала каля 5000 чалавек. Відэатрансляцыя свята, якую вёў тэлеканал Белсат, прыцягнула дадатковую анлайн-аўдыторыю.
6
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
Мерапрыемствы ў Гродне пачаліся з набажэнства «За Беларусь» у Барысаглебскай царкве. Далей быў праведзены мітынг, падчас якога вядоўца Аляксандр Памідораў зачытаў Трэцюю ўстаўную грамату БНР, і канцэрт, які адкрываў магілёўскі рок-гурт «NizKiz». Таксама на свяце выступілі папулярныя выканаўцы: Зміцер Вайцюшкевіч, «Крама», «Дай дарогу!», Лявон Вольскі і «Dzieciuki». А ў перапынках на сцэну для прамовы падымаліся гісторыкі, святары, палітыкі ды арганізатары. Каля галоўнай пляцоўкі працаваў гандлёвы кірмаш, дзіцячы куток, фуд-корт і фотазона.
СУПРАЦА Свята атрымалася дзякуючы супрацы гродзенцаў, актывістаў, журналістаў і валанцёраў з усёй Беларусі. На этапе падрыхтоўкі арганізатары камунікавалі, перш за ўсё, з прадстаўнікамі малога бізнесу, дзеля арганізацыі гандлёвых пунктаў і спонсарскай падтрымкі, ды з Гродзенскім гарвыканкамам, які дазволіў праводзіць мітынг-канцэрт. Сродкі на свята былі сабраны праз краўдфандынгавую кампанію «Адзначым БНР 101 “Дзень Волі 2019” разам!» і прыватныя ахвяраванні.
ВЫНІКІ Пасля таго, як улады адмовілі актывістам у вялікіх пляцоўках: мінскім стадыёне «Дынама», плошчы Свабоды і Палацы спорту — канцэрт у Гродне стаў самай буйной акцыяй Дня Волі 2019. З-за таго, што ўзгадненне мерапрыемства адбылося толькі за 5 дзён да свята, шмат чаго арганізатарам давялося рабіць у аўральным рэжыме, але вынікі ўсё роўна пазітыўныя. Канцэрт-мітынг сабраў вялікую колькасць людзей, а Гродна зноў пацвердзіў статус другой сталіцы БНР.
«Святкаванне адбылося нягледзячы на аўрал па часе і знешнія неспрыяльныя ўмовы. Безумоўная падзяка ўсім, хто прыйшоў на свята, і асобна кожнаму сябру каманды, тым, хто ахвяраваў часам, здароўем і сродкамі дзеля справы! Пасля Дня Волі ў Гродне сфармавалася сталая каманда, якая працягвае працу над кампаніямі ў горадзе і вобласці.»
Вадзім Саранчукоў, старшыня Аргкамітэта БНР101
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
7
ТОК-ШОУ «БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ»
КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ
address-card «АРТ СЯДЗІБА» COMPASS МІНСК, ГОМЕЛЬ, ВІЦЕБСК, БАБРУЙСК, БРЭСТ, ГРОДНА Calendar ВОСЕНЬ 2018–ВОСЕНЬ 2019
BELARUSKAMOUNYJA
«БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ» — ШТОТЫДНЁВЫ ПРАЕКТ «АРТ СЯДЗІБЫ», ЯКІ ЛАДЗІЎСЯ Ў МЕЖАХ ГОДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. КОЖНУЮ СЕРАДУ Ў МІНСКУ І ДРУГІХ ГАРАДАХ БЕЛАРУСІ АДБЫВАЛІСЯ СУСТРЭЧЫ, НА ЯКІХ НОСЬБІТЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З РОЗНЫХ СФЕР ЖЫЦЦЯ ДЗЯЛІЛІСЯ СВАЁЙ ГІСТОРЫЯЙ ПЕРАХОДУ НА ЯЕ І, У ФАРМАЦЕ РАЗМОВЫ, АДКАЗВАЛІ НА ПЫТАННІ ВЯДОЎЦАЎ І НАВЕДВАЛЬНІКАЎ ІМПРЭЗЫ.
ЯК ЗРАБІЛІ З восені 2018 года штосераду свае гісторыі расказвалі як публічныя асобы, напрыклад, Андрэй Хадановіч, спявачка Паліна ці Віталь Гуркоў, так і «звычайныя» людзі — беларускамоўныя ўрачы, юрысты ці прадаўцы. Акрамя Мінска, мерапрыемствы прайшлі і ў рэгіёнах: у Гомелі, Віцебску, Бабруйску, Брэсце, Гродне, на іх запрасілі мясцовых беларускамоўных герояў. Арганізатары не спыніліся на правядзенні імпрэз, таксама каманда запісала і выклала ў сеціва 9 падкастаў з гісторыямі людзей, якія размаўляюць па-беларуску.
8
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
АХОП АЎДЫТОРЫІ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
КРЭАТЫЎ
Сродкі на правядзенне імпрэз, арэнду і тэхнічнае абсталяванне збіралі як на саміх мерапрыемствах (праз free-donation), так і праз краўдфандынгавую пляцоўку «MOLAMOLA». Сабраныя на краўдзе грошы пайшлі на распрацоўку «Дапаможніка па пераходзе на беларускую мову». У кнізе будуць змешчаны карысныя парады, спасылкі на сайты, дзе можна знайсці беларускамоўныя кнігі, музыку, а таксама гісторыі людзей, якія карыстаюцца беларускай мовай.
МЭТА ПАДЗЕІ Праект быў накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай, і барацьбу з імі. Арганізатары намагаліся паказаць, што ў сучасным грамадстве беларускай мовай карыстаюцца людзі розных прафесій, а не толькі настаўнікі ці «апазіцыянеры». З дапамогай штотыднёвых імпрэз каманда, на прыкладах герояў, натхняла публіку больш выкарыстоўваць беларускую мову ў жыцці і лаяльна ставіцца да яе. Сустрэчы адбываліся ў межах кампаніі «Беларускамоўны», якая заклікала назваць беларускую мову роднай падчас Перапісу насельніцтва 2019.
ВЫНІКІ Арганізатары здолелі паказаць «звычайным» людзям жывую беларускую мову, зрабілі крок да разбурэння наяўных у грамадстве стэрэатыпаў, звязаных з беларускамоўнымі асобамі, а таксама папулярызавалі дзейнасць «Арт Сядзібы».
«Вельмі важна, што падчас праекта мы паказалі жывую беларускую мову і вельмі розных беларускамоўных людзей. Здолелі натхніць публіку больш пазітыўна ставіцца да роднай мовы і размаўляць па-беларуску. Акрамя таго, безумоўна, мы і самі вырваліся са сваіх унутраных бурбалак, калі падаецца, што ўсе вакол размаўляюць па-беларуску.»
Бася Пучынская, арганізатарка
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
9
ГРАМАДСКАЯ КАМПАНІЯ «ВАНДРОЎНАЯ КНІГАРНЯ»
ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ
address-card ЛІТАРАТУРНЫ ДОМ «ЛОГВІНАЎ» І БЕЛАРУСКІ ПЭН-ЦЭНТР COMPASS МАЛЫЯ ГАРАДЫ, МЯСТЭЧКІ І ВЁСКІ БЕЛАРУСІ
LOHVINAU.BY
Calendar ВЕРАСЕНЬ 2019–…
VANDROUNAJA
ВАНДРОЎНАЯ КНІГАРНЯ — ПРАЕКТ, ІНІЦЫЯВАНЫ З МЭТАЙ ПАШЫРЭННЯ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ І ІНШАЗЕМНАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Ў МАЛЫХ ГАРАДАХ, МЯСТЭЧКАХ І ВЁСКАХ БЕЛАРУСІ.
Акрамя таго, Вандроўная Кнігарня — перасоўная публічная прастора, здольная аб’яднаць вакол сябе творчыя і інтэлектуальныя сілы. Арэна для дэбатаў, абмеркаванняў і крэатыўных практык.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
КРЭАТЫЎ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
ФАРМАТ ПАДЗЕІ Аўтамабіль, наладаваны кнігамі, наведвае абласныя і раённыя цэнтры, пасёлкі і вёскі, у якіх адсутнічаюць бібліятэкі, адчуваецца нястача найноўшых выданняў, а таксама не сфармавана інфраструктура для людзей з інваліднасцю. У праграме праекта — публічныя дыскусіі з сучаснымі літаратарамі, творчыя сустрэчы з партнёрамі з мастацкіх, тэатральных, медыйных і іншых крэатыўных галін, аўтарскія чытанні і воркшопы па крэатыўным пісьме, а таксама праграмы для дзяцей і музычныя выступы.
Праект натхнёны амерыканскай традыцыяй перасоўных бібліятэк. Як і заходнія калегі, каманда мяркуе, што літаратура і чытанне з’яўляюцца не толькі арганічным складнікам асабістага досведу кожнага, але і абавязковым элементам грамадскага жыцця краіны. Менавіта калектыўнае вымярэнне дазваляе раскрыць патэнцыял літаратуры як генератара думак, агучванне і абмеркаванне якіх выклікае рэзананс. Гарантам поспеху гэтага працэсу з’яўляецца ідэйны пасярэднік — публічная прастора, якая фармуе цікавасць да перфарматыўных аспектаў чытання, спрыяе дыялогу паміж рознымі гульцамі культурнага поля і развівае звычку крытычнага стаўлення да рэчаіснасці.
ВЫНІКІ У апошнія гады ў Беларусі актыўна засвойваюцца механізмы і інструменты стварэння публічных прастор. Аднак такі фармат арганізуецца пераважна ў сталіцы і не прадугледжвае стымуляцыі цікавасці да чытання. Такім чынам, літаратура выпадае са слоўніка штодзённасці, а жыхары рэгіёнаў застаюцца выключанымі з публічных дыскусій. Менавіта гэты прабел імкнецца запоўніць праект.
«Вандроўная Кнігарня — грамадская кампанія, якая накіравана на тое, каб данесці беларускамоўныя кнігі ў тыя месцы, дзе іх папросту няма. Мы ведаем, што гэтыя кнігі можна набыць і пачытаць у бібліятэках у вялікіх гарадах, але ў маленькіх гарадах абставіны значна горшыя.»
ЧЫМ НАТХНЯЛІСЯ Галоўная мэта кампаніі ў тым, каб забяспечыць усіх ахвочых месцам, дзе ў нефармальнай атмасферы можна абмеркаваць прачытанае і напісанае.
Аляксандра Логвінава, каардынатарка праекта
10
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
11
АДКРЫЦЦЁ ПОМНІКА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «ПРЫПЫНАК АДАМОВІЧА»
ADAMOVICH.BY
COMPASS ПАСЁЛАК ГЛУША, БАБРУЙСКІ РАЁН
ADAMOVICH.ALES РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
Calendar 9 ЛІСТАПАДА 2019
9 ЛІСТАПАДА Ў ПАСЁЛКУ ГЛУША АДБЫЛАСЯ ЦЫРЫМОНІЯ АДКРЫЦЦЯ БЮСТА АЛЕСЯ АДАМОВІЧА. ІНІЦЫЯТАРАМ ІДЭІ СТВАРЫЦЬ ПОМНІК ВЯДОМАМУ ПІСЬМЕННІКУ СТАЎ АКТЫВІСТ АНДРЭЙ АРХІПЕНКА, КАМАНДА ЯКОГА ПРАЦАВАЛА НАД ПРАЕКТАМ БОЛЬШ ЗА ГОД. У ВЫНІКУ ГРАМАДСКУЮ ІНІЦЫЯТЫВУ ПАДТРЫМАЛІ МЯСЦОВЫЯ ЎЛАДЫ, А НЕАБХОДНЫЯ СРОДКІ САБРАЛІ ПРАЗ КРАЎДФАНДЫНГ.
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
СУПРАЦА Каманда камунікавала і супрацоўнічала з ГА «Таварыства беларускай мовы» і ЗБС «Бацькаўшчына». Адкрыццё бюста было арганізавана ў партнёрстве з Бабруйскім райвыканкамам і Глушанскім сельсаветам, а Магілёўскі райвыканкам узгадніў усталяванне помніка. Адбылася станоўчая супраца з Беларусбанкам, Тайм-клубам «1387», у якім праходзілі сустрэчы і мерапрыемствы перад адкрыццём, будаўнічай фірмай «ДорФорт».
У 2018 годзе Андрэй Архіпенка з камандай вырашылі нестандартна падысці да пытання ўшанавання памяці Алеся Адамовіча, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці стварэння музея пісьменніка. Звычайны аўтобусны прыпынак у пасёлку Глуша ператварыўся ў мясцовы арт-аб’ект «Прыпынак Адамовіча», на які адразу звярнулі ўвагу неабыякавыя да творчасці пісьменніка грамадзяне. Гледзячы на пазітыўныя вынікі, актывісты працягнулі рухацца далей і пачалі збор сродкаў на выраб і ўсталяванне бюста Алеся Адамовіча. У краўдфандынгавай кампаніі паўдзельнічалі больш за 200 чалавек, 1000 грамадзян паставілі свой подпіс за ідэю стварэння помніка.
ВЫНІКІ Усталяванне бюста натхніла каманду на новыя ідэі і дзеянні. Аднаго арт-аб’екта і бюста мала, у планах стварыць інтэрактыўны музей у будынку былой аптэкі і развіць турыстычную інфраструктуру пасёлка Глуша. З гэтымі ідэямі ініцыятыўная група ўдзельнічае ў розных конкурсах, напрыклад, у «Social Weekend», і ў адукацыйных праектах.
«Сродкі на бюст былі сабраны праз краўдфандынг, інфармацыйныя шыльды і ўказальнікі праспансіраваў Беларусбанк, супраца з ім зладзілася дзякуючы конкурсу “Social Weekend”. Сама імпрэза адкрыцця бюста была ўключана ў Свята пасёлка, выдаткі на арганізацыю якога ўзяў на сябе мясцовы райвыканкам.»
АЎДЫТОРЫЯ На адкрыццё прыйшлі каля 300 чалавек: жыхары пасёлка, пісьменнікі, актывісты, прадстаўнікі мясцовай улады і журналісты. На краўдфандынгавай пляцоўцы «Вулей» збіралі сродкі на транспарт для тых, хто хацеў трапіць на цырымонію з Мінска.
12
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
Андрэй Архіпенка, ініцыятар кампаніі ўшанавання Алеся Адамовіча
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
13
ТАЛАКА НА ВАЙСКОВЫХ МОГІЛКАХ
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ПАВЕЛ КАРАЛЁЎ З МІНСКІМІ ГІСТОРЫКАМІ, ДАСЛЕДЧЫКАМІ, ЛІТАРАТАРАМІ COMPASS МІНСК
GROUPS/271686256736238
Calendar 3 ЧЭРВЕНЯ 2018–2019
CLUB168443355
ТАЛАКА НА ВАЙСКОВЫХ МОГІЛКАХ — ГЭТА ІНІЦЫЯТЫВА ПА ЗБЕРАЖЭННІ СТАРОГА НЕКРОПАЛЯ МІНСКА, ПРАЦА ПА АДНАЎЛЕННІ І РЭСТАЎРАЦЫІ СТАРЫХ ПОМНІКАЎ ДЫ СПАРАХНЕЛЫХ КРЫЖОЎ. АСАБЛІВЫ ЎХІЛ РАБІЎСЯ НА ДАСЛЕДЧЫЦКУЮ І АСВЕТНІЦКУЮ ПРАЦУ. ВАЛАНЦЁРЫ ПРАВОДЗІЛІ ВОПІС І ФОТАФІКСАЦЫЮ ЦЯПЕРАШНЯГА СТАНУ ПОМНІКАЎ І АГАРОДЖАЎ, ШУКАЛІ ЗНІКЛЫЯ ПАХАВАННІ. З лета 2019 года распачалася акцыя па перадачы некаторых аб’ектаў пад індывідуальную апеку неабыякавых грамадзян. Адначасова з гэтым ішла юрыдычная праца па пераглядзе заканадаўчых актаў у галіне аховы некропаляў і па спыненні злачыннага «добраўпарадкавання».
14
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
МЭТА ПАДЗЕІ Доўгатэрміновая мэта талакі — захаванне Вайсковых могілак і абарона гістарычнай спадчыны ад «добраўпарадкаванняў», зруйнаванняў і навабудаў. Арганізатары намагаліся ўнесці змены ў заканадаўства па ахове помнікаў, а таксама прыцягнуць увагу грамадства і ўлады да гісторыі і культуры сталіцы.
Валанцёры талакі дабіліся спынення работы «Спецкамбіната КБА», аднавілі больш за 150 надмагілляў, агароджаў і кветнікаў, наладзілі сталы нагляд за закінутымі магіламі. Таксама была праведзена фотафіксацыя сучаснага стану пахаванняў, распрацавана канцэпцыя развіцця і зберажэння старога некропаля, створана анлайн-мапа знакавых аб ектаў і праведзены дзясяткі дабрачынных экскурсій для мінчан. Талака на Вайсковых могілках існуе толькі за кошт неабыякавых грамадзян: фарбы і інструменты для працы купляюцца выключна за асабістыя сродкі валанцёраў і дабрачынныя ахвяраванні.
ПЕРАДУМОВЫ Ініцыятыва Паўла Каралёва сфармавалася ў адказ на дзеянні «Спецкамбіната КБА», калі пад выглядам «навядзення парадку» на Вайсковых могілках былі знішчаны аўтэнтычныя агароджы і помнікі. За два гады талакі ў валанцёрскім руху прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек, ад вучняў школ і студэнтаў да кандыдатаў навук
ВЫНІКІ Талака на Вайсковых могілках мае вялікае значэнне, бо вучыць грамадзян адстойваць помнікі сваёй культуры і несці персанальную адказнасць за іх; паказвае, як камунікаваць з дзяржаўнымі інстытутамі, быць неабыякавым да сваёй краіны, яе гісторыі і сучаснасці. Ініцыятыва не скончана, бо акрамя непасрэдных работ на могілках, вядзецца распрацоўка папулярных артыкулаў пра лёс пахаваных на могілках, збіраюцца матэрыялы для кніг і даведнікаў.
«Мы камунікавалі з рознымі інстытутамі: кіраўніцтвам СКБА, кіраўніцтвам Царквы Аляксандра Неўскага, Мінскай епархіяй, пракуратурай і Міністэрствам культуры. На жаль, адэкватнае стаўленне да праблемы выказала хіба Генеральная пракуратура, якая пасля праверкі спыніла работы СКБА.»
Ганна Севярынец, валанцёрка
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
15
ФЕСТЫВАЛЬ ГІСТОРЫІ І КУЛЬТУРЫ ULMUS
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» DZEDZICH.ORG COMPASS БРЭСТ
ULMUS_BREST
Calendar 17 ЖНІЎНЯ 2019
DZEDZICH@GMAIL.COM
АГЕНЦТВА РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ «ДЗЕДЗІЧ» ЗЛАДЗІЛА Ў БРЭСЦЕ ФЭСТ УНІКАЛЬНАГА ФАРМАТУ І ЗДОЛЕЛА НАГАДАЦЬ БРЭСТЧАНАМ ПРА РОЗНЫЯ ПАДЗЕІ, ЯКІЯ АДБЫЛІСЯ ЗА ТЫСЯЧАГАДОВУЮ ГІСТОРЫЮ ГОРАДА.
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
АЎДЫТОРЫЯ Гістарычны фестываль, які прайшоў у Гарадскім садзе, аб’яднаў 2500 чалавек розных узростаў, збольшага моладзь і жыхароў суседніх дамоў.
На фэсце арганізавалі 8 пляцовак, сярод якіх — фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, гістарычныя актыўнасці. Кожны мог паваляцца на траве і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды краязнаўцаў і экспертаў у брэсцкай гісторыі. Спецыяльна для фэсту тэатр «Камішыбаі» стварыў спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік». Можна было прайсці гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада, наведаць лекторый. Госці Ulmus’a маглі ўбачыць маляванне плакатаў з брэсцкімі сюжэтамі ці атрымаць прынт на цішотку з малюнкам Сяргея Русака. «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці» арганізаваў гістарычную лакацыю. Wow-эфект стварыў праект reBrest, які паказаў, што і дзе было ў старым Брэсце, з дапамогай 3D-макетаў. Галерэя «Арт-Беларусь» з часткай праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам» забяспечыла наведвальнікам магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкарскую майстэрню Скарыны пры дапамозе акуляраў віртуальнай рэальнасці.
Арганізатары ставілі сабе за мэту праверыць сябе, гараджан і адміністрацыю горада на гатоўнасць да новых і незвычайных фарматаў для Брэста.
СУПРАЦА Арганізатары фэсту супрацоўнічалі з аддзелам ідэалогіі гарвыканкаму і адміністрацыяй Ленінскага раёна, з якімі склаліся даверлівыя адносіны. Усе былі ветлівыя і намагаліся дапамагчы. Гарвыканкам паспрыяў з дапамогай МНС, міліцыі, медыкаў, камунальных службаў, а таксама прыбіральнямі і электрычнасцю. Атрымалася нават дамовіцца з ЖРЭУ, каб госці фэсту маглі хадзіць па траве.
16
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
«Фестывалем мы хацелі аб’яднаць розныя суполкі, якія працуюць у сферы мастацтва і гісторыі Брэста, выйсці на маладую аўдыторыю і ажывіць новы парк “Гарадскі сад”. Мы натхняліся беларускімі і ўкраінскімі фестывалямі, але ўсё адаптавалі пад мясцовы кантэкст. Здаецца, усё атрымалася. Гэта быў даволі пазітыўны вопыт, негледзячы на ўсе акалічнасці. Фестываль ажывіў трэці сектар, шмат хто дзівіўся, што такое рэальна арганізаваць у Брэсце.»
Алена Каховіч, аўтарка ідэі і дырэктарка фестывалю
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
17
ПРАЕКТ «ПОДЫХ МІНУЛАГА»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ВЫПУСКНІКІ ШКОЛЫ ГАРАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ «ЦЯПЛІЦА» COMPASS МАГІЛЁЎ
URBANISTIC.BY
Calendar МАЙ–ЛІСТАПАД 2019
PODHMINULAGA
«ПОДЫХ МІНУЛАГА» — ПРАЕКТ ПА ЗАХАВАННІ ГІСТАРЫЧНА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ МАГІЛЁВА, ДЗЯКУЮЧЫ ЯКОМУ Ў ГОРАДЗЕ З’ЯВІЛІСЯ ТАБЛІЧКІ З QR-КОДАМІ, АПІСАННЕМ І ВЫЯВАМІ СТРАЧАНЫХ ПОМНІКАЎ АРХІТЭКТУРЫ. ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ СТЭНДЫ МУСЯЦЬ ПАВЯЛІЧЫЦЬ ЦІКАВАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ ДА СВАЁЙ ГІСТОРЫІ, А ТАКСАМА ПАШЫРЫЦЬ ТУРЫСТЫЧНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ГОРАДА.
МЭТА ПАДЗЕІ Аўтары разлічвалі прыцягнуць увагу мясцовых жыхароў да гісторыі Магілёва праз страчаныя архітэктурныя аб’екты. Калі цяпер людзі даведаюцца пра ўнікальныя цэрквы, замкі і сядзібы, якія знаходзяцца ў руінах, то ў будучыні будуць больш задумвацца і шанаваць гістарычную спадчыну. Акрамя таго, каманда намагалася павысіць турыстычную прывабнасць і імідж горада.
18
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
СУПРАЦА БІЗНЕСУ І НДА
Праект рэалізоўваўся на працягу другой паловы 2019 года. Этап планавання, падбору фотаздымкаў, стварэння дызайну і зместу шыльдачак быў праведзены ў маі, астатні час сышоў на непасрэдную рэалізацыю і пошук сродкаў на ўсталяванне. У выніку ў Магілёве з’явілася сем інфармацыйных стэндаў на месцы страчаных помнікаў архітэктуры (Касцёл Св. Францыска Ксаверыя, Фарны касцёл, Траецкая царква, Халодная сінагога і іншыя).
СУПРАЦА Арганізатарам дапамагалі мясцовыя гісторыкі, краязнаўцы і дызайнеры. Акрамя таго, праект падтрымаў Магілёўскі гарвыканкам, Музей гісторыі Магілёва, Цэнтр гарадскіх ініцыятыў і рэкламнае агенцтва «Рэкламатар», які надрукаваў інфармацыйную частку стэнда. Частка сродкаў на рэалізацыю праекта была сабрана на краўдфандынгавай пляцоўцы «Талака».
ВЫНІКІ «Подых мінулага» — першы праект такога кшталту ў Беларусі. Усталяваныя інфармацыйныя стэнды дапамагаюць прыцягваць увагу мясцовых жыхароў і гасцей да гісторыі горада і яго страчанай спадчыны. Новыя турыстычныя аб’екты актыўна выкарыстоўваюцца пры правядзенні экскурсій, квэстаў і мерапрыемстваў. Ужо зараз падобныя ініцыятывы плануецца запусціць у іншых гарадах краіны.
«Гэтая ідэя прыйшла да мяне, калі я рыхтавала даклад па дзейнасці ЮНЕСКА і ІКОМ (Міжнародны савет музеяў) ва ўніверсітэце. Тады мяне ўразіла, што ў ЮНЕСКА, акрамя Спісу сусветнай спадчыны, ёсць асобны ліст “Помнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення”, іх там было больш за 50, у тым ліку і Пальміра ў Сірыі. Адзін з фатографаў зрабіў фотапраект, у якім паказаў, як выглядала Пальміра “да” і “пасля” захопу ІДІЛ. Мяне гэта моцна ўразіла. Я стала больш падрабязна вывучаць тэму аховы гістарычна-культурнай спадчыны і помнікаў даўніны. Вядома, пасля ВАВ і перыяду савецкай улады ў нас у краіне засталося мала гістарычных аб’ектаў, многія мы страцілі назаўсёды.»
Анастасія Галдзенкова, актывістка
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
19
КАНГРЭС-ПЕРФОРМАНС РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ КУЛЬТУРЫ
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ПРАЕКТ «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА» COMPASS МІНСК
STATUSPROJECT.NET
Calendar 23 ЛІСТАПАДА 2019
STATUSRESEARCHPLATFORM
ІНІЦЫЯТАРАМІ «КАНГРЭСА-ПЕРФОРМАНСА РАБОТНІКАЎ І РАБОТНІЦ КУЛЬТУРЫ» ВЫСТУПІЛІ БЕЛАРУСКІЯ І ШВЕДСКІЯ ЎДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА «СТАТУС: РОЛЯ МАСТАЧАК І МАСТАКОЎ У ТРАНСФАРМАЦЫІ ГРАМАДСТВА». ЯНЫ АГУЧЫЛІ АКТУАЛЬНЫЯ ДЛЯ МАСТАЦКАЙ СУПОЛЬНАСЦІ ПЫТАННІ — УМОВЫ РЭАЛІЗАЦЫІ СУЧАСНАЙ МАСТАЦКАЙ ПРАКТЫКІ, А ТАКСАМА ПАЗІЦЫІ І РОЛІ МАСТАКОЎ У ГРАМАДСТВЕ.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
КРЭАТЫЎ
Арганізатары звярнулі ўвагу на прававы статус мастакоў у грамадстве, намагаліся скіраваць увагу дзяржаўных органаў на тыя юрыдычныя аспекты, якія патрабуюць змены ў кантэксце новых формаў мастацкай вытворчасці і працы. Пад час мерапрыемства адбыліся панэльныя дыскусіі, перформансы, арт-токі, воркшопы, сесіі калектыўнага чытання і абмеркавання Кодэкса аб культуры Беларусі. Усе мерапрыемствы былі задакументаваны для публікацыі ў інтэрнэце.
АЎДЫТОРЫЯ
СУПРАЦА
Кангрэс-перформанс наведалі 140 чалавек, у асноўным спецыялісты з галіны культуры і мастацтва: мастакі, куратары,даследчыкі, а таксама ўсе, хто цікавіцца заяўленымі тэмамі.
Мерапрыемству садзейнічалі: Шведская асацыяцыя мастакоў, Шведскі інстытут у Мінску — амбасадарка Каралеўства Швецыя Крысціна Ёханэнсан нават адкрывала кангрэс, — Прэс-клуб, а таксама Беларускі саюз мастакоў. Арганізатарамі кангрэса-перформанса выступіла кааперацыя галерэі «Прастора КХ» і KONSTEPIDEMIN (Швецыя).
ВЫНІКІ У межах падзеі прайшлі дыскусіі, размовы, воркшопы, перформансы, а таксама прэзентацыі мастацкіх работ, звязаных з пытаннямі ўмоў працы і прававога статусу мастакоў, абароны іх правоў, роўнасці, гендару і ўзросту.
20
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
Адметнасцю мерапрыемства, дзякуючы ўдзелу шведскіх калег, стала магчымасць паглядзець не толькі на лакальныя, але і на глабальныя пытанні статусу мастакоў, культурных работнікаў. Другая адметнасць — арт-інтэрвенцыі Сяргея Шабохіна, Міхаіла Гуліна і Вольгі Маслоўскай, якія дазволілі стварыць унікальную атмасферу прасторы і насыціць яе актуальнымі арт-выказваннямі. У будучым арганізатары хацелі б палепшыць інклюзіўнасць пляцоўкі мерапрыемства, пашырыць узаемадзеянне з медыя і прыцягнуць больш мэтавай аўдыторыі, у тым ліку дзяржаўныя інстытуты.
«Мы агучылі і абмеркавалі актуальныя для мастацкай супольнасці пытанні — умовы рэалізацыі сучаснай мастацкай практыкі, а таксама пазіцыі і ролі мастакоў і мастачак у сучасным грамадстве. Дасягненнем, таксама, лічым тое, што на кангрэсе прагучалі галасы прадстаўнікоў розных кантэкстаў і інстытутаў Швецыі і Беларусі: Саюз Мастакоў, ЕГУ, музеі і галерэі і прафесійных ідэнтычнасцей.»
Інга Ліндарэнка, адна з лідарак праекта
КУЛЬТУРА І КРАЯЗНАЎСТВА
21
АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЯ «АРАНЖАВЫЯ ТУФЛІ»
ПЕРАДУМОВЫ
address-card ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА «МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!»
MARCHBABE.BY
COMPASS МІНСК
MARCHBABEBY
Calendar 10 СНЕЖНЯ 2019
MARCHBABEBY
У ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА ІНІЦЫЯТЫВА «МАРШЫРУЙ, ДЗЕТКА!» ЗЛАДЗІЛА «АРТ-ІНТЭРВЕНЦЫЮ» СУПРАЦЬ ХАТНЯГА ГВАЛТУ Ў ДАЧЫНЕННІ ЖАНЧЫН І ДЗЯЎЧАТАК. АКТЫВІСТКІ РАССТАВІЛІ НА МІНСКАЙ ПЛОШЧЫ ЯКУБА КОЛАСА 36 ПАР АБУТКУ, ДА КОЖНАЙ З ЯКОЙ БЫЛА ПРЫМАЦАВАНА БІРКА З ЖАХЛІВЫМІ ГІСТОРЫЯМІ АХВЯР ГВАЛТУ. ЛОЗУНГ КАМПАНІІ — «РАСФАРБУЙ СВЕТ У АРАНЖАВЫ КОЛЕР. ПАКАЛЕННЕ РОЎНАСЦІ ВЫСТУПАЕ СУПРАЦЬ ЗГВАЛТАВАННЯЎ»
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
МЭТА ПАДЗЕІ Актывісткі ініцыятывы, каб прадэманстраваць, колькі жанчын і дзяўчатак гіне ў выніку хатняга гвалту, знайшлі сімвалічны спосаб паказаць, што толькі за першае паўгоддзе 2019 года ў выніку хатняга гвалту ў Беларусі загінулі 55 чалавек. Абутак, які выкарыстоўвалі ў арт-інтэрвенцыі, быў выбраны не выпадкова, ён красамоўна гаварыў пра людзей, якіх
СУПРАЦА Партнёрам акцыі стала Беларуская Нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама вельмі шмат дзяўчат-валанцёрак з іншых фемінісцкіх ініцыятыў і арганізацый. У зборы абутку дапамаглі звычайныя людзі і культурніцкі цэнтр «Корпус», які хоча пазней размясціць арт-інсталяцыю ў сваім памяшканні.
22
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
Раней улады, пад фармальнымі нагодамі, забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту, якія планавалася ладзіць у межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту». Прадстаўніцы ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!» адзначаюць, што былі вельмі раззлаваныя такімі навінамі, таму, у кароткі тэрмін, вырашылі зрабіць арт-інтэрвенцыю «Аранжавыя туфлі»: абутак, які сабралі праз сацыяльныя сеткі, пафарбавалі ў аранжавы колер, зрабілі біркі з надпісамі ды выставілі туфлі перад помнікам Якубу Коласу.
больш няма. Арганізатаркі спадзяваліся,
ВЫНІКІ Арт-інтэрвенцыя была арганізавана без матэрыяльных выдаткаў, але ў выніку ахапіла вялікую аўдыторыю, дзякуючы публікацыям у СМІ і сацыяльных сетках. Ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!» змагла прыцягнуць вялікую колькасць людзей да праблемы хатняга гвалту ў Беларусі. Акрамя таго, інтэрвенцыя натхніла ладзіць падобныя акцыі далей — праз некалькі дзён адна дзяўчына правяла такое ж мерапрыемства ў пасёлку Ялізава пад Бабруйскам.
«Наш поспех у спантаннасці і ў энергіі. І ў тым, што вакол такія выдатныя і класныя дзяўчаты (і хлопцы, іх нашмат менш, але яны дапамагаюць). Тым, хто арганізуе падобнае мерапрыемства, я раю браць адказнасць на сябе, каб засцерагчы іншых людзей, загадзя інфармаваць журналістаў, ну і хутка ўцякаць ад міліцыі.»
што акцыю заўважаць чыноўнікі і дэпутаты, якія змогуць аднавіць працу над законам па барацьбе з хатнім гвалтам.
Марыша Корж, адна з лідарак ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!»
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
23
ЖАНОЧЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЛЕТНІК
ПЕРАДУМОВЫ
address-card ЖАНОЧЫ ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА»
WOMENCENTER.BY
COMPASS МАГІЛЁЎ
PRALESKA.WOMAN@GMAIL.COM
Calendar 14−16 ЧЭРВЕНЯ, 20−23 ЧЭРВЕНЯ 2019
ЦЭНТР «ПРАЛЕСКА» ПРАВЁЎ СВОЙ ПЕРШЫ ЛЕТНІК ДЛЯ ЖАНЧЫН, ЯКІЯ ЦЯГНУЦЦА ДА САМАРЭАЛІЗАЦЫІ І ПРАФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ. НА ЛЕТНІКУ РАСПРАЦАВАЛІ ПЛАН ПА РАЗВІЦЦІ ЖАНОЧАГА РУХУ Ў МАГІЛЁВЕ. ПРАЦЯГАМ ЛЕТНІКА СТАЛА СВЯТА КУПАЛЛЯ, НА ЯКІМ, З 21 ПА 23 ЧЭРВЕНЯ, АДБЫЛІСЯ СУСТРЭЧЫ З ЛІДАРАМІ.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
ЗМЕСТ Падчас летніка ўдзельніцы змаглі наведаць майстар-класы, трэнінгі і лекцыі, пазнаёміцца з паспяховымі, у розных галінах, жанчынамі Беларусі, а таксама адпачыць. Асноўныя тэмы, якія разглядаліся, закраналі пытанні манетызацыі НДА, законнага пошуку грошай на сваю дзейнасць, правоў жанчын і гендарнай
АЎДЫТОРЫЯ Агулам два мерапрыемствы наведалі каля 50 удзельнікаў, сярод якіх было шмат дзяцей, якіх прывезлі мамы-актывісткі. Палова людзей упершыню прысутнічала на падобных падзеях.
Арганізатаркі намагаліся павысіць патэнцыял жанчыны, пашырыць яе магчымасці ўплываць на свой лёс і быць актыўнай у грамадстве. Каманда бачыла неабходнасць правесці адукацыйныя праграмы ў галіне гендарнай роўнасці, а таксама, у доўгатэрміновай перспектыве, стварыць кааперацыю паміж НДА Магілёўшчыны, якія займаюцца гендарнымі пытаннямі. Акрамя таго, існуючыя Клубы жаночага лідарства даўно жадалі пазнаёміцца, атрымаць падтрымку і наладзіць камунікацыю паміж сабой.
роўнасці, асабістага росту ды
СУПРАЦА Планаванне летніка пачалося за год да мерапрыемства, а на падрыхтоўку і рэалізацыю ідэі пайшоў месяц. Каманда, якая працавала над падзеяй, складалася з некалькіх арганізацый: жаночы цэнтр «Пралеска»; установа «Жаночы дом», якая распаўсюджвала інфармацыю і запрашала ўдзельніц. Таксама дапамагала Аб’яднанне прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці ды гарадскі партал masheka.by.
«У выніку летніка з’явіліся і развіваюцца сацыяльныя сеткі рэгіянальных клубаў жаночага лідарства. Жанчыны-лідаркі сталі больш эфектыўна працаваць з мэтавай аўдыторыяй, пачалі ўжываць інавацыйныя для рэгіёнаў падыходы ў працы.»
SMM-тэхналогій прасоўвання арганізацыі ці ідэі ў інтэрнэце. Надзея Салаўёва, лідарка жаночага цэнтра «Пралеска»
24
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
25
ФЕСТЫВАЛЬ ФЕМІНІСЦКАЙ САЛІДАРНАСЦІ «ЗАМЕСТ КВЕТАК» address-card АФІ «ТЭНДАР НА ГЕНДАР»
TENDERNAGENDER@GMAIL.COM
COMPASS МІНСК
TENDERNAGENDER
Calendar 9 САКАВІКА 2019
«ЗАМЕСТ КВЕТАК» — ФЕСТЫВАЛЬ ФЕМІНІСЦКАЙ САЛІДАРНАСЦІ, ЯКІ АБ’ЯДНАЎ АКТЫВІСТАК І ФЕМІНІСТАК, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ З ФЕМІНІСЦКІМ МАСТАЦТВАМ, ГАРЫЗАНТАЛЬНАЙ І ЭКАЛАГІЧНАЙ ПРАЦАЙ, ПАВЫШЭННЕМ БАЧНАСЦІ ПРАБЛЕМ РЭПРАДУКТЫЎНАГА ЗДАРОЎЯ, ГВАЛТУ І БЕДНАСЦІ.
ЗМЕСТ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
МЭТА ПАДЗЕІ Каманда намагалася арганізаваць прастору для маладых феміністак і тых, хто цікавіцца пытаннямі фемінізму, каб яны маглі бяспечна і камфортна паразмаўляць і падыскутаваць аб фемінізме ў Беларусі, а таксама знайсці новыя шляхі
У межах фестывалю ўдзельніцы і ўдзельнікі змаглі абмеркаваць тэмы рэпрэзентацыі, бяспечных адносін, справядлівай і экалагічнай працы ў Беларусі, а таксама адзначыць дасягненні фемінісцкага руху за 2018 год.
Падчас фестывалю адбыліся дыскусіі «Маё мастацтва, мой голас: фемінісцкая літаратура і мастацтва ў Беларусі», «Дзякуй за ўсё добрае ў 2018», абмен практыкамі «Як размаўляць з праціўнікамі ўсяго добрага», «Камунікацыя з апанентамі», «Экалагічная і справядлівая праца», лекцыі, кароткія семінары, варштаты па абмене досведам і хуткія знаёмствы. Таксама каманда здолела сабраць 15 актыўных феміністак, якія працуюць з тэмамі роўнасці і справядлівасці, у тым ліку актывістак з іншых сектараў грамадзянскай супольнасці (экалогія, адукацыя, сацыяльна-адказны бізнес).
ў практыкаванні фемінісцкага актывізму. Фестываль быў зроблены для таго, каб падтрымаць і працягнуць дыскусіі сярод
ВЫНІКІ Камандзе ўдалося стварыць камфортную прастору для ўсіх, хто шукаў яднання з іншымі феміністкамі. Людзі даведаліся пра існуючыя ініцыятывы, змаглі лепш зразумець, як далучыцца да актывізму ў Беларусі. Пасля фестывалю было вырашана ладзіць падобнае мерапрыемства ў 2020 годзе, а таксама былі праведзены некалькі сустрэч, накіраваных на згуртаванне фемінісцкай супольнасці ў Мінску.
«Я хачу выказаць вялікую ўдзячнасць феміністкам, з якімі мы рабілі гэты фэст, за іх час, рэсурсы і жаданне зрабіць нешта разам. Для мяне асабіста гэта быў важны досвед аб’яднання і каардынацыі сумесных намаганняў. Мне хочацца працягваць працаваць у гэтым кірунку, і, спадзяюся, што ў 2020 годзе мы зробім яшчэ адзін фестываль, які збярэ яшчэ большую колькасць маладых актывістак.»
маладых актывістак, распачатыя пасля
АЎДЫТОРЫЯ Фестываль наведалі каля 200 чалавек, у асноўным маладыя дзяўчаты, транс- і небінарныя персоны, знаёмыя з феміністычнай позвай.
прыезду Нікі Водвуд у 2017 годзе.
Тоні Лашдэн заснавальні_ца ініцыятывы
26
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
27
АРТ-ГУТАРКА «ДРЭС-КОД МІНУС ДЫСКРЫМІНАЦЫЯ»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card МГА «ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ»
GENDERPERSPECTIVES.BY
COMPASS МІНСК
IPAGENDERPERSPECTIVES
Calendar 21 САКАВІКА 2019
INFO@GENDERPERSPECTIVES.BY
«ГЕНДАРНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ» ПРЫДУМАЛІ ФАРМАТ ІМПРЭЗЫ, ЯКІ ДАЗВОЛІЎ У КАМФОРТНЫХ БЯСПЕЧНЫХ УМОВАХ ПАРАЗВАЖАЦЬ НА ТЭМУ ГЕНДАРНАЙ ДЫСКРЫМІНАЦЫІ НА РЫНКУ ПРАЦЫ. АТРЫМАЛАСЯ АРТ-ГУТАРКА ПРА ДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ І НЕДЫСКРЫМІНАЦЫЙНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ДРЭС-КОДУ З ЭЛЕМЕНТАМІ ТЭАТРА, ВЫКАЗВАННЯМІ ЭКСПЕРТАК І ЎДЗЕЛЬНІКАЎ МЕРАПРЫЕМСТВА.
КРЭАТЫЎ
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
СУПРАЦА Арт-гутарку арганізавала наступная каманда: check-circle аўтарка канцэпцыі — Юлія Ляшкевіч, check-circle рэжысёр імпрэзы — Раман Падаляка, check-circle літаратурная распрацоўка гісторый
для пастаноўкі — PR-менеджарка Святлана Мацкевіч, check-circle увасабленне гісторый на сцэне —
акцёры Тэатра імя Янкі Купалы,
АЎДЫТОРЫЯ Iмпрэзу ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы наведалі 132 чалавекі. Відэа жывой трансляцыі праглядзелі 1602 чалавекі. Агульны ахоп аўдыторыі СМІ-публікацый — 100 000 чалавек. Відэаролік па выніках падзеі дагэтуль актыўна праглядаецца ў сеціве.
28
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
check-circle за лагістыку адказвала ТАА «Город
женщин», check-circle вядучая дыскусіі — Святлана Зінкевіч.
Арт-гутарка адбылася на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Iмпрэза пачалася з тэатральнай пастаноўкі пра гісторыю дрэс-коду. Затым старшыня праўлення МГА «Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка прэзентавала гледачам вынікі даследавання, праведзенага па тэме дыскрымінацыі на беларускім рынку працы. Пасля сухія лічбы ажывілі праз асабістыя гісторыі, якія збірае анлайн-рэсурс «Пол не потолок», іх увасобілі на сцэне акцёры Купалаўскага тэатра. А затым пачалася дыскусія з гледачамі, удзел у якой прынялі дызайнерка адзення Кацярына Цікота, псіхалагіня Юлія Дарафеева, юрыстка Лілія Воліна, спецыялістка па кіраванні персаналам Аміна Ідзігава. Дыскусію дапоўніла відэа-апытанне, запісанае на вуліцах Мінска.
ВЫНІКІ «Гендарныя перспектывы» рэалізавалі цікавы, інавацыйны і разнапланавы фармат падачы інфармацыі, а таксама знайшлі добрую метадалогію для абмеркавання з аўдыторыяй складаных і канцэптуальных тэм. На імпрэзе было 70 % новых удзельнікаў: тыя, хто раней не наведвалі падзеі арганізацыі; тыя, каго такія пытанні, як навязаны дрэс-код, раней не цікавілі, ці яны не ідэнтыфікавалі гэта як праблему дыскрымінацыі. Нароўні са звычайнымі метадамі распаўсюду інфармацыі, арганізацыі ўдалося правесці дыскусію па тэме «Дрэс-код на працы» ў рамках ток-шоу ў жывым эфіры перадачы «Дзень у вялікім горадзе» Белтэлерадыё кампаніі (аўдыторыя — каля 30000 чалавек).
«Мы задаволены вынікамі мерапрыемства. Яно атрымалася цікавым, інавацыйным, прыцягнула вялікую ўвагу грамадскасці. Гэта добры прыклад, як мастацтва дапамагае размаўляць на вельмі складаныя і спрэчныя тэмы з вельмі рознай аўдыторыяй — на імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі грамадскасці (каля 50 %), беларускіх НКА і міжнародных арганізацый, дзяржструктур, бізнес-арганізацый, амбасад, СМІ. Такі фармат абмеркавання сур’ёзных тэм мы плануем выкарыстоўваць і далей.»
Ірына Белая, кіраўніца праекта
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
29
ПРАЕКТ «ГОРШ НЕ БУДЗЕ»
АЎДЫТОРЫЯ Сустрэчы, у залежнасці ад тэмы мерапрыемства, наведвае розная колькасць людзей: ад 15 да 70 чалавек. Трэба заўважыць, што за час працы ў праекта ўжо склалася свая пастаянная аўдыторыя — гэта маладыя людзі, якім цікава мяняцца і вывучаць сябе.
address-card ЯНА ТАМУЛЁНАК І КАМАНДА ПРАЕКТА
1CONTENT_CLUB
COMPASS МІНСК
NOT_BE_WORSE
Calendar ШТОЧАЦВЕР НА ПРАЦЯГУ 2019
ПРАЕКТ «ГОРШ НЕ БУДЗЕ» НАМАГАЕЦЦА ДАПАМАГЧЫ ЎСІМ, ХТО ЖАДАЕ ЎЗГАДАВАЦЬ У САБЕ ПАЧУЦЦЁ ЎЛАСНАЙ ГОДНАСЦІ, РАЗВІЦЬ ЭМАЦЫЙНЫ ІНТЭЛЕКТ І ЗДАРОВУЮ САМААЦЭНКУ. ДЛЯ ГЭТАГА КОЖНЫ ЧАЦВЕР ПРАВОДЗЯЦЦА СУСТРЭЧЫ З ПСІХОЛАГАМІ, СПЕЦЫЯЛІСТАМІ, ЯКІЯ Ў ФАРМАЦЕ ЛЕКЦЫЙ І ПРАКТЫКАВАННЯЎ ДАПАМАГАЮЦЬ ЛЮДЗЯМ СТАНАВІЦЦА ЛЕПШЫМІ.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
ЯК ЗРАБІЛІ Праект існуе ўжо амаль год, і за гэты час было раскрыта шмат важных для сучаснага грамадства тэм. Арганізатарка падкрэслівае, што працуе не для асобнай суполкі людзей, ініцыятыва актуальная для ўсіх, бо страх, сорам, каханне, секс і адносіны тычацца кожнага чалавека, нягледзячы на яго пол, узрост, сацыяльны
ФАРМАТ ПАДЗЕІ Кожная сустрэча — гэта лекцыя з жывым дыялогам, падчас якой любы ўдзельнік можа падзяліцца сваёй гісторыяй, задаць пытанне і атрымаць на яго адказ. Таксама наведвальнікам прапаноўваюцца псіхалагічныя практыкаванні на тэмы ўнутраных страхаў, эмоцый і пачуццяў. У якасці спікераў, якія выступаюць на мерапрыемстве бясплатна, заўсёды запрашаюцца спецыялісты з галін псіхолагі, псіхатэрапіі і сексалогіі.
статус ці перакананні.
ВЫНІКІ За год працы ў праекта «Горш не будзе» з’явілася сталая каманда. Арганізатары мараць, каб праект выйшаў за рамкі Мінска і запусціўся ў іншых гарадах Беларусі. Праз сваю дзейнасць яны намагаюцца далей паказваць людзям, што можна атрымліваць асалоду ад жыцця, рэалізоўваць таленты, навучыцца змяняць сітуацыю, развіць эмацыйны інтэлект і здаровую самаацэнку.
«У мяне было дастаткова складанае дзяцінства, якое вылілася ў комплексы, агіду да сябе, страхі і, у рэшце рэшт, псіхасаматычную хваробу. Тады я адважылася пайсці на псіхатэрапію, якая памяняла маё жыццё цалкам — я пачала дыхаць на поўныя грудзі і атрымліваць асалоду ад жыцця. У працэсе прыйшло разуменне, што ўсё праблемы чалавецтва не з-за таго, што на зямлі існуе нейкае сусветнае зло, яны хаваюцца ў нас саміх. Мы самі не дазваляем сабе быць шчаслівымі. Гэтымі ведамі захацелася дзяліцца, так і нарадзіўся праект “Горш не будзе”.»
Яна Тамулёнак, арганізатарка
30
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
31
ФЕСТЫВАЛЬ «ЗАПРАШАЕМ НА ТАТАВЫ БЛІНЫ»
СУПРАЦА
address-card ІНІЦЫЯТЫВА «ТАТАШКОЛА» COMPASS БАРЫСАЎ Calendar 16 ЧЭРВЕНЯ 2019
PAPASHKOLA
16 ЧЭРВЕНЯ Ў МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТАТЫ Ў БАРЫСАВЕ ПРАЙШОЎ ФЭСТ «ЗАПРАШАЕМ НА ТАТАВЫ БЛІНЫ». ПАДЗЕЯ МЕЛАСЯ ПАПУЛЯРЫЗАВАЦЬ АДКАЗНАЕ БАЦЬКОЎСТВА І ЗРАБІЦЬ ПРАМОЦЫЮ ГАЛОЎНАМУ АРГАНІЗАТАРУ — БАРЫСАЎСКАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ «ТАТАШКОЛА».
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
ЯК ЗРАБІЛІ Галоўная падзея — майстар-клас прафесійнага кухара па выпечцы бліноў, у якім таты прымалі ўдзел разам з дзецьмі. Падчас імпрэзы можна было навучыцца маляваць і вырабляць сувеніры, паўдзельнічаць у спартыўных гульнях, убачыць канцэрт удзельнікаў
За паўгода да гэтага каманда зладзіла фестываль прычосак «Тата, пастрыжы мяне». Фармат настолькі спадабаўся ўдзельнікам, што было прынята рашэнне працягнуць традыцыю падобных імпрэз.
дзіцячай танцавальнай студыі, дэфіле дзіцячай мадэльнай студыі. У часе фэсту арганізатары ўручылі
АЎДЫТОРЫЯ Акрамя каманды арганізатараў і валанцёраў — агулам 20 чалавек, — імпрэзу наведала больш за 100 барысаўчан. Людзі сабраліся дзякуючы абвесткам у сацыяльных сетках, раённай газеце «Адзінства» і друкаваным афішам, якія развесілі ў публічных месцах Барысава.
32
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
Партнёрамі і спонсарамі фестывалю выступілі: кафейня-блінная «КаваБлінка», Тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна, гастра-паб «Фабрыка», БЖСГА «Правінцыя», Сацыяльны цэнтр «Стымул да поспеху», УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», ТЗА «Каскад», ВГПУП «Духмяны дом», Барысаўская раённая арганізацыя БТ «Чырвоны крыж», ТДА «Атэлье рэкламных тэхналогій». Яны забяспечылі прадукцыяй і абсталяваннем для выпечкі бліноў, прызамі і сувенірамі, распрацавалі і вырабілі афішы. Гукавую апаратуру дала РДГА «Клуб Львоў» (Мінск).
ВЫНІКІ Дзякуючы фестывалю «Запрашаем на Татавы бліны», ініцыятыва «Таташкола» здолела наладзіць блізкую супрацу з Тэрытарыяльным цэнтрам абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна, а таксама пазнаёміцца з мясцовым бізнесам і прадпрыемствамі горада. Таксама ўдзельнікі дамовіліся на правядзенне ў лютым 2020 года ІІ «Фестывалю прычосак». Бацькі-удзельнікі фэсту атыўна далучаюцца ў групы «Таташколы».
«Імпрэза адбылася вельмі крэатыўная. Тэма адказнага бацькоўства новая і актуальная для Беларусі. Ідэя прыцягнення мужчын з дзеткамі да ўдзелу ў мерапрыемстве вельмі ўдалая.»
25 сувеніраў удзельнікам майстар-класа па выпечцы бліноў, а 10 татаў атрымалі пасведчанні шматдзетных сямей, сувеніры і прызы.
Аляксандр Жучкоў, мадэратар «Таташколы»
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
33
ФОРУМ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card КААЛІЦЫЯ «ЗА ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ» COMPASS МІНСК Calendar 1−2 КАСТРЫЧНІКА 2019
FORUM.COALITION-AGING.BY
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
ФОРУМ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ: РОЎНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ДЛЯ ЎСІХ ПАКАЛЕННЯЎ» САБРАЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ З БЕЛАРУСІ І ІНШЫХ КРАІН. НА МЕРАПРЫЕМСТВЕ БЫЎ ПРЭЗЕНТАВАНЫ МІЖНАРОДНЫ ДОСВЕД У ДЗЕЙНАСЦІ ПА ЗАБЕСПЯЧЭННІ ГОДНАГА ДАЎГАЛЕЦЦЯ, А ТАКСАМА АСНОЎНЫЯ ПАЛАЖЭННІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ СТРАТЭГІІ «ГОДНАЕ ДАЎГАЛЕЦЦЕ — 2030». УДЗЕЛЬНІКІ ПАЗНАЁМІЛІСЯ З ВЫНІКАМІ ДАСЛЕДАВАННЯЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ПРАБЛЕМАМ СТАЛЫХ ЛЮДЗЕЙ І ВОБРАЗУ СТАЛАГА ЧАЛАВЕКА Ў ГРАМАДСТВЕ.
ХТО ДАПАМАГАЎ
АЎДЫТОРЫЯ
Рэспубліканскі геранталагічны цэнтр
Форум наведалі больш за 250 чалавек: прадстаўнікі НДА, дзяржаўных і міжнародных арганізацый (міністэрстваў, рэгіянальных улад), акадэмічных супольнасцей, ВНУ, журналісты, а таксама актывісты «Універсітэта трэцяга веку» і іншых адукацыйна-актывізацыйных пляцовак для сталых людзей.
Ідэя правядзення форуму грунтавалася на паспяховым досведзе правядзення дзвюх міжнародных канферэнцый у Гродне (2013 і 2016), а таксама працы «Універсітэта трэцяга веку». Працэс падрыхтоўкі супаў з актыўнай фазай распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце — 2030», таму форум стаў першай публічнай пляцоўкай, дзе яе можна было абмеркаваць. У межах форуму адбыліся прэзентацыі даследаванняў, дакументаў і практык, ладзіліся дыскусійныя пляцоўкі, абмеркаванні, сустрэчы, тэматычныя секцыі і блокі.
Яшчэ на этапе планавання форуму ў яго падрыхтоўку былі далучаны каля 10 НДА і арганізацый: ГА «Узаемапаразуменне», ГА «Трэці сектар», «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў», дабрачыннае яўрэйскае аб’яднанне «Хэсэд-Рахамім», Праграма падтрымкі Беларусі Федэральным урадам Германіі, прадстаўніцтва ЮНФПА ў Беларусі,
ВЫНІКІ Дзякуючы кампетэнцыям беларускіх і замежных спікераў мерапрыемства адбылося на высокім узроўні, умацавалася супраца ў межах кааліцыі «За годнае даўгалецце», стратэгічныя сувязі кааліцыі з партнёрамі. Вынікі форуму актыўна выкарыстоўваюцца для ўдасканалення зместу праекта Нацыянальнай стратэгіі «Годнае даўгалецце — 2030».
«Пасля мерапрыемства ў Міністэрства працы былі дасланы дадатковыя прапановы да праекта Нацыянальнай стратэгіі і Плана яе развіцця. Цяпер удзельнікі форуму лепш арыентуюцца ў сітуацыі, звязанай з дэмаграфічным старэннем насельніцтва Беларусі, больш ведаюць пра мэты і задачы дзейнасці кааліцыі. Дзякуючы матэрыялам у СМІ, была прыцягнута ўвага грамадскасці да пытанняў, звязаных з правамі і якасцю жыцця сталых людзей.»
і іншыя. Падчас падрыхтоўкі форуму адбывалася шчыльная супраца з Навукова-даследчым інстытутам працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама з самім
Вітаўт Руднік, каардынатар кааліцыі «За годнае даўгалецце»
міністэрствам. 34
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
35
ПРАЕКТ «ІНКЛЮЗІЎНЫ БАРЫСТА»
СУПРАЦА
address-card САША АЎДЗЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ» COMPASS ШЧУЧЫН, СМАРГОНЬ, ГРОДНА, БРЭСТ, МАГІЛЁЎ, ВІЦЕБСК І ІНШЫЯ ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ Calendar 2019–...
RAIK.BY
ЗРАБІЦЬ ПРАЦУ БАРЫСТЫ ІНКЛЮЗІЎНАЙ І ДАПАМАГЧЫ ЛЮДЗЯМ З ІНВАЛІДНАСЦЮ АВАЛОДАЦЬ НОВАЙ ПРАФЕСІЯЙ. «ІНКЛЮЗІЎНЫ БАРЫСТА» — УНІКАЛЬНЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ ПРАЕКТ ПА САЦЫЯЛІЗАЦЫІ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ.
Яго заснавальнікам з’яўляецца Аляксандр Аўдзевіч, а ідэю падтрымала ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і кампанія «9Bar».
ПЕРАДУМОВЫ Праект нарадзіўся ў 2017 годзе, калі Аляксандр наведаў CoffeeFest і зразумеў, што праца барысты можа быць інклюзіўнай і даступнай для людзей з інваліднасцю. На фестывалі актывіст пазнаёміўся з прадстаўнікамі кампаніі «9Bar», якія падтрымалі ініцыятыву і пасля сталі выкладчыкамі ў школах праекта, пачалі памагаць з абсталяваннем і лагістыкай.
36
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
RAIK.BY
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
«Інклюзіўны барыста» — праект ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» і кававай кампаніі «9Bar». Ініцыятыва праводзіцца ў межах праграмы «Вучыцца, каб дзейнічаць», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International. Таксама праект быў падтрыманы шведскай арганізацыяй «Forum Syd», Белаграпрамбанкам ды іншымі кампаніямі і СМІ Беларусі.
ЯК ЗРАБІЛІ Упершыню навучаць людзей з інваліднасцю прафесіі барысты сталі ў Лідзе. Пасля праект пашырыўся на Шчучын, Смаргонь, Гродна, Мінск, Брэст, Магілёў і Віцебск (усяго было праведзена 12 школ), а ў будучыні арганізатары збіраюцца правесці школы барысты і ў іншых гарадах Беларусі. Першапачаткова планавалася, што выпускнікі знойдуць сталую працу ў мясцовых кавярнях, але, на жаль, пакуль такую мадэль рэалізаваць не атрымалася. Была нават адкрыта інклюзіўная кавярня ў Лідзе, але пасля, з-за розных прычын, яе прыйшлося закрыць. У выніку пытанне занятасці вырашалі па-іншаму — былі створаны інклюзіўныя кейтэрынгі і мабільныя кавярні, адна з якіх, напрыклад, працуе ў Магілёве.
ВЫНІКІ За час рэалізацыі праекта прафесію барысты засвоілі дзясяткі людзей з інваліднасцю. Трэба заўважыць, што каманда «Інклюзіўнага барысты» не толькі дае магчымасць авалодаць новай прафесіяй, але і намагаецца разбурыць стэрэатыпы, зрабіць так, каб людзі з інваліднасцю паверылі ў сябе, а ўладальнікі кавярняў зразумелі, што чалавек, які перасоўваецца ў інваліднай калясцы, можа быць выдатным супрацоўнікам.
«Ужо ў сакавіку 2020 года ў нас адкрыецца інклюзіўная кавярня ў будынку Белаграпрамбанка ў цэнтры Мінска. На прыкладзе якой, у будучыні, будзе зроблена першая ў свеце франшыза інклюзіўнай кавярні. Яе галоўная асаблівасць у тым, што ўвесь стаф кавярні будуць складаць людзі з інваліднасцю.»
Аляксандр Аўдзевіч, арганізатар
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
37
ПРАЕКТ «ПЛЯЖИК»
СУПРАЦА
address-card ДЗЯНІС ВАСІЛЕВІЧ І ГА «РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ІНВАЛІДАЎ-КАЛЯСАЧНІКАЎ» COMPASS МІНСКІ РАЁН
RAIK.BY
Calendar ЧЭРВЕНЬ 2019–...
RAIK.BY
У БЕЛАРУСІ БОЛЬШ ЗА 565 ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ З ІНВАЛІДНАСЦЮ. ЗВЫЧАЙНА ГЭТЫЯ ЛЮДЗІ НЕ МАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦІ НАВЕДВАЦЬ ПЛЯЖЫ, САМАСТОЙНА І БЕЗ СТАРОННЯЙ ДАПАМОГІ СПУСКАЦЦА Ў ВАДУ ЦІ КАРЫСТАЦЦА ГРАМАДСКІМІ ПРЫБІРАЛЬНЯМІ. ПРАЕКТ «ПЛЯЖИК» ЗАДУМАНЫ, КАБ ВЫРАШЫЦЬ ГЭТУЮ ПРАБЛЕМУ: АБСТАЛЯВАЦЬ І СТВАРЫЦЬ ІНКЛЮЗІЎНЫ ПЛЯЖ НА БЕРАЗЕ ЗАСЛАЎСКАГА ВАДАСХОВІШЧА.
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
ЗМЕСТ Праект «ПляжИК» прадугледжвае ўсталяванне пандуса на беразе вадасховішча, плывучага пантона са зручным спускам у ваду, а таксама туалетнай кабінкі і кабінкі для пераапранання, адаптаваных для людзей з інваліднасцю. Будуць створаны драўляныя сцежкі, пляцоўкі з трэнажорамі, усталяваны банер з апісаннем праекта. У будучыні інклюзіўны
МЭТА ПАДЗЕІ У Мінску і Мінскай вобласці пражывае больш людзей з інваліднасцю, чым у іншых рэгіёнах краіны, але пры гэтым тут няма ніводнага адаптаванага і інклюзіўнага пляжа. Мэта праекта — даць людзям з інваліднасцю магчымасць адпачываць, праводзіць вольны час на беразе Мінскага мора, самастойна спускацца ў ваду і перасоўвацца па тэрыторыі вадасховішча.
38
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
Ідэя Дзяніса Васілевіча і ГА «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў» атрымала падтрымку ад бізнесу і дзяржавы. Напрыклад, Мінскі аблвыканкам даў згоду на размяшчэнне інклюзіўнага пляжа на тэрыторыі Заслаўскага вадасховішча, унітарнае прадпрыемства «Мінская лясная гаспадарка» абяцала за свой кошт усталяваць лежакі, драўляную пляцоўку і сцяжынкі. А матэрыяльна, пасля конкурсу «Social Weekend», дапамог беларускі прадпрымальнік Юрый Мельнічак.
ВЫНІКІ Цалкам праект планавалася рэалізаваць у 2019 годзе, але, з-за Еўрапейскіх гульняў, афіцыйнае адкрыццё перанеслі на вясну 2020 года. Каманда атрымала падтрымку ад бізнесу і дзяржавы, але ў будучыні хоча больш супрацоўнічаць і з грамадскімі арганізацыямі. Галоўная мэта — натхніць людзей на стварэнне інклюзіўных пляжаў у кожным рэгіёне краіны.
«Калі я быў у камандзіроўках у розных краінах СНД і Еўропы, то неаднаразова бачыў інклюзіўныя пляжы і тое, як яны карыстаюцца попытам у людзей з інваліднасцю, у сталых людзей і ў жанчын з маленькімі дзецьмі. У мяне самога маці і шмат сяброў перасоўваюцца на інвалідных калясках, менавіта таму мне захацелася зрабіць нешта падобнае ў Беларусі.»
пляж змогуць выкарыстоўваць усе маламабільныя катэгорыі грамадзян: людзі сталага ўзросту, цяжарныя жанчыны, дзеці і людзі з інваліднасцю.
Дзяніс Васілевіч, арганізатар
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
39
ВЕЧАР ДОБРАСУСЕДСТВА «УТУЛЬНЫ КУТОК»
АЎДЫТОРЫЯ На вечар прыйшло каля 70 чалавек: мясцовыя жыхары, госці з іншых раёнаў Віцебска, актывісты Vitebsk4Mе, а таксама ўдзельнікі клуба «Крылы надзеі» — людзі з досведам псіхічных захворванняў.
address-card СКУ «ВІЦЕБСК ДЛЯ МЯНЕ» (VITEBSK4MЕ) COMPASS ВІЦЕБСК
VITEBSK4.MЕ
Calendar 23 КАСТРЫЧНІКА 2019
VITEBSK4ME
АКТЫВІСТ МІКІТА ВЯЖЭВІЧ ВЕЛЬМІ ХАЦЕЎ, КАБ УСЕ СУСЕДЗІ Ў ЯГОНЫМ ДВАРЫ ПАЗНАЁМІЛІСЯ ПАМІЖ САБОЙ І ПАСЯБРАВАЛІ. РАЗАМ З КУЛЬТУРНІЦКАЙ УСТАНОВАЙ «VITEBSK4MЕ» ЁН ЗЛАДЗІЎ ВЕЧАР ДОБРАСУСЕДСТВА «УТУЛЬНЫ КУТОК», ЯКІ АБ ЯДНАЎ ЖАХАРОЎ ВІЦЕБСКІХ ВУЛІЦ КІРАВА І КАСМАНАЎТАЎ.
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА Вечар быў зладжаны супольна з культурніцкай установай «Vitebsk4Mе», якая дапамагала з арганізацыяй, лагістыкай і планаваннем падзеі. Мясцовая адміністрацыя, у сваю чаргу, дапамагла з памяшканнем, а Віцебскі аддзел архітэктуры ўзгадніў графіці.
ЯК ЗРАБІЛІ Арганізатары хацелі пазнаёміць між сабой жыхароў раёна і, наладзіўшы супрацу між суседзямі, зрабіць мясцовыя двары больш утульнымі. Вечар добрасуседства быў арганізаваны ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Госці ўдзельнічалі ў разнастайных актыўнасцях: майстар-класе па вырабе домікаў для птушак, цырымоніі чаявання з кітайскай гарбатай, размаўлялі і абмяркоўвалі сумесныя планы. А мастак Стась Сліжакоў на будынку цэнтра ствараў «птушынае» графіці.
40
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
Добра дапамагла «Чайная прастора» — яе прадстаўнікі правялі
ВЫНІКІ Вынікам ідэі аднаго актывіста стаў цэлы івэнт, які быў намінаваны на Rada Awards 2019. Людзям, якія прысутнічалі на імпрэзе, было цікава і карысна правесці разам час, пазнаёміцца між сабой і наладзіць супрацу, каб зрабіць віцебскі двор больш утульным.
«Вечар добрасуседства — гэта нешта незвычайнае, бо такога ў мяне не было наогул, а тут, з такой дробнай рэчы, нешта адбылося. Безумоўна, ёсць над чым працаваць, але досвед файны. Ён вельмі зматываваў мяне на працу ў будучыні.»
цырымонію чаявання і адказвалі на пытанні аб гарбаце. Ідэя вечара добрасуседства атрымалася менавіта такой у тым ліку і дзякуючы ўдзелу Мікіты ў Idea Generation Camp.
Мікіта Вяжэвіч, арганізатар «Утульнага кутка» і валанцёр Vitebsk4Me
САЦЫЯЛЬНАЯ СФЕРА, ГЕНДАРНАЯ РОЎНАСЦЬ
41
ФОРУМ «ALL INCLUSIVE»
ПЕРАДУМОВЫ У Беларусі шмат хто займаецца інклюзіяй, але камунікацыя паміж гэтымі людзьмі невялікая. Часам паралельна рэалізуюцца абсалютна аднолькавыя ідэі і праекты, якія можна было б аб’яднаць. Таму арганізатары намагаліся зрабіць так, каб грамадскасць пачала ўспрымаць інклюзію як дасяжную шырокую практыку, а не нешта дарагое ці складанае.
address-card ЦЭНТР РАЗВІЦЦЯ ЭФЕКТЫЎНАЙ КАМУНІКАЦЫІ «ЖЫВАЯ БІБЛІЯТЭКА» COMPASS МІНСК
HUMANLIBRARY.BY
Calendar 2 ЛІСТАПАДА 2019
HUMANLIBRARYBY
2 ЛІСТАПАДА Ў IBB-ЦЭНТРЫ АДБЫЎСЯ ФОРУМ ПА АБМЕНЕ ІНКЛЮЗІЎНЫМІ ПРАКТЫКАМІ «ALL INCLUSIVE», АРГАНІЗАВАНЫ «ЖЫВОЙ БІБЛІЯТЭКАЙ» РАЗАМ З «ОФІСАМ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЭКСПЕРТЫЗЫ І КАМУНІКАЦЫІ» І ГАРАДСКІМ ЧАСОПІСАМ CITYDOG.BY. Прадстаўнікі розных грамадзянскіх супольнасцей, якія працуюць у сферы інклюзіі ці ўжываюць інклюзіўныя практыкі, прыйшлі сюды, каб прэзентаваць свае праекты, знайсці аднадумцаў ці больш даведацца пра магчымасці пашырэння інклюзіі ў грамадстве.
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
ЗМЕСТ Падчас форуму адбыліся: прэзентацыя вынікаў даследавання «Стэрэатыпы для людзей з уразлівых груп», прэзентацыя праграмы Community Connections 2020, мерапрыемства «Кола інклюзіўных практык», міні-лекцыя «Падыход, заснаваны на правах чалавека». Паралельна з гэтым працавалі тры секцыі, у якіх былі задзейнічаны прадстаўнікі НКА і розных бізнесаў.
АЎДЫТОРЫЯ Агулам мерапрыемства наведалі больш за 80 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі НКА, сацыяльна-адказнага бізнесу і дзяржаўных устаноў, а таксама журналісты, незалежныя актывісты, эксперты, даследчыкі. Для аб’яднання наведвальнікаў і развіцця тэмы інклюзіі ў краіне арганізатары стварылі суполку «Інклюзіўная Беларусь» у Фэйсбуку.
42
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
Іх тэмы:
ВЫНІКІ Форум з’яўляўся толькі першым крокам для аб’яднання людзей, якім цікавая тэма інклюзіі. Далей удзельнікі будуць мець магчымасць прадставіць сваю практыку ў анлайн-часопісе CityDog.by, або правесці адкрыты майстар-клас, абапіраючыся на асабісты досвед.
«Асаблівасцю форуму стала вялікая цікавасць да тэмы і фармату прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў. А для нас гэта была добрая магчымасць прэзентаваць сваю дзейнасць і заявіць пра сябе ў тэме інклюзіі. Падзея была паспяховай, бо была зроблена камандай партнёраў з прыцягненнем агульных сацыяльных сувязяў, што дапамагло сабраць круты склад выступоўцаў.»
check-circle Інклюзіўны бізнес, check-circle Калі я нечым не займаюся, то гэта
не значыць, што гэта не важна, check-circle Інклюзіўны асяродак.
Марына Штрахава, старшыня праўлення Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
43
КАМПАНІЯ «ПРАВААБАРОНЦЫ ЗА СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА» І «БЕЛАРУСКІ ХЕЛЬСІНКСКІ КАМІТЭТ» COMPASS БЕЛАРУСЬ
SPRING96.ORG
Calendar 8 ЖНІЎНЯ–17 ЛІСТАПАДА 2019
BELHELCOM.ORG
«ПРАВААБАРОНЦЫ ЗА СВАБОДНЫЯ ВЫБАРЫ» — ГЭТА КАМПАНІЯ НЕЗАЛЕЖНАГА НАЗІРАННЯ ЗА ВЫБАРАМІ Ў ПАЛАТУ ПРАДСТАЎНІКОЎ 2019 ГОДА, ЯКАЯ ЛАДЗІЦЦА ПЦ «ВЯСНА» І «БЕЛАРУСКІМ ХЕЛЬСІНКСКІМ КАМІТЭТАМ» КОЖНУЮ ВЫБАРЧУЮ КАМПАНІЮ БЕЛАРУСІ З 2008 ГОДА. Мэта кампаніі — ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках назірання.
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
ПРАДУКТЫ КАМПАНІІ Вынікі кампаніі змешчаны ў «Аналітычнай справаздачы па выніках назірання за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання». Сабраныя звесткі выкарыстоўваліся экспертамі АБСЕ пры падрыхтоўцы справаздачы па выніках міжнароднага назірання за выбарамі. Нацыянальныя назіральнікі за выбарамі атрымалі досвед маніторынгу выбарчага працэсу, а каардынатары кампаніі арганізавалі
АЎДЫТОРЫЯ Да каманды кампаніі звярталіся кандыдаты ў дэпутаты, людзі, якія хацелі назіраць за выбарамі, журналісты. Агульная колькасць людзей, якія былі ўключаны ў кампанію, склала больш за 200 чалавек.
44
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
У кампаніі ўдзельнічалі 42 доўгатэрміновых і 150 кароткатэрміновых назіральнікаў на 204 выбарчых участках. На падставе сабранай інфармацыі, якая актыўна распаўсюджвалася з дапамогай сацыяльных сетак і створанага сайта, аналітыкі рыхтавалі тыднёвыя, этапныя і выніковыя справаздачы. Журналісты апублікавалі каля 500 матэрыялаў. Таксама быў надрукаваны спецвыпуск газеты «Народная воля», а каардынатары правялі некалькі прэс-канферэнцый. Напярэдадні, падчас і пасля кампаніі ладзіліся навучанні для назіральнікаў, аналітыкаў і журналістаў.
іх навучанне па фіксацыі парушэнняў
ВЫНІКІ Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца незалежнай і не мае на мэце падтрымку палітычных партый ці якіх-небудзь палітычных дзеячаў. Увесь выбарчы працэс назіральнікі ацэньваюць выключна зыходзячы з прынцыпаў свабодных дэмакратычных выбараў, пры якіх народ можа ў поўнай меры рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на ўдзел у кіраванні краіны. Вынікамі арганізатары задаволеныя, у параўнанні з папярэднімі кампаніямі, кампанія-2019 была самай вялікай паводле ўдзелу ў ёй людзей і інфармацыйнага складніка.
«Выбары 2019 года былі самай актуальнай грамадска-палітычнай тэмай, якая на працягу трох месяцаў стаяла на парадку дня. Таму, вядома, ёй цікавіліся людзі. Да нас звярталіся кандыдаты ў дэпутаты, людзі, якія хацелі назіраць за выбарамі, журналісты. Адна з прыкмет гэтай кампаніі — пастаянная непарыўная камунікацыя з рознымі суб’ектамі.»
выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў.
Дзіяна Пінчук, супрацоўніца інфармацыйнага аддзела ПЦ «Вясна»
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
45
БАРАЦЬБА МАРЫІ ТАРАСЕНКІ З ДЭКРЭТАМ АБ ДАРМАЕДСТВЕ
СУПРАЦА У барацьбе супраць Дэкрэта № 3 Марыю падтрымлівае незалежны прафсаюз РЭП, а таксама праваабаронцы Леанід Судаленка (прававая падтрымка), Андрэй Стрыжак і Яўгенія Стрыжак (інфармацыйная падтрымка).
address-card МАРЫЯ ТАРАСЕНКА ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПРАФСАЮЗА РЭП COMPASS ГОМЕЛЬ
PRACA-BY.INFO
Calendar ЛЮТЫ 2019–...
PROFREPBY
ПАСЛЯ ТАГО, ЯК У СТУДЗЕНІ 2019 ГОДА МАРЫІ ТАРАСЕНЦЫ ПАВЕДАМІЛІ, ШТО ЯНА ЗНАХОДЗІЦЦА Ў БАЗЕ НЕ ЗАНЯТЫХ У ЭКАНОМІЦЫ, ЖАНЧЫНА ВЫРАШЫЛА ПАДАЦЬ У СУД НА КАМІСІЮ ПА САДЗЕЙНІЧАННІ ЗАНЯТАСЦІ НАСЕЛЬНІЦТВА. МАРЫЯ СЦВЯРДЖАЛА, ШТО ЯЕ НЕПРАВАМЕРНА ЎНЕСЛІ Ў СПІС «ДАРМАЕДАЎ», А ТАКСАМА ПАРУШЫЛІ ГРАМАДЗЯНСКІЯ ПРАВЫ. Спачатку актывістка патрабавала маральную кампенсацыю, але пасля наогул пачала барацьбу за адмену скандальнага Дэкрэта № 3.
ЯК ЗРАБІЛІ Пасля таго, як суд Чыгуначнага раёна Гомеля адхіліў іск, жанчына падала заяўку на правядзенне мірных акцый пратэсту супраць Дэкрэта № 3. Атрымаўшы забарону на іх правядзенне, Марыя падала на судовыя вердыкты апеляцыі, плануючы давесці кожную з 24 «забарон» да Вярхоўнага суда. На дадзены момант актывістка прыняла ўдзел у больш чым 100 судовых пасяджэннях і робіць усё, каб звярнуць увагу грамадскасці на цяперашнюю сітуацыю. 46
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
ПІЯР Пра гісторыю Марыі Тарасенкі напісалі амаль усе недзяржаўныя СМІ Беларусі:
ПЕРАДУМОВЫ Марыя Тарасенка лічыць, што ўключэнне асабістых звестак у базу «дармаедаў» — гэта грубае ўмяшанне ў яе асабістае жыццё, прыніжэнне чалавечай годнасці і дыскрымінацыя. Жанчына ўпэўненая, што кожны грамадзянін Беларусі апрыёры заняты ў эканоміцы, так як выплачвае ўскосныя падаткі, калі набывае тавары ці карыстаецца мабільнай сувяззю. На яе думку, палажэнні Дэкрэта № 3 парушаюць правы чалавека, таму трэба дабівацца яго поўнага скасавання.
«Хартыя’97», «Салідарнасць», «Анлайнер», «Камсамольская праўда», «TUT.BY», «Радыё Рацыя»; а таксама мясцовыя медыя: «Гомельскія ведамасці», газета «Савецкі раён», «Гомельскі гарадскі партал». Шырокі розгалас атрымала барацьба актывісткі ў сацыяльных сетках
ВЫНІКІ Марыя лічыць, што разам з праваабаронцам Леанідам Судаленкам і прафсаюзам РЭП яны паўплывалі на адмену павышэння аплаты камунальных паслуг для «не занятых у эканоміцы» грамадзян да мая 2020 года. Самі актывісты лічаць, што знаходзяцца толькі на палове шляху да канчатковага вырашэння пытання — поўнай адмены Дэкрэта № 3.
«Як кажуць грукайце, і вам адчыняць! Галоўнае, не маўчаць, змагацца за праўду і справядлівасць, за сваю чалавечую годнасць. Беларусь павінна жыць па законах цывілізаванага грамадства. Мая актыўнасць стварыла напружанне ў чыноўнікаў, яны не наважыліся падняць цану камунальных паслуг, пабаяліся паўтарэння пратэстаў 2017 года.»
і замежных медыя: на сайце «Настоящее время», «Нямецкая хваля», «Грамадскае тэлебачанне Украіны».
Марыя Тарасенка, актывістка
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
47
ЛЕТНІЯ ШКОЛЫ І ПАГЛЫБЛЕНЫ КУРС ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
ПЕРАДУМОВЫ
address-card ПЦ «ВЯСНА» І ААІ «БЕЛАРУСКАЯ ПРАВААБАРОНЧАЯ ШКОЛА» COMPASS МІНСК – ВІЛЬНЯ
BELARUSHUMANRIGHTSSCHOOL
Calendar 10–18 ЛІПЕНЯ І 23–31 ЛІПЕНЯ, ЖНІВЕНЬ–СНЕЖАНЬ 2019
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА Ў ВІЛЬНІ — ГЭТА АДУКАЦЫЙНЫ КУРС, НА ЯКІМ УДЗЕЛЬНІКІ МАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ ПАЗНАЁМІЦЦА З КАНЦЭПЦЫЯЙ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА, ТЭМАМІ РОЎНАСЦІ, ТАЛЕРАНТНАСЦІ, НЕДЫСКРЫМІНАЦЫІ, СВАБОДАЙ СЛОВА ДЫ ПРАБЛЕМАЙ ІСНАВАННЯ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ Ў БЕЛАРУСІ. Паглыблены курс па правах чалавека — гэта праект для тых, хто хоча даведацца больш, а таксама выкарыстаць атрыманыя веды ў практыцы.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
СУПРАЦА У раду адукацыйна-асветніцкай ініцыятывы ўваходзяць пяць праваабарончых арганізацый: check-circle Беларуская асацыяцыя журналістаў, check-circle Беларускі ПЭН-Цэнтр, check-circle ПЦ «Вясна», check-circle Асамблея НДА, check-circle БХК.
Да ўдзелу ў адукацыйных мерапрыемствах таксама далучаюцца
ФАРМАТ ПАДЗЕІ Школа — гэта дзевяць дзён нон-стоп адукацыі: лекцыі, дыскусіі, практыкаванні, гульні, форум-тэатр, знаёмства з міжнароднымі дакументамі і інш. Такі фармат дазваляе цалкам акунуцца ў атмасферу правоў чалавека. Паглыблены курс, у сваю чаргу, арыентаваны на выпускнікоў школ і ўключае чатыры трохдзённыя сесіі з хатнімі заданнямі на працягу пяці месяцаў навучання.
Арганізатары, праз распаўсюд ведаў і падыходаў, заснаваных на правах чалавека, намагаліся прыцягнуць да праваабарончага дыскурсу як мага больш маладых людзей, а таксама, стварыўшы пляцоўку ўзаемадзеяння, пазнаёміць іх з праваабаронцамі і праваабарончымі арганізацыямі. Каманда ўжо мела досвед падобных адукацыйных мерапрыемстваў, але апошнія школы праводзіліся ў 2016 годзе, а паглыбленыя курсы ў 2013, таму перад арганізатарамі стаяла сур’ёзная задача — не ўзнавіць дзейнасць праектаў, а шмат у чым распачаць іх наноў.
арганізацыі: check-circle Lawtrend, check-circle Офіс па правах людзей
з інваліднасцю,
ВЫНІКІ Дзяржаўная сістэма адукацыі не забяспечвае ў поўнай меры асвятленне тэмы правоў чалавека ў навучальных установах. Таму школы і курсы вельмі карысныя для грамадскасці. Сёлета выпускнікамі адукацыйных праектаў сталі 60 чалавек. А ў 2020 годзе запускаецца новы ўводны курс «Тэрыторыя правоў» з ахопам вялікай колькасці людзей, яго мэта — заахвоціць іх пайсці на іншыя праваабарончыя праграмы.
«Частка выпускнікоў школы актыўна дапамагае назіраць за судамі і вулічнымі мерапрыемствамі, супрацоўнічае з кампаніяй супраць смяротнага пакарання, а шмат хто, наогул, цяпер стала працуе ў праваабарончых арганізацыях і займаецца абаронай правоў чалавека прафесійна.»
Андрэй Палуда, каардынатар
check-circle Журналісты за талерантнасць, check-circle Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы
і інш. 48
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
49
ПЕРШАЯ БЕЛАРУСКАЯ МАНСТРАЦЫЯ
ПЕРАДУМОВЫ
address-card ВАЛАНЦЁРСКАЯ СЛУЖБА ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРА «ВЯСНА» COMPASS МІНСК
VSVIASNA
Calendar 6 САКАВІКА 2019
VSVIASNA
У МІНСКІМ ПАРКУ ДРУЖБЫ НАРОДАЎ ПРАЙШОЎ ПІКЕТ-МАНСТРАЦЫЯ «ЗА АДМЕНУ ЎСІХ ЗАБАРОН І ЗАБАРОНУ ЎСІХ АДМЕН». АКЦЫЮ ЗЛАДЗІЛІ ВАЛАНЦЁРЫ ПЦ «ВЯСНА», ЯКІЯ ХАЦЕЛІ ПАГЛЯДЗЕЦЬ, ЯК НА ПРАКТЫЦЫ ПРАЦУЕ ПАВЕДАМЛЯЛЬНЫ ПРЫНЦЫП АБ ПРАВЯДЗЕННІ МІРНАГА СХОДУ, ПРАДУГЛЕДЖАНЫ ПАПРАЎКАМІ Ў ЗАКОН АБ МАСАВЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАХ.
ЯК ЗРАБІЛІ Каля 40 хвілін валанцёры «Вясны» разам з актывісткамі Марышай Корж, Настассяй Доль і Лерай Пінчук стаялі з плакатамі і транспарантамі, якія прыцягвалі да сябе ўвагу абсурдам і гіпербалізацыяй напісанага: «Ой, усё», «Гаршчочак, не вары», «Ніколі такога не было, і вось зноў», — што рабіла акцыю не толькі грамадскай, але, у пэўнай ступені, і мастацкай.
50
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
КРЭАТЫЎ
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
Прадстаўнікі валанцёрскай службы натхняліся прыкладам падобных акцый у Расіі. Праз арганізацыю манстрацыі каманда хацела выказаць сваё меркаванне наконт пытання свабоды мірных сходаў у Беларусі, паглядзець, як працуюць папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах (прынятыя 26 студзеня 2018 года), асвяціць гэтую тэму ў медыя ды атрымаць досвед удзелу ў грамадскіх пікетах.
З КІМ КАМУНІКАВАЛІ Пры падрыхтоўцы да манстрацыі было пададзена паведамленне аб правядзенні масавага мерапрыемства ў гарадскі выканаўчы камітэт. Акрамя таго, былі складзены дамовы з хуткай дапамогай, ГУУС Мінгарвыканкама і «Зелянбудам». Арганізатары заўважаюць, што працэс падрыхтоўкі, з-за таго, што дзяржаўныя арганізацыі не ведалі, як рабіць дакументы, быў даволі складаны.
ВЫНІКІ Першая манстрацыя была добра асветлена ў медыя, што спрыяе піяру валанцёрскай службы «Вясны» ў грамадстве. Арганізатары яшчэ раз пераканаліся, што месцы, вызначаныя дзяржавай для мірных сходаў, не вельмі прыдатныя для масавых мерапрыемстваў — бо знаходзяцца ў далёкіх і не зусім дасяжных месцах.
«Я вельмі задаволена і самой падзеяй, і гучаннем яе ў медыя. Для мяне асабіста было важна арганізаваць і прыняць удзел у мірным сходзе ў Беларусі, дзе гэтае права парушаецца амаль кожны дзень. Наша манстрацыя выразна паказала, што прынятыя змены ў закон — фэйкавыя і накіраваны не на паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека, а толькі ствараюць дадатковыя перашкоды.»
Наталля Сацункевіч, менеджарка праектаў
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
51
МАЗГАБОЙНЯ АБ ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА «ШТО ТАМ ПА ПРАВАХ?»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card HUMAN CONSTANTA І РГА «ПРАВАВАЯ ІНІЦЫЯТЫВА» COMPASS МІНСК, ГОМЕЛЬ, ГРОДНА
HUMANCONSTANTA
Calendar 10 ЛЮТАГА, 14 КАСТРЫЧНІКА, 13 ЛІСТАПАДА 2019
BELARUSLI
МАЗГАБОЙНІ «ШТО ТАМ ПА ПРАВАХ?» — ГЭТА ШЭРАГ НЕЗВЫЧАЙНЫХ ПА ФАРМАЦЕ (ДЛЯ ГЭТАЙ ТЭМЫ) МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ЯКІЯ ПРАЙШЛІ Ў ГОМЕЛІ, МІНСКУ І ГРОДНЕ. НАВЕДВАЛЬНІКІ ГУЛЬНЯЎ МЕЛІ МАГЧЫМАСЦЬ ДАВЕДАЦЦА ПРА ЦІКАВЫЯ, ПАЦЕШНЫЯ, А ЧАСАМ І ДЗІЎНЫЯ ГІСТОРЫІ СА СВЕТУ ПРАВОЎ. Арганізатары намагаліся паказаць, што правы чалавека — гэта не толькі Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ААН і юрыдычныя тэрміны, але і тое, з чым мы сутыкаемся кожны дзень.
АЎДЫТОРЫЯ Агулам тры імпрэзы наведалі больш за 420 чалавек, з якіх каля 75 % — гульцы «Мазгабойні», незнаёмыя з праваабарончай тэматыкай, а 25 % — актывісты і праваабаронцы.
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
Арганізатары звярнуліся да трох розных прадстаўнікоў «Мазгабойні» ў Мінску, Гомелі і Гродне, якія дапамаглі з прыцягненнем аўдыторыі. Мазгабойні «Што там па правах?» прайшлі ў фармаце паб-квізу — некалькі раўндаў з пытаннямі, звязанымі з тэмай правоў чалавека і адаптаванымі пад фармат гульні, відэараўнд, фотараўнд з Пасламі добрай волі ААН, музычны тур.
МЭТА ПАДЗЕІ Арганізатары спрабавалі даць базавыя веды аб правах чалавека весела і незвычайна, прыцягнуць новую аўдыторыю і валанцёраў, а таксама, праз фармат гульні, паказаць, што правы чалавека — гэта модна і цікава.
ВЫНІКІ Выбраны фармат імпрэзы — унікальны для грамадскіх арганізацый у Беларусі. Нягледзячы на пазітыўныя водгукі, каманда лічыць, што ў будучыні трэба павялічваць уцягнутасць аўдыторыі, паляпшаць камунікацыю з удзельнікамі і распаўсюджанне інфармацыі аб мерапрыемствах. Таксама яна лічыць вартым падумаць, што некамерцыйныя арганізацыі могуць прапанаваць бізнесу, каб партнёрства было раўназначнае.
«“Мазгабойня” — гэта франшыза, таму ў розных гарадах нам даводзілася камунікаваць з рознымі людзьмі. У Мінску было прасцей, прадстаўнікі “Мазгабойні” адразу пагадзіліся працаваць з намі і дапамаглі з адаптацыяй тэмы пад гульню. У рэгіёнах бізнес моцна зацікаўлены ў прыцягненні новых людзей, якія б маглі плаціць за іх гульні, таму там было складаней прапанаваць нейкі выгадны варыянт супрацоўніцтва.»
Яна Ганчарова, спецыялістка па камунікацыі Human Constanta
52
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
53
ЭКСКУРСІІ «ПА ШЛЯХАХ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА» address-card АНІСІЯ КАЗЛЮК РАЗАМ З АСАМБЛЕЯЙ НДА
BELNGO.INFO
COMPASS МІНСК
ASAMBLEJA
Calendar 20 МАЯ, 1 ЧЭРВЕНЯ 2019
ASAMBLEJA
ПРАЙСЦІСЯ ПА МЯСЦІНАХ, ЗВЯЗАНЫХ З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА, ДАВЕДАЦЦА, ДЗЕ Ў МІНСКУ ЧАКАЮЦЬ РАССТРЭЛУ АСУДЖАНЫЯ ДА СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ, ПАЗНАЁМІЦЦА З ВЯДОМЫМІ ПРАВААБАРОНЦАМІ ДЫ ЗАВІТАЦЬ ДА БЫЛОГА БУДЫНКА КОЛАСАЎСКАГА ЛІЦЭЯ — УСЁ ГЭТА ЗМАГЛІ ЗРАБІЦЬ УДЗЕЛЬНІКІ ЭКСКУРСІЙ «ПА ШЛЯХАХ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА».
ЯК ЗРАБІЛІ
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА Арганізатарка, выкарыстоўваючы фармат шпацыру, хацела больш наглядна расказаць пра правы чалавека ды выйсці на новую аўдыторыю. Сама ідэя зрабіць экскурсію ўзнікла досыць даўно, але толькі ў маі, пры падтрымцы Асамблеі НДА, атрымалася арганізаваць першае мерапрыемства.
АЎДЫТОРЫЯ Экскурсіі наведалі па 15 чалавек, прычым большасць з іх — маладыя людзі, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў падзеях, звязаных з правамі чалавека. Экскурсанты былі вельмі актыўнымі: задавалі пытанні і дзяліліся асабістым вопытам па тэме мерапрыемства, а пасля другой экскурсіі нават разам пайшлі на фэст «Кіламетр грамадскай актыўнасці».
54
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА І СВАБОДЫ
Падчас экскурсіі Анісія Казлюк зрабіла шпацыр па мінскіх мясцінах, звязаных з правамі чалавека. Так, каля тэатра імя Горкага Анісія расказала пра права на жыццё, паказала СІЗА № 1, або Валадарку, — месца, дзе чакаюць расстрэлу асуджаныя да смяротнага пакарання. На плошчы Леніна дзяўчына паразмаўляла з удзельнікамі пра свабоду сходаў, у Міхайлаўскім скверы нагадала пра акцыю «Ежа замест бомбаў». Каля будынка, дзе знаходзіцца офіс Еўрарадыё, была паднята тэма свабоды слова, а побач з былым Коласаўскім ліцэем слухачы сустрэліся з яго выпускніцай. Скончылася экскурсія каля «знакамітага» помніка гарадавому.
ВЫНІКІ Анісія Казлюк мяркуе, што экскурсіі сталі штуршком для арганізацыі «Квэсту па правах чалавека», а таксама з’яўляюцца добрым спосабам расказаць пра цяперашнюю беларускую рэчаіснасць. Дзякуючы падзеі новыя людзі даведаліся пра правы чалавека і паглядзелі на Мінск іншымі вачыма. Арганізатарка адзначае, што не ўсё было зроблена так, як планавалася. Напрыклад, не атрымалася запрасіць вядомых праваабаронцаў, а яшчэ не хапала мікрафона і навушнікаў.
«Фармат падзеі быў вельмі файны і свежы. Калі яго яшчэ дапрацаваць, то наогул будзе “космас”. Адзначу, што без Настассі Доль нічога б не атрымалася — яна рухавік актыўнасці. Ну і вялікі дзякуй Асамблеі НДА, за веру ў нашу ідэю.»
Анісія Казлюк, арганізатарка экскурсіі
ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА
55
ЯК ЗРАБІЛІ
IDEA GENERATION CAMP
Мерапрыемства стала не толькі конкурсам ідэй, але і моладзевым лагерам (для ўсіх, хто здольны ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі), платформай для аб’яднання аднадумцаў, знаёмстваў, пошуку каманды, новых ідэй і натхнення, а таксама творчай прасторай з насычанай праграмай: размовы з экспертамі, лекцыі, актыўнасці.
address-card «АРТ СЯДЗІБА» І ПАРТНЁРЫ COMPASS МІНСКІ РАЁН Calendar 28–29 ВЕРАСНЯ 2019
IGCAMP.BY
IDEA GENERATION CAMP — МОЛАДЗЕВЫ ЛЕТНІК ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ АД 18 ГАДОЎ, ГАТОВЫХ СТВАРАЦЬ ЯКАСНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ І ІДЭІ. ПА ВЫНІКУ ДВУХ ДЗЁН МЕРАПРЫЕМСТВА ЖУРЫ ВЫБРАЛА 10 НАЙЛЕПШЫХ ПРАЕКТАЎ, ЯКІЯ АТРЫМАЛІ ПАДТРЫМКУ І БЫЛІ НЕЎЗАБАВЕ РЭАЛІЗАВАНЫ.
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
АЎДЫТОРЫЯ Кэмп сабраў 120 удзельнікаў: прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, актывістаў, валанцёраў, людзей, якія бачаць праблемы і жадаюць іх вырашаць, а таксама 30 экспертаў.
МЭТА ПАДЗЕІ Каманда кэмпа намагалася разварушыць грамадзянскую супольнасць. Прыярытэтныя кірункі мерапрыемства — усё, што звязана з экалогіяй, культурай, грамадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека і актывізмам, але арганізатары давалі магчымасць прадстаўляць і іншыя тэмы.
ВЫНІКІ Фармат Idea Generation Camp быў пабудаваны такім чынам, што ўсе каманды і ўдзельнікі здолелі паслухаць экспертаў, паўдзельнічаць у майстар-класах, атрымаць веды і наблізіцца да рэалізацыі сваіх ідэй. Пераможцамі сталі: экалагічная школа ілюстрацыі і крэатыўных індустрый « Draw&Save», дабрачынная платформа SaveUs, фолк-фэст «Клубочак клопату», школа нефармальнай адукацыі EduCamp_Gro, «Калектыўны агарод», дваровы фэст у Віцебску, кампанія «Любі сябе», фестываль #lidskie, адукацыйныя сустрэчы па правілах зносін з сабакамі ў Фаніпалі. Спецыяльныя прызы атрымалі праекты: «Тактыльныя кнігі», «Разладжанне харчовых паводзінаў — гэта не прысуд» і «Шчорсы і Хрэптовічы».
«Праект адбыўся дзякуючы партнёрству “Арт Сядзібы”, Асамблеі НДА, арганізацыі “Тваё Заўтра”, Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый, ПЦ “Вясна”, Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (SYMPA), Дзедзіча, MakeOut і Vitebsk4me, старшыні Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу Андрэя Міцкевіча. Лічу, што мы зрабілі, можа, і не самую лепшую падзею ў жыцці, але дакладна крутую.»
Алесь Снег, каардынатар Idea Generation Camp
56
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
57
ЧЭМПІЯНАТ ПА ВЫРАШЭННІ КЕЙСАЎ НКА «НА НІЗКІМ СТАРЦЕ»
ЗМЕСТ Каманды два дні камунікавалі з ментарамі па тэме развіцця арганізацыйнага патэнцыялу НДА, каб дакладна вызначыцца з той праблемай (кейсам), якую яны збіраюцца вырашаць. Адбыліся майстар-класы і кансультацыі ад экспертаў па ІКТ, праца ў камандзе для пошуку рашэнняў, а таксама фінальны пітчынг і падтрымка найлепшых ініцыятыў чэмпіянату.
address-card АУ «ОФІС ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЭКСПЕРТЫЗЫ І КАМУНІКАЦЫЙ» З ПАРТНЁРАМІ COMPASS МІНСК
OEEC.BY
Calendar 1–2 ЧЭРВЕНЯ 2019
OEEC.MINSK
КРЭАТЫЎ
ВЫРАШЫЦЬ СКЛАДАНЫЯ СІТУАЦЫІ, АТРЫМАЦЬ ПАДТРЫМКУ І ДАПАМАГЧЫ АДНО АДНАМУ. «ЧЭМПІЯНАТ ПА ВЫРАШЭННІ КЕЙСАЎ НКА З ПАДТРЫМКАЙ ІНФАРМАЦЫЙНАКАМУНІКАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ “НА НІЗКІМ СТАРЦЕ”» САБРАЎ 60 УДЗЕЛЬНІКАЎ, 30 МЕНТАРАЎ, А ТАКСАМА ЭКСПЕРТАЎ З БЕЛАРУСІ, УКРАІНЫ І ЭСТОНІІ, КАБ РАЗАМ РАЗАБРАЦЬ СКЛАДАНЫЯ КЕЙСЫ З ДАПАМОГАЙ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ (ІКТ).
СУПРАЦА
ПЕРАДУМОВЫ
check-circle Office Life,
Удзельнікі каманды ведалі, што шмат НДА і ініцыятыў не ведаюць або не выкарыстоўваюць анлайн-інструменты ў сваёй дзейнасці, таму хацелі падзяліцца ўласным досведам і на простых прыкладах паказаць, як ІКТ спрашчаюць штодзённую працу. Натхнёныя расійскай ініцыятывай, арганізацыі ОЕЭК, Baltic Internet Policy Initiative (BIPI) і Хар’юскі Цэнтр Прадпрымальніцтва і Развіцця (HEAK) намагаліся выпрацаваць метады рашэння праблемных сітуацый НДА з выкарыстаннем ІКТ.
check-circle MAKEOUT і інш.
58
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ІНАВАЦЫІ
У якасці экспертаў да чэмпіянату далучыліся прадстаўнікі арганізацый, якія спрыяюць развіццю НДА і распаўсюджванню ІКТ: check-circle «Фаланстэр», check-circle Ulej.by, check-circle «АКТ»,
ВЫНІКІ
check-circle «Новая Еўразія», check-circle Digital Communication Network,
Партнёр IMAGURU прапанаваў спецыяльныя цэны на арэнду, GanttPro даў бясплатную падпіску на свой сэрвіс, а hoster.by прапанаваў зніжкі на хостынг.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел 24 каманды з усёй Беларусі. Пасля падзеі былі рэалізаваны некалькі ініцыятыў, сярод якіх: трэнінг для прадстаўніц НДА Бабруйску па выкарыстанні ІКТ сэрвісаў у планаванні і менеджменце НДА, распрацоўка і запуск чат-ботаў для тых, хто хоча пачаць малы бізнес у рэгіёне, семінар для НДА і малога бізнесу ў Маладзечне па прасоўванні ў Instagram, стварэнне моладзевай ініцыятывы, дзе падлеткі самастойна вядуць канал пра жыццё і праблемы свайго мікрараёна. Таксама асобныя ініцыятывы падтрымалі партнёры падзеі: праект Etho.by атрымаў падтрымку ад Baltic Internet Policy Initiative, а каманда SpiritUp.me з’ездзіла на Хакатон грамадзянскай супольнасці ў Грузіі.
«Падчас падрыхтоўкі чэмпіянату мы імкнуліся ствараць атмасферу даверуі роўнасці ў камандзе, каб кожны з удзельнікаў мог выказаць свае ідэі і пажаданні.»
Валерыя Ваўкагонава, менеджарка праекта
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
59
СУПРАЦА
НЕКАНФЕРЭНЦЫЯ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ EDCAMP BELARUS 2019 address-card ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ, GLOBAL SHAPERS MINSK HUB COMPASS МІНСК, IMAGURU STARTUP HUB
NASTAUNIK.INFO
Calendar 12–13 КАСТРЫЧНІКА 2019
EDCAMPBELARUS
ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЫ СУПОЛЬНА З GLOBAL SHAPERS MINSK HUB АРГАНІЗАВАЛА ПЛЯЦОЎКУ ДЛЯ АБМЕНУ АДУКАЦЫЙНЫМІ ІДЭЯМІ І ІНАВАЦЫЯМІ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ, ЭКСПЕРТАЎ, ПРАДСТАЎНІКОЎ БІЗНЕСУ І ДЗЯРЖАЎНЫХ УСТАНОЎ. ГАЛОЎНЫ ПРЫНЦЫП ФОРУМУ — ДОБРААХВОТНАСЦЬ: «ДАЙ, КАЛІ МОЖАШ, ВАЗЬМІ — КАЛІ ХОЧАШ». АГУЛЬНАЯ ТЭМА EDCAMP BELARUS 2019 — «СУПРАЦОЎНІЦТВА ДЗЕЛЯ БУДУЧЫНІ».
ІНАВАЦЫІ
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
ЯК ЗРАБІЛІ EdCamp мае дыскусійны фармат неканферэнцыі для абмену ідэямі, як зрабіць адукацыю адпаведнай патрэбам людзей і рынку працы. Праграма загадзя не складаецца, яе вызначаюць усе ўдзельнікі. У пачатку мерапрыемства адбываецца кірмаш ідэй, і самыя цікавыя, па меркаванні ўдзельнікаў, атрымліваюць пляцоўкі для прэзентацыі.
АЎДЫТОРЫЯ 250 настаўнікаў былі адабраны для ўдзелу ў неканферэнцыі з больш як 500 заявак. Для шырокай аўдыторыі рабілася анлайн-трансляцыя.
Усе могуць быць як спікерамі, так і слухачамі, могуць прапанаваць сваю педагагічную ідэю, агучыць праблему і шляхі яе вырашэння, правесці майстар-клас ці проста прагаласаваць за тое, што хочуць пачуць.
60
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
Супраца для паляпшэння адукацыі на 3 узроўнях. Пабудова супрацы паміж усімі сектарамі: дзяржавай, бізнесам, грамадзянскай супольнасцю. Кожны са стэйкхолдараў робіць свой унёсак у адукацыю, не заўсёды ведаючы, што робяць іншыя. Толькі цесная супраца дасць магчымасць атрымаць эфект. Пабудова супрацы паміж школьнымі настаўнікамі. Гэта супраца дае самы моцны эфект на падвышэнне якасці навучання, утрая большы, чым сацыяльны статус навучэнца ці стварэнне элітных школ і адмысловых праграм. Супраца паміж педагогамі і вучнямі, школьнай адміністрацыяй і настаўнікамі, настаўнікамі і бацькамі, паміж самімі вучнямі. Змест EdCamp Belarus 2019 дае сістэме адукацыі штуршок і практычныя рэкамендацыі для якасных змяненняў у навучальным змесце, метадычнай базе і ў кіраванні адукацыяй, накіроўвае школу на фармаванне кампетэнцый, патрэбных маладой генерацыі для паспяховага працаўладкавання, актыўнай грамадзянскасці, сацыялізацыі і самарэалізацыі ў глабальным інфармацыйным грамадстве.
ВЫНІКІ Настаўніцкая эліта мае сталую пляцоўку для абмену інавацыямі. 80 новых ідэй узбагацілі настаўніцкую скарбонку, матэрыялы і відэазапісы майстар-класаў размешчаны ў вольным доступе, створаны адмысловы YouTube-канал і сайт. EdCamp мае выразны «эфект доўгага хваста» — працяг абмеркавання, дзейнасці, выпрацоўкі ідэй пасля заканчэння мерапрыемства. Сацыяльна адказны бізнес, прадстаўнікі дзяржаўных устаноў з кожным годам павялічваюць ступень свайго ўдзелу ў супольным абмеркаванні праблем і выклікаў у сферы адукацыі. Зарэгістравана ўстанова «ЭдКэмп Беларусь», міні-эдкэмпы адбыліся ў Брэсце, Століне, Варапаеве.
«Вядома, што шлях да лепшага асвятляюць зоркі. Асабліва ў цёмныя часы. Таму асноўная задача EdCamp — сабраць разам гэтых “зорак”, каб яны абмяняліся досведам, падзяліліся напрацоўкамі, падыскутавалі, і тады становіцца больш ясна, як і куды рухацца адукацыі.»
Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні ТБШ
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
61
ФЕСТЫВАЛЬ МОЛАДЗЕВЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ «СТРАШНАЯ СПРАВА»
АЎДЫТОРЫЯ У фестывалі ўдзельнічалі каля 180 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі розных арганізацый і ініцыятыў, моладзь і валанцёры.
address-card ГА «МОЛАДЗЕВЫ АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР “ФІАЛЬТА”» FIALTA.ORG COMPASS МІНСК
YOUTHCENTERFIALTA
Calendar 29 ЧЭРВЕНЯ 2019
FIALTA.NGO
У СВЕЦЕ, ДЗЕ ЎСЕ КАЖУЦЬ ПРА ПОСПЕХІ, ПАЧАЦЬ СВОЙ ПРАЕКТ, ВЫСТУПІЦЬ ПУБЛІЧНА ЦІ НАПІСАЦЬ УПЕРШЫНЮ ПАРТНЁРАМ ЧАСТА БЫВАЕ СТРАШНА. ФЕСТЫВАЛЬ «СТРАШНАЯ СПРАВА», АРГАНІЗАВАНЫ МОЛАДЗЕВЫМ АДУКАЦЫЙНЫМ ЦЭНТРАМ «ФІАЛЬТА», САБРАЎ ПРАДСТАЎНІКОЎ РОЗНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ, ЯКІЯ ПРАЗ УЛАСНЫ ДОСВЕД НАМАГАЛІСЯ РАЗБУРЫЦЬ СТРАХІ МАЛАДЫХ АКТЫВІСТАЎ. ЯК ЗРАБІЛІ Фестываль быў спланаваны разам з удзельнікамі адукацыйнай праграмы «Пул моладзевай працы» — доўгатэрміновай праграмы, накіраванай на развіццё кампетэнцый у нефармальнай адукацыі для людзей, якія працуюць з моладдзю. Канцэпцыя фестывалю была распрацавана за 2 месяцы да мерапрыемства і была адметная сваім нестандартным падыходам да распрацоўкі піяру: арганізатары зрабілі крэатыўную афішу са спалоханымі фотаздымкамі ўдзельнікаў і ўдзельніц фестывалю, а таксама асобныя афішы для кожнага воркшопа на мерапрыемстве, вытрыманыя ў адным стылі.
62
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
Фестываль быў падзелены на дзве пляцоўкі: «Пакой жахаў» і «Дворык жахаў», на якіх паралельна адбываліся розныя інтэрактыўныя воркшопы, мерапрыемствы, а таксама кансультацыі ментараў і ментарак.
У ФЭСЦЕ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ check-circle Прадстаўнікі Ulej.by,
ВЫНІКІ
check-circle Валанцёрская служба «Вясны», check-circle Літаратурная супольнасць «451F», check-circle Ініцыятывы «Умовы для мовы», «Дабраты хочуць каты», «Свет добрых спраў», «Нам па дарозе»; ініцыятыўныя групы Лошыцы, Чыжоўкі і Брылевічаў; Human Constanta,
Дзякуючы фестывалю быў зроблены значны крок у развіцці моладзевага актывізму, дасягнута мэта развіцця навыкаў удзельнікаў і папулярызацыі прадстаўленых ініцыятыў сярод грамадскасці.
«Хацелася б лепей папрацаваць над прасоўваннем мерапрыемства, пачаць раней працу з валанцёрамі. Усім я б парэкамендавала рабіць ацэнку таго, чаго чакае патэнцыйная аўдыторыя, гэтага нам не хапіла ў арганізацыі фестывалю.»
check-circle Клуб ЮНЕСКА «Найвышэйшая ліга». У канцы фестывалю наведвальнікаў чакала «Fuck Up Night» — імпрэза пра гісторыі правалаў 4 ініцыятыў.
Ганна Агеева, сябра праўлення «Фіальты»
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
63
АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ «ОГО»
АЎДЫТОРЫЯ Агулам праведзеныя адукацыйныя мерапрыемствы наведалі больш за 230 жыхароў Віцебска. Арганізатары заўважаюць, што вакол праекта паступова фармуецца кола пастаянных удзельнікаў, але, дзякуючы разнастайнасці тэм лекцый, прыцягваецца і новая аўдыторыя.
address-card ГА «ХРЫСЦІЯНСКАЯ САДРУЖНАСЦЬ ДАРОСЛЫХ І МАЛАДЫХ» (YMCA ВІЦЕБСК) COMPASS ВІЦЕБСК
OGOVITEBSK
Calendar 2019
YMCAVITEBSK
ПРАЕКТ «ОГО» — ГЭТА ШЭРАГ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДЛЯ ШЫРОКАЙ АЎДЫТОРЫІ (ЛЕКЦЫІ, ВОРКШОПЫ, ДЫСКУСІІ), НАКІРАВАНЫХ НА РАЗВІЦЦЁ ПРАКТЫКІ АДКРЫТАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДУКАЦЫІ, ДЫЯЛОГУ Ў ГАРАДСКІМ АСЯРОДДЗІ, А ТАКСАМА РОСТУ КАМПЕТЭНЦЫЙ, НЕАБХОДНЫХ ДЛЯ ПАЛЯПШЭННЯ ЯКАСЦІ ЖЫЦЦЯ МЯСЦОВЫХ ЖЫХАРОЎ.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
АХОП АЎДЫТОРЫІ
СУПРАЦА Важным партнёрам праекта з’яўляецца Віцебская абласная навукова-тэхнічная бібліятэка, якая забяспечвае пляцоўку для лекцый. Інфармацыйную падтрымку аказваюць мясцовыя СМІ: check-circle vitebsk4.me, check-circle gorodvitrbsk.by,
ВЫНІКІ
ЯК ЗРАБІЛІ
check-circle vitebsk.biz і інш.
У 2019 годзе было праведзена 8 лекцый: «Кааператыў — форма арганізацыі будучыні», «Міфы і факты пра гендар», «Інтэрнэт 2.0, ці як блокчэйн змяняе наша жыццё», «Станаўленне дзяржавы ў 90-я», «Выхаванне без траўмаў», «Дык што ў нас там з адходамі?», лекцыя аб правах чалавека. Таксама арганізатары, сумесна з музеем Марка Шагала, запусцілі цыкл лекцый пра мастацтва і культуру. На дадзены момант праект працягваецца. Каманда чакае, што іх праца ліквідуе прабелы ў інфармаванасці ўдзельнікаў, павялічыць узровень грамадзянскай актыўнасці жыхароў горада.
Трэба заўважыць, што каманда працуе на валанцёрскіх умовах, ні лектары, ні арганізатары не зарабляюць на мерапрыемствах, а ўсе выдаткі на друк афіш і рэкламу пакрываюцца за кошт free-donation.
Галоўны вынік — гэта жаданне арганізатараў развівацца самім і рабіць жыццё ў Віцебску больш цікавым. У будучыні каманда хоча праводзіць больш імпрэз, рабіць анлайн-трансляцыі і запісы, а таксама выходзіць на новыя аўдыторыі. Праект «ОГО» — гэта прыклад таго, што для арганізацыі адукацыйных мерапрыемстваў не заўсёды трэба шмат грошай. Самае важнае — гэта энтузіязм, які зможа аб’яднаць цікавых лектараў і жыхароў горада.
64
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
«Больш за 4 гады я займаюся праектам «Навука па-за сабой» у Віцебску, і за гэты час зразумела, што сфера маіх інтарэсаў палягае не столькі ў навуках, колькі ў сацыяльна-гуманітарнай плоскасці. А так як у Віцебску не надта шмат адкрытых пляцовак грамадзянскай адукацыі і дыялогу, дзе жыхары горада могуць абмеркаваць актуальныя тэмы, у тым ліку звязаныя з грамадзянскай актыўнасцю і рашэннем мясцовых праблем, то падобнай пляцоўкай і можа стаць наш новы праект.»
Яўгенія Пачэпка, арганізатарка
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
65
СУПРАЦА
ЗАНЯТКІ І ФЕСТЫВАЛЬ БЕЛАРУСКАМОЎНАЙ АДУКАЦЫІ «МОВА ДЗЯЦЕЙ»
Курсам дапамагаюць некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў, знаёмыя арганізатарам бізнесоўцы і простыя людзі, якім важна тое, што робіць адукацыйны праект «Мова дзяцей». Акрамя таго, на кожны бацькоўскі сход і фестываль запрашаюцца прадстаўнікі аддзела адукацыі.
address-card ІНІЦЫЯТЫВА «МОВА ДЗЯЦЕЙ» І ГГА «ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ» COMPASS ГОМЕЛЬ
MCENTR.BY
Calendar ФЕСТЫВАЛЬ – 18 МАЯ 2019
BELTSENTR
«МОВА ДЗЯЦЕЙ» — ГЭТА ІНІЦЫЯТЫВА ДЛЯ ГОМЕЛЬСКІХ ДЗЕТАК, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ МАГЧЫМАСЦІ АТРЫМЛІВАЦЬ АДУКАЦЫЮ ПА-БЕЛАРУСКУ. НА ЗАНЯТКАХ ДЗЕЦІ ВЫВУЧАЮЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ, ГРАМАТЫКУ І ГІСТОРЫЮ, СПЯВАЮЦЬ ПЕСНІ, МАЛЮЮЦЬ, ЗДЫМАЮЦЬ ВІДЭА І ТАНЦУЮЦЬ. Таксама арганізатары ладзяць сямейныя кінапрагляды, вечары настольных гульняў, бацькоўскія сходы і фестывалі. Арганізатары намагаюцца аб яднаць і падтрымаць бацькоў, якія сутыкаюцца з адсутнасцю беларускамоўнай адукацыі ў садках і школах, ды стварыць умовы для рэалізацыі права навучацца на дзяржаўнай мове без перашкод.
ФАРМАТ ПАДЗЕІ Заканчэнне сезона заняткаў кожны раз адзначаецца фестывалем «Мова дзяцей», які збірае ўсё самае цікавае, што было зроблена за мінулы навучальны год. Свята ладзіцца ў вялікай зале з рознымі тэматычнымі зонамі: спевы, танцы, пляценне, аквагрым, творчыя майстэрні, бізнес-пляцоўкі для старэйшых дзетак. Каманда, разам з валанцёрамі, намагаецца пагрузіць дзяцей у атмасферу беларускасці ды паказаць асноўныя прынцыпы нефармальнай адукацыі.
66
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ УДЗЕЛ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА СЕКТАРА УРАЗЛІВЫХ ГРУП І СВАБОДЫ
ЯК ЗРАБІЛІ Упершыню заняткі прайшлі яшчэ ў 2017 годзе, а ў 2019 ужо было створана некалькі розных, з улікам мэтавых патрабаванняў, груп. Напрыклад, з’явілася група для дзяцей з парушэннямі зроку. Акрамя заняткаў, арганізатары ладзяць сямейныя кінапрагляды, вечары настольных гульняў і бацькоўскія сходы па пытаннях адукацыі. Таксама каманда маніторыць садкі і школы, каб вылучыць магчымасці для адкрыцця беларускамоўных груп і класаў у дзяржаўных установах адукацыі.
ВЫНІКІ На занятках дзеці не проста вывучаюць беларускую мову, таксама яны будуюць пазітыўнае стаўленне да яе. Курсы дапамагаюць бачыць, як на самой справе працуе нефармальная адукацыя, ды натхняюць далей змагацца за стварэнне беларускамоўных груп і класаў у дзяржаўных установах.
«Увесь час мы маніторым садкі і школы, вывучаем магчымасці на месцах і вылучаем праблемы, па якіх нельга стварыць групу ці клас. Калі мы толькі пачыналі нашу працу, у Гомелі была адна група ў дзіцячым садку, а зараз мы маем 4 беларускамоўныя класы і 3 групы ў садку. Сітуацыю даводзіцца ўвесь час трымаць на кантролі, хадзіць на прыёмы ў гарвыканкам, пісаць лісты і звяртаць да праблемы ўвагу грамадскасці праз блог на сайце gomel.today.»
Алеся Аўласевіч, старшыня Рады Гомельскага «ТБМ»
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
67
ПЕРАДУМОВЫ
ІНСТАГРАМ-ШОУ «МОВА ЧЭЛЕНДЖ» address-card «АРТ СЯДЗІБА»
ARTSIADZIBA.BY
COMPASS УВЕСЬ СВЕТ
ARTSIADZIBA
Calendar ЛІПЕНЬ−ЖНІВЕНЬ 2019
ARTSIADZIBA
ІНСТАГРАМ-ШОУ «МОВА ЧЭЛЕНДЖ» — ВЫПРАБАВАННЕ, У ЯКІМ УДЗЕЛЬНІКІ ЗА 30 ДЗЁН МУСІЛІ ПАЧАЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ. ДВА РАЗЫ НА ТЫДЗЕНЬ 32 ГЕРОІ АТРЫМЛІВАЛІ ЗАДАННІ, КАБ БОЛЬШ І БОЛЬШ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ Ў СВАІМ ЖЫЦЦІ. ШОУ ТРАНСЛЯВАЛАСЯ Ў ФАРМАЦЕ ІНСТАГРАМ-СТОРЫС «АРТ СЯДЗІБЫ» І Ў ПРОФІЛЯХ УДЗЕЛЬНІКАЎ.
КРЭАТЫЎ
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
ЯК ЗРАБІЛІ Спачатку арганізатары планавалі выкарыстоўваць фармат з двума героямі, якія будуць спаборнічаць адно з адным, але, з-за вялікай колькасці ўдзельнікаў кастынгу, было вырашана змяніць ідэю. Пасля збору заявак адбыўся другі этап шоу — відэакастынг. У выніку ў фінал патрапілі самыя зматываваныя героі.
АЎДЫТОРЫЯ На ўдзел у інстаграм-шоу прыйшло больш за 100 заявак з 21 пункта свету — з Беларусі, Украіны, Грузіі, Польшчы і Нідэрландаў. Сярэдні ўзрост ўдзельнікаў кастынгу — 17 гадоў. Акрамя студэнцтва і школьніцтва, сярод кандыдатаў былі супрацоўнікі Чырвонага Крыжа, Кіеўскага тэлебачання, Cirque du Soleil, EPAM, UBER, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Міжнароднай школы ў Грузіі і Коласаўскага тэатра.
68
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
Галоўная мэта — зрабіць так, каб пасля шоу хаця б на аднаго беларускамоўнага чалавека стала больш. З дапамогай сучасных тэхналогій і медыя, праз запуск «віруснага» чэленджу, арганізатары намагаліся трансляваць беларускую мову ў тэлефоны тысяч беларусаў. Яны хацелі паказаць, што беларуская мова — гэта нармальна і файна. Бо калі нават 10 чалавек прымае ўдзел ў спаборніцтве, то кожны з іх распаўсюджвае беларускую мову на сваю аўдыторыю ды паказвае ідэі, звязаныя з гэтай мовай.
ВЫНІКІ Інстаграм-шоу сведчыць, што беларускай мовай цікавяцца шмат людзей, а вялікая колькасць заявак ад школьнікаў, у сваю чаргу, паказвае, што яе актыўна выкарыстоўвае маладое пакаленне. Таксама пазітыўным вынікам з’яўляюцца фіналісты чэленджу, якія пачалі больш размаўляць па-беларуску ў жыцці і працягваюць несці беларускую мову ў масы. Адна дзяўчына нават пачала рабіць свае івэнты, просоўваючы ідэі папулярызацыі беларускай мовы і беларускасці.
«Інстаграм-шоу мы зрабілі сваімі сіламі. Фінансавання ў нас не было, часткова мы карысталіся сродкамі, якія былі сабраны для праектаў «Арт Сядзібы» на краўдфандынгавай пляцоўцы MOLAMOLA. У выніку ўсё атрымалася — і мы бачым даволі вялікі фідбэк. У нас ёсць жаданне працягваць далей рабіць «Мова Чэлендж», цяпер мы думаем над зменай фармату.»
Алесь Снег, арганізатар
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
69
ПРАЕКТ #ДЕЛОМОЛОДОЕ
СУПРАЦА
address-card ГА «ХРЫСЦІЯНСКАЯ САДРУЖНАСЦЬ ДАРОСЛЫХ І МАЛАДЫХ» (YMCA ВІЦЕБСК) COMPASS БЕЛАРУСЬ
YMCABELARUS.ORG
Calendar ЛЮТЫ–СНЕЖАНЬ 2019
YMCA.BEL@GMAIL.COM
КУРС #ДЕЛОМОЛОДОЕ — ГЭТА СЕРЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, НА ЯКІХ СТАРШАКЛАСНІКІ І ІХ БАЦЬКІ З РОЗНЫХ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ ЗМАГЛІ ПАЗНАЁМІЦЦА З ТЭОРЫЯЙ І ПРАКТЫКАЙ САЦЫЯЛЬНАГА ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА. ПЕРАДУМОВЫ Мэта праекта — распрацаваць новую форму навучання сацыяльнаму прадпрымальніцтву, якая аб’ядноўвала б дзяцей і іх бацькоў для сумеснай рэалізацыі сацыяльна-адказных бізнес-ідэй. Арганізатары правялі некалькі сацыялагічных даследаванняў, вынік якіх паказаў недастатковасць фармальных ведаў для станаўлення маладых прадпрымальнікаў у будучыні, а таксама неабходнасць працаваць з маладой аўдыторыяй.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
Курс праводзіўся ў рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. На мерапрыемства, у якасці спікераў, былі запрошаны прадстаўнікі бізнесу, эксперты, спецыялісты, а таксама маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі.
ЯК ЗРАБІЛІ Была распрацавана праграма, падрыхтаваны дапаможнік для самастойнай працы, праведзены дыстанцыйны курс у фармаце вэбінараў, арганізаваны 7-дзённы адукацыйны лагер-інтэнсіў. Яшчэ арганізатары правялі школу «Y-лідараў» ды зладзілі сустрэчы па тэмах сацыяльнага прадпрымальніцтва з дадатковым ментарствам навучэнцаў. Выніковы маркетынг-кіт курса быў выкладзены ў агульны доступ.
ВЫНІКІ У рэалізацыі #Деломолодое каманда абапіраліся на прынцыпы вынікова-арыентаванага менеджменту, што дазваляла працаваць максімальна эфектыўна. У прыватнасці, адбываўся пастаянны дыялог з экспертамі і ўдзельнікамі праекта на ўсіх этапах, гэта дало магчымасць уносіць змены, якія, у выніку, павялічвалі якасць праекта.
70
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
«Падчас рэалізацыі праекта мы сутыкнуліся з наступнымі праблемамі-выклікамі: адмоўнае стаўленне да “клерыкалізму”; няўпэўненасць у тым, што прадпрымальніцтва можа працаваць у нашай краіне; бытаванне парадыгмы “школа — універсітэт — праца” вельмі слабае ўяўленне аб сацыяльнаадказным бізнесе і інш. Поспехамі можна лічыць распрацоўку адукацыйнага курса, праграма якога дазваляе працаваць з тэмай сацыяльнага прадпрымальніцтва як у іншых НДА, так і ва ўстановах адукацыі, прыцягненне спецыялістаў, з’яўленне новых маладых лідараў на месцах, а таксама рэалізацыю сацыяльна-значных праектаў, накіраваных на ўзмацненне мясцовых супольнасцей.»
Вольга Крусь, сяброўка Рады YMCA Віцебск
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
71
АЎДЫТОРЫЯ
ШКОЛА НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ ADUCAMP
На ўдзел у другой школе прыйшло 60 заявак з усёй Беларусі, што амаль у два разы больш у параўнанні з першай школай AduCamp. У сваю чаргу, арганізатаркі пазнаёміліся з вялікай колькасцю актыўных людзей, якія падтрымалі іх падчас рэалізацыі праекта.
address-card АРГАНІЗАЦЫЯ «STUDENTS FOR LIBERTY» І ІНІЦЫЯТЫВА «FREECH» COMPASS ГРОДНА
ADUCAMP_GRO
Calendar 30 ЛІСТАПАДА–1 СНЕЖНЯ 2019
ADU_CAMP
ADUCAMP — ГЭТА ШКОЛА ПА СОФТ-СКІЛАХ І ПАЛІТЫЧНАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ. БЕЗ СУМНЫХ ЛЕКЦЫЙ І СЕМІНАРАЎ, ПАБУДАВАНАЯ НА ПРЫНЦЫПАХ НЕФАРМАЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ: ЦІКАВА, КАРЫСНА, З ПРАКТЫКАЙ. Падчас заняткаў удзельнікі вучацца адстойваць свае ідэі, выступаць перад публікай і крытычна разглядаць кожную сітуацыю. Таксама яны даведваюцца, як працуе дзяржава і якія бываюць палітычныя ідэалогіі. Летась Ганна Раманава і Паліна Пічыц зрабілі два AduCamp, у Гомелі і Гродне, а ў будучыні збіраюцца ладзіць школы ў розных гарадах Беларусі.
ПЕРАДУМОВЫ Арганізатаркі бачылі, што ўсе асноўныя крыніцы актыўнасці і большасць імпрэз сканцэнтраваны ў Менску. Але ў рэгіёнах таксама ёсць таленавітая моладзь, якая або не ведае пра нефармальную адукацыю, або не мае магчымасці пастаянна прыязджаць у сталіцу. Ва ўніверсітэтах не вучаць выступаць публічна, лагічна выказваць сваю пазіцыю ці крытычна разглядаць актуальныя сітуацыі і выклікі. Усё гэта патрабуюць, але ўпор робяць на тэорыю і інфармацыю. Калі студэнты не вучацца на юрыстаў ці палітолагаў, у іх вельмі мала базавых ведаў пра тое, як працуе дзяржава, якія бываюць ідэалогіі і адкуль бяруцца бясплатная адукацыя ды медыцына. Школа AduCamp накіравана, каб выправіць гэтую сітуацыю. 72
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
КРЭАТЫЎ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ЯК ЗРАБІЛІ Школа AduCamp — гэта два дні нефармальнай адукацыі. Першы дзень прысвечаны тэорыі і абмеркаванням. На семінарах разглядаюцца тэмы свабоды, лібертарыянства, дзяржавы, фэйкавых навін і лідарства. Другі дзень аддадзены практыцы. Слухачы вучацца выступаць публічна, удзельнічаюць у дэбатах, дазнаюцца, як падаць заяўку
ВЫНІКІ Школа, дзякуючы ўдзелу ў Idea Generation Camp, знайшла дызайнера для фірмавых стыкераў і выступіла з рэкламай на Еўрарадыё. Акрамя таго, камандзе дапамагла арганізацыя «Students for Liberty». А сама ініцыятыва была намінавана на прэмію Rada Awards 2019.
«Складана ацэньваць вынікі школы ў кантэксце якасці, іх мы зможам убачыць толькі ў доўгатэрміновай перспектыве. Аднак на дадзены момант бачна, што некаторыя ўдзельнікі пачалі больш актыўна выступаць на публіцы, а яшчэ адзін удзельнік вырашыў арганізаваць сваю школу.»
на валанцёрскія праекты, знаёмяцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі. Ганна Раманава і Паліна Пічыц, арганізатаркі AduCamp
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ
73
ФЕСТЫВАЛЬ «KONTAKT», АРТ-РЭЗІДЭНЦЫЯ, ВАЛАНЦЁРСКІ ЛАГЕР
ПЕРАДУМОВЫ
address-card ГА «ЧАС ЗЯМЛІ», «БАГНА» І СУПОЛЬНАСЦЬ АКТЫВІСТАЎ «DEKABRISTEN E.V» COMPASS В. НОВЫ ДВОР І ХУТАР «ВОЙТАЎ МОСТ» (БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА) Calendar 24 ЖНІЎНЯ–1 ВЕРАСНЯ 2019
KONTAKTARTFESTIVAL
KONTAKT_FESTIVAL
ФЕСТЫВАЛЬ «KONTAKT», ЯКІ САБРАЎ БОЛЬШ ЗА 70 НАВЕДВАЛЬНІКАЎ, СТАЎ ФІНАЛЬНЫМ ЭТАПАМ АДНАЙМЕННАЙ ПРАГРАМЫ, НА ЯКОЙ БЫЛІ ПРАДСТАЎЛЕНЫ ВЫНІКІ ДЗЕЙНАСЦІ ТЫДНЁВАЙ АРТ-РЭЗІДЭНЦЫІ І ВАЛАНЦЁРСКАГА ЛАГЕРА, ШТО ПРАХОДЗІЛІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ. УДЗЕЛЬНІКАМІ ЭКАЛАГІЧНАЙ ПРАГРАМЫ СТАЛІ 20 МАСТАКОЎ, УРБАНІСТАЎ, ДАСЛЕДЧЫКАЎ, А ТАКСАМА ВАЛАНЦЁРЫ.
КРЭАТЫЎ
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
СУПРАЦА
ВЫНІКІ
Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў
За перыяд працы праграмы валанцёры паспелі распісаць аўтобус, два калодзежы і сцяну ў мясцовай школе, стварыць тры аб’екты на школьнай экасцежцы і шэраг аб’ектаў на тэрыторыі вёскі Новы Двор, правесці рэканструкцыю касцюмаў і перформанс «Каравайніцы», зрабіць фотапраект «360», падрыхтаваць музычную сцэну для выступленняў і стварыць аўдыявізуальны аб’ект на экасцежцы «Зубры. Пачатак». Акрамя таго, была распрацавана канцэпцыя для экасцежкі «Шпацыр па экасцежцы моўчкі і басанож», створаны лэнд-арт аб’ект, праведзены перформансы, майстар-класы, выставы і кінафестываль «Планетарый».
арганізатары сустракаліся са старшынём сельвыканкама в. Новы двор, які нічым не дапамог, а пасля падзеі выказваў прэтэнзіі. Дырэктарка вясковай школы была зацікаўлена, але пад канец праграмы змяніла стаўленне і ў апошні дзень забараніла праводзіць частку фестывалю на тэрыторыі школы. У сваю чаргу, галоўны навуковы
МЭТА ПАДЗЕІ Галоўная мэта — паспрыяць устойліваму развіццю і захаванню тэрыторыі Белавежскай пушчы. Усталяваць кантакт паміж прадстаўнікамі экалагічных НДА, экспертамі з розных галін грамадзянскага актывізму, мастакоў, урбаністаў ды мясцовых жыхароў. Таксама каманда намагалася дасць штуршок да развіцця камфортнай інфраструктуры на тэрыторыі парка з улікам патрабаванняў грамадскасці, мясцовай культуры і ўстойлівых сцэнарыяў развіцця турызму. 74
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
Асноўная ідэя — даць удзельнікам шанц пачаць сваё даследаванне, без ціску звыклага асяроддзя і напрацаваных практык. Арганізатарам было важна ўзаемадзейнічаць з асяроддзем, прасторай, часам і мясцовымі жыхарамі праз разнастайныя сацыяльна-мастацкія практыкі, якія, стымулюючы дыялог, прапануюць свежы погляд на крытычныя пытанні сучаснасці.
супрацоўнік Нацыянальнага парка
«Галоўны вынік праграмы “Kontakt” — гэта супольнасць творчых людзей, якія працягваюць сваю актыўнасць пасля рэзідэнцыі і далей працуюць над развіццём праекта. Таксама каманда здолела даць кіраўніцтву Нацыянальнага парка матывацыю трымацца міжнародных стандартаў аховы прыроднай спадчыны.»
дапамагаў арганізаваць працу з лясніцтвам і аказваў усялякую арганізацыйную падтрымку. Таксама арганізатарам дапамог кіраўнік гасцінічнага комплексу «Войтаў мост».
Рыгор Цярэнцьеў, старшыня ГА «Час Зямлі»
Кампанія Bosch дала прафесійнае абсталяванне на ўвесь тэрмін праекта. РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
75
АКЦЫЯ «ВОЛЮ КАЖАНАМ!»
СУПРАЦА
address-card ГА «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ» І НПЦ НАН БЕЛАРУСІ ПА БІЯРЭСУРСАХ COMPASS МІНСК
PTUSHKI.ORG
Calendar 23 САКАВІКА 2019
KAZHANAPOLIS
23 САКАВІКА Ў МІНСКІМ ПАРКУ ЧАЛЮСКІНЦАЎ АКТЫВІСТЫ ЦЭНТРА ПА РАТАВАННІ РУКАКРЫЛЫХ ВЫПУСКАЛІ НА ВОЛЮ КАЖАНОЎ, ШТО ЗІМАВАЛІ Ў «КАЖАНАПОЛІСЕ», АДМЫСЛОВЫМ ЦЭНТРЫ РЭАБІЛІТАЦЫІ ДЛЯ КАЖАНОЎ. ЦЭНТР БЫЎ СТВОРАНЫ Ў 2018 ГОДЗЕ ДЗЯКУЮЧЫ НАМАГАННЯМ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА АДДЗЯЛЕННЯ «АХОВЫ ПТУШАК БАЦКАЎШЧЫНЫ», РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЦЭНТРА ЭКАЛОГІІ І КРАЯЗНАЎСТВА І НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАГА ЦЭНТРА НАН БЕЛАРУСІ ПА БІЯРЭСУРСАХ.
КРЭАТЫЎ
УДЗЕЛ ВАЛАНЦЁРАЎ
«Кажанаполіс» з’явіўся з ініцыятывы ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах. На краўдфандынгавай платформе «МаеСэнс» былі сабраны патрэбныя сродкі для закупкі лядоўні і іншага абсталявання. Таксама партнёрам выступіў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, які падтрымаў актывістаў і вучоных і дазволіў размясціць лядоўню ў сваім памяшканні. Акцыя «Волю кажанам!» стала працягам дзейнасці цэнтра.
ПЕРАДУМОВЫ Летась у лядоўні «Кажанаполіса» перазімавала каля 30 кажаноў, пераважна паўночныя і двухколерныя кажаны. Усе рукакрылыя, з-за адсутнасці насякомых узімку, маглі загінуць, калі б не трапілі сюды. Рэч у тым, што ў халодны сезон кажаны засынаюць і, калі раптам прачынаюцца да вясны, проста не маюць магчымасці знайсці ежу. Рукакрылых ратавалі звычайныя мінчукі ды валанцёры, якія прыносілі іх у цэнтр
ВЫНІКІ Акцыя «Волю кажанам!» смагла выратаваць кажаноў ад гібелі ў зімовым Мінску, а таксама сабраць вакол сябе шэраг неабыякавых да экалогіі і аховы прыроды людзей. У доўгатэрміновай перспектыве такую падзею плануецца ладзіць штогод, мэта арганізатараў у будучыні — пашырыць экалагічную адукацыю сярод насельніцтва.
«Гэта была першая, але ў будучыні рэгулярная штогадовая акцыя цэнтра ратавання кажаноў «Кажанаполіс». Для Беларусі гэта ўнікальная падзея. Мы лічым, што дэбют атрымаўся, і ў наступны раз плануем пашырыць ахоп аўдыторыі.»
рэабілітацыі. Акцыя «Волю кажанам!»
АЎДЫТОРЫЯ На акцыю «Волю кажанам!» прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх — шмат дзяцей і тых, хто даўно сочыць за дзейнасцю «Кажанаполіса». Падчас падзеі ў кожнага з прысутных была магчымасць атрымаць адказы на ўсе свае пытанні пра кажаноў і выпусціць звярка ўласнымі рукамі. 76
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
стала лагічным завяршэннем спячкі, калі ўсіх «пастаяльцаў» «Кажанаполіса» выпусцілі на волю.
Аляксей Шпак, каардынатар рэабілітацыйнага цэнтра «Кажанаполіс»
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
77
МАСТАЦКІ ПЛЕНЭР І ВЫСТАВА «АДНОСНАЯ ВІЛЬГОТНАСЦЬ»
ФАРМАТ ПАДЗЕІ
address-card ГА «ЭКАДОМ» І ГАЛЕРЭЯ «Ў»
ECOHOME-NGO.BY
COMPASS ЗАКАЗНІК «БЛАКІТНЫЯ АЗЁРЫ», ГАЛЕРЭЯ «Ў»
ECOHOME.NGO
Calendar 5–18 ЖНІЎНЯ 2019
YGALLERY.BY
НА ПРАЦЯГУ ТЫДНЯ МАСТАКІ З БЕЛАРУСІ, ІТАЛІІ, РАСІІ РАЗАМ З ЭКОЛАГАМІ, АКТЫВІСТАМІ І МЯСЦОВЫМІ ЖЫХАРАМІ ДАСЛЕДАВАЛІ, ЯК ВАДА ПРАЯЎЛЯЕ СЯБЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў ПРЫРОДНАЙ ПРАСТОРЫ, АЛЕ І САЦЫЯЛЬНАЙ, І МАСТАЦКАЙ.
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
КРЭАТЫЎ
МЭТА ПАДЗЕІ Арганізатары — ГА «Экадом», Галерэя «Ў» і кааліцыя «Чыстая Балтыка» — хацелі паглыбіць мастакоў у вывучэнне пытанняў, звязаных з экалогіяй і гісторыяй вады, а таксама максімальна
Такі пленэр каманда праекта EVAa project ладзіла ўжо сёмым разам. Аб’екты даследаванняў праекта заўсёды розныя, але аб’яднаныя тэмай экалогіі і навакольнага асяроддзя.
шырокім бачаннем вады ў кантэксце нашага жыцця, грамадства, тэхналогій. Галоўная мэта — «пажаніць» мастацтва і экалагічны актывізм, стварыць платформу для міждысцыплінарнага
АЎДЫТОРЫЯ
9 мастакоў і 7 экспертаў у розных галінах (глыбінная экалогія, мафалогія вады, гідрабіялогія і інш.) правялі 9 дзён на хутары каля возера Балдук. Праз паглыбленне ў лакальны кантэкст, лекцыі і серыю дыскусій удзельнікі аналізавалі такія праблемы, як забруджванне паверхневых і падземных водаў у Беларусі, праблемы мікрапластыку, захавання біяразнастайнасці вадаёмаў, рэк і балот, а таксама ўплыў чалавека на забруджванне Балтыкі і змяненне клімату. Вынік пленэру — аднадзённая выстава з прэзентацыяй канцэптаў і работ мастакоў.
ўзаемадзеяння.
ВЫНІКІ Вынікам праекта стала калектыўная выстава «Адносная вільготнасць», у якой знайшлі ўвасабленне многія тэмы, закранутыя падчас пленэру. На ёй былі прэзентаваны працы ў наступных стылях: відэа-арт Сяргея Гудзіліна, саўнд-арт Данілы Акімава, інсталяцыі Bazinato, Анастасіі Ганчаровай і Варвары Суднік, відэа-перформас Вольгі Маслоўскай, фотаздымкі Ягора Войнава, перформанс Ігара Корзуна, лекцыя «Права на ваду» дырэктара «Цэнтра экалагічных рашэнняў» Яўгена Лабанава, калектыўнае дзеянне — «Кіраваная малітва» ад Bazinato, тры экскурсіі па выставе.
«Пленэр стаўся выдатнай платформай для паглыблення ў тэму. У абранай тэматычнай рамцы на змест значна паўплывала месца, дзе ўсё адбывалася, — заказнік “Блакітныя Азёры”. Мастакі актыўна ўключыліся ў праграму і змаглі падрыхтаваць выставу-рэфлексію за 7 дзён пасля пленэру. Выправіць хацелася б толькі працэс падрыхтоўкі публічнай імпрэзы-прэзентацыі: было б выдатна прыцягнуць больш публікі.»
Агулам у праекце прынялі ўдзел 120 чалавек.
Сафія Садоўская, куратарка праекта
78
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
79
ЭКА-ШКОЛА ІЛЮСТРАЦЫІ І SMM «DRAW&SAVE»
ПЕРАДУМОВЫ Пасля першага курса па ілюстрацыі Лізавета Ганчарова зразумела, што хоча сама вучыць людзей ілюстрацыі, натхняючы, такім чынам, іншых на стварэнне праектаў, якія не толькі прыгожа выглядаюць, але і нясуць свету карысць.
address-card ЛІЗАВЕТА ГАНЧАРОВА ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ «АРТ СЯДЗІБЫ» COMPASS МІНСК
DRAWSAVE.TILDA.WS
Calendar 7 ЛІСТАПАДА–18 СНЕЖНЯ 2019
ELLGONE
ЭКА-ШКОЛА «DRAW&SAVE» — ГЭТА СУПОЛКА НАТХНЁНЫХ І НЕАБЫЯКАВЫХ ДА ЭКАЛОГІІ ЛЮДЗЕЙ, ЯКІЯ ХОЧУЦЬ АТРЫМАЦЬ НАВЫКІ ДЛЯ ПРАЦЫ Ў КРЭАТЫЎНЫХ ІНДУСТРЫЯХ. БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ ШКОЛЫ ВУЧАЦЬ СТВАРАЦЬ ВІЗУАЛ, ЯКІ ПРАСОЎВАЕ ТЭМУ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ ДЫ ПРЫЦЯГВАЕ ЎВАГУ ГРАМАДСТВА ДА ІСНУЮЧЫХ ПРАБЛЕМ.
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
КРЭАТЫЎ
ІНАВАЦЫІ
СУПРАЦА У распрацоўцы ідэі прынялі ўдзел актывіст Антон Матолька і менеджарка «Арт Сядзібы» Бася Пучынская. Крама i-Store адыграла значную ролю ў занятках, забяспечыўшы іх памяшканнем і патрэбнымі інструментамі.
Напрыклад, расказваюць пра раскладанне пластыку або прымушаюць задумацца пра знікаючыя віды жывёл. Менавіта для таго, каб справіцца з існуючымі праблемамі экалогіі, актывістка і вырашыла стварыць эка-школу «Draw&Save». А перамога на конкурсе Idea Generation Camp дапамагла ёй у рэалізацыі ідэі.
ВЫНІКІ Колькасць заявак на ўдзел у курсе было значна большай за колькасць месцаў у школе «Draw&Save». Вучаніцы прыйшлі з розным узроўнем, але, дзякуючы намаганням, паспяхова прайшлі навучанне і, у выніку, рэалізавалі 5 розных праектаў — ад плакатаў да коміксаў на экатэматыку. Тое, што іх ілюстрацыі будуць выкарыстоўвацца ў рэальных праектах, стала для дзяўчат вялікай матывацыяй рухацца наперад. Арганізатарка зацікаўлена, каб у будучыні больш экапраектаў падавалася на «візуалізацыю» ў школу.
«Я хацела навучыць людзей ілюстрацыі і прасоўванню экалагічнай тэмы ў грамадстве. Доўгатэрміновай мэтай было стварэнне пастаяннай каманды валанцёраў, або студыі дызайну, каб распрацоўваць праект далей на камерцыйнай аснове, ствараць дызайн для экалагічных праектаў, ініцыятыў, медыя.»
ЯК ЗРАБІЛІ У межах афлайн-курса ўдзельніцы развіваліся ў сферы ілюстрацыі і SMM, даведаліся пра асновы лічбавай ілюстрацыі, а ў фінале навучання стварылі свой унікальны візуал для рэальна існуючых экалагічных праектаў. Вучаніцы працавалі для блога Habbit for planet, крамы Ecokit, арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», праекта Plan Eco.
80
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
Лізавета Ганчарова, ілюстратарка і ментарка школы
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
81
СТВАРЭННЕ «МАПЫ ЗАЎТРАШНЯГА ДНЯ»
АЎДЫТОРЫЯ Аўдыторыю праекта складаюць больш за 200 удзельнікаў з 20 гарадоў: актывісты, грамадскія арганізацыі і дзяржаўныя службоўцы. Штомесяц мапу наведваюць каля 600 чалавек.
address-card МГА «ФАЛАНСТЭР» COMPASS БЕЛАРУСЬ
FALANSTER.BY
Calendar ЛЕТА–ЗІМА 2019
FALANSTER.BY
МАПА ЗАЎТРАШНЯГА ДНЯ — ГЭТА ІНТЭРАКТЫЎНАЯ КАРТА, ДЗЕ КОЖНЫ ЧАЛАВЕК МОЖА ПАКІДАЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ АБ ГРАМАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫВАХ З РОЗНЫХ КУТКОЎ БЕЛАРУСІ. З ДАПАМОГАЙ КАРТЫ МОЖНА ЗНАЙСЦІ ПАРТНЁРАЎ, АДНАДУМЦАЎ АБО АРГАНІЗАЦЫІ, ДА ЯКІХ МОЖНА ДАЛУЧЫЦЦА ВАЛАНЦЁРАМ. Праект намагаецца зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і дапаможа актывістам ведаць адно аднаго.
ЯК ЗРАБІЛІ Каманда «Фаланстэра», абапіраючыся на досвед замежных калег, «закодзіла» патрэбны фунцыянал мапы: геаподпісы, падзеі, пераклала мапу на беларускую мову. Была праведзена афлайн-праца: «мапінг» каштоўнасцей у 18 гарадах краіны, хакатоны, кансультацыі па карыстанні мапай, мапатоны і вэбінары, знойдзены актывісты, якія дапамаглі ў напісанні кода. Мапа працуе па прынцыпах open source (усе даныя, якія ёсць на мапе, адкрытыя і бачныя) і open data (усе даныя можна свабодна выкарыстоўваць).
82
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
КРЭАТЫЎ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ІНАВАЦЫІ
МЭТА КАМПАНІІ Галоўная мэта — зрабіць грамадскія ініцыятывы бачнымі і дапамагчы актывістам ведаць аднадумцаў і калег, паглыбляць узаемадзеянне паміж ініцыятывамі, актывістамі і грамадствам, стварыць кааперацыю айці-валанцёраў. У сваёй працы «Фаланстэр» кіраваўся жаданнем зрабіць дзейнасць арганізацыі больш плённай і карыснай, а таксама прагай да эксперыментаў.
ВЫНІКІ Мапа заўтрашняга дня — гэта раскрыццё сусвету пад назвай Беларусь. Каманда праекта намагаецца зрабіць так, каб у гэтым сусвеце з’явілася больш планетсупольнасцей, якія, кааперуючыся, будуць ствараць краіну будучыні. Ужо зараз палепшана бачнасць больш за 200 грамадскіх ініцыятыў і праектаў, мапай пачалі актыўна карыстацца, а ў планах — надалей развіваць функцыянал разам з грамадскасцю. Валанцёры «Фаланстэра» працягваюць уносіць на мапу вядомыя ім ініцыятывы і арганізацыі. Пры гэтым яны просяць далучацца да іх і валанцёраў з рэгіёнаў, бо мясцовыя жыхары лепш ведаюць абстаноўку ў сваіх населеных пунктах.
«Рэцэпт, як працаваць анлайн: некалькі праектных дошак, чаты і агульная база ведаў. Гэтыя штукі вельмі дапамаглі нам эканоміць час і факусіравацца на творчых задачах. Наогул, на пачатку мы вельмі заганяліся над працоўнай дакументацыяй, таму, калі адкруціць усё зробленае назад, можна пабачыць сотні задач, якія немагчыма падлічыць. Але менавіта яны дапамаглі рэфлексаваць над зробленым і далі магчымасць працаваць у асяродку са шматлікімі невядомымі.»
Каманда «Фаланстэра»
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
83
ФЕСТЫВАЛЬ «ПРЫШЧЭПКА»
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ГА «NEXT STOP NEW LIFE» І АДУКАЦЫЙНЫ ЦЭНТР «АДКРЫТАЯ ПРАСТОРА» COMPASS МАЛАДЗЕЧНА Calendar 19 КАСТРЫЧНІКА 2019
FEST_MOLODECHNO
19 КАСТРЫЧНІКА Ў МАЛАДЗЕЧНЕ АДБЫЎСЯ ФЕСТЫВАЛЬ «ПРЫШЧЭПКА». ЯГО АРГАНІЗАВАЛІ І ПРАВЯЛІ САМІ ЖЫХАРЫ ГОРАДА. НА ПРАЦЯГУ ДНЯ ГОСЦІ ФЭСТУ ЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў АКТЫЎНАСЦЯХ І МАЙСТАР-КЛАСАХ, СТВАРАЛІ РЭЧЫ СВАІМІ РУКАМІ, РАСПІСВАЛІ АДЗЕННЕ, МАЛЯВАЛІ, ГУЛЯЛІ Ў НАСТОЛЬНЫЯ ГУЛЬНІ І СЛУХАЛІ ЛЕКЦЫІ.
КРЭАТЫЎ
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
СУПРАЦА Да падрыхтоўкі фестывалю далучыліся мясцовыя жыхары, розныя арганізацыі і ініцыятывы. Адны дапамагалі фінансава, другія далі пляцоўку, трэція ежу і падарункі, чацвёртыя рыхтавалі праграму. Падобныя сустрэчы — зручная
МЭТА ПАДЗЕІ Арганізатары ўпэўненыя: жыць трэба з адчуваннем таго, што ты робіш сапраўды нешта крутое. Менавіта таму яны ўжо другі год запар ладзяць гарадскі фестываль «Прышчэпка», праграму якога ствараюць самі жыхары горада. Кожны жадаючы можа прапанаваць свае пляцоўкі і далучыцца да мерапрыемства, стаць валанцёрам, куратарам ці экспертам. Доўгатэрміновая мэта каманды — наладзіць супрацу паміж некамерцыйнымі арганізацыямі і бізнесам, і, як вынік, зрабіць гэты бізнес сацыяльна-адказным.
84
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
На працягу 9 гадзін адначасова працавала некалькі пляцовак: майстар-класы і лекцыі ў адукацыйным цэнтры «Адкрытая прастора», актыўнасці ў фітнес-клубе «Амазонка», гульні ў дзіцячым цэнтры «Кроха», зона настолак у кавярні «Фо-бо». Закончыўся фестываль падвядзеннем вынікаў з канцэртам у «Рэд Бары». Усяго ў мерапрыемствах удзельнічалі каля 300 чалавек.
магчымасць расказаць пра сябе людзям, паказаць зацікаўленасць у жыцці горада.
ВЫНІКІ Фестываль праходзіць ужо другі год і з’яўляецца папулярным мерапрыемствам сярод жыхароў Маладзечна, бо кожны можа прыняць удзел у арганізацыі: стаць валанцёрам, куратарам зоны, экспертам або слухачом. У наступным годзе каманда фэсту плануе надаць больш увагі музычнай пляцоўцы і яе працы, акрамя гэтага, плануецца пашырыць зоны фестывалю ды прыцягнуць больш сацыяльна-адказнага бізнесу да ўдзелу.
«Пачынаць заўсёды складана. У мінулым годзе, калі мы толькі задумалі правесці фестываль, у нас не было ні ідэі, ні канцэпцыі, ні каманды, таму арганізатарам мог стаць кожны жадаючы. Гэта было па-свойму цікава, бо працаваць і давяраць людзям, з якімі ты да гэтага не быў нават знаёмы — заўсёды рызыка. Сёлета арганізоўваць фестываль было лягчэй, у нас ужо былі напрацоўкі, базы кантактаў і неабыякавыя людзі, гатовыя ствараць нешта класнае.»
Актыўны ўдзел камерцыйных арганізацый у фестывалі сведчыць, што ў Маладзечне прысутнічае сацыяльна-адказны бізнес. Ганна Холад, старшыня ГА «Next Stop New Life»
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
85
ФОРУМ ІНАВАЦЫЙНЫХ ІДЭЙ НА КАРЫСЦЬ РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card ГА «ЦЭНТР “ТРЭЦІ СЕКТАР”» З ПАРТНЁРАМІ COMPASS МАГІЛЁЎ
3SEKTAR.BY
Calendar 19–20 КРАСАВІКА 2019
3SEKTAR@GMAIL.COM
ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ ФОРУМ ІНАВАЦЫЙНЫХ ІДЭЙ САБРАЎ ПРАДСТАЎНІКОЎ РЭГІЯНАЛЬНЫХ НДА, АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ, МЯСЦОВАЙ УЛАДЫ І ЖУРНАЛІСТАЎ, КАБ ПАПУЛЯРЫЗАВАЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ РЭГІЯНАЛЬНЫХ ГРАМАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ І ЎНЁСАК, ЯКІ ЯНЫ РОБЯЦЬ У РАЗВІЦЦЁ РЭГІЁНАЎ. У межах форуму адбыліся прэзентацыі, майстар-класы, сустрэчы і дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ЗМЕСТ У рамках форуму адбыліся панэльныя дыскусіі «Грамадзянскі актывізм і рэгіянальнае развіццё: уплываем на працэсы або корпаемся ў пясочніцы» і «Развіваем грамадскі актывізм у рэгіёнах: на што зрабіць стаўку?», майстар-класы: «Анлайн-актывізм на карысць мясцовага развіцця: карысныя парады, прыклады і інструменты», «Як стварыць праект, які будзе
АЎДЫТОРЫЯ Форум наведалі больш за 40 чалавек, многія з якіх працягваюць супрацоўнічаць паміж сабой у межах уласных праектаў і праграм, што ілюструе дасягненне мэт імпрэзы.
86
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
Арганізатары — «Цэнтр “Трэці сектар”», «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”» (Гродна) і Цэнтр «Кола» (Магілёў) — ладзілі форум самастойна, на падставе наяўных рэсурсаў і кантактаў, падрыхтоўка доўжылася каля 6 месяцаў. За гэты час адбылося некалькі працоўных сустрэч, вялася праца па запрашэнні ўдзельнікаў, удасканаленне канцэпцыі мерапрыемства. Быў арганізаваны адкрыты конкурс на ўдзел у форуме. Арганізатары натхняліся асабістай працай у галіне рэгіянальнага развіцця і развіцця грамадскага сектара ў рэгіёнах, а таксама досведам калег з іншых НДА. Форум стаў часткай праграмы «Акадэмія рэгіянальнага развіцця», у межах якой ГА «Цэнтр “Трэці сектар”» займаўся павышэннем кваліфікацыі адукатараў, кіраўнікоў праектаў, мясцовых журналістаў і блогераў.
ВЫНІКІ Галоўныя вынікі — гэта досвед і кантакты, якія былі атрыманы на форуме і актыўна выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі. Так, пасля прэзентацыі прыкладаў працы па адукацыі сталых людзей ў Гродне, такую ж адукацыйную пляцоўку захацелі зрабіць і ў Бабруйску. Некаторыя рэгіянальныя арганізацыі пачалі больш блізка супрацоўнічаць паміж сабой.
«У цэлым, імпрэза прайшла вельмі ўдала і дазволіла пазнаёміцца з прыкладамі рэалізацыі вельмі вялікай колькасці ініцыятыў, скіраваных на рэгіянальнае развіццё. Бракавала лепшага медыйнага розгаласу, паслядзеянняў, звязаных з тым, каб шырэй прадставіць прэзентаваныя на форуме ініцыятывы больш шырокай грамадскасці. Наступным разам варта было б знайсці больш рэсурсаў, каб пашырыць кола ўдзельнікаў. А так досвед быў вельмі карысным. Калі нехта захоча паўтарыць — будзем радыя! Асабліва, калі не ў Мінску.»
працаваць на рэгіянальнае развіццё», блок прэзентацый найлепшых практык, майстэрня ідэй і інш. Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА «Цэнтр “Трэці сектар”»
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
87
ПЕРШАЯ АДКРЫТАЯ ПРЭМІЯ ГОМЕЛЯ «DAVER»
АЎДЫТОРЫЯ Урачыстае ўзнагароджанне наведалі больш за 150 чалавек — партнёры арганізатараў, прадстаўнікі грамадзянскага сектара, бізнесу і сацыяльна ўразлівых груп. Удзельнікі каманды атрымалі станоўчыя водгукі ад гасцей і ўбачылі патрэбу падобных мерапрыемстваў у Гомелі.
address-card РЭСУРС «МОЦНЫЯ НАВІНЫ – GOMEL.TODAY» І «ЦЭНТР РЭГІЯНАЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ ГДФ» COMPASS ГОМЕЛЬ
GOMEL.TODAY
Calendar ВЕРАСЕНЬ–СНЕЖАНЬ 2019
GDF.BY
АДКРЫТАЯ ПРЭМІЯ ГОМЕЛЯ «DAVER» — ГЭТА МЕРАПРЫЕМСТВА, ЗАСНАВАНАЕ НА ВЫЗНАЧЭННІ НАЙЛЕПШЫХ ТАВАРАЎ І ПАСЛУГ ШЛЯХАМ АДКРЫТАГА ГАЛАСАВАННЯ СПАЖЫЎЦОЎ НА САЙЦЕ GOMEL.TODAY. НА ПРАЦЯГУ ЛІСТАПАДА ГАМЯЛЬЧАНЕ ВЫЗНАЧАЛІ ПЕРАМОЖЦАЎ У 13 НАМІНАЦЫЯХ. Прэмія стала ўнікальнай пляцоўкай для ўзаемадзеяння з партнёрамі, кліентамі і інвестарамі. Месцам, дзе можна расказаць сваю гісторыю, абмеркаваць пытанні развіцця бізнесу, падзяліцца дасягненнямі і павысіць продажы.
МЭТА ПАДЗЕІ Мэта падзеі — развіццё спажывецкага рынку ў найбліжэйшыя пяць гадоў, стварэнне бізнес-супольнасці ў Гомелі, а таксама прасоўванне сацыяльных праектаў, накіраваных на паляпшэнне жыцця гараджан. Праз прызнанне выбітных камерцыйных і некамерцыйных арганізацый каманда хацела павялічыць продажы кампаній-удзельніц, павысіць лаяльнасць спажыўцоў, а таксама падтрымаць сацыяльныя праекты. Акрамя таго, прэмія намагалася падняць уплыў брэнда «Моцныя навіны» ды знайсці дадатковую крыніцу манетызацыі медыя. 88
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
ЯК ЗРАБІЛІ Прэмія сталася першай падзеяй для бізнес-аўдыторыі такога маштабу ў Гомелі. Пасля трох месяцаў рэкламнай кампаніі, збору заявак і народнага галасавання, у якім прынялі ўдзел больш за 22 000 чалавек, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў у 13 намінацыях — яркая цырымонія з вядоўцамі, фуршэтам і выступленнем кавер-бэнда. Цалкам у «DaVeR» прынялі ўдзел 50 камерцыйных і 30 некамерцыйных арганізацый.
ВЫНІКІ Праект атрымаўся дзякуючы плённай працы каманды, планамернай падрыхтоўцы і высокаму ўзроўню арганізацыі. Акрамя таго, значную ролю адыграла падтрымка грамадзянскай супольнасці і бізнесу, а таксама цікавасць звычайных гамяльчан да падзеі. Налета арганізатары плануюць крыху перагледзець фармат удзелу бізнесу ў прэміі, прапанаваць розныя магчымасці і прыцягнуць яшчэ большую колькасць кампаній і сацыяльных праектаў.
«Мы даўно выношвалі ідэю падобнага праекта, доўгі час распрацоўвалі канцэпцыю, аналізавалі падобныя праекты ў Беларусі і Украіне. І, у пэўны момант, вырашылі дзейнічаць. Мы працягваем працаваць з усімі ўдзельнікамі праекта, абмяркоўваем магчымыя калабарацыі і ўжо пачалі падрыхтоўку да будучага мерапрыемства.»
Яўгенія Крэшчук, куратарка прэміі
РЭГІЯНАЛЬНАЕ РАЗВІЦЦЁ І ЭКАЛОГІЯ
89
ФОРУМ MEDIA LITERACY SOLUTIONS
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card БЕЛАРУСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПЛАТФОРМА ФГС УП І ПАРТНЁРЫ COMPASS МІНСК
MEDIALITERACY.DIGITAL
Calendar 18–19 КАСТРЫЧНІКА 2019
MEDIALITERACYSOLUTIONS@GMAIL.COM
ФОРУМ MEDIA LITERACY SOLUTIONS — ГЭТА НАЙБУЙНЕЙШАЯ ПАДЗЕЯ ПА МЕДЫЯПІСЬМЕННАСЦІ НА ПОСТСАВЕЦКАЙ ПРАСТОРЫ. УСЁ ПРА ЎМЕННЕ ЧАЛАВЕКА СВЯДОМА СТАВІЦЦА ДА ІНФАРМАЦЫІ: КРЫТЫЧНА ДУМАЦЬ, ЗАДАВАЦЬ ПЫТАННІ, РАСПАЗНАВАЦЬ ФЭЙКІ, ПРАПАГАНДУ І МАНІПУЛЯЦЫІ. ФОРУМ АБ’ЯДНАЎ РОЗНЫХ СТЭЙКХОЛДАРАЎ: АДУКАТАРАЎ, ЖУРНАЛІСТАЎ І ГРАМАДСКІХ АКТЫВІСТАЎ.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
МЭТА ПАДЗЕІ Мэта форуму — сабраць досвед удзельнікаў з усяго свету і разам знайсці рашэнні для павышэння мэдыяпісьменнасці ва Усходняй Еўропе і рэгіёне Усходняга партнёрства. Стварыць прастору, у якой зацікаўленыя бакі (СМІ, грамадзянскія супольнасці і педагогі) могуць сустракацца, абменьвацца досведам, пераймаць найлепшыя сусветныя практыкі і шукаць
АЎДЫТОРЫЯ На мерапрыемстве прысутнічалі 225 спікераў і ўдзельнікаў, якія працуюць з медыяпісьменнасцю і звязанымі з ёй тэмамі, з больш чым 23 краін: журналісты, работнікі адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
90
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
Мерапрыемства было ініцыявана Digital Communication Network і падтрымана шэрагам грамадскіх арганізацый і бізнесаў (Прэс-клуб, БАЖ, Беларуская нацыянальная платформа, «Новая група», «HrodnaMediaRoom», «Сярэдняя школа Стэмбрыдж», гатэль «Willing», вінны бар «Добры год», Салатэрыя, Тайм-клуб «1387» і інш.). Таксама была дапамога ад прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, пасольства Нідэрландаў у Польшчы, Fojo Media Institute і інш. На форуме адбыліся панэльныя дыскусіі, выступы з прэзентацыяй праектаў і семінары. Акрамя таго, была створана інтэрактыўная анлайн-мапа медыяпісьменнасці.
партнёраў для новых праектаў.
ВЫНІКІ Арганізатары здолелі сабраць на адной пляцоўцы вялікую колькасць спікераў і ўдзельнікаў для абмеркавання праблем і рашэнняў у галіне медыяпісьменнасці, інфармацыйнай бяспекі і дэзынфармацыі, што было нерэальным яшчэ некалькі гадоў таму. Падчас форуму ўдзельнікі распрацавалі пяць кампаній па тэмах спынення маніпуляцый у інтэрнэце, павышэння эфектыўнасці пілотных праектаў, павышэння вымяральнасці медыяўтварэння, прыцягнення НДА і дзяржаўных органаў да тэмы медыяпісьменнасці. Таксама была распрацавана мапа медыяпісьменнасці, з дапамогай якой кожны можа знайсці інфармацыю аб ініцыятывах, кнігах, інтэрнэт-рэсурсах і партнёрах з розных краін свету.
«Мы натхняліся тым, што ў Беларусі няма платформы для абмену навыкамі і ведамі ў галіне медыяпісьменнасці, адсутнічае нацыянальная праграма па медыяпісьменнасці, не хапае экспертаў і журналістаў, адукатараў, якія б працавалі ў галіне медыяпісьменнасці ўстойліва і сістэмна.»
Мікалай Кванталіані, Digital Communication Network
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
91
КАНФЕРЭНЦЫЯ «ПРАЎДА ПРА ЧАРНОБЫЛЬ»
ЗМЕСТ
address-card ГОМЕЛЬСКАЯ ФІЛІЯ ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ» COMPASS ГОМЕЛЬ
BAJ.BY/BE
Calendar 18 КРАСАВІКА 2019
BAJBELARUS
НА КАНФЕРЭНЦЫІ З ЭЛЕМЕНТАМІ ТОК-ШОУ «ПРАЎДА ПРА ЧАРНОБЫЛЬ» АГУЧЫЛІ НЕЧАКАНЫЯ І МАЛАВЯДОМЫЯ АСПЕКТЫ ТЭХНАГЕННАЙ КАТАСТРОФЫ НА ЧАЭС. ПАДЗЕЮ ЗЛАДЗІЛІ Ў МЕЖАХ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ КАМПАНІІ ГА «БАЖ» «ЗА ПРАВА НА ІНФАРМАЦЫЮ».
АЎДЫТОРЫЯ На самой падзеі прысутнічалі 30 чалавек — эксперты, навукоўцы, ліквідатары і грамадзяне, якім дагэтуль баліць тэма Чарнобыля. Тысячы чалавек прачыталі матэрыялы, апублікаваныя па выніках канферэнцыі.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
СУПРАЦА Дапамогу ў арганізацыі падзеі «БАЖ» атрымаў ад рэдакцыі партала дзелавых навін rynak.by, Праваабарончага цэнтра
На канферэнцыі выступіў чарнобыльскі ліквідатар Адам Варанец, які расказаў, як улады хавалі інфармацыю пра выбух на ЧАЭС у 1986 годзе. Адбылося відэаінтэрв’ю «Чаму замоўчваюцца звесткі пра наступствы ад тэхнагеннай катастрофы?» з кандыдатам тэхнічных навук, сакратаром Камісіі ВС СССР па разглядзе прычын аварыі на ЧАЭС Юрыем Варонежцавым. Рэдактар партала «Дзелавы Гомель» Аляксей Харкевіч звярнуў увагу аўдыторыі на супярэчлівую статыстыку захворванняў і доступ да інфармацыі пра наступствы радыяцыйнага забруджання. Таксама выступіў дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання Віктар Хоміч на тэму «Ці хаваюць праўду пра Чарнобыль?». Журналіст Андрэй Мядзведзеў засяродзіўся на тэме «Чарнобыль і прыродныя аб’екты. Што адбываецца на забруджаных радыяцыяй прыродаахоўных тэрыторыях?».
«Вясна», прадстаўнікоў экспертнай супольнасці і ліквідатараў катастрофы.
ВЫНІКІ На канферэнцыі «Праўда пра Чарнобыль» прагучалі тэмы, пра якія дзяржаўныя медыя прызвычаіліся маўчаць. Быў закрануты важны аспект наяўнасці ціску і прыцягнення да адказнасці журналістаў, якія спрабуюць прыадкрыць заслону хлусні і невядомасці пра ЧАЭС. Каб яшчэ больш людзей змаглі атрымліваць веды, наступным разам каманда збіраецца ладзіць анлайн-стрым, каб ахапіць яшчэ большую колькасць людзей.
«Мы атрымалі шмат пазітыўных водгукаў ад удзельнікаў сустрэчы, людзям было вельмі цікава. Нам падалося, што мы выбралі ўдалы фармат — канферэнцыя з элементамі ток-шоу. Пасля мерапрыемства было апублікавана больш за 7 артыкулаў у розных СМІ.»
Мікола Бянько, старшыня Гомельскай гарадской філіі ГА «БАЖ»
92
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
93
МАЙСТАР-КЛАСЫ
ЗМЕСТ
«ЯК УСКАЛАНУЦЬ АЎДЫТОРЫЮ ГІСТАРЫЧНЫМІ АРТЫКУЛАМІ?» address-card МАЛАДЗЕЧАНСКАЯ ФІЛІЯ ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ» COMPASS МІНСК
BAJ.BY/BE
Calendar 6−7 ЛІПЕНЯ 2019
BAJBELARUS
У МАЛАДЗЕЧНЕ МЯСЦОВАЯ ФІЛІЯ ГА «БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ» ЗЛАДЗІЛА ДВУХДЗЁННЫЯ МАЙСТАР-КЛАСЫ ДЛЯ 20 ЖУРНАЛІСТАЎ З ВІЛЕЙКІ, ГЛЫБОКАГА, ГРОДНА, МАЛАДЗЕЧНА І МІНСКА, ПА ПРАЦЫ З КРАЯЗНАЎЧАЙ ТЭМАТЫКАЙ. На мерапрыемстве разглядалі перспектывы працы журналіста ў галіне гісторыі і краязнаўства, абмяркоўвалі спрэчныя пытанні, з якімі сутыкаецца аўтар. У канцы, з улікам новых ведаў, удзельнікі майстар-класа прыдумалі тэмы сваіх будучых артыкулаў.
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ПЕРАДУМОВЫ Каманда вырашыла, што варта сабраць у адным месцы пазаштатных аўтараў, краязнаўцаў, журналістаў і пазнаёміць іх між сабой. Важная частка імпрэзы — візіт гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча, чыя праца ў кірунку гістарычнай журналістыкі можа натхняць іншых аматараў тэмы.
МЭТА ПАДЗЕІ
ГРАМАДСКАЯ КАРЫСЦЬ
Два дні журналісты камунікавалі з аўтарамікраязнаўцамі, слухалі выступы галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, краязнаўцаў Уладзіміра Садоўскага, Антона Апанасевіча, Мікалая Тамашэўскага. Цвіком праграмы стала выступленне журналіста з Гродна Руслана Кулевіча, які падзяліўся сваімі хітрыкамі і метадамі працы з карэннымі гродзенцамі. Руслан прытрымліваецца думкі, што ўвесь працэс працы трэба паказваць у Фэйсбуку і Інстаграме. Запосціць стары здымак і дадаць кароткую гісторыю, затым сфатаграфавацца са сваім героем, а пасля ўжо публікаваць артыкул.
ВЫНІКІ Мерапрыемства сабрала разам аўтараў, каб стварыць пляцоўку для абмену ідэямі артыкулаў на краязнаўчую тэматыку, даць мажлівасць пабачыць блізкіх сабе людзей. На сённяшні дзень даволі рэдка надаюць увагу тым, хто піша пра краязнаўства. Стала відавочна, што такія імпрэзы па згуртаванні аматараў галіны важныя, іх трэба рабіць у любой мясцовасці, каб развіваць гэтую самую мясцовасць.
«Краязнаўчыя і гістарычныя артыкулы — традыцыйна важная частка інфармацыйнага напаўнення «Рэгіянальнай газеты». Мы вырашылі, што варта сабраць у адным месцы пазаштатных аўтараў, краязнаўцаў, журналістаў і пазнаёміць іх між сабой. Удзельнікі вельмі прасілі зладзіць яшчэ мерапрыемства на падобную тэму.»
Арганізатары паставілі сабе за доўгатэрміновую мэту садзейнічаць павелічэнню колькасці аўтарскіх артыкулаў на краязнаўчыя тэмы. Зоя Хруцкая, старшыня Маладзечанскай філіі «БАЖ»
94
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
95
ВАГОН КРЭАТОНА
ЯК ЗРАБІЛІ
address-card АБ’ЯДНАННЕ «КРЭАТОН»
KREATON.BY
COMPASS МІНСК – ГРОДНА – МІНСК
KREATONMINSK
КРЭАТЫЎ
Calendar 1–2 ЧЭРВЕНЯ 2019
БЕЗ ВАЙФАЮ І ЎТУЛЬНЫХ ОЎПЭНСПЭЙСАЎ — 1 ЧЭРВЕНЯ БЕЛАРУСКІЯ КРЫЭЙТАРЫ СЕЛІ Ў ЦЯГНІК І АДПРАВІЛІСЯ Ў ПАДАРОЖЖА ПА МАРШРУЦЕ МІНСК — ГРОДНА — МІНСК, КАБ ЗА 24 ГАДЗІНЫ РАЗАМ ПРЫДУМАЦЬ І РАСПРАЦАВАЦЬ ІДЭІ ДЛЯ ВАЖНЫХ САЦЫЯЛЬНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ І СТАРТАПАЎ. Гэтае мерапрыемства стала пятым «Крэатонам», падчас якога спецыялісты рэкламнай індустрыі намагаліся дапамагчы беларусам з піярам і маркетынгам, але ўпершыню падзея прайшла ў такім незвычайным фармаце.
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
ПЕРАДУМОВЫ Сёлетні «Крэатон» быў юбілейным, таму арганізатары намагаліся зрабіць падзею не падобнай на папярэднія, прыцягнуць да яе больш увагі і аб’яднаць рынак рэкламы. Пасля пошуку пляцовак у Мінску каманда вырашыла выбраць цалкам новы і арыгінальны фармат — правесці крэатыўны марафон у цягніку.
АЎДЫТОРЫЯ
На «Крэатон» адабралі тыя грамадскія ініцыятывы і сацыяльныя праекты, якім патрэбна «тэрміновая крэатыўная дапамога», але няма рэсурсаў, каб звярнуцца ў рэкламнае агенцтва. У выніку былі вылучаны чатыры арганізацыі, над праблемамі якіх працавалі каманды марафону: праваабарончая арганізацыя Human Constanta, Харавая капэла, праект дзіцячай ініцыятывы «ТЭАТР для ўсіх!» і гарадское выданне Hrodna.life. Для тэатра, напрыклад, трэба было прыдумаць новы візуальны стыль і назву, а для гродзенскага СМІ — стратэгію пазіцыянавання і варыянты прасоўвання. Выніковыя прэзентацыі праектаў былі зроблены сваімі рукамі, што вылучае іх сярод звычайных рэкламных прадуктаў.
ВЫНІКІ Усе каманды, якія ўдзельнічалі ў «Крэатоне», абаранілі свае ідэі на вялікім экране ў кінатэатры Silver Screen. Усяго выступала 8 каманд, кожнай з якіх давалі 10 хвілін на прэзентацыю і 5 хвілін, каб адказаць на пытанні. Каментары да выніковых прац давалі як самі кліенты, так і эксперты з галін рэкламы і бізнесу. На сённяшні дзень адзін праект, над якімі працавалі ўдзельніцы і ўдзельнікі «Вагона Крэатона», цалкам зроблены, а два іншыя будуць распрацаваны неўзабаве.
«Вынікі “Крэатона” — гэта 2 цягнікі, 4 брыфы, 30 піц, 57 чалавек, сотні парэзаных часопісаў і 8 выдатных каманд. Мы здолелі аб’яднаць людзей, бо супраца спрыяе камунікацыі. Усе ўдзельнікі пракачаліся закрываць цікавыя задачы за 24 гадзіны ў няпростых умовах.»
Мерапрыемства аб’яднала 57 крыэйтараў, якія, падзяліўшыся на 8 каманд, працавалі над 4 сацыяльнымі праектамі. Дар’я Герасіменка, арганізатарка
96
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
МЕДЫЯ І ІНФАРМАЦЫЯ
97
ЯК ЗРАБІЛІ
«КІЛАМЕТР ГРАМАДСКАЙ АКТЫЎНАСЦІ» address-card АСАМБЛЕЯ НДА
BELNGO.INFO
COMPASS МІНСК
ASAMBLEJA
Calendar 1 ЧЭРВЕНЯ 2019
ASAMBLEJA
АСАМБЛЕЯ НДА ЗЛАДЗІЛА ВЯЛІКІ ФЭСТ З ЛЕКЦЫЯМІ, ДЫСКУСІЯМІ, МАЙСТАР-КЛАСАМІ. ПАДЧАС ПАДЗЕІ МОЖНА БЫЛО ПАЗНАЁМІЦЦА З ДЗЕЙНАСЦЮ ШМАТЛІКІХ НДА, А ТАКСАМА ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ У «ЖЫВОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ», FREE MARKET, ПАСЛУХАЦЬ ПАЭТАЎ І ПАГЛЯДЗЕЦЬ КІНО АД WATCH DOCS. ЗАКРЫВАЎ ІМПРЭЗУ КАНЦЭРТ ГУРТА «АКUTE» З МАГІЛЁВА.
КРЭАТЫЎ
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
РОЗГАЛАС У МЕДЫЯ
МЭТА ПАДЗЕІ Асамблея ставіла за мэту даць магчымасць НДА ды ініцыятывам прэзентаваць сябе новай мэтавай аўдыторыі і ангажаваць іх да грамадскай дзейнасці. Акрамя таго — даць грамадскім актывістам пляцоўку для натхнення адно аднаго, падзяліцца ідэямі ды інавацыямі, усталяваць новыя кантакты, развіць супрацоўніцтва.
АЎДЫТОРЫЯ
Падчас фэсту прагучала 6 лекцый на экалагічную, студэнцкую, моладзевую тэматыку, таксама закранулі тэмы фемінізму і гарадскога развіцця. Лекцыі збіралі да 100 чалавек. На паэтычнай сцэне выступілі Віктар Жыбуль, Мікіта Найдзёнаў, Ганна Комар, Павел Дарохін і іншыя сучасныя паэты. На дзвюх пляцоўках адбылося 14 майстар-класаў ад прадстаўнікоў Фонду імя Льва Сапегі, Таварыства беларускай школы, Задзіночання беларускіх студэнтаў, ініцыятывы «Умовы для мовы», Human Constanta, Студэнцкай Рады, «Арт Сядзібы» і іншых. «Жывую Бібліятэку» наведалі каля 200 удзельнікаў, госці пазнаёміліся з гісторыямі ад 28 «кніг» — тэолага, секс-трэнеркі, ахвяры хатняга гвалту, таты чацвярых дзяцей, нарказалежнага ў рэмісіі і іншых. 27 НДА арганізавалі інтэрактыўныя пляцоўкі для прэзентацыі сваёй дзейнасці: раздавалі налепкі, паказвалі відэаролікі, заклікалі падпісваць «зялёныя» паштоўкі, запрашалі адчуваць сябе ў інваліднай калясцы, прэзентавалі гік-лаўку.
ВЫНІКІ Праз правядзенне фэсту Асамблея НДА паказала грамадскасці разнастайнасць няўрадавага сектара, бо на ім прысутнічалі арганізацыі розных пакаленняў, галін дзейнасці, раёнаў Беларусі. Атмасфера паспрыяла росту энтузіязму сябраў і прыхільнікаў НДА, бо пазней на падобную пляцоўку сацыяльных актыўнасцей на фэсце «Viva Braslav» было пададзена 50 заявак на 10 месцаў.
«Пасля імпрэзы да арганізацый-удзельніц далучыліся валанцёры, залучаныя падчас фэсту. Напрыклад, “Еўрапейскі парламент” зараз працуе з моладдзю, якая пазнаёмілася з дзейнасцю гэтай арганізацыі на фэсце. Пасля правядзення падзеі мы адчулі патэнцыял для далейшай папулярызацыі беларускага трэцяга сектара. Асамблея НДА прапанавала беларускім недзяржаўным арганізацыям прыняць удзел у падобных грамадскіх пляцоўках на фэсце “Viva Braslav”.»
У «Кіламетры» прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Большая частка людзей — моладзь ад 18 да 30 гадоў, якая раней не была знаёмая з дзейнасцю некамерцыйных арганізацый. Настасся Доль, каардынатарка «Кіламетра грамадскай актыўнасці»
98
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
99
ПЛЯЦОЎКА САЦЫЯЛЬНЫХ АКТЫЎНАСЦЕЙ НА ФЕСТЫВАЛІ VIVA BRASLAV
СУПРАЦА
address-card АСАМБЛЕЯ НДА З АРГАНІЗАЦЫЯМІ ДЫ ІНІЦЫЯТЫВАМІ
BELNGO.INFO
COMPASS БРАСЛАЎ, ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
ASAMBLEJA
Calendar 26–27 ЧЭРВЕНЯ 2019
ASAMBLEJA
АХОП АЎДЫТОРЫІ
СУПРАЦА НДА І БІЗНЕСУ
АСАМБЛЕЯ НДА АРГАНІЗАВАЛА ПЛЯЦОЎКУ, НА ЯКОЙ НАВЕДВАЛЬНІКІ ФЭСТУ МАГЛІ ПАЗНАЁМІЦЦА З ДЗЕЙНАСЦЮ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ ДЫ ІНІЦЫЯТЫЎ І ФАЙНА ПРАВЕСЦІ ЧАС. НА VIVA BRASLAV ДЗЕСЯЦЬ АРГАНІЗАЦЫЙ РАСКАЗАЛІ ПРА СВАЮ ПРАЦУ НОВАЙ МЭТАВАЙ АЎДЫТОРЫІ, А НЕКАТОРЫХ НАВАТ ДАЛУЧЫЛІ ДА ДЗЕЙНАСЦІ.
У ФЭСЦЕ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ
АЎДЫТОРЫЯ
check-circle Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Браслаў»,
Цягам 2 дзён пляцоўку наведала каля 700 маладых людзей. Шмат хто ўпершыню сутыкнуўся з некамерцыйнымі арганізацыямі і іх дзейнасцю.
check-circle «Час Зямлі»,
ВЫНІКІ check-circle «Умовы для мовы», check-circle «Дзедзіч», check-circle «Традыцыі і інавацыі Паазер’я», check-circle «Развіццё Шаркаўшчынскага рэгіёну», check-circle «Жывая Бібліятэка»,
check-circle «Моладзь за ўстойлівае развіццё»,
ЯК ЗРАБІЛІ
check-circle «Больш цела»,
Асамблея НДА размясціла абвестку на сваіх інфармацыйных рэсурсах. Прыняць удзел у фэсце магла любая грамадская ініцыятыва ці НДА. Адзінае абмежаванне — наяўнасць класнай ідэі для актыўнасцей. Арганізацыі праводзілі гульні, квэсты, інтэрактыўныя лекцыі і крэатыўныя звароты.
check-circle Асамблея НДА.
100
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
Пляцоўка адбылася дзякуючы ініцыятыве прадстаўніц Асамблеі НДА, якія прапанавалі арганізатарам фэсту новы фармат. Супраца была выгадная абодвум бакам: НДА пашырылі інфармацыю пра сваю дзейнасць на вялікую аўдыторыю, а бізнесоўцы — арганізатары фестывалю — атрымалі разнастайнасць актыўнасцей на фэсце, новую фішку ў праграме. Праціўнікам пляцоўкі ў пэўнай ступені можна назваць мясцовую адміністрацыю, якая забараніла ўдзел у фэсце тром арганізацыям: Задзіночанню беларускіх студэнтаў, «Актыўным быць файна» і Human Constanta.
Грамадскія ініцыятывы былі ўпершыню прадстаўлены на такім буйным фэсце. Сама пляцоўка арганізацый — выдатная магчымасць пазнаёміць людзей са сваёй дзейнасцю і пашырыць сацыяльна-значныя тэмы, але таксама і выклік, як прыцягнуць новых людзей, ярка і запамінальна данесці інфармацыю. На будучыню Асамблея вынесла, што варта актыўней працаваць з бізнесам, але таксама трэба загадзя абгаворваць усе дамоўленасці з арганізатарамі фэсту, напрыклад, наконт больш актыўнага асвятлення ў афіцыйных сацыяльных сетках.
«Было прыемна стаць першымі прадстаўнікамі НДА на такім вялікім музычным фэсце, за што мы вельмі ўдзячныя арганізатарам фэсту, якія нас запрасілі. У Польшчы і Украіне падобныя пляцоўкі ўжо даўно існуюць: НДА займаюць вялікую прастору на фэстах і арганізоўваюць шмат актыўнасцей. У нас пакуль усё гэта толькі нараджаецца — гэтым разам у мерапрыемстве паўдзельнічала не так шмат арганізацый, але на пляцоўку завіталі больш за 700 наведвальнікаў.»
Наталля Казлоўская, менеджарка
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
101
ЗМЕСТ
ФЕСТЫВАЛЬ «МАРАФОН ЛЕКЦЫЙ» address-card АСАМБЛЕЯ НДА
BELNGO.INFO
COMPASS МІНСК
ASAMBLEJA
Calendar 12 КАСТРЫЧНІКА 2019
ASAMBLEJA
КРЭАТЫЎ
УДЗЕЛ УРАЗЛІВЫХ ГРУП
АХОП АЎДЫТОРЫІ
АСАМБЛЕЯ НДА ЗА АДЗІН ДЗЕНЬ ПРАВЯЛА 6 ЛЕКЦЫЙ У ФАРМАЦЕ МАРАФОНУ. ВЫСТУПОЎЦАМІ БЫЛІ ПРАДСТАЎНІКІ НДА І БЛОГЕРЫ, ЯКІЯ ПРАЦУЮЦЬ З ТЭМАМІ ЭКАЛОГІІ, ГЕНДАРУ, МОВЫ, ГУМАРУ, ЛГБТ І ПСІХІЧНАГА ЗДАРОЎЯ.
МЭТА ПАДЗЕІ
«Марафон лекцый» быў скіраваны на неасацыяваных маладых людзей, якія цікавяцца грамадска-значнымі тэмамі і хочуць змяняць свет вакол сябе.
і паспрыяць іх прыходу ў грамадскі сектар
«Марафонам лекцый» Асамблея НДА ставіла сабе за мэту зацікавіць большую колькасць маладых людзей у грамадска-значных пытаннях, даць ім верагодную інфармацыю ад практыкаў дзеля вырашэння актуальных праблем грамадства. Падчас падзеі ўдзельнікі маглі пазнаёміцца з прадстаўнікамі
АЎДЫТОРЫЯ Кожную лекцыю наведала ад 80 да 120 чалавек. Цікаўнасць да марафону прыцягнула піцерская феміністка Бэла Рапапорт, ёй цікавіліся як СМІ, так і актыўная моладзь. Аднак варта адзначыць, што колькасць людзей на яе лекцыі была роўнай той колькасці, якія былі на іншых лекцыях.
102
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
Пачаўся марафон лекцыяй «Zero Waste. Што гэта такое. Асабісты досвед» ад экаблогеркі Ганны Карповіч. Далей Антон Шэлег і Дзяніс Іваноў трымалі ўвагу аўдыторыі інтэрактыўнай лекцыяй «Навошта трэба казаць пра ЛГБТ?» Хлопцы падзяліліся, як гэта — быць адкрытым геем у Беларусі. Бася Пучынская паведаміла пра карысныя лайфхакі пры пераходзе на беларускую мову і свой шлях да яе. Таня Аліпчыкава расказала прысутным, як клапаціцца пра сваё ментальнае здароўе і чаму гэта — самае важнае. Франак Вячорка расказаў, што ў аўтарытарных краінах гумар застаецца неадʼемнай часткай негвалтоўнага супраціву, знішчае страх, натхняе, мабілізуе людзей. Бэла Рапапорт выступіла з лекцыяй «Сацыяльны канструкт: што гэта такое і з чым яго ядуць?».
ВЫНІКІ Пасля публікацыі афішы і распаўсюду інфармацыі пра «Марафон лекцый», рэгіянальныя актывісты звярнуліся да Асамблеі НДА з просьбай правесці падобныя марафоны ў іх гарадах. Арганізацыя знайшла выканаўцаў на месцах, якія прапанавалі свае тэмы з улікам запыту іх мясцовай аўдыторыі. Такім чынам, адбыліся яшчэ тры паўмарафоны лекцый у Барысаве, Пінску і Бабруйску.
«На будучыню мы вызначылі, што будзем больш удзельнічаць у падрыхтоўцы спікераў да выступу — дапамагаць у стварэнні прэзентацыі, даваць парады па публічных выступах і камунікацыі з аўдыторыяй.»
некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, блогерамі і аднадумцамі, каб абмеркаваць хвалюючыя і вострыя пытанні.
Настасся Доль, каардынатарка «Марафону лекцый»
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
103
ФОРУМ НДА ВІЦЕБШЧЫНЫ
ПРАДУКТЫ МЕРАПРЫЕМСТВА Пасля форуму быў праведзены аналіз водгукаў удзельнікаў. Па выніках былі вылучаны пажаданні наконт фармату наступных мерапрыемстваў і падзей, павялічана база актывістаў і зацікаўленых структур для email-рассылак.
address-card СКУ «ВІЦЕБСК ДЛЯ МЯНЕ» (VITEBSK4.ME) І АСАМБЛЕЯ НДА
VITEBSK4.ME
COMPASS ВІЦЕБСК
VITEBSK4ME
Calendar 25 МАЯ 2019
VITEBSK4ME
25 МАЯ ПРАЙШОЎ ФОРУМ НДА ВІЦЕБШЧЫНЫ, АРГАНІЗАВАНЫ КАМАНДАЙ VITEBSK4.ME. ЦЭЛЫ ДЗЕНЬ НА ПЛЯЦОЎЦЫ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ АДБЫВАЛІСЯ ПРЭЗЕНТАЦЫІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ, АБМЕРКАВАННЕ НАЙБОЛЬШ АКТУАЛЬНЫХ ДЛЯ ПРАДСТАЎНІКОЎ ТРЭЦЯГА СЕКТАРА ПЫТАННЯЎ, ДЫСКУСІІ І МАЙСТАР-КЛАСЫ. МЕРАПРЫЕМСТВА СТАЛА ЛАГІЧНЫМ ПРАЦЯГАМ ШЭРАГУ КАМУНІКАЦЫЙНАЙ КАМПАНІІ Ў МЕЖАХ ДЗЕЙНАСЦІ НДА Ў ВІЦЕБСКУ І РЭГІЁНЕ.
СУПРАЦА ПАМІЖ НДА
УПЛЫЎ НА РАЗВІЦЦЁ СЕКТАРА
ЯК ЗРАБІЛІ
ВЫНІКІ
Форум уключаў шэраг блокаў: дыскусію
Форум стаў штуршком для аб’яднання НДА і актывістаў Віцебшчыны. Большасць наведвальнікаў выказалі высокую ступень зацікаўленасці зместам падзеі, а ў арганізацыях з’явіліся новыя ўдзельнікі. У пазітыўныя вынікі таксама можна занесці фактар правядзення падзеі на дзяржаўнай пляцоўцы, што паспрыяла павышэнню даверу да НДА з боку дзяржаўных устаноў. Якаснай арганізацыі спрыяла блізкая камунікацыя каманды Vitebsk4.me з Асамблеяй НДА, «Рэгіянальным рэсурсным цэнтрам дадатковай адукацыі для дарослых» і YMCA Віцебск. Таксама пазітыўнай стала супраца з мясцовым бізнесам.
«НДА Віцебскай вобласці: уплыў, узаемадзеянне, удзел», прэзентацыю дзейнасці ўдзельнікаў «Pecha Kucha НДА», майстар-класы «Як зрабіць НДА бачнай». Арганізатары намагаліся палепшыць камунікацыю паміж НДА, актывістамі і дзяржаўнымі структурамі, вызначыць
АЎДЫТОРЫЯ Форум сабраў больш за 60 чалавек з 38 арганізацый: актывісты, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных устаноў, палітычных рухаў і СМІ — амаль палова з наведвальнікаў упершыню ўдзельнічала ў падобным мерапрыемстве. Агульны ахоп аўдыторыі, якая даведалася пра форум у сацыяльных сетках і медыя, складае, па ацэнках арганізатараў, каля 10 000 чалавек.
104
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
агульныя пытанні і праблемы,
«Са складанасцей адзначу працяглы час, патрачаны на атрыманне дазволу на правядзенне форуму ў абласной бібліятэцы, з-за гэтага позна былі запушчаны анонсы мерапрыемства. На будучыню такія неспадзяванкі будуць пралічвацца, і падрыхтоўка мерапрыемства будзе пачынацца раней. Падзяку хацелася б выразіць Асамблеі НДА, Рэгіянальнаму рэсурснаму цэнтру, YMCA Віцебск, арт-пабу “Торвальд” і ўсім, хто нам дапамагаў.»
а таксама, у якасці доўгатэрміновай мэты, выпрацаваць стратэгію НДА Віцебшчыны. Уладзімір Булаўскі, каардынатар па праектах Vitebsk4.me
РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСКАГА СЕКТАРА
105
ЗМЕСТ АГЛЯДУ
ЗМЕСТ АГЛЯДУ
К У Л ЬТ У Р А І К Р А Я З Н АЎС Т В А С . 4 -2 1
АДУКАЦЫЯ, МОЛАДЗЬ С . 5 6 -7 3
Мабільная праграма reBREST Святкаванне БНР 101 у Гродне
Чэмпіянат па вырашэнні кейсаў НКА «На нізкім старце»
Ток-шоу «Беларускамоўныя»
Неканферэнцыя для настаўнікаў EdCamp Belarus 2019
Грамадская кампанія «Вандроўная кнігарня»
Фестываль моладзевых ініцыятыў «Страшная справа»
Адкрыццё помніка Алеся Адамовіча
Адукацыйны праект «ОГО» Заняткі і фестываль беларускамоўнай адукацыі «Мова дзяцей»
Талака на Вайсковых могілках
Інстаграм-шоу «Мова чэлендж»
Фестываль гісторыі і культуры Ulmus
Праект #Деломолодое
Праект «Подых мінулага»
Школа нефармальнай адукацыі AduCamp
Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры
С А Ц Ы Я Л Ь Н А Я СФ Е РА , Г Е Н Д А Р Н А Я Р ОЎ Н А С Ц Ь С . 2 2- 4 1
Idea Generation Camp
Арт-інтэрвенцыя «Аранжавыя туфлі» Жаночы адукацыйны летнік
Р Э Г І Я Н А Л Ь Н А Е РА З В І Ц Ц Ё І ЭКАЛОГІЯ С . 74 - 8 9
Фестываль «Kontakt», арт-рэзідэнцыя, валанцёрскі лагер Акцыя «Волю кажанам!» Мастацкі пленэр і выстава «Адносная вільготнасць»
Фестываль фемінісцкай салідарнасці «Замест кветак»
Эка-школа ілюстрацыі і SMM «Draw&Save»
Арт-гутарка «Дрэс-код мінус дыскрымінацыя»
Стварэнне «Мапы заўтрашняга дня»
Праект «Горш не будзе»
Фестываль «Прышчэпка»
Фестываль «Запрашаем на Татавы бліны»
Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця
Форум «Годнае даўгалецце»
Першая адкрытая прэмія Гомеля «Daver»
Праект «Інклюзіўны барыста» Праект «ПляжИК» Вечар добрасуседства «Утульны куток»
МЕДЫЯ І ІНФАРМ АЦЫЯ
Форум Media Literacy Solutions
С .9 0 - 9 7
Канферэнцыя «Праўда пра Чарнобыль» Майстар-класы «Як ускалануць аўдыторыю гістарычнымі
П РА В Ы Ч А Л А В Е К А С . 4 2- 55
артыкуламі?»
Форум «ALL Inclusive»
Вагон Крэатона
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Барацьба Марыі Тарасенкі з дэкрэтам аб дармаедстве Летнія школы і Паглыблены курс па правах чалавека Першая беларуская манстрацыя Мазгабойня аб правах чалавека «Што там па правах?» Экскурсіі «Па шляхах правоў чалавека»
Р А З В І Ц Ц Ё Г Р А М А Д С К А ГА
«Кіламетр грамадскай актыўнасці»
С Е К ТА Р А С .9 8 - 1 0 5
Пляцоўка сацыяльных актыўнасцей на фестывалі Viva Braslav Фестываль «Марафон лекцый» Форум НДА Віцебшчыны
B E L N G O. I N F O
ASAMBLEJA
Наклад 500 экз.
ASAMBLEJA