Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
Гарады́ і вёскі Белару́сі — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выданьня ажыцьцяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніцаў адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласьцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёну, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.
Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, мапаў.