Internet i smi 2014 final 11 04 14

Page 1



ІНТЭРНЭТ І СМІ ДЛЯ АКТЫВІСТАЎ

Мінск 2014


Аўтары: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт Кася Сырамалот, арт-дырэктар мультымедыя-часопіса 34mag.net Андрусь Храпавіцкі, заснавальнік і галоўны рэдактар Westki.info Інга Ліндарэнка, спецыяліст па новых медыя Яся Каралевіч-Картэль, рэдактар онлайн-выданняў

Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра

Інтэрнэт і СМІ для актывістаў: [Тэкст] / Быкоўскі П., Сырамалот К., Храпавіцкі А., Ліндарэнка І., Каралевіч-Картэль Я. — Мінск: 2014. — 76 с.

Рэдактар: Ірына Віданава Дызайн вокладкі: Кася Сырамалот Карэктар: Надзея Мурашка

© Асамблея НДА Беларусі, Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр (EEDC), 2014


ЗМЕСТ Уводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4 Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы . . . . . . . . . . . . 7 Ствараем сайт. Пачатак . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 21 Сістэмы кіравання кантэнтам (CMS) . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 33 Выкарыстанне сацыяльных сетак . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 40 Інтэграцыя сайта з сацыяльнымі сеткамі . . . . . . . . . . . . . . . . . . 61 Online-дакументы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 64 Слоўнік тэрмінаў і паняццяў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 72


УВОДЗІНЫ Два гады таму быў апублікаваны дапаможнік «Інтэрнэт для актывістаў. Basics». Аднак інтэрнэт-тэхналогіі імкліва развіваюцца, таму мы падрыхтавалі другое — абноўленае і дапоўненае — выданне гэтага дапаможніка. За мінулы час вырасла не толькі колькасць інтэрнэт-кары­сталь­ нікаў у Беларусі, але таксама прысутнасць і актыўнасць у Cеціве беларускіх грамадскіх арганізацый. Усё больш вялікую папулярнасць набываюць сацыяльныя сеткі, праз якія мільёны беларусаў камунікуюць паміж сабой. У інтэрнэт людзі заходзяць, каб хутка знайсці патрэбную інфармацыю, цікава правесці час, звязацца адзін з адным праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі. Не дзіва, што інтэрнэт актыўна выкарыстоўваецца не толькі як крыніца інфармацыі, але і як інструмент для актывізацыі і арга­ нізацыі грамадзян. Інтэрнэт можа зрабіць працу грамадскай арганізацыі больш эфектыўнай. З яго дапамогай грамадскія арганізацыі могуць распавядаць пра сваю дзейнасць шырокаму колу людзей, аператыўна апавяшчаць і адукоўваць грамадскасць аб важных праблемах і прапаноўваць шляхі іх вырашэння, знаходзіць новых актывістаў і мабілізаваць іх на дзеянне. Мэта гэтага выдання — дапамагчы грамадскім актывістам лепш зарыентавацца ў свеце сучасных тэхналогій і адаптаваць іх да сваіх патрэбаў. Адкрытасць, даступнасць і аператыўнасць інтэрнэту з’яўляюцца яго безумоўнымі перавагамі, але з гэтых якасцей паўстае і шэраг сур’ёзных выклікаў для грамадскіх ініцыятыў. Як не згубіцца ў інфармацыйным моры Сусветнага павуціння? Як сегментаваць аўдыторыю і данесці важную інфамарцыю да той мэтавай групы, для якой яна прызначана? Як выбудаваць эфектыўную камунікацыйную стратэгію? У першай главе дапаможніка прадстаўлены вынікі ана­ лізу прысутнасці беларускіх грамадскіх арганізацый і некаторых лідараў грамадзянскай супольнасці на сайтах папулярных нацыя4


Уводзіны

нальных і рэгіянальных інтэрнэт-выданняў. Тут таксама прапануюцца рэкамендацыі па медыяплавананні і пабудове стасункаў са СМІ. Наяўнасць уласнага сайта ў грамадскай арганізацыі сёння стала нормай. Аднак з-за дынамічнасці развіцця інтэрнэт-тэхналогій патрэба абнаўляць сайт (як візуальна, так і тэхнічна) з’яўляецца ледзь не кожныя пару гадоў. На шляху ад ідэі да рэалізацыі ўзнікае шмат пытанняў. Таму ў дапаможніку распавядаецца пра тое, з чаго варта пачынаць працу над новым ці рэдызайнам старога сайта, на якія пытанні трэба адказаць перад тым, як звярнуцца да спецыялістаў (дызайнераў ды праграмістаў), як скласці тэхнічнае заданне, якіх правілаў варта прытрымлівацца пры распрацоўцы сайта і якія асноў­ныя ды дадатковыя элементы ён мусіць утрымліваць. Далей вы даведаецеся пра тое, як набыць дамен і хостынг, а таксама пра бясплатныя сістэмы кіравання кантэнтам (CMS), іх адрозненні і перавагі. Другая частка дапаможніка прысвечана сацыяльным сеткам. Іх існуе даволі многа, таму мы выбралі найбольш папулярныя з іх: «Вконакте», Facebook і Twitter. Мы распавядаем пра сутнасць і прынцыпы працы сацыяльных сетак, чым яны могуць быць карыснымі для грамадскай арганізацыі і як імі карыстацца. Для кожнай з гэтых трох вядучых сацсетак мы распрацавалі пакрокавы гід, які дапаможа стварыць свой акаўнт і граматна ім кіраваць. Напрыканцы вы знойдзеце інфармацыю пра тое, як інтэграваць вашыя акаўнты ў сацыяльных сетках з сайтам арганізацыі, каб ахапіць яшчэ больш людзей ды рацыянальна выкарыстоўваць ваш час і магчымасці. Сацыяльныя сеткі развіваюцца вельмі дынамічна, таму іх знешні выгляд і функцыянал час ад часу змяняюцца. У гэтым перавыданні дапаможніка мы пастараліся ўлічыць і патлумачыць найбольш істотныя змены, якія адбыліся ў папулярных сацыяльных сетках за апошнія два гады. Аднак памятайце, што сацсеткі распрацоўваліся для звычайных людзей, а таму карыстацца імі вельмі проста. Галоўнае — зрабіць першы крок, сачыць за новымі тэндэнцыямі і не баяцца эксперыментаваць. У інтэрнэце, які стаў неад’емнай часткай нашага жыцця, сфар­мі­равалася свая адмысловая мова. Многія тэрміны пахо­ 5


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

дзяць з ан­глійскай мовы і часам не перакладаюцца. Мы склалі невялікі тлумачальны слоўнік, каб вы лепш разумелі і маглі больш упэўнена карыстацца інтэрнэт-слэнгам. Зрэшты, кожны інтэрнэткарыстальнік павінен валодаць асноўнымі правіламі бяспекі. Таму напрыканцы дапаможніка вы знойдзеце спіс спасылак на карысныя рэсурсы, прысвечаныя пытанням бяспекі і іншым магчымасцям, якія дапамогуць вам і далей удасканальваць свае веды па працы з інтэрнэтам. Другое выданне дапаможніка выходзіць выключна ў электронным выглядзе. Тут вы знойдзеце вялікую колькасць карысных гіперспасылак. Каб зрабіць выданне яшчэ больш зручным, мы падрыхтавалі яго ў розных фарматах, каб вы маглі камфортна чытаць гэту кніжку з камп’ютараў, планшэтаў і смартфонаў. Калі ж папяровая форма з’яўляецца больш звыклай для вас, то вёрстка дапаможніка дазваляе раздрукаваць яго на прынтары і зрабіць патрэбную колькасць асобнікаў. Дапаможнік «Інтэрнэт і СМІ для актывістаў» распрацаваны групай беларускіх аўтараў, якія маюць багаты досвед грамадскай і медыйнай працы ва ўмовах Беларусі. Выданне падрыхтавана пры падтрымцы Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра.

6


ГРАМАДСКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ І СМІ: ЯК ПАКІНУЦЬ ДОБРЫ СЛЕД У ІНФАРМАЦЫЙНАЙ ПРАСТОРЫ Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт Інтэрнэт адкрыў новыя і вельмі шырокія магчымасці для гра­ мадскіх арганізацый у іх працы з шырокай публікай і са срод­камі ма­ савай інфармацыі ў прыватнасці. У апошнія некалькі гадоў значна вырасла прысутнасць і актыўнасць у онлайн-прасторы і беларускіх НДА. Аднак наколькі яны бачныя для шэраговых карыстальнікаў Сеціва, ці часта ўзгадваюцца на папулярных навінавых сайтах, які імідж маюць і якім чынам маглі б больш эфектыўна супрацоўнічаць са СМІ? Напачатку 2014 года з дапамогай пашыранага пошуку Google Advanced Search па ключавых словах і імёнах, датычных да бе­ ларускай грамадзянскай супольнасці, былі даследаваны сайты БелаПАН, БЕЛТА, «Наша ніва», «Народная воля», «Салідарнасць», Naviny.by, «Советская Белоруссия», «Звязда», «Белорусы и рынок», «Белгазета», а таксама рэгіянальныя рэсурсы — «Твой стыль», «Народныя навіны Віцебска», «Газета Слонімская», «Брестский курьер», Intex-press, «Сильные новости» і «Рэгіянальная газета». Пошук вёўся за перыяд з лютага 2013 па люты 2014 гг. Увесь спіс ключавых слоў і вынікі пошуку можна паглядзець у «Дзённіку да­следавання». Трэба зазначыць, што Google паказвае толькі тэндэнцыі, та­ му ў атрыманых выніках могуць быць пэўныя хібы. Даследаван­ не праводзілася не па колькасці слоў у СМІ, а па колькасці спа­ сылак, у якіх прысутнічаюць гэтыя словы. Было шмат выпадкаў, калі пэўныя персоны і ключавыя словы тычыліся іншага кантэксту. Напрыклад, «НПО» — абрэвіятура, вядомая для вызначэння «не­ правительственной организации», — пры пошуку ў Google магла азначаць «научно-производственное объединение»; словаспа­ лучэнне «Нацыянальная платформа» (у значэнні Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга пар­ 7


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

тнёрства) часам выводзіла спасылкі на «Нацыянальную платфор­ му бізнеса». Сярод даследаваных нацыянальных медыя назіраецца наступ­ ная тэндэнцыя паводле колькасці ўжывання ключавых слоў, якія могуць выступаць маркёрамі тэкстаў пра грамадзянскую суполь­ насць: Белгазета Белорусы и рынок Звязда Советская Белоруссия Naviny.by Салідарнасць Народная воля Наша Ніва БЕЛТА БелаПАН 0

500

1000

1500

2000

2500

Самая вялікая колькасць згадак пра грамадзянскую суполь­ насць выявілася на Naviny.by (2084 спасылкі, які ўтрымліваюць словы-маркёры). Калі параўноўваць адкрыты кантэнт паміж Бела­ ПАН (348 слоў) і БЕЛТА (401 слова), то яны не надта адрозніваюцца. У БЕЛТА спасылак нават крышачку болей. Але трэба адзна­ чыць, што спектр няўрадавых арганізацый, якія ўзгадваюцца на сайце дзяржаўнага і незалежнага навінавых агенцтваў, знач­ на адрозніваецца. У выпадку дзяржаўнага БЕЛТА найперш га­ ворка можа ісці пра арганізацыі ветэранаў, Саюз жанчын, Саюз спажыўцоў, «Белую Русь» і БРСМ, у той час як БелаПАН піша пра праваабаронцаў, эколагаў, рух «За свабоду» і г. д. 8


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

Што датычыцца сайтаў нацыянальных незалежных газет, то лі­ дарам з’яўляецца «Народная Воля», дзе згадак пра грамадзян­скую супольнасць значна болей, чым ва ўсіх астатніх (893 слова), у тым ліку ў «Нашай Ніве» (521 слова). 576 спасылак вялі на сайт яшчэ аднаго незалежнага штотыднёвіка — «Белорусы и рынок». А вось у «Белгазеце» сустрэліся толькі 72 словы-маркёры. Дзяржаўныя онлайн-выданні «Звязда» і «Советская Белоруссия» пісалі пра грамадзянскую супольнасць няшмат. У іх 42 словы і 96 слоў адпаведна. Атрымалася, што дзяржаўныя газеты і «Белгазета» прыкладна аднолькава нямнога надавалі ўвагі праблемам трэцяга сектару. Сярод даследаваных рэгіянальных інтэрнэт-выданняў абсалютным рэкардсменам па колькасці згадак пра грамадзянскую супольнасць з’яўляецца гомельскі трэцясектарны праект «Сильные новости» (9158), які актыўна займаецца перадрукамі, але таксама стварае арыгінальны кантэнт на агульнанацыяльныя і лакальныя тэмы. Астатнія выданні за год ужывалі словы-маркёры на ўзроўні дзяржаўнай нацыянальнай газеты «Звязда». Рэгіянальная газета

6

Сильные новости

9158

Intex-press

43

Брестский курьер

40

Газета Слонімская

54

Народныя навіны Віцебска

13

Твой стыль

53 0

1000

2000

3000

4000

5000

6000

7000

8000

9000

10000

Калі паглядзець, пра каго персанальна з прадстаўнікоў трэцяга сектару пісалі СМІ, то параўнаць можна выключна дадзеныя агульнанацыянальных выданняў, а мясцовыя газеты або амаль не пісалі пра мінскіх дзеячоў, або пісалі пра сваіх мясцовых, або ўвогуле не называлі прозвішчаў. 9


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Такім чынам, рэйтынг персанальных згадак у нацыяльных СМІ: Вольга Карач

348

Алесь Бяляцкі

259

Улад Вялічка

227

Уладзімір Мацкевіч

63

Валянцін Стэфановіч

59

Таццяна Новікава

59

Алена Танкачова

49

Жанна Літвіна

49

Юры Чавусаў

48

Андрэй Ягораў

48

Гары Паганяйла

41

Таццяна Равяка

34

Сяргей Мацкевіч

29

Алег Гулак

24

Пётр Кузняцоў

9

Ірына Сухій

6

Аксана Шэлест

2

Яраслаў Бекіш

2 0

50

100

150

200

250

300

350

400

Трэба зазначыць, што спіс не з’яўляецца поўным і вычарпаль­ ным, а таксама нельга забывацца на хібы Google Advanced Search (пашукавік адкідвае з вынікаў выдачы старонкі, якія лічыць падоб­ нымі; некаторыя выданні выпадкова перашкаджаюць слушнай індэксацыі з-за памылак апісання сваіх старонак і г. д.). Разам з тым бачна тэндэнцыя. За мінулы год больш за ўсё публікацый у даследаваных СМІ было ў Вольгі Карач (348 згадак). Відавочна, што гэта звязана не толькі з працай яе грамадскага аб’яднання «Наш дом», але і з намёкам пра магчымы ўдзел у маючых адбыцца ў 2015 годзе прэзідэнцкіх выбарах. Такім чынам, Вольга Карач актыўна стварала нагоды, каб пра яе пісалі СМІ, і здолела прыцягнуць да сябе ўвагу журналістаў. Кантэнт-аналіз публікацый паказвае, што гомельскае аддзяленне «Наш дом» часцей прысутнічае ў паведамленнях БелаПАН, 10


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

чым віцебская штаб-кватэра гэтай арганізацыі (амаль у тры разы). Відавочна, гэта сведчыць пра больш шчыльнае супрацоўніцтва «Нашага дома» з гомельскім карэспандэнтам гэтага агенцтва, чым з віцебскім. Досвед наладжвання такіх сувязяў з журналістамі варта браць на ўзбраенне і іншым грамадскім актывістам. Адзначым, што «Наш дом» узгадваўся на даследаваных сайтах 202 разы. На другім месцы па колькасці згадак — кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які знаходзіцца за кратамі. Ягонае імя сустракаецца ў пашукавіку 259 раз. Ён узгадваецца болей як асоба, пра якую кажуць, чым як асоба, лісты якой цытуюцца. Алесь Бяляцкі — адзін з нямногіх прадстаўнікоў няўрадавых праваабарончых арганізацый, які ўзгадваецца таксама і ў дзяржаўных СМІ. Прынамсі некалькі згадак пра яго сустракаецца ў «Советской Белоруссии». Голас Адміністрацыі прэзідэнта цытуе (http:// bit.ly/1fTPNzp) свайго патрона Аляксандра Лукашэнку: «Что касается Бе­ляцкого. Кто он такой с точки зрения политики, я не знаю. Но когда его прижучили за неуплату налогов и начался там какой-то скандал, я попросил справку. Да, мне написали, что Беляцкий, он в такой-то организации состоял. Помню, мне докладывали об этом. Я сказал так: налоги, коррупция, святое. За налоги в Америке за него бы не попросил об амнистии. Там жесточайшее законодательство. Но для меня это очень серьезный факт, что он уплатил ущерб государству». Наўрад ці гэткія згадкі можна назваць пазітыўнымі, бо кіраўнік дзяржавы нічога не кажа пра праваабарончую дзейнасць Бяляцкага, а выключна разважае пра адпаведнасць пакарання злачынцу. Але, прынамсі, агучана, што Алесь Бяляцкі ўрон дзяржаве аплаціў, але пры гэтым усё яшчэ знаходзіцца за кратамі… На трэцім месцы па колькасці спасылак — старшыня Нацыяналь­ най платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, адзін з лідараў кансорцыума «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка. Пра яго было 227 згадак як пра асобу, якая займае пэўную пасаду ў пэўных структурах, а таксама ў якасці эксперта і каментатара. Сама Нацплатформа, як і Форум грамадзянскай супольнасці, узгадваюцца значна радзей, а вось «ЕўраБеларусь» — толькі напалову меней. 11


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Такім чынам, Улад Вялічка як персона, якая можа каментаваць падзею, больш вядомы і зразумелы журналістам, чым структуры, якія ён прадстаўляе. Гэта значыць, што персанальны капітал Улада Вялічкі могуць выкарыстоўваць арганізацыі, да якіх ён мае дачыненне, але трэба рабіць гэта асэнсавана. Пры гэтым апрыёры зразумела, што грувасткая назва «Нацыянальная платформа Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства» мае вельмі мала шанцаў на адэкватныя згадкі ў СМІ. Калі праглядзець астатнія персаналіі з рэйтынгу, то бачна, што найбольш спасылак было на праваабаронцаў. Гэта зразумела, бо яны вельмі часта з’яўляліся крыніцай інфармацыі для журналістаў пра палітычныя рэпрэсіі, а таксама выступалі ў якасці каментатараў да значных грамадска-палітычных падзей. З прэзентацыяй вынікаў даследавання можна азнаёміцца тут. Медыяпланаванне і пабудова стасункаў са СМІ

Аналіз публікацый паказвае, што прадстаўнікі НДА ствараюць мала інфармацыйных нагодаў. Адпаведна, можна падумаць, што гэтыя нагоды не маюць вялікага грамадскага значэння і не цікавяць СМІ. Але трэба ўлічваць, што ў кожным выпадку ёсць свая спецыфіка. Любы сродак масавай інфармацыі мае сваю рэдакцыйную палітыку. У розных СМІ адрозніваюцца таксама і чытацкія аўдыторыі. Гэта абавязкова трэба ўлічваць пры медыяпланаванні, каб лепш разумець, што і якім чынам можа прывабіць рэдактараў і журналістаў таго ці іншага канкрэтнага выдання. Больш падрабязна пра медыяплаванне, працу са СМІ і працу ў сацыяльных сетках можна даведацца з наступных прэзентацый: • • • • 12

Асноўныя тэхналогіі працы са СМІ Праца беларускіх НДА ў масмедыя Асаблівасці Media Relations для аналітычных цэнтраў Компас журналіста ў сацыяльных сетках


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

• Інфармацыйныя тэхналогіі, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі для прафсаюзных актывістаў. Праблемы бяспекі і абароны прыватнай інфармацыі ў Сусветнай павуціне Прадэмакратычныя праеўрапейскія няўрадавыя арганізацыі, а таксама іх асацыяцыі складаюць нязначную частку ад агульнай колькасці існуючых у Беларусі арганізацый. Адпаведна, журналісты або менш звяртаюць на іх увагі, або, калі гэта адпавядае рэдакцыйнай палітыцы, адсочваюць іх дзейнасць больш пільна. У апошнім выпадку арганізацыі маюць больш шанцаў пабудаваць з выданнем партнёрскія адносіны, і гэта варта рабіць. Часцей за ўсё інфармацыйныя кампаніі прадстаўнікоў трэцяга сектару праводзяцца без медыяпланавання і нават без прагаворвання мэтаў і задач. Варта разумець, што журналісты не абавязаны пісаць пра кожны прэс-рэліз (хаця інфармацыйным агенцтвам гэта асабліва не замінае, бо ў іх не абмежавана прастора для публікацый), а тым больш хадзіць на кожную прэс-канферэнцыю. Таму грамадская кампанія з пункту гледжання інфармацыйнай працы мусіць мець выразны пачатак, фініш і пэўныя мэты, дасягненне якіх можна ацаніць. Нават самыя добрыя пачынанні не атрымаюць падтрымку СМІ, калі журналісты не будуць разумець, як пра гэтыя пачынанні распавесці. Толькі нешматлікія грамадскія аб’яднанні маюць піяр-мене­ джа­раў альбо прэс-сакратароў. У выніку супрацоўніцтва з журна­ лістамі адбываецца спарадычна і часцей за ўсё па ініцыятыве саміх журналістаў. Добрым прыкладам прадуманай і планавай працы са СМІ з’яў­ ляецца грамадскае аб’яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пуб­лікацыі пра яго прысутнічаюць і ў дзяржаўных, і ў недзяржаўных СМІ. Пры гэтым адносіны да гэтай арганізацыі станоўчыя і там, і там. Можна прыгадаць цікавы ход з онлайн-трансляцыяй з гнязда сокала ў 2010 годзе, якое было цікавым як простым карыстальнікам Байнэту, так і журналістам. Летась «Ахова птушак Бацькаўшчыны» адсочвала перамяшчэнне беларускіх зязюль па свеце, публікавала ў сваім акаўнце ў Facebook фотаздымкі «Птушкі дня» і ладзіла іншыя 13


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

цікавыя для шырокіх колаў акцыі. Усё гэта само сабой робіцца нагодай для СМІ, каб напісаць пра аб’яданне, бо адпавядае фокусу выданняў на інтарэсы іх аўдыторыі. А яшчэ гэта крыніца пазітыўных публікацый, пра баланс якіх дбаюць галоўныя рэдактары. Яшчэ адзін прыклад — «Зялёная сетка» і «Экадом». Гэтыя гра­ мадскія аб’яднанні прабіваліся нават у дзяржаўнае інфар­ма­цый­нае агенцтва БЕЛТА з паведамленнем пра свае акцыі. У пры­ватнасці, была публікацыя пра «Экафорум», які праходзіў 18–20 кас­трычніка 2013 года. Праўда, журналіст бярэ інтэрв’ю ў прэс-­сакратара Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгі Лялюковай, а прадстаўнікі трэцяга сектара ўзгадваюцца выключна ў «брацкай магіле» ўдзельнікаў форума. Тым не менш нават такога кшталту і да таго ж рэдкія публікацыі можна выкарыстаць на карысць папулярызацыі грамадзянскай супольнасці. Яны могуць быць доказам незабароненасці гэтых грамадскіх арганізацый, а таксама важкім аргументам пры працы з рэдакцыямі дзяржаўных СМІ. Прыклад нестандартнага і творчага падыходу да асвятлення працы Чырвонага Крыжа можна пабачыць на старонках баранавіцкай газеты Intex-press (http://bit.ly/1qecq4n). У рэдакцыю звярнулася сястра міласэрнасці Чырвонага Крыжа Екацярына Печарычная, якая адна на весь горад наведвае адзінокіх пажылых людзей. Сястра міласэрнасці шукала сабе ў дапамогу валанцёраў. Газета магла пайсці традыцыйным шляхам і зрабіць «слязлівае» інтэрв’ю, але замест гэтага Intex-press падаў выпадак праз асабістую гісто­ рыю гэтага чалавека, што аказалася больш прывабным для чы­ тачоў. Выданне зрабіла мультымедыйны матэрыял, які ўключаў фотарэпартаж аднаго дня сястры Каці ў друкаваным нумары газеты, фотаслайдшоу з аўдыёзапісам яе інтэрв’ю і размоў са старымі людзьмі ў онлайн-версіі, а таксама стварыла адмысловую групу ў «Вконтакте» з кароткімі парадамі чытачам пра тое, як можна дапамагчы адзінокім пажылым людзям і Екацярыне Печарычнай у яе працы з імі. Гісторыя выклікала жывы інтарэс у чытачоў і мае працяг. Група ў сацыяльнай сетцы сёння налічвае 41 удзельніка. Там перыядыч14


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

на з’яўляецца свежая інфармацыя аб праблемах адзінокіх старых і прапановы, што можна зрабіць. У сакавіку, напрыклад, валанцё­ раў просяць дапамагчы з агародамі. Тут жа ёсць паведамленні, як людзі дапамагаюць лекамі, адзежай, прыбіраюць кватэры. Відавочна, што газета працягвае сачыць за сітуацыяй, то бок замест адной публікацыі з’яўляецца нагода для іх серыі. У дадзеным выпадку ініцыятарам такога партнёрства выступіла рэдакцыя газеты і прапанавала інфармацыйную падтрымку нават не грамадскаму аб’яднанню, а канкрэтнаму актывісту. Але па падобнай схеме ініцыяваць і будаваць супрацу са СМІ могуць і самі арганізацыі трэцяга сектару. Разам грамадскія актывісты і рэдакцыі СМІ здолеюць намацаць цікавыя тэмы і знайсці фарматы, якія зачэпяць увагу чытача. Шэсць агульных высноў

№ 1 Прадэмакратычныя і праеўрапейскія няўрадавыя арганізацыі, а таксама іх платформы і парасонавыя структуры складаюць 15


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

нязначную частку ад агульнай колькасці існуючых у Беларусі грамадскіх арганізацый. № 2 У дзяржаўных СМІ прадстаўлены амаль выключна лаяльныя кіруючаму рэжыму арганізацыі (такія як РГА «Белая Русь», РГА «Беларускі патрыятычны саюз моладзі» і некаторыя іншыя), а таксама дабрачынныя, сацыяльныя арганізацыі. Часам такія СМІ ўзгадваюць экалагічныя арганізацыі і амаль заўсёды «Ахову птушак Бацькаўшчыны». № 3 У недзяржаўных СМІ прысутнічае інфармацыя аб усіх аргані­ зацыях, у тым ліку і прадэмакратычных, але ў цэлым аб’ём гэтай інфармацыі нязначны. № 4 Прадстаўнікі НДА ствараюць мала інфармацыйных нагодаў, якія маюць грамадскае значэнне і могуць быць цікавымі для СМІ. Яны часта падаюць СМІ негатыўныя гісторыі пра свае рознагалоссі і значна радзей — пра свае поспехі. № 5 Толькі нешматлікія грамадскія аб’яднанні маюць у сваім рас­ параджэнні прэс-сакратароў або PR-менеджараў. У выніку супра­ цоўніцтва з журналістамі адбываецца спарадычна, часцей за ўсё па ініцыятыве саміх журналістаў. № 6 Звычайна інфармацыйныя кампаніі праводзяць без папярэдняга медыяпланавання (якое павінна ўключаць мэты і задачы кампаніі, аўдыторыю, ключавое паведамленне, пералік СМІ, стварэнне інфармацыйнай нагоды, каляндарны план, ацэнку эфектыўнасці і г. д.) і нават без прагаворвання мэтаў і задач. 16


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

Асобная выснова для рэгіёнаў

У мясцовых СМІ, як правіла, пра грамадскія аб’яднанні і іх дзейнасць пішуць радзей, чым у нацыянальных. Гэта звязана найперш з адрозненнем рэдакцыйнай палітыкі, якая імкнецца рабіць фокус на мясцовых падзеях, а таму агульнанацыянальныя кампаніі робяцца цікавымі ў тым выпадку, калі яны маюць сярод іншага і мясцовую прывязку. Важна памятаць, што нацыянальныя СМІ «збіраюць мёд» з усёй Беларусі, а мясцовыя працуюць пераважна на сваім надзеле. Гэта ў выпадку апошніх абмяжоўвае выбар па­ дзей для публікацый. Прысутнасць і імідж грамадскіх арганізацый у СМІ

Безумоўна, лепей як-небудзь прысутнічаць у СМІ, чым не пры­ сутнічаць зусім. Але важна таксама адсочваць і аналізаваць, у якой якасці адлюстроўваецца ваша арганізацыя і яе дзейнасць у сродках масавай інфармацыі. Некалькі гадоў таму аўтар гэтых радкоў праводзіў кантэнтаналіз публікацый пра РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт». З 25 красавіка 2010 г. па 17 мая 2011 г. у агенцтвах БЕЛТА і БелаПАН пра БХК было зроблена 45 публікацый. Пераважная большасць з іх мела нейтральны характар. Кантэнт-аналіз гэтых публікацый паказвае, што арганізацыя і яе прадстаўнікі або ўзгадваюцца ў «брацкай магіле» — спісе ўдзельнікаў нейкага мерапрыемства, — або да іх звяртаюцца па каментарый адносна той ці іншай падзеі. Вельмі рэдка журналісты знаходзяць цікавай інфармацыйную нагоду, якую ставарае сама арганізацыя (у дадзеным выпадку БХК), і пішуць пра яе мерапрыемства.

17


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Срез

Слово

Кол-во раз

Рел.

Доля в ядре

Доля в тексте

1

1

беларусь

110

4,57

1,3%

0,8%

2

2

бхк

101

4,2

1,2%

0,8%

3

3

минск

95

3,95

1,1%

0,7%

4

4

белорусский

93

3,87

1,1%

0,7%

5

5

организация

80

3,33

0,9%

0,6%

6

6

адвокат

78

3,24

0,9%

0,6%

7

7

правозащитник

71

2,95

0,8%

0,5%

8

8

комитет

69

2,87

0,8%

0,5%

9

9

белапан

69

2,87

0,8%

0,5%

10

10

общественный

60

2,49

0,7%

0,4%

11

10

год

59

2,45

0,7%

0,4%

12

11

правый

58

2,41

0,7%

0,4%

13

12

декабрь

57

2,37

0,7%

0,4%

14

13

выбор

56

2,33

0,6%

0,4%

15

13

хельсинкский

55

2,28

0,6%

0,4%

16

14

человек

54

2,24

0,6%

0,4%

17

15

гулак

54

2,24

0,6%

0,4%

18

15

суд

54

2,24

0,6%

0,4%

19

16

минюст

51

2,12

0,6%

0,4%

20

16

орган

47

1,95

0,5%

0,3%

Такі нейтральны вобраз у СМІ — гэта не самы горшы варыянт, бо пра арганізацыю ўсё ж пішуць, але і не самы лепшы, бо хутчэй журналісты выкарыстоўваюць арганізацыю, а не арганізацыя праводзіць сваю ўласную інфармацыйную палітыку ў СМІ.

18


Грамадскія арганізацыі і СМІ: як пакінуць добры след у інфармацыйнай прасторы

Рэкамендацыі

1) Грамадскім арганізацыям варта перайсці ад пасіўнай палітыкі да актыўнай супрацы са СМІ і журналістамі, якая ўключае наступныя дзеянні: • Правядзенне інфармацыйных кампаній; • Стварэнне пула журналістаў (больш-менш сталай групы журналістаў, з якімі ваша арганізацыя супрацоўнічае і якія асвятляюць яе дзейнасць); • Правядзенне дыскусій аб асвятленні той ці іншай грамадска значнай праблемы ці тэмы (напрыклад, правы чалавека, энергаэфектыўнасць, экалогія, абарона гістарычнай спадчыны, роля мясцовых супольнасцей і г. д.) сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Асацыяцыяй рэгіянальнай прэсы; • Стварэнне сервісных матэрыялаў для журналістаў, у тым ліку інфаграфікі, пра тую галіну, дзе грамадскае аб’яднанне лічыць сябе найбольш кампетэнтным (напрыклад, відэаролік кампаніі «За захаванне балот» — «Зачем человеку болота: простая арифметика»); • Праца ў сацыяльных сетках — стварэнне і вядзенне карпа­ ратыўнага акаўнта і падтрымка яго асабістымі акаўнтамі актывістаў арганізацыі. Гэта будзе спрыяць папулярызацыі брэнда вашай арганізацыі, своечасоваму інфармаванню пра яе дзейнасць, фарміраванню пазітыўнага іміджу ў вачах грамадскасці і пашырэнню кола прыхільнікаў. 2) Рэгулярнае правядзенне маніторынгу СМІ на прадмет пуб­ лікацый пра вашу арганізацыю, а таксама аб праблемах, да вырашэння якіх вы імкнецеся.

19


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

3) Увесці практыку медыяпланавання, асабліва падчас правядзення інфармацыйных кампаніі і кампаній па прадстаўніцтве грамадскіх інтарэсаў. 4) Больш актыўна выкарыстоўваць экспертны патэнцыял вашай арганізацыі. 5) Уцягваць у інфармацыйную працу рэгіянальныя структуры і, наадварот, прыцягваць арганізацыі нацыянальнага ўзроўню да вырашэння лакальных пытанняў. 6) Ствараць інфармацыйныя нагоды ў выглядзе падвядзення вынікаў у пэўнай галіне кіраўніком арганізацыі (публікацыя ў гэтых мэтах агляднага артыкула лідара арганізацыі ці эксперта або артыкулаў, падпісаных знакавымі асобамі арганізацыі ў газетах, чыю аўдыторыю складаюць адпаведныя мэтавыя групы, уяўляецца магчымым і мэтазгодным). Кіраўнікам арганізацый трэба заняць нішу прызнаных экспертаў па праблемах грамадзянскай супольнасці і праводзіць мэтанакіраваную працу для падтрымання гэтага статусу. 7) Памятайце, што згадкі вашай арганізацыі ці імён яе ліда­раў у паведамленнях інфармацыйных агенцтваў ствараюць мульты­ плікацыйны эфект і гарантуюць далейшую прысутнасць у шырокім коле СМІ.

20


СТВАРАЕМ САЙТ. ПАЧАТАК. Кася Сырамалот, арт-дырэктар мультымедыя-часопіса 34mag.net Гэта частка кнігі дапаможа вам зразумець, як падысці да рас­ працоўкі сайта ўласнай ініцыятывы, як зрабіць сайт зручным для карыстання і пошуку інфармацыі, а таксама якімі шляхамі можна данесці інфармацыю пра сваю актыўнасць і наладзіць камунікацыю з аднадумцамі. Уласны сайт мае пэўныя перавагі над традыцыйнымі медыя. Сайт пастаянна даступны ў любы час сутак. Калі сайт мае запамінальную назву, яго лёгка знайсці заўсёды па адным і тым жа адрасе. Гэта дазваляе любому чалавеку атрымаць вычарпальную інфармацыю пра вашу ініцыятыву, скантактавацца з вамі, прапанаваць дапамогу альбо проста атрымаць доступ да ўсяго, што для вас важна данесці. На сайце магчыма выкарыстоўваць як традыцыйныя фарматы падачы інфармацыі, такія як тэкст, фота і відэа, так і новыя: напрыклад, інфаграфіку ці флэш-гульні. Каб вырашыць, ці патрэбны вам сайт, ці рэдызайн старога сайта, ці рэарганізацыя старонак сайта, перш за ўсё трэба адка­ заць на некалькі папярэдніх пытанняў. Звычайна гэта першыя пытанні, якія вы павінны задаць сабе, каб прааналізаваць сітуацыю і зрабіць высновы, карысныя для вашага будучага сайта. • Ці існуе ўжо вэб-сайт? Калі ў вас ёсць сайт, чым вы задаволеныя, а чым не? • Хто вашы галоўныя партнёры і канкурэнты? • Хто ваша аўдыторыя? Каго вы хочаце бачыць на сайце? • Што ёсць на іншых сайтах, што вы б хацелі бачыць на сваім? • Якія рэсурсы ў вас маюцца? Якія рэсурсы хацелася б прыцягнуць у будучыні? 21


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Калі вы вырашылі, што вам сапраўды патрэбен сайт, праглядзелі сайты канкурэнтаў і партнёраў, вызначыліся, што вам падабаецца на сайтах увогуле, а што лічыце нязручным, а таксама ацанілі свае рэсурсы — тады варта падумаць, ці будзеце вы звяртацца да прафесійных вэб-распрацоўшчыкаў альбо ствараць сайт сваімі сіламі. Варыянты: • звярнуцца ў вэб-студыю, якая прафесійна распрацоўвае сайты, і замовіць у іх старонку. Гэты варыянт добры тым, што сайтам будуць сапраўды займацца спецыялісты, у якіх увесь працэс аптымізаваны і скаардынаваны. Вэб-студыі маюць сваіх дызайнераў, вярстальшчыкаў і праграмістаў, што фактычна дае вам магчымасць прадставіць ім тэхнічнае заданне і ў выніку праз пэўны час атрымаць сайт «пад ключ», гатовы да працы. Мінус гэтага спосаба — гэта практычна заўсёды самы дарагі шлях стварэння сайта. • замаўляць дызайн, вёрстку і праграмаванне ў фрылансераў. Такі спосаб дае значную эканомію грошаў у параўнанні з вэбстудыямі, але патрабуе ўважлівасці і добрай каардынацыі. Акрамя таго, вам давядзецца сачыць за выкананнем дэдлайна. Фрылансеры звычайна больш гнуткія да вашых замоў і могуць зрабіць працу ў больш кароткія тэрміны. Мінусы ў тым, што абавязкова трэба правяраць партфоліа фрылансера (прыклады прац, якія ён ці яна ўжо выконвалі), каб зразумець, ці здольны ён зрабіць тое, што вы хочаце атрымаць у выніку, ці сапраўды гэта спецыяліст. Добры шлях — звярнуцца да тых фрылансераў, з якімі ўжо мелі досвед супрацы і засталіся задаволенымі вашыя знаёмыя. • ствараць сайт самастойна з дапамогай CMS (сістэм кіравання кантэнтам), якія ўжо існуюць. Выкарыстоўваць варыянты гатовых шаблонных дызайнаў і праграмнага забеспячэння — гэта не самы горшы варыянт, бо ўсё ўжо адладжана да вас, а вы проста выбіраеце знешні выгляд і неабходныя функцыі. Выдатнай бясплатнай платформай стварэння сайтаў з’яўля­ 22


Ствараем сайт. Пачатак

ецца, да прыкладу, WordPress. Больш складаныя платформы — Drupal і Joomla!. Больш падрабязна пра CMS чытайце ў наступным раздзеле. Перад тым як прыступіць да напісання тэхнічнага задання на стварэнне сайта, важна адказаць сабе на шэраг пытанняў, прычым не менш важна, каб уся каманда, якая будзе ўдзельнічаць у стварэнні сайта, ведала на іх адказы. Гэта дапаможа не згубіцца ў сваіх мэтах і чаканнях. Вось прыкладны спіс такіх пытанняў: • Для чаго вам патрэбны сайт? Магчыма, сайт вам увогуле не патрэбны і вы можаце вырашыць свае праблемы зусім іншымі, прасцейшымі метадамі: напрыклад, пры дапамозе сацыяльных сетак. Сайт можа служыць як проста для мэтаў рэпрэзентацыі вашай арганізацыі ці суполкі, так і для збору ды захоўвання інфармацыі і г. д. Часта сайт можа выконваць некалькі функцый. • Якая мэтавая аўдыторыя сайта? Хто па прафесіі тыя людзі, якія будуць заходзіць на ваш сайт, якога яны ўзросту? Ад гэтага залежыць як дызайн, так і метады і фарматы прадстаўлення інфармацыі на сайце. Напрыклад, для моладзевых сайтаў характэрны яркія колеры, вялікая колькасць кантэнтнай графікі, шырокае выкарыстанне відэа, інфаграфікі, інтэрактыву. Для больш сталай аўдыторыі ўсё яшчэ актуальнымі з’яўляюцца больш доўгія тэксты, слабое выкарыстанне вёрсткі тэкстаў і графікі, вялікі памер шрыфта. Калі ваша аўдыторыя, напрыклад, юрысты, то на сайце мусіць быць добры пошук і г. д. Для таго каб было прасцей уявіць, якая аўдыторыя вам патрэбна, паспрабуйце назваць тры іншых сайта, якія гэта група людзей рэгулярна наведвае, і прааналізуйце іх. Можна спытацца ў наведвальнікаў, што ім падабаецца на гэтых трох сайтах, а што яны хацелі б змяніць ці зрабіць больш зручным. 23


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

• Якое ўражанне мусіць ствараць сайт? Сайт — гэта твар арганізацыі, яе прэзентацыя, таму важна зразумець, што сабой уяўляе ваша арганізацыя ці суполка, якія ў яе планы на развіццё, і перанесці гэта ўсё на сайт. Дасягнуць патрэбнай атмасферы дапаможа дызайн сайта, а таксама адказнае стаўленне да кантэнтнага напаўнення. У тым ліку не забудзьцеся паклапаціцца не толькі пра людзей, якія будуць ствараць матэрыялы для сайта, але і пра карэктара. • Якую інфармацыю паводле тэмы і фармату вы будзеце размяшчаць на сайце? Ці збіраецеся вы актыўна выкарыстоўваць вялікую колькасць малюнкаў, фотаздымкаў? Ці будзеце выкарыстоўваць аўдыё і відэа, ці патрэбны вам для гэтага свой уласны плэер альбо вы будзеце выкарыстоўваць тыя, што ўжо існуюць? Ці патрэбна вам месца на хостынгу пад медыя альбо вы будзеце іх загружаць на сервісы, такія як youtube.com, picasa.com, photobucket.com і т. п.? • Якая інфармацыя будзе галоўнай, а якая дадатковай? Дадатковай інфармацыяй можа быць, напрыклад, афіша, альбо трансляцыя з вашых сацсетак, альбо невялікі архіў вашых выданняў. У залежнасці ад гэтага вылучаюць галоўныя зоны на сайце і дадатковыя, якія могуць быць схаваны ў меню альбо прадстаўлены ў бакавых калонках. • Ці будзе катэгарызавацца інфармацыя і як яна будзе структуравацца на сайце (раздзелы, катэгорыі, сістэма тэгаў)? Часта да вэб-распрацоўшчыкаў звяртаюцца з пажаданнем «зрабіце для нас так, каб мы самі маглі выдаляць і дадаваць колькі заўгодна раздзелаў». Але гэта ў большасці выпадкаў зусім няправільны і непрадуманы падыход. Па-першае, лёгка заблытацца ў бясконцай колькасці раздзелаў. Па-другое, такі запыт азначае, што структура сайта не прадумана, а значыць кожны крок выстаўлення інфармацыі будзе цяжкім у вызначэнні, куды гэту інфармацыю змясціць. Будучыня такіх 24


Ствараем сайт. Пачатак

сайтаў сумнеўная, бо, як бачна, самі стваральнікі не ведаюць, чаго хочуць. Таму перад тым, як пачаць распрацоўваць сайт, трэба прадумаць усю структуру і ўсе магчымыя катэгорыі такім чынам, каб для любой інфармацыі, якая трапляе да вас і якую вы хочаце змясціць на сайт, адразу знаходзілася месца, а карыстальніку было зразумела, дзе яе шукаць. • Якім будзе ўзаемадзеянне з аўдыторыяй сайта? Якія формы актыўнасці будуць магчымымі на сайце? Для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй існуе шмат форм актыўнасці, але не варта кідацца адразу ва ўсе. Каментарыі, сацыяльныя сеткі, пошта — гэта адны з асноўных форм, з дапамогай якіх вы можаце атрымаць фідбэк чытачоў. Існуюць больш састарэлыя формы, такія як форум альбо старонкі водгукаў і форма для зваротнай сувязі. Яны больш працаёмкія і да таго ж прыцягваюць больш спаму, таму трэба падумаць, ці сапраўды яны вам патрэбны. Калі вы ўсё ж вырашыце, што яны вам неабходны, то трэба абавязкова паклапаціцца пра бяспеку сайта. Партрэт аўдыторыі

Пры распрацоўцы сайта карысным крокам будзе стварыць партрэт сваёй аўдыторыі, каб лепей зразумець яе патрэбы. Для гэтага паспрабуйце вызначыцца з наступнымі момантамі, якія тычацца вашай аўдыторыі: • Пол • Узрост (ад… да…) • Адукацыя • Занятак ці месца працы • У які час дня ён/яна можа бываць на сайце? • Месца пражывання • Інтарэсы, хобі • Якія іншыя інтэрнэт-рэсурсы наведвальнік чытае, акрамя вашага? 25


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Пры магчымасці ўявіце сабе канкрэтнага чалавека, які адпавядае ўсім гэтым пунктам, альбо хаця б знайдзіце ў інтэрнэце фотаздымак (ці некалькі), які будзе найлепш характарызаваць вашу аўдыторыю. Цалкам магчыма, што ў вас не адна, а некалькі груп аўдыторыі. Напрыклад, вы робіце навучальны сайт, у якога будзе тры групы карыстальнікаў: настаўнікі, школьнікі і іх бацькі. У такім выпадку адкажыце на прапанаваныя вышэй пытанні для кожнай з гэтых груп. Паспрабуйце апісаць некалькімі сказамі вашу аўдыторыю. Напрыклад, чытачы 34mag.net — дзяўчыны і хлопцы ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, рознабакова развітыя, начытаныя, цікавяцца падзеямі ў свеце, маюць некалькі хобі, лідары меркаванняў, шмат падарожнічаюць, маюць многа знаёмых, маюць прафайлы ў некалькіх сацсетках; магчыма, самі вядуць блог, займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю; магчыма, з’яўляюцца сябрамі НДА. Актыўна спрабуюць новае, пры гэтым «уключаюць» мозг, выбіраюць, абдумваюць і аналізуюць. Пастарайцеся апісаць усю вашу аўдыторыю адным сказам і за­ помніце яго. Напрыклад, аўдыторыя 34mag.net — гэта маладыя актыўныя людзі. ___________________________ Дадатковыя пытанні для таго, каб разабрацца ў рэсурсах, якія ўжо ў вас маюцца і могуць спатрэбіцца: • Ці ёсць у вас хостынг і дамен, якія ўжо працуюць? Калі так, ці ёсць у вас звесткі для доступа да FTP-панэлі? • Як часта будзе з’яўляцца інфармацыя на сайце? (Раз-два на дзень, пару разоў на тыдзень альбо сайт увогуле будзе статычным?) • Ці патрэбны вам капірайтар і як вы збіраецеся выкарыс­ тоўваць тэксты, фотаздымкі ці відэа, якія ўжо існуюць у вас на сайце? (Ці будзеце ўносіць праўкі ва ўжо загружаны на сайт кантэнт?) 26


Ствараем сайт. Пачатак

• Ці ёсць у вас лагатып і іншая графіка, якую варта выкарыс­ тоўваць у распрацоўцы дызайну сайта, альбо дызайнеру трэба распрацаваць стыль і лагатып самастойна? • Як вы збіраецеся напаўняць сайт у будучыні? Ці плануеце рабіць у ім змены і паступова дапрацоўваць? • Ці збіраецеся вы супрацоўнічаць з іншымі сайтамі альбо банернымі сеткамі, а таксама ці патрэбна вам уласнае месца для рэкламы? • Ці ёсць у вас акаўнты ў сацсетках? Калі так, ці збіраецеся вы рэкламаваць іх на сайце і як? • Ці спатрэбіцца вам дапамога з SEO-аптымізацыяй сайта (рэ­ гістрацыя ў пошукавых сістэмах, устаноўка лічыльнікаў, дадаванне ў каталогі)? • Якія іншыя функцыі вы б хацелі бачыць на сваім сайце (магчымасць рэгістрацыі карыстальнікаў, календары, падпіска, каментарыі, блогі, RSS і інш.)? • Ці патрэбна вам мабільная версія сайта? Магчыма, добрым варыянтам будзе зрабіць адаптыўную вёрстку сайта (responsive web design). Тэхнічнае заданне на дызайн

Не варта пужацца, калі вас просяць прадаставіць тэхнічнае заданне для сайта. Для дызайнера гэта галоўны і адзіны дакумент, па якім ён можа працаваць. У большасці выпадкаў гэта створаны вамі і дызайнерам разам аркуш паперы альбо электронны дакумент, дзе будзе схематычна намалявана старонка будучага сайта і дзе будзе пазначана, што і прыкладна ў якім месцы павінна размяшчацца на сайце. Паколькі любы сайт — гэта набор блокаў, то тэхнічнае заданне — гэта прататып вашага сайта, складзены з пажаданых блокаў. Добрае тэхнічнае заданне дазваляе сэканоміць час, а дызайнера вызваляе ад масы непатрэбнай працы над «варыянтамі». Добра складзенае тэхнічнае заданне таксама азначае тое, што вы 27


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

добра прадумалі, чаго вы насамрэч хочаце ад сайта, разумееце, дзеля чаго ён патрэбны, і ведаеце адказы на пытанні, пастаўленыя ў першай частцы гэтага раздзела. Вось прыклад тэхнічнага задання для сайта грамадскай кампаніі «Альтэрнатыўная грамадзянская служба ў Беларусі» — www.ags.by.

Часам, калі сайт утрымлівае вельмі многа элементаў, патрабуецца яшчэ і ўзгадненне каркасу сайта. Каркас робіцца ў графічных рэдактарах і дазваляе пабачыць дакладную сетку размяшчэння элементаў. 28


Ствараем сайт. Пачатак

Правілы, якіх варта прытрымлівацца пры распрацоўцы сайта

Простая, інтуітыўна зразумелая навігацыя. Чым менш думае карыстальнік над навігацыяй, тым больш у вас шанцаў, што ён бу­ дзе праглядаць ваш сайт углыб (заходзіць у розныя матэрыялы і раз­дзелы) і затрымаецца на сайце на даўжэйшы час. Раней існавала мода на выкшталцоную навігацыю, зробленую ў форме кола альбо ў выглядзе лабірынта. Але з цягам часу прыйшло ра­ зуменне, што складаная навігацыя толькі за­блытвае карыстальніка і ён проста зачыняе сайт замест таго, каб разбірацца. Просты дызайн загружаецца хутчэй. Праз гэта многія навінавыя сайты пе­райшлі на белы фон і чорны тэкст, а таксама мі­­німум дэкаратыўнай гра­­фікі. Мінімалістычныя сай­ты грузяцца хутка, не зай­­ма­юць лішняе месца 29


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

ў аператыўнай памяці (у адрозненне ад сайтаў, выкананых з выкарыстаннем флэш-тэхналогіі, якія займаюць вельмі шмат месца), а таксама ствараюць зручную для ўспрымання кантэнту атмасферу. Таму калі магчыма пазбегнуць вялікіх дэкаратыўных элементаў, то лепш гэта зрабіць. Вы­ключэнне ствараюць рэ­кламныя сайты, якія рэдка абнаўляюцца, утрым­ліваюць мала інфар­ма­цыі і створаны пераважна для таго, каб візуальна раскрыць прадукт, які рэкламуецца, і зрабіць яго прывабным. Фокус на кантэнце, а не на дызайне. Звычайна менавіта на­ паўненне сайта — гэта тое, за чым прыходзяць наведвальнікі. Гэта інфармацыя ў выглядзе тэксту, карцінак або відэа. Дызайн сайта мусіць дапамагаць успрымаць кантэнтную частку сайта і ні ў якім разе не перашкаджаць. Таму чытэльнасць, зразумелая навігацыя, мінімальная колькасць вялікіх і яркіх графічных элементаў, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі, — вось пра што трэба клапаціцца перш за ўсё і ўлічваць пры дызайне сайта ды стварэнні тэхнічнага задання. Простыя сайты прасцей ствараць. Не трэба імкнуцца наварочваць толькі для таго, каб навярнуць. Просты сайт таксама прасцей падтрымліваць. Старонкі і элементы сайта

Галоўная старонка сайта Галоўная старонка — гэта твар сайта. На ёй звычайна знаходзіцца ўсё самае важнае і самае новае, што вы хочаце паказаць. Часта — у фармаце «ўсяго патроху». Гэту старонку часцей за ўсё будуць бачыць наведвальнікі, і туды ж будуць ісці, каб паглядзець, што ваш сайт сабой уяўляе, таму важна зрабіць яе максімальна зручнай і змясціць усю важную інфармацыю ў зонах лёгкага доступу. Абавязкова трэба прадугледзець магчымасць трапіць на галоўную старонку з любой іншай старонкі сайта. Па традыцыі гэту 30


Ствараем сайт. Пачатак

функцыю выконвае лагатып, які часцей за ўсё знаходзіцца ў левым верхнім куце. Унутраныя старонкі з кантэнтам Не абавязкова карыстальнік адразу трапляе на галоўную старонку сайта. Часта па спасылцы з інтэрнэту ён можа патрапіць на адну з унутраных старонак, таму вельмі важна, каб сайт быў зразумелым з першага погляду нават на ўнутраную старонку. Лагатып, навігацыя, спасылкі на версію сайта на іншай мове (калі ёсць) ды пошук — гэта мінімум, які пажадана мець на ўсіх унутраных старонках. Для лепшай пошукавай аптымізацыі, а таксама для арыентацыі па структуры часта пазначаюць яшчэ і шлях, у якім кірунку ад галоўнай знаходзіцца дадзеная старонка. Напрыклад, Галоўная > Раздзел > Падраздзел > Назва ўнутранай старонкі. Элементы сайта, пра якія часта забываюць Форма ўваходу. Акрамя таго, варта не забыць пра опцыю рэгістрацыі, магчымасць аднаўлення пароля, а таксама чэкбокс «запомніць мяне». Навігацыя. Варта прадугледзець магчымасць дадавання і выдалення раздзелаў. Моўныя версіі BEL | RUS | ENG і іншыя варыянты. Загалоўкі і лагатып на розных мовах. Падумайце пра тое, ці будзе кожная моўная версія паўтараць па кантэнце папярэднюю альбо ў англамоў­най версіі, напрыклад, некаторыя раздзелы і матэрыялы не спатрэбяцца. Пошук. Ён павінны быць даступны з любой старонкі сайта. Абавязкова трэба дакладна ўяўляць, якой будзе старонка вываду вынікаў пошуку, а таксама меню «прасунутага» пошуку (пры наяўнасці такой функцыі). 31


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Старонка 404. Як будзе выглядаць старонка з памылковай спасылкай, якая нікуды не вядзе? Ці будуць на ёй спасылкі на раздзелы сайта альбо якая-небудзь займальная карцінка? Каментарыі да запісаў. Варта памятаць, што каментарыі самі сабой не з’яўляюцца, таму трэба не забыцца аб форме для пакідання каментарыяў. Некаторыя сайты робяць магчымасць дадавання каментарыяў толькі тымі карыстальнікамі, якія залагінены на сайце альбо ў сацыяльных сетках. Гэта дазваляе мінімізаваць колькасць непатрэбнага спаму. Калі вы вырашылі дазволіць ананімныя каментарыі, варта падумаць пра сістэму абароны — так званую «капчу»: праверку, ці не з’яўляецца ваш каментатар робатам, які аўтаматычна рассылае спам на розныя сайты. Таксама можна прадугледзець сістэму мадэрацыі і прэмадэрацыі, каб мець магчымасць выдаляць спам-каментарыі. Карысныя спасылкі

Wordpress.com — Бясплатная сістэма кіравання кантэнтам для стварэння ўласнага сайта на аснове блогавай платформы. Blogger.com — Гатовая бясплатная блогавая платформа ад Google. Habrahabr.ru — Карысныя артыкулы пра разнастайныя аспекты і стадыі распрацоўкі сайта. Для спецыялістаў і кліентаў. Siteinspire.com — Падборка лепшых вэб-старонак свету для натхнення і пошуку апошніх трэндаў у дызайне сайтаў. Smashingmagazine.com — Многа артыкулаў ад прафесіяналаў па вэб-распрацоўках, а таксама спасылак на бясплатныя рэсурсы з графікай, гатовымі галерэямі і інш. Weloveinfographics.info — Рэсурс з прыкладамі якаснай інфа­ графікі з усяго свету.

32


СІСТЭМЫ КІРАВАННЯ КАНТЭНТАМ (CMS) Андрусь Храпавіцкі, заснавальнік і галоўны рэдактар Westki.info Не сакрэт, што для многіх беларусаў інтэрнэт паступова стано­ віцца асноўнай крыніцай атрымання інфармацыі. Сеціва дае магчымасць няўрадавым арганізацыям і грамадскім ініцыятывам хутка і бескаштоўна данесці інфармацыю пра сваю дзейнасць да шырокай аўдыторыі, не абмяжоўваючыся геаграфіяй распаўсюду традыцыйных СМІ, накладамі і колькасцю грашовых сродкаў. Стварыць сайт як ніколі танна. Не абавязкова для гэтага наймаць праграмістаў, дызайнераў, плаціць некаму звонку. Пры наяўнасці часу і жадання вучыцца зрабіць сайт для сваёй арганізацыі можна і самастойна. Каб стварыць сайт, вам патрэбна зрабіць некалькі крокаў: 1. Зарэгістраваць дамен (ваш віртуальны адрас). Набраўшы яго ў браўзеры, карыстальнікі патрапяць на ваш сайт. Прыклады даменаў: freedomhouse.org, electby.org, cnn.com, nn.by. Рэгістра­ цыя дамена будзе каштаваць вам ад 10 даляраў на год. Зарэгістраваць дамен можна праз арганізацыі-рэгістратары даменных імён ці праз некаторыя кампаніі, якія прадастаўляюць паслугі хостынгу. Вам трэба будзе вызначыцца, у якой даменнай зоне вы будзеце набываць дамен. Дамен у зоне .by можна зарэгістраваць праз такія рэсурсы, як domain.by, hoster.by ды іншыя. Наколькі бяспечна для грамадскай ініцыятывы мець даменнае імя ў зоне .by — гэта пытанне, адказ на якое залежыць ад ступені «апазіцыйнасці» вашай ініцыятывы. Многія беларускія незарэгістраваныя НДА аддаюць перавагу іншым даменным зонам, напрыклад .org, .com, .net, .info і г. д. Фармальна гэтыя даменныя канчаткі ствараліся, каб абазначыць розныя тыпы сайтаў. У зоне .org рэгіструюцца сайты арганізацый, .com — камерцыйных праектаў, .edu — адукацыйных устаноў, .gov — дзяржаўных органаў. Але гэтыя правілы для многіх даменных зон неабавязковыя і часта ігнаруюцца. 33


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

2. Набыць хостынг. Сайты размяшчаюцца на серверах — камп’ютарах, якія ўвесь час падключаны да Сеціва. Кошты на хос­ тынг залежаць ад многіх прычын — наколькі шмат у вас будзе інфармацыі, якая колькасць карыстальнікаў будзе прыходзіць на ваш сервер. Калі вы не плануеце ствараць вялікі інфармацыйны рэсурс, можаце набыць танны хостынг. Кошты на недарагі хостынг вар’іруюцца ад 50 да 100 даляраў на год. Ёсць сервісы, якія пра­ пануюць бясплатны хостынг альбо бясплатны дамен як бонус да платнага хостынгу. Абраць хостынгавую кампанію могуць дапамагчы водгукі ў інтэрнэце, параўнанне прапанаваных паслуг і коштаў. 3. Распрацаваць сайт. Колькі давядзецца выдаткаваць на яго распрацоўку, залежыць цалкам ад вас. Гэта можа быць і некалькі тысяч даляраў, і зусім бясплатна. Зазвычай для стварэння сайта вы­ ка­рыстоўваецца сістэма кіравання кантэнтам, па-англійску Content Management System (CMS). CMS — рухавік вэб-сайта, які дазваляе кіраваць яго тэкставым і графічным зместам, гэта значыць змяняць ягонае інфармацыйнае напаўненне, не думаючы пра ўнутраны механізм пабудовы вэб-старонак. Якія бываюць сістэмы кіравання кантэнтам (CMS)? Існуе вялікае мноства як платных, так і бясплатных CMS. Прычым, як паказваюць тэндэнцыі ў свеце вэб-дызайну, бясплатныя рухавікі з адкрытым кодам становяцца ўсё больш і больш папулярнымі нават сярод вялікіх і багатых кампаній. Чаму? Дынамічны свет сайтабудаўніцтва ўвесь час змяняецца. З’яў­ ляюцца ўсё новыя і новыя функцыі для сайтаў. Камерцыйныя ру­ ха­вікі ствараюцца, як правіла, альбо пад канкрэтны сайт, і тады за распрацоўку дадатковага функцыяналу трэба плаціць, альбо прапануюцца гатовыя рашэнні, якія проста ўсталёўваюцца і кіру­ юцца, але абмяжоўваюцца пэўным наборам магчымасцей. Бывае, што пажаданы для вас кампанент не прадугледжаны праграмістамі наогул ці выйдзе ў адной з наступных версій, за якую ізноў давядзецца заплаціць. 34


Сістэмы кіравання кантэнтам (CMS)

Сістэмы кіравання кантэнтам з адкрытым кодам, у адрозненне ад платных рухавікоў, падтрымліваюцца і распрацоўваюцца не адной кампаніяй, а вялікай колькасцю як праграмістаў-прафе­сіяна­ лаў, так і энтузіястаў, якія могуць знаходзіцца ў розных частках свету. Сутнасць адкрытага кода ў тым, што кожны можа яго відазмяніць, падладзіць пад сябе, палепшыць. Папулярныя CMS такога кшталту звычайна маюць модульную сістэму. Калі ядро рухавіка не мае пажаданай функцыі, яе можна дадаць, уставіўшы патрэбны вам модуль. Для папулярных рухавікоў існуюць сотні і нават тысячы модуляў, якія дадаюць да рухавіка розныя карысныя рэчы (карту, форум, фотагалерэю і г. д.). Устанавіць CMS нескладана. Працэс апісваецца на афіцыйных сайтах кожнай такой сістэмы. Ёсць і відэаўрокі, якія можна лёгка знайсці на Youtube і якія пакрокава пакажуць, што трэба рабіць. Акрамя гэтага, многія хостынгавыя кампаніі прадастаўляюць магчымасць усталяваць папулярныя бясплатныя CMS, зрабіўшы пару клікаў у панэлі кіравання хостынгам. Пашукайце ў адмінпанэлі вашага хостынгу раздзелы MOJO Marketplace, Simple Scripts, Installatron ці Fantastico (калі не знаходзіце, запытайцеся ў службе падтрымкі вашага хостынгу). Гэта сервісы, якія дазваляюць без аніякіх адмысловых навыкаў інсталяваць найбольш распаў­сюджа­ ныя скрыпты, у тым ліку сістэмы кіравання кантэнтам з адкрытым кодам. Сервісы гэтыя ўмеюць выконваць толькі базавую, стан­дарт­ ную інсталяцыю без дадатковых модуляў і тэмплэйтаў, але гэта сэканоміць вам час, а таксама дапаможа пратэсціраваць розныя скрыпты: устанавіць іх, а калі не спадабаюцца, выдаліць, зноў жа зрабіўшы пару клікаў у панэлі кіравання. Аднак базавая інсталяцыя любой CMS прадастаўляе толькі самыя стандартныя функцыі. Як ужо пісалася вышэй, найбольш распаўсюджаныя бясплатныя CMS маюць дзясяткі тысяч модуляў і тэмплэйтаў. Пры дапамозе іх базавую інсталяцыю можна змяніць да непазнавальнасці, аздобіць ваш сайт складаным функцыяна­ лам, за які раней трэба было б аддаць тысячы даляраў. Канешне, разабрацца з модулямі, іх наладамі часам можа быць складана. Да таго ж любое праграмнае забеспячэнне можа мець 35


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

багі і недапрацоўкі. Для гэтага, магчыма, вам давядзецца наймаць праграмістаў альбо скарыстацца так званым краўдсорсінгам, то бок прыцягнуць да вашага праекта валанцёраў і актывістаў, якія разбіраюцца ў той ці іншай CMS. Пры гэтым валанцёрам зусім не абавязкова фізічна знаходзіцца ў адным з вамі горадзе ці краіне. Галоўнае — гэта пераканаць іх у важнасці вашага праекта. Значная частка такой працы можа быць зроблена дыстанцыйна. Наогул у свеце сістэм з адкрытым кодам існуе вялікая ўзаемадапамога. Сайты папулярных CMS наведваюць мільёны чалавек з усяго све­ту. Яны дзеляцца кодам, модулямі, выпраўляюць памылкі, прапануюць рашэнні праблем, дамаўляюцца пра супольныя пра­ екты і сустрэчы. Гэта цэлы свет, далучыцца да якога можа кожны. У тым ліку і вы, калі вырашыце распрацоўваць ваш сайт на адной з сістэм з адкрытым кодам. Ніжэй разгледзім найбольш папуляр­ ныя бясплатныя CMS. WordPress

Адной з самых папулярных сістэм кіравання кантэнтам на дадзены момант з’яўляецца WordPress. Ствараўся ён найперш як блогавая платформа. На «Вордпрэсе» лёгка можна зрабіць нескладаны сайт, які будзе ўяўляць сабой стужку навін, разбітых на катэгорыі. Але апошнія версіі гэтага рухавіка маюць функцыянал, уласцівы для больш прасунутых CMS. Цяпер на WordPress стала магчыма рабіць даволі складаныя мультыфункцыянальныя сайты з гале­ рэямі, форумамі, раздзеламі, разнастайным дызайнам і г. д. Усё рэалізуецца праз тысячы плагінаў, бясплатных і даступных для выкарыстання. Ствараць сайты на WordPress — задача нескладаная. Працэс інсталяцыі — просты і хуткі. Спампуйце архіў з апошняй версіяй «Вордпрэса» з афіцыйнага сайта (wordpress.org), распакуйце яго і ўсталюйце на сервер, адчыніце ў браўзеры адрас сайта (калі файлы загружаны ў карнявы каталог вашага хостынгу) і адкажыце на некалькі нескладаных пытанняў. 36


Сістэмы кіравання кантэнтам (CMS)

Інтэрфейс сістэмы добра прадуманы, структура інтуітыўная. Устанаўліваць плагіны і тэмплэйты можна не пакідаючы адмінпанэль WordPress. Сістэма перакладзена на шматлікія мовы свету, у тым ліку на беларускую. Калі вам трэба хутка стварыць нескладаны сайт з простай струк­ турай, WordPress — ідэальнае рашэнне. Менавіта на гэтай платформе працуюць сайты Народных навін Віцебска, часопіса ARCHE і Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера». Joomla!

Сістэма кіравання кантэнтам Joomla! (joomla.org) — універ­ сальны рухавік для стварэння больш функцыянальных сайтаў. Калі на WordPress без ведання моваў праграмавання можна стварыць блог ці нескладаны сайт, то на «Джумле» (гэта слова з мовы суахілі перакладаецца, як «усё разам» ці «адзінае цэлае») таксама без «праграмерскіх» ведаў можна паспрабаваць стварыць ужо больш складаны і візуальна насычаны сайт. Усталяваўшы «Джумлу» па змоўчанні, вы атрымаеце даволі аскетычны набор кампанентаў, якіх павінна хапіць, каб запусціць просты сайт-прэзентацыю вашай арганізацыі са стужкай навін, формай кантактаў, магчымасцю падпісацца на навіны вашага НДА і некаторымі іншымі базавымі функцыямі. Дадатковыя модулі можна ўстанавіць праз адмін-панэль Joomla! і дапоўніць ваш сайт патрэбнымі ўласцівасцямі. Як і ў выпадку «Вордпрэса», існуе вялікая колькасць бясплатных тэмплэйтаў, якія можна проста ўсталяваць, падрэдагаваць пад свае патрэбы, не выходзячы з адмін-панэлі вашага сайта. Хоць Joomla! і мае вялікую колькасць магчымасцей, праз якія на ёй можна ствараць складаныя сайты, «Джумлу» нецяжка інсталяваць і лёгка адміністраваць. Навучыцца працаваць з гэ­тай сістэмай могуць супрацоўнікі вашага НДА і без тэхнічнай квалі­ фікацыі. Як і ў WordPress, адмін-панэль Joomla! адасоблена ад фронт-энду (часткі сайта, даступнай звычайным наведвальнікам). 37


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Існуе вялікая колькасць падручнікаў, дапаможных рэсурсаў і форумаў, дзе можна знайсці адказы на многія вашы пытанні. Карыс­ным будзе і афіцыйны сайт праекта. На «Джумле» працуюць Linux.com, сайты Гугенхаймскага музея, віленскага офіса Грамадска-палітычнага прадстаўніцтва Беларусі і многія іншыя рэсурсы. Drupal

Сістэма кіравання кантэнтам Drupal — больш складаны ў параў­ нанні з папярэднімі і больш прасунуты рухавік. На ім працуюць сайты многіх сусветна вядомых устаноў, СМІ, НДА. Менавіта на «Друпале» зроблены сайты Белага дома, Сусветнага банка, часопіса The Economist, тэлеканала MTV. На ім працуюць сайты Беларускай асацыяцыі журналістаў, «Еўрарадыё» і Westki.info. Drupal вылучаецца абароненасцю ад хакерскіх атак, вялікім наборам функцыяналу для пабудовы катэгарызацыі сайта, пры гэтым рубрыкі сайта могуць мець складаныя іерархіі, сінонімы і ўласны дызайн. Распрацоўшчыкі сайтаў атрымліваюць велізарны набор інструментаў (пры дапамозе прасунутай модульнай сістэмы) для фармавання разнастайных спісаў кантэнту паводле любых крытэрыяў. Вывад зместу (артыкулаў, табліц, карыстальнікаў і г. д.) у «Друпале» можа быць відазменены да непазнавальнасці. Дасведчаны распрацоўшчык можа выкруціць гэты рухавік фактычна пад любую патрэбу: для стварэння онлайн-супольнасці, уласнай сацыяльнай сеткі, онлайнавага часопіса ці газеты, інтранэт-асяроддзя для буйной кампаніі, звычайнага блога і шмат чаго іншага. Drupal традыцыйна лічаць больш складанай сістэмай, чым WordPress ці Joomla!, але апошнія версіі гэтай сістэмы рухаюцца ў кірунку большай даступнасці для стваральнікаў сайтаў. Ці па­ дыходзіць вам гэта сістэма, вы можаце вырашыць самі. Па­спра­ баваць свае сілы ў «Друпале» можна, калі скарыстацца бяс­ платным хостынгам drupalgardens.com, на якім вы атрымаеце 38


Сістэмы кіравання кантэнтам (CMS)

ўжо інсталяваны Drupal з найбольш распаўсюджанымі і важнымі модулямі. Дапамогуць таксама афіцыйны сайт праекта (drupal.org) і сайт беларускіх друпалістаў (drupal.by). Drupal

Joomla!

WordPress

Добры для: ü Складаных сайтаў

ü Праектаў, якія

ü Нескладаных

ü Сайтаў онлайн-

ü Візуальна

ü Блогаў

ü Сайтаў СМІ, дзе будзе

ü Сайтаў, якія

ü Сайтаў, якія

з вялікай колькасцю катэгорый, прасунутай сістэмай размежавання ролей карыстальнікаў супольнасцей, дзе важныя зваротная сувязь і ўдзел карыстальнікаў у стварэнні кантэнту шмат зместу

ü Сайтаў, дзе частка

кантэнту будзе даступная толькі зарэгістраваным карыстальнікам

патрэбна стварыць хутка, але якія патрабуюць прасунуты функцыянал насычаных сайтаў

нескладана адміністраваць без адпаведнай тэхнічнай падрыхтоўкі

сайтаў са стужкай навін, статычнымі старонкамі, магчымасцю каментавання

вельмі проста адміністраваць

ü Сайтаў, якія

можна абнаўляць без тэхнічнай падрыхтоўкі

ü Шматмоўных сайтаў

39


ВЫКАРЫСТАННЕ САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТАК Інга Ліндарэнка, спецыяліст па новых медыя Сацыяльныя сеткі дапамагаюць знаходзіць і аб’ядноўваць лю­ дзей праз інтэрнэт. Яны прызначаны для пабудовы, адлюстравання і арганізацыі сацыяльных узаемаадносін. Тэхналогіі сацыяльных медыя змяншаюць бар’еры фізічнага свету і дазваляюць лю­дзям мець асабістыя, публічныя і дзелавыя зносіны ў онлайнавай прасторы. Самымі папулярнымі і важнымі сацыяльнымі сеткамі ў Бе­ ларусі з’яўляюцца Facebook.com, «Вконтакте» (Vk.com), Twitter.com, YouTube.com, Google+, Odnoklassniki.ru, Instagram.com. Сацыяльныя сеткі: • з’яўляюцца бясплатнымі або маюць нізкі кошт; • вельмі хутка развіваюцца, ахопліваюць усё большую колькасць людзей у Беларусі і ва ўсім свеце; • даюць магчымасць аператыўнай камунікацыі з шырокім колам людзей; • дапамагаюць хутка і эфектыўна прыцягнуць увагу вашай мэтавай аўдыторыі; • уяўляюць сабой дадатковы канал для абмену інфармацыяй і паведамленнямі; • дазваляюць людзям удзельнічаць у грамадскім руху онлайн. Чым сацыяльныя сеткі могуць быць карысныя для грамадскай арганізацыі? Выкарыстанне сацыяльных сетак забяспечвае: • пашырэнне інфармацыі пра дзейнасць вашай арганізацыі; • фарміраванне рэпутацыі вашай арганізацыі; • прыцягненне новых удзельнікаў праграм, актывістаў, валан­ цёраў і фундатараў; 40


Выкарыстанне сацыяльных сетак

• • • •

павелічэнне цікавасці да вашай арганізацыі; новыя кантакты, сувязі, знаёмствы; хуткую зваротную сувязь; пашырэнне ведаў па праблеме, з якой вы працуеце.

Як даведацца, наколькі эфектыўнай з’яўляецца ваша дзейнасць у сацыяльных сетках? Паказчыкі эфектыўнасці: • колькасць праглядаў, клікаў, каментарыяў, перапостаў, згадак, лайкаў, адказаў ці асабістых паведамленняў; • колькасць падпісчыкаў, фармаванне кам’юніці, уцягнутасць кам’юніці ў онлайн­-дыскусіі; • павелічэнне трафіку на асноўны сайт альбо блог арганізацыі. З чаго пачаць?

Трэба разумець, што сацыяльныя сеткі — гэта працяг таго, чым вы займаецеся ў офлайне. Такім чынам, стратэгія паводзінаў у сацыяльных сетках павінна адпавядаць агульнаму стратэгічнаму плану развіцця арганізацыі. Тое, як вы камунікуеце, выглядаеце і пазіцыянуеце сябе ў Сеціве, фарміруе ўражанне пра эфектыўнасць, надзейнасць і прафесійнасць вашай арганізацыі. Перш чым пачынаць актыўную працу ў сацыяльных сетках, даведайцеся, хто і што ўжо гаворыць у інтэрнэце аб праблеме, па якой працуе ваша арганізацыя, ці пра саму арганізацыю, і як менавіта гэта робяць. Гэта дапаможа вам распрацаваць больш дакладную і эфектыўную стратэгію па выкарыстанні сацыяльных сетак для папулярызацыі дзейнасці вашай арганізацыі і актывізацыі з іх дапамогай вашых мэтавых груп. Таксама знайдзіце падобныя да вашай арганізацыі і прааналізуйце, якімі сацыяльнымі сеткамі яны карыстаюцца і якім чынам. Напрыклад, праваабарончыя кампаніі Amnesty International у сацыяльных сетках з’яўляюцца аднымі з самых яркіх і ўзорных. 41


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Цяпер мець старонку арганізацыі ці ініцыятывы ў сацыяльных сетках стала фактычна стандартам. Старонка, група ці суполка — гэта ваша візітоўка ў сацыяльных сетках, якая павінна ўтрымліваць апісанне мэты арганізацыі, кантакты, а таксама адрас вашага сайта. Карыстальнікі сацыяльных сетак, калі згодныя з місіяй вашай НДА, змогуць далучыцца да вашай старонкі, групы ці суполкі. Каб знайсці як мага больш інфармацыі пра сваю арганізацыю ў інтэрнэце, і не толькі на вэб-сайтах, але і ў блогах, выкарыстоў­ вайце онлайн-прыладу «Яндекс.Блоги»: 1. Перайдзіце па спасылцы http://blogs.yandex.ru/; 2. У радок пошуку ўвядзіце назву сваёй арганізацыі, праблему, па якой вы працуеце, канкурэнтаў ці партнёраў; 3. Пашукавік вывядзе на экран самыя разнастайныя каментарыі, выказванні і прапановы. Уважліва прааналізуйце атрыманую інфармацыю. Існуе яшчэ адзін карысны для збора інфармацыі інструмент — гэта Google Alerts («Абвесткі Google»). З яго дапамогай на адрас вашай электроннай пошты будуць адпраўляцца вынікі, знойдзеныя Google па зададзенай вамі тэме (адрасы вэб-старонак, артыкулы, запісы ў блогах і г. д.). Google Alerts дазваляе адсочваць любую цікавую вам інфармацыю ў інтэрнэце. Упішыце ключавыя словы для маніторынгу, і вы будзеце атрымліваць паведамленні на ваш e-mail, калі ў інтэрнэце з’явяцца абнаўленні, у якіх узгадваюцца, напрыклад: • Ваша імя або імёны людзей, якія маюць дачыненне да вашай арганізацыі; • Назва вашай арганізацыі; • Падзеі і мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю вашай арганізацыі; • Назвы вашых праграм; • Ваш слоган і/ці ключавыя фразы; • URL-адрас сайта вашай арганізацыі альбо яе блога і г. д. 42


Выкарыстанне сацыяльных сетак

Змест паведамленняў будзе залежаць ад фармулёўкі і канфі­ гурацыі вашага запыту ў пошукавай сістэме Google Alerts. Каб падлучыць функцыю Google Alerts, неабходна: 1. Зайсці на галоўную старонку Google Alerts. Гэта паслуга да­ ступная на англійскай і рускай мовах. 2. Увесці назву арганізацыі, праблему, якой вы займаецеся, імёны сяброў арганізацыі (запыт уводзіцца гэтаксама, як і ў звы­чайным Google) і выбраць настройкі. Вы маеце магчымасць атрымліваць паведамленні на e-mail, як толькі ў Cеціве з’яўляецца інфармацыя па вашым пошукавым запыце, раз на дзень альбо адзін раз на тыдзень. Збіраць перапосты матэрыялаў вашага сайта або блога дапама­ гаюць «Інструменты для вэбмайстроў Google» і «Яндэкс. Вэбмайстар». Для таго каб настроіць «Яндэкс.Вэбмайстар»: • Перайдзіце па спасылцы http://webmaster.yandex.ru/; • Клікніце «Дадаць сайт». Калі ў вас ёсць акаўнт на «Яндэксе», то ўвайдзіце ў яго, калі не — прайдзіце працэдуру рэгістрацыі. Пасля гэтага ўвядзіце URL вашага сайта і націсніце кнопку «Дадаць сайт»; • Сайт будзе дададзены ў спіс вашых сайтаў, і пасля пац­ верджання правоў на кіраванне вы зможаце атрымліваць інфармацыю пра наведванне сайта робатам «Яндэкса». Калі сайт яшчэ не праіндэксаваны, то ён аўтаматычна будзе дададзены ў чаргу. «Яндэкс» прапануе некалькі варыянтаў праверкі вашых правоў на сайт, ажыццявіць адзін з іх вам дапаможа праграміст сайта; • Пасля пацверджання правоў на кіраванне сайтам перайдзіце ў раздзел «Мае сайты», выберыце патрэбны вам рэсурс. У левым куце экрана з’явіцца меню. Прайдзіце наступны шлях: Індэксаванне сайта — Унутраныя спасылкі — Вонкавыя спасылкі. Менавіта ў раздзеле «Вонкавыя спасылкі» вы мо­ 43


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

жаце ўбачыць агульную колькасць сайтаў, якія спасылаюцца на ваш рэсурс, і колькасць вонкавых спасылак. Вы можаце выбраць рэжым адлюстравання спасылак за розныя перыяды: за ўвесь час, за апошнія два тыдні, за апошні тыдзень. «Інструменты для вэбмайстроў Google» працуюць па ана­ла­гіч­ ным прынцыпе. Таксама карысным інструментам з шырокім функцыяналам з’яў­ ляецца «Яндэкс.Метрыка». Яна дазваляе ацэньваць на­вед­валь­ насць сайтаў, аналізаваць паводзіны наведвальнікаў і эфек­­­тыўнасць рэкламы. «Метрыка» працуе па традыцыйным прын­цыпе інтэр­ нэт-лічыльнікаў: код, устаноўлены на старонках вашага сайта, рэгіструе кожнае наведванне, збіраючы дадзеныя пра яго. З дапамогай зручных графікаў і табліц можна рабіць аналіз паводзінаў карыстальніка. Акрамя таго, функцыя «Вэбвізар» у раз­дзеле «Па­ во­дзіны» дазваляе бачыць, колькі часу правёў на старонцы навед­ вальнік, якія старонкі глядзеў і нават як рухаўся па сайце. Каб быць у курсе ўсіх каментарыяў па тэме, якая вас ціка­ віць, выкарыстоўвайце Twitter Search. Перайдзіце па спасылцы https://twitter.com/search-home. Увядзіце пошукавае слова і сачыце ў рэжыме рэальнага часу за ўсімі новымі пастамі, якія звязаны з гэтым пошукавым словам. Твіты будуць з’яўляцца ў стужцы, як толькі хтосьці ў свеце напіша на гэту тэму. Гэта ўнікальны спосаб адсочвання рэакцый усяго свету на тую ці іншую тэму. Карыстацца пошукам «Твітара» могуць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя карыстальнікі. Ператварайце ўсё, што вы знайшлі ў Сеціве, у тым ліку абмер­ каванні ў сацыяльных медыя, у зводныя справаздачы. Фіксуйце ўсе цікавыя рэакцыі на вашу працу, на працу падобных арганізацый, усе перапосты, абмеркаванні на форумах. Збірайце і аналізуйце інфармацыю для таго, каб: • Быць у курсе ўсяго, што адбываецца ў сферы вашай дзей­насці; • Ведаць, што пішуць пра вашу канкрэтную арганізацыю; • Мець лепшае ўяўленне пра працу і дзейнасць вашых пар­ тнёраў і/ці канкурэнтаў; 44


Выкарыстанне сацыяльных сетак

• Мець магчымасць адказаць на добры ці негатыўны водгук пра вашу працу; • Своечасова папрасіць унесці праўкі, калі інфармацыя некарэктная альбо калі не працуе спасылка на ваш сайт. Пасля таго як вы зарыентаваліся, што адбываецца ў вашай сферы, можаце пачынаць удзельнічаць у жыцці сацыяльных сетак. Facebook.com

Facebook. Што гэта? Гэта сацыяльная сетка, у якой зарэгістраваны больш за мільярд карыстальнікаў ва ўсім свеце, у тым ліку больш за 560 тысяч карыстальнікаў з Беларусі (на канец лютага 2014 г.). Гэта сетка набірае ўсё большую папулярнасць і ўжо зараз ахоплівае амаль 25% усіх беларускіх інтэрнэт­-карыстальнікаў. 62% зарэгістраваных у «Фэйсбуку» беларусаў — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. Пры гэтым 53% аўдыторыі мае вышэйшую альбо няпоўную вышэйшую адукацыю. Facebook дазваляе стварыць персанальны профіль з фота­ здым­кам і інфармацыяй пра сябе, знаходзіць сяброў, якія ўжо маюць сваю старонку ў «Фэйсбуку», і запрашаць тых, хто яшчэ не зарэгістраваўся, абменьвацца з імі паведамленнямі, змяняць свой статус, пакідаць паведамленні ў сваёй альбо чужой хроніцы, загружаць фота і відэазапісы, ствараць групы і старонкі. Чым Facebook можа быць карысны для вашай арганізацыі? Facebook дазваляе: • Ствараць публічныя Facebook-­старонкі вашай арганізацыі; • Ствараць адкрытыя ці закрытыя групы для камунікацыі з сяб­ рамі арганізацыі; 45


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

• Быць на сувязі з сябрамі сваёй арганізацыі і людзьмі, якія цікавяцца яе дзейнасцю; • Хутка распаўсюджваць інфармацыю сярод людзей, якія сочаць за вашай працай, і іх сяброў; • У рэальным часе атрымліваць фідбэк, наладжваць жывыя зносіны з вашымі чытачамі, рабіць апытанні грамадскай думкі; • Наладжваць стасункі з новымі і патэнцыйнымі сябрамі арга­ нізацыі, партнёрамі і лідарамі меркаванняў, іншымі аргані­ зацыямі; • Папулярызаваць сайт або блог вашай арганізацыі і павышаць яго наведвальнасць; • Ствараць мерапрыемствы ды імпрэзы ад імя старонкі арганізацыі і запрашаць на іх вашых сяброў; • З дапамогай спецыяльнай мовы разметкі інтэрфейсу для Facebook FBML (Facebook Markup Language Fundamentals) ствараць асобныя старонкі для спецыяльных праектаў, праграм і г. д.; • Ствараць фотаальбомы з фатаграфіямі вашых мерапрыем­ стваў, акцый, сустрэч, воркшопаў; • Праз усе даступныя сродкі Facebook фарміраваць імідж арганізацыі, ствараць храналогію падзей, папулярызаваць мэты арганізацыі. Як стварыць старонку? • Перайдзіце па спасылцы https://www.facebook.com/pages/ create.php; • Выберыце тып і від вашай арганізацыі, увядзіце назву арганізацыі; • Загрузіце аватар, дадайце асноўную інфармацыю пра вашу дзейнасць, спасылку на сайт, прафайлы ў іншых сацыяльных сетках, кантакты арганізацыі; • Выберыце ўнікальны вэб-­адрас Facebook (facebook.com/ username), каб людзям было лягчэй знайсці вашу старон46


Выкарыстанне сацыяльных сетак

ку. Вэб­-адрас абавязкова павінен быць напісаны лацінскімі літарамі. Увага: Як толькі адрас будзе ўстаноўлены, вы не зможаце яго змяніць! Вэб­-адрас павінен утрымліваць назву арганізацыі. Гэта спросціць пошук вашай старонкі для карыстальнікаў інтэрнэту.

Парады і падказкі: 1. Ваш прафайл павінен быць «з чалавечым тварам»: будзьце дакладнымі і думайце пра сваю аўдыторыю. Звяртайцеся непа­ срэдна да тых, на каго арыентавана ваша старонка, улічваючы іх у­зрост, род заняткаў, інтарэсы і г. д. Публікуйце інфармацыю, лёгкую для ўспрымання і разумення. Інфармацыя павінна суадносіцца з вашай мэтавай аўдыторыяй. 2. Пішыце паведамленні, вартыя распаўсюду. Ствараючы якасны кантэнт, вы можаце разлічваць на тое, што ваша аўдыторыя вернецца на старонку і, у сваю чаргу, падзеліцца вашымі паведам­ леннямі са сваімі сябрамі па Facebook. 47


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

3. Уступайце ў абмеркаванні, калі вашы пасты каментуюць. Камунікуйце з павагай і карэктна. 4. Выкарыстоўвайце праграмы і прылады, якія могуць дапамагчы зрабіць вашу старонку больш зручнай для карыстальніка. Вось некаторыя з іх: • Extended info («Пашыраная інфармацыя»). Калі на вашай старонцы ў Facebook вам не хапае месца для размяшчэння больш поўнай інфармацыі пра арганізацыю, гэта прылада дазволіць размясціць дадатковае відэа, фота, тэгі і катэгорыі. • Poll дазваляе размясціць на вашай старонцы апытанне і дае чытачам магчымасць выбару адказаў. Гэты дадатак уяўляе сабой зручны спосаб правядзення міні­-апытанняў грамадскай думкі і збору інфармацыі па важных для вас праблемах. Таксама можна карыстацца спецыяльным рэсурсам для стварэння прыгожых апытанак Survey Monkey. • SlideShare — гэта адна з абавязковых прылад для тых, хто працуе са слайдавымі прэзентацыямі. Яна імпартуе ўсе існыя або выбраныя прэзентацыі, калі вы хочаце падзяліцца імі са сваімі сябрамі. • Дадайце да старонкі ў Facebook ваш канал YouTube (калі ён у вас ёсць). Гэта дазволіць карыстальнікам хутка знайсці ўсе відэаролікі вашай арганізацыі. 5. Нарошчвайце сваю аўдыторыю. Наладжвайце сувязі і адно­ сіны з падобнымі да вас арганізацыямі. Гэта дапаможа вам знайсці патэнцыйных фаловераў (паслядоўнікаў), якія «лайкнуць» вашу старонку. Кнопка «Like» («Падабаецца») дазваляе карыстальніку паказаць, што яму падабаецца публікацыя, а кнопка «Share» («Падзяліцца») — дзяліцца вашым кантэнтам з сябрамі на Facebook. Калі карыстальнік націскае кнопку «Share» пад вашым пастом у Facebook або пад матэрыялам на вашым сайце, у хроніцы на яго ці яе старонцы ў Facebook з’яўляецца інфармацыя пра гэта дзеянне. 48


Выкарыстанне сацыяльных сетак

6. Прапіярце сваю Facebook-старонку: прымацуйце спасылку на яе ў выглядзе подпіса да вашых электронных лістоў. Дадайце спасылку на гэту старонку ў прафайлы вашай арганізацыі ў іншых сацыяльных сетках. 7. Зрабіце ваш сайт або блог «сацыяльным»: размясціце на ім кнопкі і плагіны Facebook. Па спасылцы https://developers.facebook. com/docs/plugins/ вы знойдзеце розныя варыянты плагінаў, якія можна дадаць да сайта альбо блога. Напрыклад, Like Box прапануе опцыю размяшчэння на вашым сайце банера з аватарамі карыстальнікаў Facebook, якія ўжо падпісаліся на старонку. Пры гэтым аватары сяброў чытача, які зайшоў на вашу старонку, будуць адлюстроўвацца на першых месцах у гэтым банеры. Убачыўшы знаёмыя твары і імёны, чалавек будзе больш схільны да таго, каб давяраць і дзяліцца інфармацыяй, змешчанай на сайце і Facebookстаронцы вашай арганізацыі. Такі плагін лепш за ўсё размяшчаць на галоўнай старонцы сайта альбо блога. Share Button дазваляе людзям дадаваць уласны каментарый перад тым, як падзяліцца спасылакай у сваёй хроніцы, групе альбо з сябрамі праз паведамленне Facebook. Такі плагін добра размяшчаць пад кожным артыкулам. Усе астатнія плагіны маюць дэталёвае апісанне і настройкі.

8. Выкарыстоўвайце магчымасці вашых партнёраў: прасіце іх перапосціць ваш кантэнт, калі ён мае дачыненне асабіста да іх або іх дзейнасці. Але не злоўжывайце часам ды рэсурсамі вашых партнёраў і ў сваю чаргу не забывайцеся дапамагаць ім у іх працы. 9. Выкарыстоўвайце рэкламу ў Facebook, каб нарошчваць колькасць чытачоў вашай старонкі. Рэкламу можна зрабіць мэтавай паводле полу, узросту, месца жыхарства, мовы і інтарэсаў карыстальнікаў, што дапаможа дасягнуць сваёй непасрэднай аўдыторыі. Рэклама ў Facebook — гэта платная паслуга. Аплата спаганяецца за колькасць клікаў або паказаў. Мэтазгодней 49


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

выкарыстоўваць плату за клікі — калі вам важна, каб чалавек ажыццявіў якое­-небудзь дзеянне, напрыклад перайшоў па спасылцы і пакінуў каментарый. Плату за паказы можна выбраць тады, калі вам важна шырока праінфармаваць аб сваім існаванні або аб праблеме, з якой вы працуеце. Аплочваць рэкламу можна пры дапамозе электроннай карткі. Для таго каб замовіць рэкламу ў Facebook: • Перайдзіце па спасылцы https://www.facebook.com/ads/create/; • Вызначце Destination («Месца прызначэння») — тую старонку, на якую па кліку на рэкламным банеры будзе пераходзіць карыстальнік. Гэта можа быць канкрэтная публікацыя, ваша старонка ў Facebook альбо спасылка на сайт ці блог; • Настройце афармленне рэкламнай абвесткі; • Абярыце мэтавую аўдыторыю; • Перайдзіце да арганізацыі кампаніі, выбару расцэнак і планавання рэкламнай кампаніі. 10. Сачыце за старонкамі, якія дапамагаюць арыентавацца, як паводзіць сябе ў сацыяльных сетках, каб ахапіць максімальную аўдыторыю. Напрыклад: https://www.facebook.com/nonprofits, http://allfacebook.com.ua/, http://www.siliconrus.com/. Twitter.com

Twitter. Што гэта? Гэта сацыяльная сетка ў выглядзе мікраблогу, якая дазваляе карыстальнікам адпраўляць і чытаць тэкставыя паведамленні (твіты) даўжынёй да 140 знакаў. «Твітар» працуе ў рэжыме рэальнага часу і трымае карыстальнікаў у курсе ўсіх апошніх падзей, ідэй, пунктаў гледжання і навін у той галіне, якая ім цікавая. Паводле дадзеных афіцыйнага блогу кампаніі, сёння ў свеце каля 50


Выкарыстанне сацыяльных сетак

241 мільёна актыўных карыстальнікаў «Твітара» (з іх 54 мільёны — гэта жыхары ЗША). На пачатак 2012 г. у Twitter было 278 тысяч карыстальнікаў. Twitter выкарыстоўваецца для перадачы навін як асабістага, так і грамадскага характару. Часта ён апярэджвае СМІ ў стварэнні і распаўсюджванні навін, бо з’яўляецца механізмам вельмі хуткага апавяшчэння. Дзякуючы таму, што вынікі пошуку ў Twitter абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу, тут можна сачыць за падзеямі і атрымліваць самую свежую інфармацыю. Калі ваша арганізацыя рэагуе на тыя ці іншыя гарачыя падзеі, то ў святле папулярнасці тэмы ваш твіт можа прынесці вялікі аб’ём трафіку на сайт вашай арганізацыі і данесці вашу інфармацыю да шырокага кола чытачоў. Чым Twitter можа быць карысны для вашай арганізацыі? Twitter дазваляе: • Быць на сувязі з сябрамі арганізацыі і людзьмі, якія цікавяцца яе дзейнасцю; • Аператыўна распаўсюджваць важную інфармацыю сярод грамадзян і СМІ; • У рэальным часе атрымліваць фідбэк, наладжваць жывыя зносіны; • Наладжваць адносіны з новымі і патэнцыйнымі сябрамі арганізацыі, партнёрамі, лідарамі меркаванняў і СМІ; • Папулярызаваць сайт арганізацыі і павышаць яго наведвальнасць; • Накіроўваць паведамленні сваёй мэтавай аўдыторыі. Як стварыць акаўнт? • Зайдзіце на https://twitter.com/; • Пачніце рэгістрацыю з унясення вашага асабістага імя і про­ звішча (рэальнага або псеўданіма), электроннай пошты і пароля; 51


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

• Увага! Будзьце вельмі ўважлівымі пры запаўненні наступнай формы. У полі «Імя прафайла» напішыце не сваё імя, а назву вашай арганізацыі лацінскімі літарамі. Гэта і будзе імя вашага акаўнта ў Twitter. Калі назва вашай арганізацыі доўгая, то выкарыстоўвайце абрэвіятуру; • Twitter зробіць для вас невялікі віртуальны тур (на рускай мове), які дапаможа вам пачаць працу, імпартаваць кантакты вашай пошты і да т. п. Пасля гэтага вы патрапіце на хатнюю старонку свайго акаўнта; • У настройках вы можаце памяняць афармленне вашай старонкі. Можна карыстацца стандартнымі тэмамі, але Twitter таксама дае магчымасць зрабіць свой уласны дызайн. Гэта можна ажыццявіць, загрузіўшы файл з вашым лагатыпам, кантактнай інфармацыяй і г. д.

• У настройках профілю дадайце аватар з вашым лагатыпам, запоўніце поле «Пра сябе». Затым устаўце спасылку на ваш сайт, увядзіце месцазнаходжанне. Гласарый, інструменты і парады па іх эфектыўным выкарыстанні ў Twitter • Mention (Згадка): Каментарый, накіраваны канкрэтнаму карыстальніку, але бачны для ўсіх. Дадаўшы значок @ і імя карыстальніка пасля яго, вы можаце быць упэўненыя, што 52


Выкарыстанне сацыяльных сетак

Twitter-­карыстальнік, чыё імя вы ўвялі, абавязкова прачытае ваш каментарый.

Як карыстацца: • Пастаўце знак @ перад імем акаўнта. Прыклад: Дзякуй @ampby за цудоўную імпрэзу. • Такім чынам твіт з’явіцца ў стужцы вашых фаловераў і ў стужцы закладкі «На сувязі» АМП. Важна: Вы можаце згадаць адразу некалькіх карыстальнікаў. Прыклад: @ampby, калі ласка, дашліце лінк на артыкул пра @34magnet. Дзякуй! Што гэта дае для прасоўвання? Публікуючы інфармацыю пра карыстальнікаў Twitter і аргані­ зацыі, якія маюць акаўнт у гэтай сацыяльнай сетцы, абавязкова згадвайце іх. Ёсць верагоднасць, што яны вас «рэтвітнуць» (гл. ніжэй). А гэта дае магчымасць прыцягнуць новых фаловераў да вашага ўласнага акаўнта. Асабліва калі тыя, хто «рэтвіцяць» вашы паведамленні, ужо з’яўляюцца лідарамі меркаванняў. • Retweet (Рэтвіт): Перапост паведамлення, якім бы вы хацелі падзяліцца са сваімі фаловерамі. Калі вам падабаецца твіт, якім вы бы хацелі падзяліцца, націсніце «Рэтвітнуць» пад гэ­тым паведамленнем, каб яго ўбачылі вашы фаловеры. Рэтвіт — гэта просты спосаб пахваліць іншага карыстальніка за цікавае па53


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

ведамленне, а таксама выдатная магчымасць хутка распаўсюдзіць важную інфармацыю і папоўніць сваю стужку дадатковай карыснай інфармацыяй. Аднак, выкарыстоўваючы функцыю «Рэтвіт», не забывайцеся рэгулярна ствараць і свае арыгінальныя паведамленні. Інакш вы будзеце малацікавыя для вашых фаловераў. Калі вашу навіну рэтвіцяць, гэта стымулюе дадатковы трафік на сайт вашай арганізацыі (калі ў твіце змяшчаецца спасылка на яго). Акрамя таго, вы атрымліваеце новых фаловераў вашага акаўнта. Чым больш карысным, важным і цікавым з’яўляецца ваш твіт, тым больш шанцаў ён мае на перапост. Важна: Па магчымасці ўключайце ў вашы твіты спасылкі на сайт вашай арганізацыі, дзе можна атрымаць больш падрабязную інфармацыю па дадзенай тэме. • Message (Асабістае паведамленне): Калі вы хочаце адправіць асабістае паведамленне пэўнаму карыстальніку, якога вы ўжо чытаеце, пачніце сваё паведамленне з літар D або DM (direct message — наўпроставае паведамленне). Прыклад: DM @ampby не маглі б вы падказаць лінк на артыкул пра ЛГБТ-актывістаў на вашым сайце, дзякуй! Напісаць наўпроставае паведамленне можна і іншым чынам. Зайдзіце на старонку прафайла ў Twitter цікавай для вас арганізацыі і, клікнуўшы на кнопку ў верхнім правым куце, абярыце спасылку «адправіць асабістае паведамленне». • Hashtag (Хаштэг): спецыяльная пазнака для паведамленняў у Twitter, якая дазваляе аб’яднаць разнастайныя паведам­ ленні ад розных аўтараў у адзінае сэнсавае цэлае. Хаштэг выглядае як слова са знакам # перад ім. Напрыклад: #belarus Дадаўшы ў тві­-паведамленне (твіт) пэўны хаштэг, вы без лішніх слоў паведаміце сваім паслядоўнікам, што гэты твіт прысвечаны адпаведнай тэме. Хаштэг у Twitter адначасова з’яўляецца спасыл54


Выкарыстанне сацыяльных сетак

кай. Націснуўшы на яго, вы пяройдзеце да вынікаў пошуку, дзе ў храналагічным парадку будуць выводзіцца ўсе паведамленні, якія адпавядаюць дадзенаму хаштэгу.

Прыклады папулярных у Беларусі хаштэгаў: #belarus, #twiby, #minsk, #gomel, #mogilev, #vitebsk, #grodno, #brest, #electby Хаштэгі могуць быць напісаны не толькі лацінкай, але і кірыліцай. Думайце над выбарам хаштэгаў. Імкніцеся аптымізаваць ваша паведамленне так, каб не перагружаць яго. Правільна: Заўтра ў #minsk адкрыецца новы хостэл. — 39 знакаў Няправільна: #minsk Заўтра ў Мінску адкрыецца новы хос­ тэл. — 46 знакаў Карыстальнікі, якія ў дадзены момант у пошукавым радку ўвядуць #minsk, імгненна ўбачаць ваша паведамленне. Важна: У 2013 г. Facebook і Vk.com таксама пачалі выкарыстоў­ ваць хаштэгі. Такім чынам, цяпер дадзенай опцыяй вы можаце карыстацца і ў гэтых сацыяльных сетках. 55


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Парады і падказкі: • Як толькі вы завялі акаўнт на Twitter, не варта адразу і занадта актыўна павялічваць колькасць тых, хто чытае вас і каго чытаеце вы. Пашырайце сваю аўдыторыю паступова. • Пішыце пра навіны арганізацыі, скідайце спасылкі на новыя матэрыялы вашага сайта або блога, задавайце сапраўды важныя пытанні. • Да пастоў вы можаце дадаваць фота (напрыклад, тызер да матэрыялу) і ваша месцазнаходжанне. • Паколькі ў твіце не можа быць больш за 140 знакаў, намагайцеся выказваць свае думкі выразна, зразумела, лаканічна і ў той жа час жыва. Рабіце акцэнты на самым важным. Канцылярская мова або перапост загалоўкаў навін з вашага сайта наўрад ці зацікавіць вашых фаловераў. Думайце пра тое, як надаць твіту каштоўнасць у вачах фаловераў, якія штохвілінна атрымліваюць мноства паведамленняў. • Паспяховай стратэгіяй традыцыйнага і мікраблогінгу з’яў­ ляецца ўцягванне аўдыторыі. Ведайце свайго фаловера, сачыце за яго рэакцыямі: што ён дадае ў выбранае, на што адказвае, якія пасты рэтвіціць. • Рабіце рэтвіты іншых карыстальнікаў, калі іх пасты вам падабаюцца і вы лічыце іх важнымі для сваіх фаловераў. Чым больш вы дапамагаеце іншым прасоўваць іх блогі, тым больш яны будуць дапамагаць вам. Але ўсё добра ў меру! Чаго хочуць фаловеры? • • • •

56

Атрымліваць лінкі на карысную і цікавую інфармацыю; Быць у курсе падзей; Бачыць у стужцы твіты, вартыя адказу і дыскусіі; Бачыць у стужцы твіты, якія хочацца рэтвіціць.


Выкарыстанне сацыяльных сетак

«Вконтакте» (Vk.com)

«Вконтакте» — гэта найбуйнейшая ў Рунэце і першая па папулярнасці сацыяльная сетка ў Беларусі. У беларускім сегменце гэта сацыяльная сетка ахоплівае 58% усіх інтэрнэт-карыстальнікаў. Максімальны ахоп аўдыторыі ва ўзросце 15–34 гады складае тут больш за 88%. Больш за 53% наведвальнікаў маюць сярэднюю спецыяльную альбо вышэйшую адукацыю. Існуе меркаванне, што аўдыторыя Vk.com аддае перавагу забаўляльнаму кантэнту і ў меншай ступені цікавіцца навінамі, а таму «Вконтакте» не дае дадатковага трафіку на сайт. Аднак практыка паказвае, што колькасць пераходаў на сайты СМІ і грамадскіх арганізацый са старонак у Vk.com не саступае колькасці пераходаў з Facebook.com. Карыстальнікам «Вконтакте» даступны такія магчымасці: • Мець профіль з інфармацыяй пра сябе; • Ствараць і распаўсюджваць кантэнт; • Узаемадзейнічаць з іншымі праз асабістыя паведамленні і пры дапамозе запісаў на «сцяне», а таксама праз механізм груп, старонак і сустрэч; • Адсочваць праз стужку навін актыўнасць сяброў і супольнасцей; • Пакідаць каментарыі пад ужо апублікаваным кантэнтам; • Прымацоўваць да сваіх пастоў фота, аўдыёпадкасты і відэазапісы, а таксама апытанні. Чым VK.com можа быць карысны для вашай арганізацыі? «Вконтакте» дазваляе: • Ствараць старонкі і групы вашай арганізацыі; • Быць на сувязі з сябрамі сваёй арганізацыі і людзьмі, якія цікавяцца яе дзейнасцю; • Хутка распаўсюджваць інфармацыю сярод людзей, якія вас чытаюць; 57


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

• У рэальным часе атрымліваць фідбэк, наладжваць жывыя зносіны, рабіць апытанні; • Наладжваць стасункі з новымі і патэнцыйнымі сябрамі арганізацыі, партнёрамі і лідарамі меркаванняў, іншымі арганізацыямі; • Папулярызаваць сайт арганізацыі і павышаць яго наведвальнасць; • Ствараць сустрэчы ад імя групы арганізацыі і запрашаць на іх вашых сяброў; • Пры дапамозе wiki­-разметкі афармляць старонку групы; • Ствараць альбомы з фатаграфіямі з вашых мерапрыемстваў, акцый, сустрэч, воркшопаў; • Загружаць відэасправаздачы і аўдыёпадкасты; • Ствараць абмеркаванні ў групе. Што ствараць: старонку або групу? «Вконтакте» дае некалькі опцый для арганізацый: можна стварыць сваю афіцыйную старонку, або групу, або і тое, і другое разам. Плюсы групы «Вконтакте»: • Дзякуючы наяўнасці wiki­-разметкі з групы можна зрабіць арыгінальны, прывабны і зручны для карыстальнікаў мінісайт; • Карыстальнікі могуць пакідаць свае паведамленні на сцяне групы і рабіць абмеркаванні (калі вы дазволіце), ствараючы больш магчымасцей для інтэрактыўных зносін з вашай аўдыторыяй; • Наяўнасць кнопкі «запрасіць сяброў» (магчымасць бясплатна запрашаць сяброў) і пашырэнне вашай аўдыторыі такім чынам; • Групы, як і сябры, адлюстроўваюцца па актыўнасці карыс­ тальнікаў, а афіцыйныя старонкі — у парадку іх дадання. А паколькі групы, да якіх належыць карыстальнік «Вконтакте», адлюстроўваюцца ў яго асабістых дадзеных, то 58


Выкарыстанне сацыяльных сетак

ў актыўных наведвальнікаў вашай групы яна будзе раз­ мяшчацца першай у прафайле. Такім чынам павышаецца верагоднасць, што сябры вашага актыўнага карыстальніка звернуць увагу на вашу групу. Мінусы афіцыйнай старонкі: • Адсутнасць wiki­-разметкі, г. зн. старонка будзе выглядаць стандартна; • Падпісанты могуць толькі ўдзельнічаць у створаных вамі абмеркаваннях, але не маюць магчымасці пакідаць свае каментарыі; • Няма кнопкі «запрасіць сяброў». Як стварыць старонку або групу «Вконтакте»? Прынцып стварэння групы або старонкі «Вконтакте» мае стандартныя этапы: • Зайдзіце ў меню «Групы», у правым верхнім куце знайдзіце спасылку «Стварыць суполку»; • Выберыце, што вы хочаце стварыць: мерапрыемства, групу або старонку; • Увядзіце назву групы і следуйце далейшым інструкцыям. Парады: • Посціце кантэнт на сцяну ад імя групы. Птушка ў блоку, які пацвярджае гэта дзеянне, стаіць аўтаматычна. Не пры­бі­ райце яе! • Посціць кантэнт лепш з фатаграфіяй. Гэта прыцягвае больш увагі. Фатаграфію лепш папярэдне загрузіць у фотаальбом групы. • У апісанне сваёй арганізацыі пажадана ўнесці наступную інфармацыю: – Назва; – Галіна дзейнасці; 59


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

– Месцазнаходжанне; – Місія; – Бягучыя праекты; – Апісанне дзейнасці і праектаў; – Кантактная інфармацыя; – Вакансіі. • У блок спасылак праз панэль кіравання групай арганізацыі ўнясіце назвы сяброўскіх груп іншых арганізацый і папрасіце іх зрабіць тое самае. Гэта дапаможа прыцягнуць у вашу групу людзей, якія наведваюць групы гэтых арганізацый. • У блоку абмеркавання задавайце пытанні, якія хвалююць вас, або выкарыстоўвайце гэты інструмент для таго, каб сябры групы маглі задаваць пытанні вам. Яшчэ некалькі парадаў для паспяховага выкарыстання сацыяльных сетак: • Уважліва вывучайце статыстыку, якая паказвае актыўнасць наведвальнікаў Facebook.com і Vk.com. Выкарыстоўвайце яе для аналізу папулярнасці кантэнту і яго далейшага ўдасканалення. Статыстычныя інструменты ўжо наладжаны ў акаўнтах. Статыстыка выдаецца ў выглядзе графікаў, табліц і дыяграм. • Вывучайце тэксты па новых тэндэнцыях на сайтах прафе­ сійных кам’юніці. Яны даюць інфармацыю па вельмі шы­ рокім коле пытанняў: у які час лепш посціць кантэнт, як зрабіць правільную вокладку для старонак, як збіраць сродкі праз сеткі, які кантэнт больш запатрабаваны і г. д. • Выкарыстоўвайце онлайн-сервісы для маніторынгу сацыяльных сетак, каб лепш уяўляць, як паводзіць сябе ваша аўдыторыя. Напрыклад, TweedDeck і Hootsuite. • Дадайце адрасы ўсіх сацыяльных акаўнтаў на сайт вашай арга­ нізацыі. І дадайце кнопкі Facebook.com, Vk.com, Twitter.com і Google+, каб вашы карыстальнікі маглі лёгка дзяліцца інфармацыяй, размешчанай у вас на сайце (гл. наступны раздзел). 60


ІНТЭГРАЦЫЯ САЙТА З САЦЫЯЛЬНЫМІ СЕТКАМІ Андрусь Храпавіцкі, заснавальнік і галоўны рэдактар Westki.info Стварэнне сайта ў інтэрнэце можа не прынесці чаканага выніку, калі не прыкладаць сіл па яго папулярызацыі. Ці атрымаецца прыцягнуць аўдыторыю на ваш сайт, залежыць ад многіх прычын: наколькі часта вы абнаўляеце ваш сайт, ці ўтрымлівае ён унікальную інфармацыю, а не перадрукі з іншых рэсурсаў; ці спасылаюцца на ваш сайт іншыя вэб-­старонкі. Эфектыўным спосабам дасягнення большай аўдыторыі, хутчэйшай раскруткі вашага рэсурса і інфармавання мэтавай аўдыторыі пра вашу дзейнасць з’яўляецца інтэграцыя вашага сайта з папулярнымі ў Беларусі сацыяльнымі сеткамі. Што маецца на ўвазе пад інтэграцыяй?

Буйныя сацыяльныя сеткі («Вконтакте», Facebook, Google+, Twitter, «Одноклассники») прапануюць устанавіць на сайты адмысловыя плагіны, якія да­зваляюць абменьвацца кантэнтам паміж вашым сайтам і той ці іншай сацыяльнай сеткай. Cацыяльныя кнопкі

На сайт можна ўстанавіць так званыя «сацыяльныя кнопкі», націскаючы на якія наведнікі вашага сайта адным клікам змогуць дзяліцца спасылкамі на старонкі вашага сайта са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках. Практыка паказвае, што такія кнопкі могуць значна павялічыць вашу аўдыторыю, калі змест вашага сайта бу­дзе падавацца наведнікам цікавым і вартым таго, каб на яго спасылацца. Кожная буйная сацыяльная сетка мае сваю ўласную сацыяльную кнопку, а таксама добра задакументаваныя тлумачэнні, як гэтыя кнопкі размясціць на вашым сайце. Прынцып паўсюль адзін: 61


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

вам трэба будзе скапіраваць невялікі фрагмент кода і ўставіць яго на вашу вэб-­старонку. Але зусім не абавязкова заходзіць у кожную сацыяльную сетку асобна. Можна размясціць адразу некалькі сацыяльных кнопак. Для гэтага ёсць адмысловыя сервісы (Addthis.com, ShareThis.com, Share.lockerz.com, Api.yandex.ru/share). Прынцып устаноўкі такі самы: заходзіце на гэтыя сайты і капіруеце на ваш сайт невялікі код. Як гэта рабіць, можна дастаткова падрабязна прачытаць на вышэйпералічаных сайтах. Акрамя таго, усе апісаныя раней сістэмы кіравання кантэнтам (Drupal, Joomla!, WordPress) маюць адмысловыя модулі па размяшчэнні сацыяльных кнопак на вашым сайце. Модулі такія зазвычай устанаўліваюцца проста і не патрабуюць праграмісцкіх ведаў. Cацыяльныя каментарыі

Для папулярнасці любога сайта важнай функцыяй з’яўляецца магчымасць каментавання матэрыялаў. Па змаўчанні, Drupal, Joomla! і WordPress маюць уласныя модулі каментарыяў. Але для таго каб дасягнуць больш актыўных дыскусій, варта дадаткова ўстанавіць модулі каментарыяў папулярных сацыяльныях сетак «Вконтакте» і Facebook. Плагіны сацыяльных каментарыяў добрыя тым, што карыстальнік, які піша каментарый, можа перапосціць яго са спасылкай на ваш сайт на сцяне свайго профіля «Вконтакте» ці Facebook, такім чынам прыцягваючы дадатковую аўдыторыю і стымулюючы інтарэс да ўзнятай вамі тэмы. Мінусам дадзеных модуляў з’яўляецца тое, што калі вы адключыце звычайныя каментарыі і ўсталюеце каментарыі «Вконтакте» ці Facebook, то каментаваць вашы артыкулы змогуць толькі зарэгістраваныя ў дадзеных сетках наведнікі вашага сайта. Кампрамісны варыянт – устанавіць модулі каментавання Disqus.com ці Intensedebate.com, якія дазволяць каментаваць як карыстальнікам сацыяльных сетак, так і тым, хто ў іх не зарэгістраваны, а таксама дзяліцца спасылкамі на вашы артыкулы. 62


Інтэграцыя сайта з сацыяльнымі сеткамі

Рэпосты навін з вашага сайта ў сацыяльныя сеткі

Што гэта дае? Навіны, якія вы будзеце размяшчаць на вашай старонцы ў са­цыяльных сетках, будуць адлюстроўвацца на сцяне вашых падпісчыкаў. Гэта значыць, што калі размешчаная вамі інфармацыя іх зацікавіць, то яны змогуць перайсці па спасылцы на ваш сайт і прыняць удзел у вашых ініцыятывах. Вельмі важна, каб вашы старонкі ў сацыяльных сетках пастаянна папаўняліся кантэнтам. Трэба рэгулярна перадрукоўваць загалоўкі і ліды на артыкулы на вашым сайце, заклікаць да дыскусіі, паказваць, што ваша старонка — жывая і цікавая. Некаторыя сеткі (напрыклад, Facebook і Twitter) дазваляюць наладзіць аўтаматычны рэпост навін з сайта, каб гэта не даводзілася рабіць уручную. Можна настроіць такі рэпост у абедзве сеткі праз вонкавы рэсурс Twitterfeed.com. З’явіўся аўтаматычны рэпост і ў «Вконтакте», але на момант напісання гэтага артыкула дадзеная функцыя была даступная толькі пасля папярэдняга ўзгаднення са службай падтрымкі гэтай сацыяльнай сеткі.

63


ONLINE-ДАКУМЕНТЫ Яся Каралевіч-Картэль, рэдактар онлайн-выданняў Google Drive, OneDrive, Box.com, «Яндэкс.Дыск» i Dropbox — гэта воблачныя сховішчы дадзеных. Яны дапамагаюць вам захоўваць файлы і дакументы не толькі ў сябе на камп’ютары, але і ў інтэрнэце. Гэта дазваляе мець да іх доступ з любога дэвайса (камп’ютар, ноўтбук, планшэт, мабільны тэлефон), а таксама дзяліцца імі з іншымі карыстальнікамі. Google Drive — гэта сховішча, прывязанае да вашай Googleпошты. Калі ў вас яшчэ няма Gmail-акаўнта, мы раім вам зарэгістравацца на https://mail.google.com/, каб мець шэраг магчымасцей, пра якія будзе ісці размова ніжэй. Чаму гэта зручна? • Фактычна вам не патрэбна флэшка, каб перанесці файл з пра­цоўнага камп’ютара на хатні: вы проста захоўваеце ўсё патрэбнае ў сваёй папцы ў інтэрнэце, а пасля атрымліваеце доступ да файлаў з любога іншага камп’ютара. • Воблачныя сховішчы таксама даюць магчымасць сумеснага рэдагавання дакументаў: вы з калегамі можаце знаходзіцца ў розных гарадах, але адначасова ўносіць карэктуру ў тэкст запрашэння ці праграму семінара. Вы не заблытаецеся ў некалькіх варыянтах копій на двух розных камп’ютарах, таму што будзеце мець адзін агульны дакумент. Як карыстацца? 1) Адчыніце старонку пошты. Знайдзіце ў верхнім правым куце побач з адрасам вашай скрынкі піктаграму-кубік «Сервісы». 64


Online-дакументы

Націсніце на яго: у выпадаючым меню выберыце пункт «Дыск» (Диск, Drive) і націсніце на яго.

Вы трапілі на галоўную старонку Google Drive — цяпер у вас ёсць асабістыя 15 ГБ на прасторы інтэрнэту, якімі вы можаце карыстацца, як захочаце.

Звярніце ўвагу на вялікую чырвоную кнопку, а дакладней 2 кнопкі — «Стварыць» і «Загрузіць». Пры дапамозе апошняй вы можаце пачаць карыстацца сервісам, проста загрузіўшы файл ці папку, якія ўжо знаходзяцца ў вас на камп’ютары.

65


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Загрузіўшы першы файл, прыменім функцыю сумеснага карыстання дакументам. Зрабіць гэта можна альбо праз кнопку ў правым верхнім куце «Прадаставіць доступ», альбо праз пункт меню ва ўкладцы «Файл».

Пасля таго як вы націснулі адну з двух пазначаных кнопак, перад вамі з’явіцца форма, праз якую можна дадаваць новых карыстальнікаў вашага дакумента. Звярніце ўвагу, што вы можаце прызначаць будучым карыстальнікам розныя функцыі ў дачыненні да тэксту: хтосьці зможа разам з вамі рэдагаваць яго, хтосьці — пакідаць каментарыі, а хтосьці — толькі чытаць.

66


Online-дакументы

Аднак вернемся да стварэння дакументаў праз Google Docs (Google Drive). Вы можаце зрабіць гэта наўпрост, выбраўшы фармат дакумента: ёсць магчымасць стварыць тэкставы файл (*.doc), табліцу Excel, PowerPoint-прэзентацыю ды інш.

У Google Drive ёсць спецыяльная магчымасць, якая будзе асабліва карыснай для грамадзянскай арганізацыі. Гэта Google Form. На малюнку ніжэй пад кнопкай «Стварыць» вы бачыце слова «Форма». Гэта — ідэальны механізм стварэння анкет для адбору ўдзельнікаў семінару ці збору зваротнай сувязі! Калі вы націсніце на кнопку «Форма», адкрыецца наступнае акенца:

Праз гэту форму вы можаце скласці спіс пытанняў, пазначыць варыянты адказаў на іх альбо пакінуць маленькае ці вялікае поле для адказаў у вольнай форме. Пытанні можна абазначаць як абавязковыя ці неабавязковыя для адказу. Калі пытанне пазначана як 67


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

абавязковае, побач з ім з’яўляецца зорачка і сістэма не прымае анкету да той пары, пакуль гэта поле не будзе запоўнена. Калі вы стварылі дастатковую, на ваш погляд, колькасць пы­ танняў, захавайце анкету («Сохранить ответы»). Пасля гэтага вы можаце рассылаць яе, скарыстаўшыся кнопкай «Открыть форму» ці проста скапіраваўшы спасылку на форму. Галоўны плюс формы ў тым, што яна дазваляе не толькі стварыць анкету, на якую любому патэнцыйнаму ўдзельніку будзе проста адказаць, але і аўтаматычна збірае ўсе адказы ў адным дакуменце. Калі вы націсніце на кнопку «Просмотреть ответы», то ўбачыце наступную табліцу:

Фактычна Google Drive сам захоўвае ўсе дасланыя адказы ў адным дакуменце, а таксама фіксуе час, у які адказы былі атрыманы. З гэтай формай таксама працуе функцыя, пра якую мы казалі вышэй, — магчымасць адначасовага сумеснага рэдагавання некалькімі карыстальнікамі. Але калі вам усё ж хочацца захаваць гэту форму дзе-небудзь акрамя Google Drive, вы можаце спампаваць яе на свой камп’ютар праз опцыю «Файл» у панэлі меню. 68


Online-дакументы

Такім чынам, вы пазнаёміліся з асноўнымі момантамі карыстання Google Docs (Google Drive) праз вэб-інтэрфейс. Для дасведчаных карыстальнікаў існуюць версіі пад Windows, Mac OS, а таксама мабільныя версіі для Android, iPhone і iPad.

Dropbox — яшчэ адно папулярнае воблачнае сховічша да­ дзеных. Яно дазваляе карыстальніку размяшчаць свае файлы ў інтэрнэце пры дапамозе спецыяльнага кліента ці з выкарыстаннем вэб-інтэрфейсу браўзера. Існуюць версіі пад аперацыйныя сістэмы Windows, Mac OS і Linux, а таксама мабільныя версіі: iPhone, iPad і Android. Галоўны акцэнт гэтага сервіса ставіцца на абмене інфармацыяй, а не на рэдагаванні. Пры рэгістрацыі вы атрымліваеце 2 ГБ прасторы бясплатна, але можаце павялічыць яе амаль у 10 разоў, проста 69


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

запрашаючы сваіх сяброў зарэгістравацца па вашай асабістай спасылцы ці дадаючы сервіс у «фрэнды» ў сацыяльных сетках. Таксама ёсць платная версія: яна дазваляе павялічыць аб’ём сховішча да 100 ГБ. Пасля таго як вы загрузіце з сайта і паставіце на свой камп’ютар адмысловую праграму, вы атрымаеце новую папку, якая заўсёды, калі вы знаходзіцеся ў інтэрнэце, сінхранізуецца з онлайн-версіяй. Гэта значыць, што вы будзеце бачыць актуальны змест сваіх папак у сябе на камп’ютары, не заходзячы на сайт Dropbox. Вы можаце ствараць папкі, даступныя толькі вам, дзяліцца імі з сябрамі альбо перацягваць файлы ў папку «Public», што аўтаматычна робіць іх агульнадаступнымі. Акрамя таго, вы можаце атрымаць прамую спасылку да кожнага файла, што дазваляе любому чалавеку карыстацца файлам без рэгістрацыі на Dropbox. Пад кожным дакументам у Dropbox-кліенце з’яўляецца кружок, які азначае ступень сінхранізацыі: калі кружок блакітны са стрэлкамі, файл яшчэ запамапоўваецца да вас, а калі зялёны з птушачкай — ён гатовы для выкарыстання.

70


Online-дакументы

Акрамя апісаных вышэй воблачных сховішчаў, апошнім часам з’явілася яшчэ некалькі: напрыклад, даволі папулярны Box.com мае толькі англамоўны інтэрфейс і адразу выдаткоўвае 5 ГБ свабоднай прасторы. Для карыстальнікаў Microsoft створаны OneDrive, які добра інтэграваны з пакетам Microsoft Office, мае неблагую русіфікацыю і дае 7 ГБ пры рэгістрацыі. Ёсць рускамоўны «Яндэкс. Дыск»: ён дазваляе бясплатна карыстацца аб’ёмам ад 3 ГБ да 10 ГБ. Облако@mail.ru дае ўладальнікам паштовых скрынак свайго сервіса ажно 100 ГБ. Калі вы пачнеце карыстацца воблачнымі сховічшамі, то заўва­ жыце, што ваша жыццё спрасцілася: стала лягчэй працаваць у камандзе, задачы выконваюцца хутчэй, а аб праблеме перадачы «занадта вялікіх» файлаў праз пошту вы проста забудзецеся. Галоўнае толькі пачаць! Пытанні бяспекі падчас працы з онлайн-дакументамі Трэба ўлічваць, што такія воблачныя сервісы прадугледжваюць размяшчэнне вашай інфармацыі на чужым серверы, з праграмным забеспячэннем, сама будова якога дазваляе доступ адкуль заўгодна. Натуральна, што ў тэорыі доступ абмяжоўваецца толькі тымі, з кім вы падзяліліся вашымі дакументамі. На практыцы, аднак, любое праграмнае забеспячэнне можа мець недапрацоўкі і слабыя месцы (улічваючы адносную маладосць воблачных тэхналогій, іх, верагодна, яшчэ многа). Гэта азначае, што памылка — ваша ці з боку самога сервіса, — якая на ўласным камп’ютары не будзе мець фатальных наступстваў, у воблаку можа прывесці да раскрыцця вашых файлаў на цэлы свет. З гэтага лагічна вынікае, што адносна размяшчэння канфідэнцыйнай інфармацыі варта праяўляць асаблівую асцярожнасць: альбо адпраўляйце яе на захаванне ў зашыфраваным выгля­ дзе, альбо (у выпадку неабходнасці онлайн-рэдагавання) падумайце пра stripped-версію дакумента, у якой найбольш канфідэнцыйныя звесткі (напрыклад, персанальная кантактная інфармацыя, бан­ каўскія рэквізыты і г. д.) будуць выразаны і заменены на ўмоўныя пазнакі, зразумелыя толькі ўдзельнікам онлайн-супрацы. 71


СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ І ПАНЯЦЦЯЎ Аватар — графічная рэпрэзентацыя (выява) карыстальніка ў выглядзе фатаграфіі ці малюнка. Адаптыўны вэб-дызайн (ад англ. responsive web design) — дызайн вэб-старонак, які забяспечвае выдатнае адлюстраванне сайта на любых электронных прыладах, падключаных да інтэр­ нэту (камп’ютар, планшэт ці смартфон). Мэтай яго з’яўляецца ўніверсальнасць вэб-сайта для самых розных прылад. Паводле тэхналогіі адаптыўнага вэб-дызайну не трэба ствараць асобныя версіі сайта для кожнага віда дэвайсаў, каб сайт выглядаў зручна з прылад розных пашырэнняў і фарматаў. Акаўнт (ад англ. account) — уліковы запіс, які змяшчае звесткі, якія карыстальнік паведамляе пра сябе пэўнай камп’ютарнай сістэме. Браўзер (ад англ. browser) — праграмнае забеспячэнне для прагляду вэб-сайтаў, г. зн. для запытаў вэб-старонак, іх апрацоўкі, вываду і пераходу з адной старонкі на іншую. Практычна ўсе папулярныя браўзеры распаўсюджваюцца бясплатна ці ў «камплекце» з іншымі прыкладаннямі: напрыклад, Internet Explorer, Mozilla Firefox, Google Chrome, Safari, Opera. Дамен — віртуальны адрас вэб-старонкі ў інтэрнэце. Дэвайс (ад англ. device) — прылады, прыстасаванні, тыя ці іншыя тэхнічныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў розных навуковых сферах і штодзённым жыцці. Дэвайсамі называюць камп’ютары, мабільныя прыстасаванні ды іншую электроніку, якой мы карыстаемся штодня. Інтэрфейс (ад англ. interface — «паверхня, перагародка») — 1) Сукупнасць сувязей і ўзаемадзеяння элементаў камп’ютарнай сістэмы; 2) Сродкі ўзаемадзеяння карыстальніка з аперацыйнай сістэмай камп’ютара ці праграмамі. Вылучаюць паняцце «графічны інтэрфейс карыстальніка» — гэта ўзаемадзенне з камп’ютарам, 72


Слоўнік тэрмінаў і паняццяў

якое арганізуецца з дапамогай піктаграм, меню, дыялогавых вокнаў і інш. Кантэнт (ад англ. content — «змест, змесціва») — зборны тэрмін для любой інфармацыі, якая размяшчаецца на інфармацыйным рэсурсе. Кам’юніці (ад англ. community — «супольнасць, суполка») — група людзей з падобнымі інтарэсамі, якія маюць стасункі адзін з адным збольшага праз інтэрнэт. Прыкладамі інтэрнэтсупольнасцей зяўляюцца wiki-праекты, форумы, чаты, сацыяльныя сеткі, шматкарыстальніцкія сеткавыя гульні і г. д. Капірайтар (ад англ. copywriter) — спецыяліст, які займаецца напісаннем рэкламных, прэзентацыйных і інфармацыйных тэкстаў, а таксама слоганаў, сцэнарыяў рэкламных ролікаў і планаў рэкламных кампаній. Такімі тэкстамі можна лічыць усе тэксты, якія прамым ці ўскосным чынам рэкламуюць ці папулярызуюць тавар, кампанію, паслугу, чалавека ці ідэю. Краўдсорсінг (ад англ. crowdsourcing: crowd — «натоўп» і sourcing — «выкарыстанне рэсурсаў») — перадача некаторых вытворчых функцый нявызначанаму колу людзей, вырашэнне грамадска значных задач сіламі валанцёраў, пры гэтым часта каардынуючых сваю дзейнасць з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Лагін (ад англ. login) — працэдура ўваходу (ідэнтыфікацыі і затым аўтэнтыфікацыі) карыстальніка ў камп’ютарную сістэму шляхам указання ўліковага запісу і пароля. Лайк (ад англ. like — «падабаецца») — функцыя, якая шырока выкарыстоўваецца ў праграмным забеспячэнні сацыяльных сетак, інтэрнэт-форумаў, сайтаў навін і блогаў. Націснуўшы на кнопку «лайк», карыстальнік можа выказаць, што яму ці ёй падабаецца дадзеная навіна, артыкул, фатаграфія, выказванне, каментарый і г. д. Інтэрнэт-рэсурсы з дадзенай функцыяй звычайна адлюстроўваюць колькасць карыстальнікаў, якім спадабаўся змест старонкі, а таксама іх поўны або частковы спіс. Гэта колькасны метад выражэння рэакцыі на змест сайта. 73


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

Перапост (ад англ. repost — «паўторнае паведамленне») — чужое паведамленне, паўторна адпраўленае або апублікаванае вамі ў сябе на сайце або на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы. У «Жывым Журнале» (ЖЖ) ёсць кнопка «перапост», якая дазваляе вашым сябрам хутка размясціць ваша паведамленне ў сваім ЖЖ са спасылкай на вас як на аўтара. Плагін (ад англ. plug-in) — незалежна скампіляваны праграмны модуль, які дынамічна падлучаецца да асноўнай праграмы і пры­ значаны для пашырэння і/або выкарыстання яе магчымасцей. Пост (ад англ. post — «запіс») — гэта любы запіс на старонцы ў інтэрнэце (артыкул, паведамленне, пытанне, адказ, каментарый). Профіль/прафайл (ад англ. profile) — сукупнасць персаналь­ ных дадзеных канкрэтнага інтэрнэт-карыстальніка. Праца ў ін­ тэр­нэце часта прадугледжвае рэгістрацыю на розных сайтах і выка­рыс­танне вялікай колькасці праграм. Для ідэнтыфікацыі ка­ рыс­тальніка многія з іх выкарыстоўваюць профілі. У залежнасці ад тыпа і віда праграмы профілі могуць утрымліваць самую разнастайную інфармацыю. Звычайна яны ўяўляюць сабой старонку з разгалінаванай структурай, якая дае магчымасць пераходзіць па розных раздзелах і рэдагаваць інфармацыю пра сябе. RSS (ад англ. Really Simple Syndication) — міжнародны фармат, спецыяльна створаны для трансляцыі дадзеных з аднаго сайта на іншы і прызначаны для апісання стужак навін, анонсаў артыкулаў, змен у блогах і да т. п. Рэтвіт (ад англ. retweet) — перапост паведамлення, якім бы вы хацелі падзяліцца з іншымі карыстальнікамі «Твітару». SEO (ад англ. Search Engine Optimization — «пошукавая апты­мі­ зацыя») — комплекс захадаў па падняцці пазіцый сайта ў выніках пошукавых сістэм па пэўных запытах карыстальнікаў з мэтай прасоўвання сайта. Скрыпт (ад англ. script) — праграма ці праграмны файлсцэнарый. У інтэрнэт-тэхналогіях пад скрыптом разумеюць працэдуру, напісаную на любой мове праграмавання, якая запускаецца 74


Слоўнік тэрмінаў і паняццяў

на выкананне з боку сервера па запыце, што паступіў з канкрэтна вызначанай вэб-старонкі. Спам (ад англ. spam) — рассылка камерцыйнай ці іншай рэкламы альбо любых паведамленняў асобам, якія не выражалі жадання іх атрымліваць. Тэмплэйт (ад англ. template — «шаблон») — звярстаны макет сайта. Twitter/«Твітар» (ад англ. twit — «шчабятаць») — інтэрнэт-сайт, які ўяўляе сабой сістэму мікраблогаў і дазваляе карыстальнікам адпраўляць кароткія тэкставыя нататкі (твіты), выкарыстоўваючы вэб-інтэрфейс, SMS, службы імгненных паведамленняў ці пабочныя праграмы-кліенты. Трафік (ад англ. traffic — «рух») — аб’ём інфармацыі, які перадаецца па сетцы за пэўны пэрыяд. URL (ад англ. Uniform Resource Locator — «уніфікаваны вызначальнік месцазнаходжання рэсурса») — стандартызаваны спосаб запісу адраса рэсурса ў сетке інтэрнэт. Фідбэк (ад англ. feedback — «зваротная сувязь») — у шырокім сэнсе азначае водгук, зваротную рэакцыю на якое-небудзь дзеянне або падзею. Флэш (ад англ. flash) — мультымедыйная платформа кампаніі Adobe для стварэння вэб-прыкладанняў ці мультымедыйных прэзентацый. Шырока выкарыстоўваецца для стварэння рэкламных банераў, анімацыі, гульняў, а таксама прайгравання на вэбстаронках відэа- і аўдыёзапісаў. Фаловер (ад англ. follower — «паслядоўнік») — на Twitterслэнгу гэтым словам пазначаюцца людзі, якія падпісаліся на ваш мікраблог. Фрэнд (ад англ. friend — «сябар») — паняцце ў блогасферы, якое выкарыстоўваецца для абазначэння карыстальнікаў, чые запісы з’яўляюцца цікавымі для аўтара блога ці старонкі ў сацыяльнай сетцы. 75


Інтэрнэт і СМІ для актывістаў

FTP (ад англ. File Transfer Protocol — «пратакол перадачы дадзеных») — стандартны пратакол для перадачы файлаў праз інтэрнэт. FTP часта выкарыстоўваецца для загрузкі сеткавых старонак і іншых дакументаў з прыватнай прылады распрацоўкі на адкрытыя серверы хостынга. Хостынг (ад англ. hosting) — паслуга па прадастаўленні вылі­ чальных магутнасцей для фізічнага размяшчэння інфармацыі на серверы, пастаянна знаходзіцца ў інтэрнэце. Хаштэг (ад англ. hashtag) — гэта пазнака ці знак, які ўжываецца для таго, каб паказаць тэму або адзначыць ключавое слова, да якога належыць выказванне. Гэту адзнаку прыдумалі самі карыстальнікі Twitter як своеасаблівы сродак для класіфікацыі твітаў. Юзабіліці (ад англ. usability — «зручнасць») — гэта ўласцівасць прадукту, праграмы, сайта быць прыдатным, даступным і карысным ва ўжыванні.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.