Набор у праграму Суседзі 3.0 Польска-ўкраінска-беларуская праграма для актыўных супольнасцяў 09.02 - 18.03.2016 Польшча, Украіна, Беларусь Як вы думаеце, што з'яўляецца ідэальным месцам для жыцця? Бяспечным, натхняльным, поўным самымі добразычлівымі людзьмі, якія могуць цікава і творча правесці час разам? Ці з'яўляецца гэта прастора месцам, дзе вы можаце абмеркаваць важныя тэмы, даведацца пра нешта новае і сустрэцца з людзьмі розных культур і традыцый? Месца, дзе сутыкаюцца розныя тэорыі і лады жыцця, і людзі гатовыя дзяліцца і дзейнічаць разам? Калі ў вас ёсць шмат энергіі і ідэй што рабіць, каб такiх месцаў было больш, але не зусім упэўнены, дзе знайсці такое месца, мы запрашаем Вас да польска-украінскабеларускай праграмы для актыўных суполак Суседзі 3.0. Мы раім, падтрымліваем, натхняем, дапамагаем, даем канкрэтныя інструменты і веды, мы ствараем прастору з рэальнымі актыўнымі людзьмі з Польшчы, Украіны, Беларусі. Суседзі 3.0 - новае вымярэнне грамадства Асноўныя каштоўнасці, на якіх будуецца праграма, гэта салідарнасць, адказнасць, роўнасць, разнастайнасць, дэмакратычнасць, адкрытасць і крытычнае мысленне. Мы падтрымліваем тых, хто на практыцы жадае даведацца пра гэтыя каштоўнасці праз супрацоўнiцтва з іншымі людзьмі і рэалізацыю сваёй ідэі. Мы верым у пабудову добрасуседства, як на мясцовым узроўні, паміж суседзямі на той жа вуліцы, а таксама на міжнародным узроўні, і, такім чынам, паміж суседнімі краінамі. Мы запрашаем Вас на сустрэчу, узаемнае навучанне і абмен досведам паміж моладдзю з Польшчы, Украіны і Беларусі. Наша стратэгія называецца "learning by doing" [навучанне на практыцы] з дапамогай розных семінараў, сумеснай працы і арганізацыі праектаў і ініцыятыў. Хто можа стаць удзельнікам праграмы Суседзі 3.0 Праграма прызначана для людзей ад 18 да 35 гадоў, якія пражываюць у Польшчы, Украіне і Беларусі, якія хочуць пачаць сваё падарожжа з актывацыі мясцовых суполак. Мы запрашаем Вас да супрацоўніцтва з людзьмі з розных пластоў грамадства і з рознымі ўзроўнямі падрыхтоўкі. Мы адкрытыя як для студэнтаў, так і не 1
студэнтаў, валанцёраў з няўрадавых арганізацый, а таксама фізічных асоб, не звязаных з якімі-небудзь установамі, працуючых і беспрацоўных, гарадскіх і сельскіх. Мы прымаем заяўкі ад прыватных асоб і мясцовых каманд, якія складаюцца з двух людзей, якія маюць ідэю для праекта або змянення іх асяроддзя. Дзеянні могуць таксама мець міжнародны характар - можа быць рэалізаваны сумесна з ўдзельнікамі з Польшчы, Украіны і Беларусі. Мы запрашаем да ўдзелу выпускнікоў Майстэрні Грамадзянскай Актыўнасці. Але ў камандзе можа быць толькі адзін выпускнік / адна выпускніца. Як мы працуем? Праграма доўжыцца з траўня 2016 да чэрвеня / ліпеня 2017. За гэтыя месяцы удзельнікі збіраюцца на міжнародных семінарах, рэалізуюць суседскія візіты і працуюць у сваіх мясцовых супольнасцях. Інструментамі сацыяльных зменаў па сэнсе праграмы з'яўляюцца мясцовыя праекты і валанцёрства. Першая Сустрэча: ААбраныя каманды запрашаюцца на адну з трох Першых Сустрэч. Кожная сямідзённая сустрэча, якая адбудзецца ў Польшчы, Украіне ці Беларусі, адбудзецца ў траўні 2016 года. Падчас гэтага мерапрыемства:
пазнаёмімся і зблізімся адзін з адным у гутарцы і дзеянні, мы абмяркуем асобныя тэмы і пытанні, якія тычацца нас з розных пунктаў гледжання, папрацуем разам (арганізуем мясцовыя дэбаты, створым сацыяльны агарод ці паспрабуем на практыцы аб'яднаць старыя традыцыі з новымі тэхналогіямі), інтэгруемся з мясцовымі жыхарамі і пры падтрымцы трэнераў зробім разам канкрэтныя змены, распрацуем ідэю для праекта і пачнем планаванне.
Пры выбары неабходна спыніцца на адной з наступных тэм: Тэма 1: „Старыя-новыя межы: міграцыя, інтэграцыя, ізаляцыя” 07.05 - 14.05.2016 Дзе нашы ўнутраныя і знешнія межы? Аснова, на якой мы ствараем іх для сябе? Як межы і бар'еры ўплываюць на прыняцце або адхіленне іншых? Ступень, у якой мігранты могуць узяць на сябе адказнасць за інтэграцыю? Як на эміграцыю ўплываюць палітычныя змены і нягоды ў нашых краінах і па ўсёй Еўропе? Калі дзяржаўныя межы характарызуюцца чалавечай салідарнасццю, а калі кансерватыўнасцю і фільтрацыяй? Важным элементам сустрэчы будзе арганізацыя сумеснай падзеі ў грамадскім месцы, у якім людзі з рознымі поглядамі мірна паспрабуюць адказаць на гэтыя пытанні. Тэма 2: „Пераўтварэнне мыслення: аўтэнтычны і тэхналагічны” 07.05 - 14.05.2016 Якую ролю ў нашым жыцці выконваюць звычаі і традыцыі? Як новыя тэхналогіі ўплываюць на наш лад мыслення і жыцця? Вёска - горад: бастыён традыцыі каталізатар інавацый? Сучасныя тэхналогіі і старажытныя традыцыі - стымулятары для распрацоўкі асабістага і калектыўнага? Што выкарыстоўваць, што не мае значэння, чаго варта пазбягаць і што злучае? Падчас сустрэчы мы будзем мець магчымасць сустрэць старыя рамесніцкія метады і паспрабуем аб'яднаць іх з сучаснымі тэхналогіямі ў інтарэсах мясцовых змяненняў. 2
Тэма 3:„Навошта нам суседства? Праблемы і рашэнні” 14.05 - 21.05.2016 Што такое суседства і што гэта азначае для мяне асабіста? Адкуль яно бярэ свой пачатак? Як далёка і колькі месца ўключае ў сябе паняцце "суседа"? Што з дапамогай суседа можна зрабіць, змяніць, стварыць? Якія адносіны павінны быць з суседзямі по доме, а якія з суседзямі з Украіны ці Польшчы? Чаму нас вучаць старыя добрасуседскія традыцыі? У ходзе сустрэчы, мы будзем працаваць над стварэннем гарадскога сацыяльнага агарода. Мы даведаемся, што гэта за месца, што маецца на увазе, што трэба, каб яго стварыць і каб яно выконвала свае функціі. Дакладны расклад праграмы 2016/2017: Першая Сустрэча: Месца: Польшча, Украіна, Беларусь Час: 7-14.05.2016 і 14-21.05.2016 Абавязковая прысутнасць на адной з сустрэч Сустрэча Праэктная Месца: Польшча, Украіна, Беларусь Час: 16-22.07.2016 і 23-29.07.2016 Абавязковая прысутнасць на адной з сустрэч Рэалізацыя праектаў Час: 08.2016 – 05.2017 Практыка: наведванне суседа і наведванне арганізацый Час: 09.2016 – 04.2017 Дадаткова для ўсіх Навучанне Час: 4-6.11.2016 і 24-26.02.2017 Адзін на выбар, тэмы будуць дадзены пазней Вэбінар Час: 10.2016 і 04.2017 Дадаткова для ўсіх Суседскі Форум Месца: Польшча Час: 20-26.06.2017 Заяўкі прымаюцца на сайце, проста запоўніце рэгістрацыйную форму
кантакт: Марта Гавінэк-Дагаргулія marta.gawinek@sasiedzi3.org Іванна Чупак ivanna.chupak@susidy3.org Катажына Дарота katarzyna.dorota@sasiedzi3.org Дадатковая інфармацыя: dialogue-for-change.org & facebook.com/susidy3.0
3