20-АЯ ЗІМА
У самым цэнтры Еўропы пануе зіма. Доўгая, халодная, золкая. Шэрая і бясконцая, яна пакрыла Беларусь, навеяла цяжкі хваравіты сон. Поры года тут болей не існуюць. 20 год зіма змяняецца зімой. Вось і наступная, мая 20ая, зіма. Зябка, трывожна, самотна... Я кожны дзень гляджу на неба і чакаю, калі сонечны прамень прарве заслону хмар. Але надзея растае з кожным годам. Думкі становяцца вялымі і інэртнымі. У вачах шэрасць і роспач. Не з’едзеш, не збяжыш. Як схавацца ад усюдыіснай зімы? Я ўжо нічога не адчуваю, акрамя страху замерзнуць зусім. Як і астатнія, я шукаю дзе здабыць крыху цяпла. Мы прыціскаемся адзін да аднаго на кухнях, размаўляем, марым. Але ці хопіць у нас адвагі і веры супрацьстаяць? Убачыць сонца там, дзе яго яшчэ няма? Я шукаю шляхі да вясны. Але пакуль мне проста страшна тут жыць. .
СУПРАЦЬСТАЯННЕ
Палац Рэспублікі, Кастрычніцкая плошча, г.Мінск
НЕПАТРЭБНАСЦЬ
вул.Брэст-Літоўская, г.Мінск
БЕЗВЫХОДНАСЦЬ
Я хачу з’ехаць, але дзе мяне чакаюць? Чыгунка, г.Мінск
ПАД НАГЛЯДАМ
Не назірай за мной. Я спрабую схавацца. Вул.Брэст-Літоўская, Мінск.
САМАРЭАЛІЗАЦЫЯ
Схавай свае працы. Яны нам не патрэбныя. Дзіцячая мастацкая студыя, г. Мінск.
ЗАКЛАПОЧАНАСЦЬ СТАРЭЙШЫХ
«Паглыбляйся глыбей и глыбей, выпрастай рукі наперад. Закрой свае вушы ад стогнаў, а вочы ад зданяў. І не кожнаму, хто прапануе дапамагчы, адчыняй сваё сэрца».
МНЕ СТРАШНА ТУТ ЖЫЦЬ
Я аголена і бездапаможна нават дома.
НАВОБМАЦАК
Ці я вяду ці мяне ўтрымліваюць? Хто закаваў мяне ў ланцугі? Я не бачу, куды іду.
НЕПЕРАМОЖНАЯ ГІСТОРЫЯ
Пераадоль мінулае. Жыві сённяшнім днём. Музей З.Азгура, г.Мінск
ІЗАЛЯЦЫЯ
Я тут. Побач з табой. Ты глядзіш на мяне, але ці бачыш?
©PHOTOS BY VITALI KURETS