Mein diplom Projekt

Page 1





МIНСКI ДЗЯРЖАУНЫ МАСТАЦКI КАЛЕДЖ IМЯ А. К. ГЛЕБАВА

Мінск 2012




Першы дырэктар Краснеўскі з навучэнцами з аднаго із першых набораў.



Мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава

7

Мінскае мастацкае вучылішча было адчынена ў 1947 годзе. Гэта быў этапны момант ў станаўленні сучаснай беларускай мастацкай школы. Апошняя навучальная ўстанова рыхтаваўшая мастакоў у нашай рэспубліцы, Віцебскае мастацкае вучылішча, спыніла сваю дзейнасць у 1941 годзе і пасля Вялікай Айчыннай вайны не аднаўлялася. МДМВ адразу ж стала адным з цэнтраў мастацкага жыцця Беларусі. І гэта абумоўлена ў першую чаргу тым, што гэта была адзіная на той момант ў рэспубліцы навучальная ўстанова рыхтаваўшая

мастакоў і менавіта ў ёй пачынаецца пасляваеннае адраджэнне і далейшае фарміраванне нацыянальнай мастацкай школы ў тым ліку і яе педагагічнай сістэмы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Мінск, як і большасць гарадоў Беларусі, быў амаль цалкам зруйнаваны і адбудоўваўся згодна генеральнаму плану горада, зацверджанаму ў 1946 годзе. БССР як адна з рэспублік, знаходзячаяся на мяжы Савецкага Саюза і Захаду, павінна была стаць свайго рода “ідэалагічнай буфернай зонай”, візітнай карткай


савецкай дзяржавы. Да вайны ідэялагічным цэнтрам ў паўночна-заходняй частцы СССР быў Віцебск. Эстафета ад даваеннага Віцебска была перададзена Мінску. Выяўленчае мастацтва дзякуючы ў першую чаргу сваёй агульнадаступнасці, таму што яно лёгка ўспрымаецца ўсімі, было адным з важнейшых сродкаў праслаўлення таталітарнага рэжыму, сродкам пры дапамозе якога з самага дзяцінства ўкладаліся ідэалагічныя догмы і ўстаноўкі, сродкам які шырока выкарыстоўваўся з першых гадоў існавання савецкай дзяржавы. Усё гэта патрабавала кваліфікаваных мастакоў выканаўцаў, якіх для Беларусі і павінна было рыхтаваць Мінскае мастацкае вучылішча. Адкрыццё менавіта сярэдняй спецыяльнай мастацкай навучальнай установы, а не ВНУ, напэўна можна растлумачыць тым, што востра нехапала менавіта мастакоў-афарміцеляў, падрыхтоўку якіх магло забяспечыць і вучылішча і тым, што на той час у Беларусі быў накоплены адпаведны для стварэння вучылішча вопыт. Афіцыйнай датай адкрыцця Мінскага мастацкага вучылішча з’яўляецца 25 ліпеня 1947 года , але праца па арганізацыі новай навучальнай установы пачалася яшчэ ў пачатку года. Актыўны ўдзел у стварэнні прымалі В.Цвірка, Г.Кароль, Л.Лейтман. Трэба вызначыць тую значную ролю якую адыграў у арганізацыі Л.Лейтман. Ён меў адпаведны вопыт, напэўна самы багаты ў параўнанні з астатнімі. Да вайны Л.Лейтман выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы (з 1931 года), а з 1936 года быў загадчыкам навучальнай часткі. Менавіта ён займаўся падборам педагогаў, сярод іх былі

тыя з кім Л.Лейтман працаваў у Віцебску – В.Волкаў, У.Хрусталёў, І.Ахрэмчык, і былыя вучні –– В.Цвірка, П.Масленікаў, М.Беленецкій, Н.Галоўчанка, Х.Ліўшыц, К.Касмачоў. Пад яго кіраўніцтвам пачынаў працаваць метадычны савет вучылішча. Таксама нельга не адзначыць і першага дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча –– І.Краснеўскага. Ён быў чалавекам далёкім ад мастацтва, але разам з Л.Лейтманам яны ўтваралі сапраўды выдатна дзейнічаўшую адміністрацыю навучальнай ўстановы. Навучальным працэсам, яго арганізацыяй, методыкай выкладання займаўся Л.Лейтман, а усё што тычылася гаспадарча-арганізацыйных момантаў вырашаў І.Краснеўскі. А праблем было вельмі шмат, па-першае ў вучылішча не было ўласнага памяшкання. Заняткі па спецыяльных дысцыплінах праходзілі ў паўпадвальных памяшканнях Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР і ў некалькіх майстэрнях, якія знаходзіліся на апошнім паверсе жылога будынка па вуліце Даўгаброцкай . Заняткі па агульнаадукацыйных прадметах праходзілі ў маленькай школе на Лагойскім тракце, а некаторыя навучэнцы паралельна вучыліся ў вячэрніх школах. У вучылішча адсутнічаў інтэрнат, ды і увогуле Мінск толькі пачынаў адбудоўвацца і жылых памяшканняў было няшмат, уладкаваннем навучэнцаў у горадзе таксама займаўся дырэктар. Па-другое, цалкам адсутнічала матэрыальная база. Адразу небыло нічога ні мэблі, ні нацюрмортнага фонду, ні гіпсавых мадэляў, ні метадычнага матэрыалу для вывучэння пластычнай анатоміі і гэтак далей. Аб гэтым усім і клапаціўся дырэктар. У сорак

8


1947-1971 г.г. Мастацкае вучылішча пл. Парыжскай Каммуны 1.

1949-2007 г.г. Мастацкае вучылішча вул. Варвашэні 39

9

1971-1982 г.г. Мастацкае вучылішча пр. Леніна 85

восьмым гоздзе пачынае працаваць бібліатэка вучылішча, якая акрамя падручнікаў увесь час папаўнялася альбомамі і мастацтвазнаўчай літаратурай. Заняткі па спецдысцыплінах пачаліся не адразу, і не ва ўсіх групах адначасова. Навучальны працэс і фарміраванне навучальных груп напрамую залежыў ад прыняцця на працу выкладчыкаў. У кастрычніку 1947 года, у лік навучэнцаў было залічана восемдзесят чалавек. Двадцаць пяць навучэнцаў, меўшых на момант паступлення ў вучылішча сярэднюю адукацыю, былі залічаны адразу на другі курс. З лістапада пачаліся заняткі па агульнаадукацыйных прадметах, а прыкладна з пачатку студзеня стала пачалі праходзіць і заняткі па спецпрадметах. Поўны курс навучання ў вучылішчы складаў пяць год , дадзеная акалічнасць спрыяла лепшай і больш грунтоўнай падрыхтоўцы навучэнцаў. Асабліва трэба вызначыць тую ўзроставую і сацыяльную розніцу паміж навучэнцамі займаўшыміся ў першыя гады ў вучылішчы і той уплыў, які гэта розніца аказала на навучальны працэс. Найбольш яскравы прыклад яўляе сабой першы набор. Так на другім курсе узрост навучэнцаў быў ад дзевятнаццаці да традцаці двух гадоў , а на першым гэтая розніца была яшчэ больш вялікай ад шаснаццаці да традцаці трох гадоў. У адных групах займаліся ўчорашнія выпускнікі школы і людзі якія ваявалі. Сярод іх былі тыя хто прайшоў вайну салдатамі і афіцэрамі, тыя, хто застаўся на акупіраванай тэрыторыі, некаторыя знаходзіліся ў эвакуацыі, працавалі на прымусовых работах, а таксама


тыя, хто прайшоў палон і канцэнтрацыйныя лагеры. Гэтыя абставіны мелі значны ўплыў на навучальны працэс. З аднаго боку працэнт людзей выпадкова трапіўшых у вучылішча быў вельмі малы так, як трэба было мець вельмі вялікае жаданне маляваць дзеля таго, каб карэнным чынам змяніць сваё жыццё так, як, напрыклад, гэта зрабіў В.Вярсоцкі. У сваю чаргу навучэнцы больш сталага ўзросту былі прыкладам для сваіх больш маладых таварышаў. З другога –– гэта стварала шмат складанасцяў для выкладчыкаў. Па-першае, каб працаваць у такіх групах, трэба было карыстацца сапраўдным аўтарытэтам сярод навучэнцаў. Па-другое, часта, мякка кажучы складанымі, былі ўзаемадносіны паміж самімі навучэнцамі. Той узровень развіцця беларускай мастацкай педагогікі, які знайшоў сваё адлюстраванне ў прынятым у 1948 годзе статуце вучылішча, дапускаў ужо ў пэўнай ступені дастаткова развітую методыку выкладання спецыяльных дысцыплін. Метадычныя пытанні становяцца з гэтага часу прадметам асаблівых клопатаў і пастаянных абмеркаванняў. Былі створаны прадметна-цыклавыя камісіі паседжанні якіх праходзілі кожны месяц. На паседжаннях абмяркоўваліся вучэбныя праграмы і планы, а таксама межпрадметныя сувязі, не пазбаўлены былі гэтыя паседжанні і ідэалагічных пытанняў. Так на хвалі барацьбы з касмапалітызмам, у рамках прадметнацыклавой камісіі па спецыяльных дысцыплінах была ўтворана камісія прызваная сачыць за ідэйным зместам выконваемых навучэнцамі кампазіцыйных заданняў.

1971-1987 г. г. Мастацкае вучылішча Змітрака -Бядулі 7

2008-2010 г. г. Мастацкае вучылішча вул. Рафіева 7

2010-2012 г.г. Мастацкае вучылішча вул. Петруся Броўкі 22

10


Выкладчыкі працаваўшыя ў гэтыя гады ў вучылішчы мелі вельмі розную прафесійную адукацыю (сярод іх былі выпускнікі маскоўскіх і ленінградскіх ВНУ, выхаванцы віцебскай мастацкай школы), а адпаведна рознымі былі іх ўяуленні аб методыцы выкладання, працавалі ў розных творчых манерах, таму недзіўна, што яны прытрымліваліся розных пазіцый. Канешне ўсе яны былі прадстаўнікамі ілюстратыўнаканстатуючага жывапісу, прыхільнікамі акадэмічнай школы, вучыўшыміся ў асноўным па класічнай сістэме, але можна вулучыць два накірункі ў методыцы і сістэме выкладання. Адна група выкладчыкаў, гэта В.Волкаў, Н.Галоўчанка, Х.Ліўшыц, У.Сухаверхаў, І.Ахрэмчык прытрымліваліся акадэмічнай

11

сістэмы выкладання, другая В.Цвірка, А.Мазалёў, Л.Лейтман, акрамя класічнага падыходу раілі сваім вучняў карыстацца чыста фармальныя пошукамі жывапісных плям, кампазіцыйных вырашэнняў, незвычайных каляровых спалучэнняў. Кожны з метадычных накірункаў у вучылішчы, як і кожная існуючая па за яе сценамі школа, па рознаму разумеюць і трактуюць асобныя палажэнні мастацтва, у роўнай ступені грунтуючыся пры гэтым на прынцыпах нацыянальнага метада. Гэта яшчэ нічога не кажа аб вартасці ці недахопах саміх выкладчыкаў, але затое сведчыць аб тым, што яны распрацоўваюць розныя бакі адзінага Летняя практыка ў Петербургу 1967


ў цэлым метада беларускага мастацтва. Агульным для іх было разуменне ролі натуры для мастацтва і суадносін: натура –– мастацтва –– мастак. На той момант вызначаючы ўплыў на станаўленне мастацкай школы на Беларусі аказвалі віцебская і руская, школы выхаванцамі якіх былі працуючыя выкладчыкі. З 23 лютага 1948 года пачынае працаваць аддзяленне “Скульптура”. З першага курса педагагічнага аддзялення былі пераведзяны адзінаццаць навучэнцаў, якія і склалі першы набор дадзенага аддзялення. Першымі выкладчыкамі былі А.Бембель і В.Казак. Гэтыя выкладчыкі, закладалі традыцыі выкладання на скульптурным аддзялені, традыцыі, напэўна самыя трывалыя ў параўнанні з астатнімі аддзяленямі. Метады выкладання прафілюючых прадметаў не працярпелі істотных зменаў на працягу ўсяго існавання вучылішча. Адной з састаўных частак навучальнага працэсу былі розныя віды практычнай дзейнасці навучэнцаў. Пасля кожнага курса, акрамя выпускнога пятага, праводзілася пленерная практыка, пад час якой навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыкаў спецдысцыплін выязджалі за межы горада Мінска. Асноўнай мэтай такой практыкі было набыццё навыкаў працы на адкрытым паветры, а таксама збор матэрыалаў для працы па кампазіцыі. Наступны від практыкі – педагагічная, праходзілі яе ў агульнаадукацыйных школах, але ў першыя некалькі год існавання вучылішча, кожны са студэнтаў педагагічнага аддзялення быў абавязаны весці гурток малявання ў адной са школ Мінска. І трэці від гэта азнаямляльная практыка, у праграму якой уваходзіла

Летняя практыка ў Петербургу 1967

наведванне Масквы, Ленінграда і інш гарадоў. Усе віды практычных заняткаў праводзіліся з першых дзён існавання. Пасля заканчэння поўнага курса навучання выпускнікі выконвалі дыпломныя работы па кампазіцыі, а навучэнцы педагагічнага аддзяленя яшчэ і дыпломную работу па чарчэнню. Такі від справаздачнага задання застаецца і па сёняшні час, толькі на педагагічным аддзялені дыпломнае заданне па чарчэнню было адменена з 1988 года. У 1951 годзе адбыўся першы выпуск, дыпломы атрымалі дваццаць два чалавека, у гэтым годзе вучылішча скончылі такія вядомыя сёння мастакі, як І.Басаў, В.Вярсоцкі, В.Грамыка, М.Савіцкі, М.Чэпік, В.Ярмоленка. Зараз ужо цяжка вызначыць уплыў які аказалі на гэтых мастакоў менавіта выкладчыкі вучылішча таму, што большасць з іх пасля працягвалі адукацыю ў розных вышэйшых мастацкіх навучальных установах. Але самі яны часцей за ўсё прыгадваюць В.Цвірку, Л.Лейтмана, А.Мазалёва, І.Ахрэмчыка, В.Волкава.

12


13

Прыкладна тыя ж самыя прозвішчы цасцей за ўсё сустракаюцца і ва ўспамінах выпускнікоў 1952––1953 гадоў, сярод якіх М.Данцыг, Н.Паплаўская, Л.Шчамялёў, Ф.Бараноўскі, А.Кашкурэвіч, М.Залозны. Таксама цяжка разважаць аб уплыве і таму, што многія выпускнікі пачатку 1950 гадоў, пасля заканчэння МДМВ вучыліся ў тых жа самых выкладчыкаў, але ўжо на мастацкім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута . Але можна з упэўненасцю сцвярджаць што ў вучылішчы пачалося станаўленне беларускай мастацкай школы другой палавіны ХХ стагоддзя. Да 1953 года яно было вядучай установай рэспублікі рыхтаваўшай мастацкія кадры, менавіта тут пачыналі сваю выкладчыцкую дзейнасць будучыя вядомыя выкладчыкі і на працягу многіх гадоў вучылішча рыхтуе сваіх выпускнікоў да паступлення ў ВНУ і да самастойнай творчай дзейнасці. Дзейнасць вучылішча гэтага перыяду падрыхтавала глебу для адкрыцця ў 1953 годзе мастацкага факультэту ў БДТМІ. Большасць выкладчыкаў прышоўшых працаваць у інстытут да гэтага працавалі ў МДМВ. Першыя выпускнікі склалі аснову першых набораў, а падрыхтоўка якую яны атрымалі ў вучылішчы дала магчымасць пачаць навучанне ў БДТМІ на якасна больш высокім узроўні узроўні. З 1953 года пачынаецца паступовая змена выкладчыцкага складу, на мейсца перайшоўшых на працу ў БДТМІ прыходзяць А.Малішэўскі, П.Крохалеў, Я.Харытоненка, С.Каткоў, А.Луцэвіч, І.Глебаў, Т.Ігнаценка. Шэраг змен адбываецца і ў структуры МДМВ. З 1954 года пачынае працаваць аддзяленне “Дэкаратыўны-

На зімовым пленэры Мінск 1967

прыкладное мастацтва” са спецыялізацыямі –– Мастацкая вышыўка і карункавая вытворчасць, а таксама мастацкае ткацтва. Па спецыяльнасці выкладанне чарчэння і малявання адкрываецца вячэрняя аддзяленне. Сярэдзіна 1950-х гадоў стала новым этапам у беларускай культуры, адлікам якога стаў ХХ з’езд КПСС (люты 1956 г.), і ў прыватнасці даклад Н.Хрушчова “Аб кульце асобы і яго выніках”. Духоўнае развіццё тых часоў адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, згодна якой здзяйсняліся спробы захаваць старыя традыцыі. “З пачатку 60-х гадоў пачынаецца абнаўленне беларускага мастацтва, з’яўляюцца новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам у мастацтва моладзі, якая шмат у чым вызначыла яго характар у гэты час”. Гэта перыяд калі, у ілюстратыўнаканстатуючае мастацтва 1950-х гадоў урываецца эмацыянальна-выразны “суровы стыль”. Жывое


адчуванне рытму свайго часу, адлюстраванне новых прыкмет жыцця яскрава выяўлены ў творчасці М.Савіцкага, Л.Шчамялёва, В.Грамыкі, М.Данцыга. У мастацтве адбываюцца значныя стылістычна-вобразныя змяненні. “Асноўнымі з іх з’яўляецца імкненне да манументалізацыі мастацкага вобразу, падкрэсляны дэкаратывізм, абагульненне”. Творы гэтага перыяду нясуць у сабе шчырую адкрытасць пачуццяў сучасніка, мастакоў захапляе пошук дынамічнай выразнасці мастацкай формы праз мінімалізацыю выяўленчых сродкаў. Падкрэслены драматызм у падыходах да адлюстроўваемых з’яў рэчаіснасці, рамантычнагераічны характар вобразаў вызначаюць асаблівасці твораў 1960-х гадоў. Трэба заўважыць, лаканізм мастацка-выразных сродкаў “шасцідзесятнікаў”, скіраванне ўвагі на формапластыку пабудовы кампазіцыі з’яўляюцца прыарытэтнымі да сюжэтнай канвы твора. “Але да пачуцця вызвалення ад ідэалагічных ланцугоў нядаўняга мінулага хутка прымешваецца горыч сутыкнення з рэальнасцю палітычнага жыцця, дзе зноў ставяцца межы дазволенага ў мастацтве.”. У 1961 годзе быў прыняты статут МДМВ згодна якому было ўведзяна чатырохгадовае навучанне, на аддзяленні “Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва была адкрыта спецыяльнасць “Мастацкі роспіс”. На гэту спецыяльнасць быў зроблены толькі адзін набор. А ў 1962 годзе адбылася рэарганізацыя аддзялення “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Быў спынены набор на спецыялізацыі мастацкая вышыўка, мастацкае ткацтва і мастацкі роспіс. У гэтым жа, 1962 годзе,

адкрыта новае аддзяленне –– “Мастацкае афармленне”, якое паступова стала вядучым у вучылішчы. Спрыяла гэтаму значна большая колькасць гадзін вылучаных на спецпрадметы. У гэты перыяд у беларускае выяўленчае мастацтва прыходзяць прадстаўнікі першых выпускаў МДМВ. Яны сталі тым новым пакаленнем якое фарміравала яго ў 1960х гадах. Большасць з іх былі выхаванцамі такіх выкладчыкаў як В.Цвірка, А.Мазалёў, В.Волкаў, У.Сухаверхаў. Іх выкладчыцкая дзейнасць аказала значны ўплыў на фарміраванне мастакоў 1960-х гадоў, у тым ліку і на прадстаўнікоў “суровага стылю”. Трэба вызначыць і той уплыў, які ў гэты час на фарміравання беларускага мастацтва аказваюць выхаванцы украінскай мастацкай школы у тым ліку і працаваўшы ў вучылішчы А.Малішэўскі На пачатку 1960-х гадоў у вучылішчы склаўся калектыў выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін, у які ўваходзілі А.Малішэўскі, Л.Шчамялёў, Л.Лапчынскі, Л.Дубар, А.Луцэвіч, А.Шаўчэнка, М.Залозны. Гэта быў калектыў аднадумцаў, якія імкнуліся крочыць наперад, шукалі свой стыль у мастацтве. Працаваць было цяжка таму, што ў гэты час партыйныя структуры разгарнулі барацьбу з абстракцыянізмам і фармалізмам. Многія мастакі, у тым ліку і працаваўшыя ў той час у МДМВ, абвінавачваліся ў адыходзе ад рэалістычных традыцый. Вучылішча правяралі адна за адной розныя камісіі. У ліпені 1963 года ў даклад тагачаснага міністра культуры БССР Р.Кісялёва на пленуме ЦК КПБ падымалася пытанне аб “правільным” забяспячэнні выкладання спецыяльных дысцыплін у МДМВ.

14




Валатовіч А. С. “Праца ў агародзе”1963 год кіраўнік : Малішэўскі А. А.

17


Краснеўскі І. І. “ Урок музыкі” 1954 год кіраўнік : Сухаверхаў У. П. Серада І. Д. “Дзяўчаты” 1966 год кіраўнік : Лапчынскі Л. В.

18


Бароўка В. Н. “Суботнік” 1961 год

19


Рагалевіч М. В. “Сямейнае свята” 1964 год кіраўнік : Шчамялёў Л. Д.

20


21

Квяткоўскі Я. Е. “Свята” 1968 год кіраўнік : Залозны М. Г.


Пакаташкін В. П. “Будаўнікі” 1960 год кіраўнік : Шаўчэнка А. М.

22




мастацкая вучылішча імя А.К. Глебава

25

Новы дырэктар І.Ермаловіч ня быў спецыялістам у галіне культуры і ў адрозненні ад І.Краснеўскага не быў моцна заклапочаны лёсам вучылішча, Працуючы на пасадзе дырэктара МДМВ у працэс выкладання

спецдысцыплін не ўмешываўся, што ў прынцыпе ўжо было шмат улічваючы вышэй вызначаныя абставіны. З 1969 па 1974 год дырэктарам МДМВ працаваў Сяргей Цуканаў. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 1 жніўня


1969 года –– вучылішчу прысвоена імя А.К. Глебава. У другой палавіне 1970 гадоў у беларускім выяўленчым мастацтве аскетычнасць светаўспрымання ўраўнаважваецца больш тонкім пранікненнем ва ўнутранні свет героя, вобразы напаўняюцца лірычнай камернасцю гучання. Гэтая пераарынтацыя эстэтычных каштоўнасцяў стане ў 1980-х гадах вызначальнай. Сюжэт пачынае ўбіраць у сябе асаблівасці кампазыцыйна-стылістычнай будовы твора, яго рытміку, рух лірычнага перажывання. На працягу 1970 гадоў у структуры вучылішча не адбывалася істотных змен. У ім працягваюць працаваць А.Малішэўскі, А.Луцэвіч, Т.Ігнаценка, І.Глазава, Л.Дубар. Л.Шчамялёў. У другой палавіне 1970-х гадоў на выкладчыцкую працу прыходзяць нядаўнія выпускнікі БДТМІ В.Рускевіч, С.Кірушчанка, І.Уласаў, А.Маціевіч. Яны прадаўжалі і развівалі існаваўшыя традыцый. У гэты час у гэтых выкладчыкаў вучацца будучыя мастакі, пачатак творчай дзейнасці якіх прыпадае на сярэдзіну 1980-х гадоў і іх творчасць шмат у чым будзе вызначаць характэрныя асаблівасці мастацтва гэтага перыяду. У працах навучэнцаў тых часоў заўважнымі становяцца каларыстычныя і пластычныя пошукі, спробы выкарыстоўвання розных стылістычных і тэхнічных прыёмаў. З 1971 года вучылішча было пераведзена з будынка Дзяржаўнага тэатра оперы і балету ў будынак Мінскага палетыхнічнага тэхнікуму, дзе займала асобнае крыло, а таксама было выдзелена некалькі майстэрань у памяшканні Архітэктурна-будаўнічага тэхнікуму. Гэта канешне не вырашала праблем недахопу

вучэбных памяшканняў, але дазваляла больш якасна арганізаваць навучальны працэс. Папершае, гэта былі звычайныя навучальныя аўдыторыі, а не паўпадвальныя памяшканні тэатру. Па-другое гэта дало магчымасць праводзіць усе агульнаадукацыйныя заняткі ў адным месцы. У 1975 годзе на пасаду дырэктара МДМВ быў прызначаны Аляксандр Краўчук, выпускнік вучылішча, пасля скончыў БДТМІ. Да 1975 года працаваў пераважна ў галіне сцэнаграфіі, а таксама выкладаў малюнак у вышэй названым інстытуце. Ён быў асобай складанай, вельмі па рознаму ставіліся да яго як выкладчыкі, так і навучэнцы вучылішча. А. Краўчук шмат увагі надаваў падбору педагагічных кадраў, а таксама ўмацаванню метадычнай і матэрыальнай базы вучылішча. У гэты перыяд у методыцы выкладання не адбываецца, у параўнанні з ранейшым часам значных зменаў, яна выглядае больш трывалай, без яўных канфліктаў. Гэта тлумацыцца тым, што большасць выкладчыкаў МДМВ гэтага часу былі выхаванцамі беларускай мастацкай школы, у прыватнасці БДТМІ. Беларуская мастацкая школа гэтага часу ўвабрала ў сябе традыцыі рускай, прыбалтыйскай і украінскай школ. Руская школа паўплывала на станаўленне ў Беларусі акадэмічнай школы малюнка. Прыбалтыйская прыўнесла дэкаратывізм выяўленчых сродкаў, а таксама па прыкладу эстонскіх, латышскіх, літоўскіх мастакоў беларускія пачынаюць звяртацца да нацыянаальнай культурнай спадчыны, актыўна выкарыстоўваць традыцыйныя для Беларусі пластычныя сродкі. Украінская -- каларыстычныя і кампазыцыйныя

26


27

пошукі. Такое перайманне традыцый праходзіла шляхам уліцця ў яе мастакоў атрымаўшых прафесійную адукацыю ў ВНУ пералічаных вышэй рэспублік. Працуючы ў БДТМІ яны ў сваю чаргу выхоўвалі на іх сваіх вучняў, прышоўшых пасля заканчэння на працу ў МДМВ. У 1981 годзе вучылішча пераехала ў асобны будынак, па адрасу вуліца Б. Хмяльніцкага д. 5, дзе яно знаходзіцца і па сёняшні дзень. Было адноўлена аддзяленне “Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва” са спецыялізацыяй дрэваапрацоўка. Цалкам падрыхтаваны навучальныя планы і праграмы для адкрыцця другога педагагічнага аддзяленя і аддзяленя “Рэстаўрацыя”, але працаваць яны пачалі пасля звальнення А.Краўчука. Афіцыйна вызвалены ад пасады дырэктара МДМВ А.Краўчук быў “па асабістаму жаданню, у сувязі з пагоршаўшымся здароўем” 3 мая 1988 года, але на самой справе сітуацыя была больш складанай. Пад час працы планавай камісіі, узначаліваўшы яе А.Курловіч, скарыстаўшы пэўную незадаволенасць выкладчыцкага калектыва метадамі кіравання вучылішчам А.Краўчуком. Прымаючы непасрэдны ўдзел у арганізацыі напісання шэрагу скаргаў як ад бацькоў навучэнцаў, так і некаторых выкладчыкаў, ён падрыхтаваў глебу для звальнення былога дырэктара, якому ў склашыхся абставінах нічога іншага не заставалася, як сыйсці “па асабістаму жаданню”. Мэты праследуемыя А.Курловічам сталі зрзумелымі даволі хутка, калі на наступны дзень пасля звальнення А.Краўчука ён быў прызначаны дырэктарам вучылішча. Другая палавина 1980-х гадоў –– перыяд вельмі насычаны падзямі як ў палітычным,

так і ў культурным жыцці нашай краіны. З прыходам у сакавіку 1985 года да вышэйшай палітычнай улады М.Гарбачова пачаўся курс на ўсебаковае абнаўленне грамадства. Ён увайшоў у палітычны лексікон пад назвай “перабудова”. Выяўленчае мастацтва, працягваючы лепшыя традыцыі папярэдняга часу, узбагачаецца новымі творчымі дасягненнямі – вобразы раскрываюцца праз шырокія мастацкія абагульненні, праз выяўленне тыповых рысаў рэчаіснасці. Фарміраванне мастацкай нацыянальнай школы ідзе ў рэчышчы пошукаў адметнай выразнасці колерапластычнай мовы. Характэрным з’яўляецца шырокі дыяпазон выкарыстоўваемых выяўленчавыразных сродкаў, разнастайнасць творчых почыркаў: ад аналітычнай дакладнасці вобразаў Б.Казакова, Р.Заслонава, В.Шкарубы да вольнай інтэрпрытацыі свету ў творах Н.Залознай, І.Кашкурэвіча. Значна пашыраецца тэматычны аспект, шмат месца ў творчасці многіх мастакоў пачынае займаць нацыянальная тэматыка. Вызначаныя тэндэнцыі ў развіцці выяўленчага мастацтва не маглі абысці і мастацкую адукацую ў цэлым і ў прыватнасці МДМВ. Так працуючыя ў гэты перыяд І.Цішын, Н.Залозная, Г.Раманава прыўнеслі ў метады выкладання спецыяльных дысцыплін іншае разуменне мастацтва, новы падыход да выкладання спецыяльных дысцыплін, асабліва малюнка і кампазыцыі. У гэты перыяд адбываецца пэўны канфлікт паміж існуючымі раней і з’явіўшыміся ў 1980-х гадах метадамі выкладання. Гэта адбывалася ня толькі ў вучылішчы, але і ва ўсёй мастацкай педагогіцы ў цэлым. Прадстаўнікі класічнай акадэмічнай


сістэмы выкладання цяжка ўспрымалі новыя тэндэнцыі ў мастацкай педагогіцы, якая часта апеліравала да традыцый, склаўшыхся ў мастацтве і мастацкай педагогіцы 1920-х гадоў, а таксама ў заходнееўрапейскім мадэрнізме ХХ стагоддзя. У гэты ж час вучылішча было падвергнута пэўнай рэарганізацыі, так у 1988 годзе быў адкрыты філіал МДМВ у Гомелі , адкрыта другое педагагічнае аддзяленне з прынцыпова новай спецыялізацыяй. Калі раней рыхтаваліся выкладчыкі чарчэння і малявання толькі для агульнаадукацыйных школ, то на зноў утвораным аддзялені вялася падрыхтоўка выкладчыкаў выяўленчага мастацтва для мастацкіх школ. За кошт скарачэння гадзінаў на прадметы звязаныя з выкладаннем чарчэння, была значна павялічана колькасць гадзін на такія прадметы як малюнак, жывапіс, кампазыцыя, што дало магчымасць дасягнуць больш якаснай падрыхтоўкі навучэнцаў з прафесійнамастацкага пункту гледжання, і падняць яго да ўзроўню падрыхтоўкі на афарміцельскім аддзялені. Спрыяў гэтаму працэсу і перавод усіх навучальных устаноў у якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў у галіне культуры ў падпарадкаванне Міністэрства культуры БССР. У тым жа годзе з навучальных планаў былі выключаны агульнаадукацыйныя прадметы не гуманітарнага цыклу. У 1988 на педагагічнае аддзяленне з паследуючым прысваеннем кваліфікацыі “выкладчык чарчэння і малявання” набор быў спынены і больш не аднаўлялася.

Майстэрня малюнка

асля заняткаў

28




Чарнавец В. В. “Трактарабудаўнікі” 1974 год кіраўнік : Малішэўскі А.А.


Ясонаў А. Н. “ Вясковае свята” 1978 год кіраўнік : Малішэўскі А. А.


Ісаёнак М. І. “Мацярынства” 1973 год кіраўнік : Малішэўскі А. А.


Ражкоў М. І. “Вечар” 1978 год


Кумашэў В. А. “Базар” 1980 год


Аверын В. Б. “ На переправе” 1976 год кіраўнік : Малішэўскі А. А.


Звяруга С. “партрэт з плечавым поясам” 1978 год Краўцоў В. А. “партрэт” 1976 год кіраўнік : Пракапенка Н. Ф.


Ермаковіч А. І. “Малюнак рукі” 1973 год

Вшыўкоў В. Н. “ Малюнак рук” 1981 год





Другім новым аддзяленнем пачаўшым працаваць з 1989 года было аддзяленне “Рэстаўрацыя”. На якім павінны былі рыхтаваць рэстаўратараў алейнага і тэмпернага станковага жывапісу, спецыялістаў вельмі неабходных для нашай рэспублікі. Але, на вялікі жаль, адбыўся толькі адзін выпуск. А навучэнцы набраныя ў 1990 годзе праз паўтары гады былі цалкам пераведзяны на педагагічнае аддзяленне і наборы больш не аднаўляліся. Гэты працэс быў чалкам звязаны з бяздзейнасцю адміністрацыі вучылішча. Адкрыццё прынцыпова новага аддзялення патрабавала і адпаведнай яго спецыфіцы арганізацыі навучальнага працэсу, што выклікала цэлы шэраг дапаўняльных турбот, займацца якімі фактычна не было каму. Працуючы на пасадзе дырэктара ММВ А.Курловіч паказаў сябе як чалавек цалкам не адпавядаючы займаемай пасадзе. Не маючы прафесійнай адукацыі ні ў галіне мастацтва, ні ў галіне выкладчыцкай дзейнасці ён не здолеў арганізаваць навучальны працэс на адпаведным узроўні. Кожны год не абаснавана павялічваліся наборы, у параўнанні з 1987 годам у 1991 яны ўзраслі прыкладна ў паўтары разы, пры не павялічваючайся колькасці памяшканняў, у поўны заняпад прыйшла матэр’яльнатэхнічная база. Значна пацярпелі метадычны фонд і архіў вучылішча. Гэта немагло доўга працягвацца, разрашэнню сітуацыі спрыяла рэарганізацыя навучальных устаноў рэспублікі ў выніку якой МДМВ было ўключана ў адзіную сістэму адукацыі з ВНУ. Так з 9 студзеня 1992 года вучылішча часткова змяніла свой статус увайшоўшы ў адну структуру з БДАМ (з гэтага ж моманту яно было пераіменавана ў “Мінскае

мастацкае вучылішча пры Беларускай акадэміі мастацтваў” ). Звярнуць увагу на стан у якім знаходзілася вучылішча вымусіў той рэзананс у перыядычным друку і тэлебачанні які выклікала акцыя пратэсту праведзеная навучэнцамі. Была арганізавана камісія па выніках працы якой А.Курловіч вымушаны быў сысці. Апошняе дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя вызначаецца багаццем стылістычных кірункаў, індывідуальных манер, разнастайнасцю тэм, сюжэтаў, характарызуецца міжжанравымі і міжвідавымі ўзаемасувязямі. Такая стракатасць, якую дэманструе нам мастацкая практыка, не магла не паўплываць і на выкарыстоўвыемыя ў гэты перыяд метады выкладання. У сваю чаргу менавіта традыцыі выкладання склаўшыеся ў перадыдучы перыяд, той канфлікт паміж метадамі які існаваў у 1980-х гадах у пэўнай ступені вызначалі характэрныя рысы мастацтва 1990-х. Вызначальнай у гэты час, як ніколі раней, становіцца асоба выкладчыка, яго поглядаў і падыходаў. У лютым 1993 года новым дырэктарам вучылішча быў прызначаны М.Басалыга. Па яго ініцыятыве была праведзена пэўная рэарганізацыя вучылішча. Быў скарочаны набор навучэнцаў, таксама перафарміраваны групы, так каб колькасць навучэнцаў не перавышала дзесяць чалавек. Былі перагледжаны навучальныя планы, згодна якіх педагагічнае і афарміцельскае аддзялені набылі новыя назвы. Так педагагічнае стала называцца “Жывапіс”, а афарміцельскае – “Дызайн”, адпаведна змяніліся і іх спецыялізацыі. На падставе загада Міністэрства культуры РБ вучылішча было перайменавана ў “Мінскае мастацкае вучылішча


Пасля абароны дыпломаў 1984

імя А.К. Глебава пры БелАМ” . Быў праведзяны капітальны рамонт будынка вучылішча. Адкрыты камп’ютарны клас, значна папоўнены метадычны фонд і бібліятэка. Сёння Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава – шматгаліновая мастацкая ўстанова. У цяперашні час навучальная ўстанова непасрэдна падпарадкавана Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь. У МДМВ вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняга звяна ў галіне выяўленчага мастацтва. У вучылішча на конкурснай аснове прымаюцца грамадзяне

Рэспублікі Беларусь і беларусы пражываючыя за яе межамі, а таксама грамадзяне дзяржаў з якімі заключаны адпаведныя пагадненні, маючыя базавую і сярэднюю адукацыю. Тэрмін навучання 3 гады 10 месяцаў. Вячэрняя і завочная формы навучання не выкарыстоўваюцца. З 1999 года акрамя бюджэтнай вядзецца навучанне на камерцыйнай аснове. Уся вучэбная работа ў МДМВ будуецца на падставе нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Парадак арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу вызначаецца МДМВ самастойна, зыходзячы з


яго Статута. Вывучэнне прадметаў вядзецца па праграмах, пералік якіх вызначаецца на пачатак навучальнага года. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як тыпавыя так і праграмы, распрацаваныя самімі выкладчыкамі вучылішча. Праведзена карэкціроўка некаторых дзеючых праграм з улікам асаблівасцей развіцця культуры Беларусі. Асобным раскладам рэгламентуецца правядзенне факультатыўных заняткаў, якія накіраваны на развіццё інтарэсаў і здольнасцей навучэнцаў, уводзяцца ў МДМВ самастойна, адпаведна навучальных планаў. Стан і шляхі ўдасканалення арганізацыі навучальнага працэсу вывучаюцца пры ажыццяўленні ўнутрывучылішчнага кантролю. Абмеркаванне вынікаў прадугледжваецца на паседжаннях прадметных камісій і педагагічнага савета. Метадычная праца ў вучылішчы накіравана на павышэнне педагагічнага майстэрства выкладчыкаў, на развіццё іх творчага патэнцыалу. Асноўнымі звеннямі ажыццяўлення гэтай работы з’яўляюцца педагагічны і метадычны саветы, прадметныя (цыклавыя) камісіі выкладчыкаў. Сістэма практычнага навучання ў вучылішчы прадугледжвае пленэрную, вытворчую, педагагічную і пераддыпломную практыкі. Уся работа ў гэтай сферы будуецца ў адпаведнасці з вучэбнымі планамі, нарматыўнымі дакументамі. У якасці баз практычных заняткаў выкарыстоўваюцца школы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, майстэрні, прадпрыемствы, установы, характар дзейнасці якіх адпавядае спецыфікі мастацкага вучылішча. У ліку падагульняючых мерапрыемстваў

практычнага навучання прадугледжваюцца канференцыі, выставы справаздачных матэрыалаў практыкантаў, прагляды творчых работ навучэнцаў, лепшыя з якіх папаўняюць метадычны фонд навучальнай установы. Выхаваўчая работа ў вучылішчы накіравана на фарміраванне гарманічна развітай, нацыянальна свядомай, прафесійна падрыхтаванай асобы маладога спецыяліста. Школа –– гэта падмурак, на якім мастак пачынае сваё самастойнае творчае жыццё. Мінскае мастацкае вучылішча было створана ў 1947 годзе і за час існавання праз яго прайшла вялікая колькасць мастакоў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай культуры. За 54 гады дзейнасці гэтай навучальнай установы сфарміравалася свая школа, якя істотна ўплывала і ўплывае на развіццё беларускага мастацтва. На праглядзе курсавых прац 1995




Доўнар А. В. “Карані” 200 год кіраўнік : Клепікава С. Б.


Дубоўская Т. Л. “Вяселле” 2004 год кіраўнік : Меранкоў А. М.


Кожына С. Ю. “Мірскі замак” 2002 год кіраўнік : Уласаў І. У.


Калінін В. М. “Раніца” 2006 год кіраўнік : Меренкоў А. М.


Курбатаў В. А. “Верхні горад” 2001 год кіраўнік : Лысы І. Э.

Серавокая М. В. “Успамін аб Полацку” 1993 год кіраўнік : Уласаў І. У.


Місюн С. В. “Апошняе паляванне” 2005 год кіраўнік : Лысы І. Э.

Праўдзіна В. В. “Тэатр, што я прыдумаў апоўначы” 1999 год кіраўнік : Раманава Г. В.


Манько А. Л. “Святы” траптых 2005 кіраўнік : Мурашка А. Я.



Цярэшчанка А. “Малюнак гіпсавай галавы” 2005 кіраўнік : Салькоў А. Ц.

Буда І. С. “Малюнак галавы натуршчыка” 1997 кіраўнік : Салькоў А. Т.


Паляшчук М.І. “Натуршчыца” 2007 кіраўнік : Патапава Л. Ул.

Авралёва К. А. “Галава з плечавым поясам” 2008 кіраўнік : Беляева К. Л.




Апіок Н. М. “Натхненне” 1986 год кіраўнік : Жбанаў У. І.

Ламейка В. А. “ Скульптурны партрэт выкладчыцы” 1984 год кіраўнік : Жбанаў У. І.


Ламейка В. А. “Дзяўчына” 1986 год кіраўнік : Жбанаў У. І.


Балуха Г. С. “Казачнае падарожжа” 2002 кіраўнік : Гарбунова С. Р.

Паляшчук В. І. “ Пчала” 2006 кіраўнік : Гарбунова С. Р.


Калядзюк С. Г. “Алімпіяда” 2008 кіраўнік : Гарбунова С. Р.


Доўгуль П. Т. “Анел” 2001 кіраўнік : Ріневіч Н. І.


Малаў С. В. “ Каляды” 2001 кіраўнік :Піневіч Н. І.

Шапо А. Ул. “Прытча аб рыбаках” 2001 кіраўнік : Піневіч Н. І.





Радзюк Н. Ул. “Тэатральныя плакаты” 1999 кіраўнік : Лукашэвіч Л.Р.


Краўчанка Д. В. “ Распрацоўка малая архітэктурнай формы” 2008 кіраўнік : Касабука І. Г.






Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А. К. Глебава 65 гадоўю Гэта дастаткова доўгі перыяд, за які навучалбная ўстанова ўжо сфарміравалася і назапасіла творчы і педагагічны вопыт. Можна подводзіць вынікі. Каледж - адзін з важнейшых асяродкаў, дзе канцэнтруецца маладое мастацтва Беларусі. Сюды прыходзіць моладзь, поўная натхнення, спадзяванняў і жадання спасцігаць Мастацтва. Важнымі задачамі, якія вырашаюцца ў мастацкім каледжы, з’яўляюцца: навучанне аселвам прафесійнага майстарства, развіцце мастацкай інтуіцыі і эрудыцыі ў сферы культуры, уменне паспяхова прайсці шлях ад вынаходніцтва ідэі твора да яе пластычнага ўвасаблення, фарміраванне нацыянальнай спецыфікі творчай манеры маладых мастакоў. Стылістыка і змястоўнасць работ навучэнцаў дэманструюць, што пад час навучання акцэнты былі расстаўлены не толькі на штудыі, але і на развіццё свабоднага творчага мыслення. Прынцып выкладання пабудаваны так, што малады творца атрымлівае зарад натхнення, моцны імпульс на далейшае развіццё і рэалізацыю сябе як мастака. Жывапіс, графіка, скульптура і дызайнерскія праекты навучэнцаў каледжа пакідаюць адчуванне творчай свабоды, таму што мастака ці дызайнера яшчэ не гнятуць густы замоўцы або акадэмічныя нормы. Работы навучэнцаў каледжа заўсёды адрозніваліся актыўнай жыццевай і творчай пазіцыяй, што тлумачыцца асаблівасцямі юнацкага ўзросту і спецыфікай атмасферы ў сценах навучальнай установы. Шматлікія выпускнікі мастацкага каледжа з асаблівай цеплыней ўзгадваюць

час навучання ў alma mater, як перыяд творчага жыцця, калі мары і эксперыменты знаходзілі сваё ўвасабленне. Адчуваецца, што выкладчыкі навучальнай установы валодаюць прыемамі раскрыцця індывідуальнасці навучэнцаў,адначасова закладваючы базавыя навыкі мастака. Ьворчы парыў, аб’яднаны з прафесійнымі навыкамі, - гэта тая спадчына, чкую выкладчыкі імкнуцца перадаць кожнаму навучэнцу мастацкага каледжа. Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава ў культурным жыцці краіны бачыцца своеасаблівай платформай, з якой моладзь стартуе ў вялікае Мастацтва.




Саўрыцкая І. “Выкраданьне Еўропы” 2011 кіраўнік : Клепікава С. Б.


Біянава А. 2011 кіраўнік : Клепікава С. Б.



Сакалоўскі Ул. Ул. “XXI век” 2009 кіраўнік : Клепікава С. Б.

Баева С. Г. “Ніці лёсу” 2009 кіраўнік : Клепікава С. Б.


Лапцевіч Ул. 2009 кіраўнік :


Навагродская І. Ч. “Клопаты бубновыя” 2011 кіраўнік : Карпянкоў А. І.

Саўрыцкая І. М. “Партрэт у нац. строі” 2010 кіраўнік : Клепікава С. Б


Савік Т. І. 2009 кіраўнік : Отчык І. А.

Асяненка Г. В. 2010 кіраўнік : Патапава Л. В.

Твашкевіч В. А. 2010 кіраўнік : Карпянкоў А. І.

Самахвалаў К. С. 2010 кіраўнік : Лысы І. Э.


Івашкевіч В. 2011 кіраўнік : Патапава Л. Ул.




Ліпінская А. В. “Сярэбраны век” 2004 кіраўнік : Гарбунова С. Р.


Макаркоў І. У. “Еднасць” 2010 кмраўнік : Гарбунова С. Р.


Каралёнак Р. С. “Імгненні радасці” 2008 кіраўнік : Гарбунова С. Р.


Анішчанка Д. Я. “Веснік” 1999 кіраўнік : Урублешскі Д. Л.

Буцкевіч М. С. “Паломнік” 2005 кіраўнік : Суркоў А. А.




Шэшко К. І. “Колеразнаўства” 2012 кіраўнік : Блізнюк А. А.


Свіягіна К. В. “Дапаможнік па дызайну” 2008 кіраўнік : Пачкаева В. А.




Міхадзюк В. Я. Фотарэалізм 2009 кіраўнік : Рублеўская Э. А.

Калбаска Я. Д. “Майскі жук” 2009 кіраўнік : Бортнік Ю. Ф.


Шалай С. М. “Лабірынт” 2008 кіраўнік : Касабука І. Г.



Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.