Вялікі арлец Вялікі арлец – адзін з самых рэдкіх еўрапейскіх арлоў, від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Галоўная прычына змяншэння колькасці вялікага арляца, якое ў апошнія дзесяцігоддзі набыло катастрафічныя памеры, – гэта змяншэнне колькасці старых вільготных ліставых і змешаных лясоў, асноўных гнездавых біятопаў гэтага віду. У нашай краіне засталося трохі больш, чым 100 пар гэтых птушак, што складае каля 15% еўрапейскай папуляцыі віду. Найбліжэйшая гнездавая групоўка вялікага арляца, сходная памерамі з беларускай, знаходзіцца ў Заходне-Уральскім рэгіёне. Такім чынам, беларуская папуляцыя вялікага арляца з'яўляецца адным з рэпрадукцыйных цэнтраў віду ў Еўропе, а важнасць аховы яго ў нашай краіне набывае агульнаеўрапейскія маштабы. Даследчыя і прыродаахоўныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку беларускай папуляцыі вялікага арляца, у прыватнасці, пабудова штучных гняздоўяў, якія ахвотна займаюць гэтыя птушкі, патрабуюць пэўных сродкаў.
У межах акцыі АПБ “Выратуй арляня” вы можаце зрабіць свой унёсак у ахову гэтых рэдкіх птушак. За ахвяраванне 200 000 рублёў і болей вы атрымаеце сертыфікат “Выратавальнік арляняці”.
№1 (28) 2016
Часопіс грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Переселенцы поневоле
8–11 Смеется ли птица хихи? Сохранение исчезающих видов в Новой Зеландии
24 –26
Больш падрабязна пра акцыю можна даведацца на нашым сайце www.ptushki.org/spottedeagle
www.ptushki.org Фото: архив АПБ
www.birdwatch.by