Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
УЗВ абвяшчае акцыю дапамогі “Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу”. Запрашаем кожнага ахвотнага прыносіць у офіс праграмы УЗВ (вул. Будзёнага, 48а-63 у працоўныя дні з 9:00 па 19:00 да 21 снежня) сувеніры, прыгожыя рэчы, зробленыя сваімі рукамі.
WATCH DOCS – міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека пройдзе ў Гродне. WATCH DOCS BELARUS у Гродне – гэта 6 дзён, падчас якіх Вы зможаце пазнаёміцца з новым кіно сусветна вядомых дакументалістаў. Гэта таксама месца для задумы над светам, які нас акружае і дэбаты.
Хор «УЗВышша» выступіў на песенным фестывалі ў Літве. «Пакуль спяваем — мы маладыя» — так называўся фестываль хораў сталых людзей, які ўжо ў трэці раз арганізаваў Віленскі ўніверсітэт трэцяга веку імя Медарда Чобата. Сёлета ўдзел у фестывалі ўпершыню браў хор «Універсітэту Залатога Веку» пад кіраўніцтвам Веры Кунцэвіч.
Навіны партнёраў
«Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў»: дзеці з хоспіса раскрылі свае таленты ў Лютэранскай кірсе. У Лютэранскай кірсе 3 снежня, на Дзень людзей з інваліднасцю і напярэдадні Дня валанцёра, прайшло мерапрыемства, падрыхтаванае падапечнымі і валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. У гэтым годзе яны паказалі сацыяльны мюзікл на малiтву Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Навучы мяне мастацтву маленькіх крокаў».
“Жывы голас жывой душы”. Літаратурная імпрэза да дня нараджэння Дануты Бічэль адбылася ў Гродне. Вечарам 1 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця не было вольных месцаў. Невялікую залу запаланілі гродзенцы, што прыйшлі
сустрэцца з паэткай Данутай Бічэль, якую нехта з прысутных назваў легендай горада.
Гродзенцам прапануюць пазбавіцца ад хламу з карысцю для іншых. Гродзенскія актывісты арганізавалі новы для горада праект з бясплатным вывазам непатрэбных рэчаў. Актывісты самі прыводзяць іх у парадак, а затым часткова аддаюць на дабрачыннасць, а што застаецца — нядорага прадаюць, для падтрымання справы.
Круасаны, кава і гісторыі валанцёрства: у “Нашай каве” адсвяткавалі Дзень валанцёра. У Міжнародны дзень валанцёра 5 снежня ў кавярні “Наша кава” сабраліся тыя, для каго валанцёрства – блізкая і неабывякавая ідэя. Сустрэчу зладзіла рэдакцыя Hrodna.life.
ЭкаСтудыя запрашае на навагодні ЭКАweekend. Зусім хутка наступіць чароўнае свята - Новы год! Напярэдадні гэтай выдатнай падзеі ЭкаСтудыя запрашае Вас наведаць цікавы і захапляючы Навагодні ЭКАweekend.
Магчымасці
Майстар-клас аб аўтаспыне і паспяховым жыцці. Хочаш зразумець, як атрымліваць задавальненне ад жыцця і ездзіць па свеце незалежна ад грошай? Прыходзь на майстар-клас - цябе чакаюць дзясяткі цікавостак і сакрэтаў пра паспяховую самарэалізацыю.
Bridge Peace Fellowship – трэнінг па медытацыі. Трэнінг па медытацыі Bridge Peace Fellowship-2017 у Грузіі пройдзе ўжо трэці раз. Арганізаваны World Peace Initiative Foundation, трэнінг мае мэту стымуляваць удзельнікаў ствараць працоўныя кантакты, а таксама паказаць, як унутраная гармонія можа дапамагчы збудаваць гармонію ў мясцовых супольнасцях і ва ўсім свеце.
Актуальная канферэнцыя ў Вроцлаве. Універсітэт Вроцлава і Фундацыя Pro Scientia Publica запрашаюць на 4-ю міжнародную канферэнцыю “Адукацыя, культура і грамадства”.
Набор на праграму для лідэраў новага пакалення! «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсу да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства»! Праграма будзе доўжыцца са снежня 2016 па травень 2017 і складаецца з трох семінараў, адукацыйнага візіту і рэалізацыі ўласнага праекта.