Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Вэбінар «Стратэгіі і досвед гарадоў, прыязных да сталых людзей: перспектыва ўладаў». 31 ліпеня прадстаўніца «Універсітэта Залатога Веку» паўдзельнічала ў вэбінары, на якім сп. Гейл Кон дзялілася ўласным досведам пераўтварэння Вашынгтону ў горад, прыязны для сталых людзей.
Get To Know About Poland: Што мы даведаліся пра Польшчу. Мальвіна і Стася прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на міжнародным праекце Get To Know About Poland у Кракаве. Дзяўчаты дзеляцца ўражаннямі.
Шукаем валанцёра ў бібліятэку ў Гдыні. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёра ў Польшчу. Праект на 12 месяцаў у бібліятэцы ў Гдыні.
Навіны партнёраў
ВелаГродна: аўтамабілістам і пешаходам час звыкнуць да новага ўдзельніку руху. З якімі складанасцямі сутыкаюцца самі роварысты мы паразмаўлялі з лідэрам грамадскага аб'яднання "ВелаГродна" Каляда Юліяй.
Упершыню прайшоў «Кніжны пікнік у яблыневым садзе». 2 жніўня гарадзенцы і госці горада весела бавілі час на кніжным пікніку, арганізаваным Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкай імя Я.Ф.Карскага.
Гарадзенскія арнітолагі выратавалі бусла. Карэспандэнт "Твайго стылю" разам з прадстаўнікамі гродзенскага аддзялення арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" узяў удзел у аперацыі па выратаванні параненага бусла.
Відэалекцыі для менеджараў гісторыка-культурнай спадчыны. Супольнасць Vitebsk4Me апублікавала лекцыі навучальнага курса “Інтэргісторыя”. Курс прызначаўся для маладых менеджараў культурнай спадчыны. Сярод выступоўцаў — лепшыя спецыялісты па мастацтву, архітэктуры, гісторыі, грамадскіх практыках Віцебска і іншых беларускіх гарадоў і мястэчак.
Экспрэс-цягнік ААН прыедзе ў кастрычніку ў Гродна. Пасажырамі незвычайнага цягніка будуць прадстаўнікі розных праграм ААН, арганізацый-партнёраў ААН, а таксама ўраду Беларусі. На працягу тыдня цягнік будзе вандраваць па розных гарадах Беларусі.
Магчымасці
Стань адным з валанцёраў Ельні! Хочаце пазнаёміцца з незабыўным балотам Ельня, а заадно ўнесці свой уклад у яго захаванне? Жнівень - час двух лагераў на балоце: стань адным з валанцёраў Ельні! Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" запрашае паўдзельнічаць у валанцёрскіх лагерах на балоце Ельня ў Віцебскай вобласці.
«Правы Чалавека «на пальцах» пройдуць ў каралеўскім горадзе Гродна. Хочаш даведацца, хто такія праваабаронцы і ад чаго яны абараняюць нас? Паразважаць што такое гуманітарны антыфашызм і якім чынам вырашаць грамадскія праблемы? Гэта і многае іншае на семінары 15 жніўня ў Гродна!
Трэнінг па асновах фотажурналістыкі. Для ўдзелу запрашаюцца журналісты друкаваных, электронных і інтэрнэт-смі, якія хочуць навучыцца ствараць кароткія візуальныя гісторыі.