Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 9, 18 09 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

“Цэнтру “Трэці сектар” – 18 год. Сябры і валанцёры арганізацыі адзначылі яе дзень народзінаў вандроўкай у ваколіцы Аўгустоўскага каналу.

Выкладчыкі УЗВ рыхтуюцца да новага навучальнага года. Планаванню мэтаў і зместу курсаў для сталых людзей была прысвечаная сустрэча выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 5 верасня.

Па шляху да беларушчыны: слухачы УЗВ наведалі Полацк. Шлях пралягаў праз знакамітыя гісторыка-культурныя мясціны паўночна-заходняй Беларусі – Гальшаны, Крэва, Іўе, з якімі звязаны значныя падзеі ў гісторыі Беларускай дзяржавы. А дасведчаным экскурсаводам у вандроўцы быў шматгадовы выкладчык УЗВ Віктар Кірэеў, чалавек энцыклапедычных ведаў па гісторыі Беларусі.

Навіны партнёраў 

20 верасня чакаем усіх на гарадскім велапрабегу! Запрашаем усіх жадаючых, у тым ліку журналістаў, прадстаўнікоў адміністрацыі горада, горадабудаўнікоў і супрацоўнікаў аўтаінспекцыі прыняць удзел у велапрабегу ў гонар Дня без аўтамабіля!

Прыярытэты грамадзянскай супольнасці Беларусі 2020: Pact прэзентуе новы стратэгічны дакумент. На фоне стабільна неспрыяльнага прававога асяродку за апошнія пяць год грамадскі сектар Беларусі здолеў павялічыць сваю пазнавальнасць сярод насельніцтва, развіць новыя формы грамадзянскай актыўнасці і праводзіць паспяховыя публічныя мерапрыемствы – так сведчыць справаздача, падрыхтаваная Міжнароднай арганізацыяй Pact па выніках дыскусій


з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці. 

Вакансія АПБ: спецыяліст па захаванні відаў. Верасень у АПБ - гэта яшчэ адна вакансія! Запрашаем спецыяліста па захаванні відаў, які будзе працаваць у нашай камандзе на карысць дзікай прыроды Беларусі.

"Кардонны Гродна" - горад мары. 19 верасня ў Гродне адбудзецца забаўляльнае мерапрыемства для дарослых і дзяцей любога ўзросту, арганізаванае актывістамі суполкі «ВелоГродно» і мінскага установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» пры падтрымцы таварыства "Зялёная сетка".

Магчымасці 

Пабудуем MOST з Еўразвязам. У Беларусі стартуе новы праект Еўразвязу – MOST, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕЗ і Беларуссю. Праект прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕЗ.

"Акадэмія студэнцкага лідарства" запрашае. «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідарства".

Міжнародны праект па развіцці культурнай спадчыны CHOICE стартуе ў Беларусі. Асацыяцыя агенцый мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” (Лiтва) абвяшчае пачатак партнёрскай праграмы “CHOICE” і заклікае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.

Стыпендыі для даследчыкаў у галіне медыя. Фонд Німана для журналістаў у Гарвардзе (Злучаныя Штаты) прапануе кароткатэрміновыя стыпендыі на даследчыя праекты, скіраваныя на павышэнне ўзроўню журналістыкі. Атрымаць стыпендыі могуць выкладчыкі і журналісты, выдаўцы, праграмісты, вэбдызайнеры, медыяаналітыкі.

Урад Чэхіі прапануе стыпендыі для беларусаў. Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адкрывае пяць стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Чэхіі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.