Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 38, 28 10 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

EVS-валантэрка падзялілася досведам з пінскімі шкалярамі і студэнтамі. Прадстаўніцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ганна Барадзіна і Катажына Рембеза сумесна з камандай партала adukacyja.info дапамагалі ўдзельнікам майстар-класаў у Пінску разабрацца ў свеце прафесійнага росту. Дзяўчаты дзеляцца сваімі думкамі і ўражаннямі.

Хор «УЗВышша» выступіў на фестывалі ў Літве. Удзел у другім міжнародным фальклёрным фестывалі, які праходзіў 15 кастрычніка ў літоўскім Мар’ямпале, бралі калектывы з розных гарадоў Літвы, а таксама госці з Польшчы і Беларусі.Хор гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку» прыехаў у Літву па запрашэнні сваіх калегаў з Мар’ямпале, якія за два дні да гэтага прыязджалі з канцэртам на ўрачыстае адкрыццё 8 акадэмічнага году УЗВ.

Digital Skill Workshop: Навучыся праграмаваць у Python з французскім валанцёрам. Марыш навучыцца праграмаваць і спраўджваць свае мары? Клапоцішся пра сваю бяспеку ў інтэрнэце? Хочаш заадно падвучыць ангельскую? Запісвайся і прыходзь на бясплатныя варкшопы ад французскага валанцёра Эмрыка.

Алена, беларуская валантэрка ў Гдыні: Por Qué EVS? Алена Дзянішчыц адправілася на праект у верасні, каб на працягу года дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай арганізацыі, якая працуе з дзецьмі ў Гдыні. Чытайце яе ўражанні і разважанні на тэму жыцця EVS-валанцёра.

Святкуем 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. У Гародні адкрытай лекцыяй Алы Петрушкевіч, «Універсітэт Залатога Веку» адзначыў 125годдзе ад нараджэння паэта Максіма Багдановіча. Асоба вялікага паэта Беларусі хаця і ёсць ў школьных праграмах, але застаецца мала папулярызаванай. Сярод слухачоў лекцыі сустракаліся і такія, хто ўпершыню ў жыцці пачуў пра творчасць слаўнага сына Беларусі.


Навіны партнёраў 

Турбуе экалагічная праблема? Тэлефануй па «зялёным тэлефоне»! Атрымлівай кансультацыю! Вырашай! У вашым двары вырубаюць дрэвы, вы выявілі несанкцыянаваную звалку? Вырашыць гэтыя і іншыя пытанні вам дапамогуць аператары гарачай лініі «Зялёны тэлефон». Кожныя панядзелак, сераду і пятніцу з 10.00 да 18.00, патэлефанаваўшы па нумары: +375291702670або напісаўшы на электронную пошту: greenphonehelp@gmail.com, вы зможаце атрымаць іх кансультацыю.

“Усе людзі – з асаблівасцямі ў развіцці”. Дзеці з хоспіса і іх мамы прадэманстравалі калекцыю адзення “Святаяннік”. Незвычайны паказ мод, прымеркаваны да Дня маці, адбыўся 14 кастрычніка ў актавай зале заводакіравання “Гродна Азот”. У якасці мадэляў выступілі падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса і іх матулі.

Гуляй, назірай, вучыся. 7 гродзенскіх спосабаў пракачаць мазгі ў вольны час.Tandem Evenings in Hrodna, Мова Нанова і іншыя магчымасці адпачыць так, каб не мучала потым сумленне за бяздарна страчаныя гадзіны.

9 бясплатных заняткаў ад гарадзенцаў для гарадзенцаў: Запрашаем на Майстэрні Ведаў 6 лістапада. 6 лістапада ў Гародне адбудзецца чарговы, 3 раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэчаў ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. Падчас іх жыхары горада змогуць наведаць 9 разных заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі. «Гарадзенскія Майстэрні Ведаў» — адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы — прыняць удзел у навучанні.

Магчымасці 

Месца сустрэчы - дыялог: Конкурс праектаў па падтрымцы пацярпелых ад нацызму. У межах гуманітарнай праграмы "Месца сустрэчы: дыялог" міжнароднае грамадскае аб'яднанне "Ўзаемаразуменне" ладзіць конкурс праектаў па сацыяльнай падтрымцы грамадзян, якія пацярпелі ад нацысцкага пераследу падчас другой сусветнай вайны, а таксама прадстаўнікоў ваеннага пакалення.

Пачаўся прыём заявак на Форум “Media // Management // Future”. Медыяменеджмент Форум “Media // Management // Future” адбудзецца ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў (ММАЦ) 17-19 лістапада 2016 года. Да ўдзелу запрашаюцца рэдактары і журналісты беларускіх медыя; менеджары медыяпраектаў; вэб-рэдактары і SMM-спецыялісты; супрацоўнікі рэкламных службаў СМІ.

Открыт набор на международную программу по обучению социальному предпринимательству Biz4All. Открыт набор на первую в Беларуси бесплатную, специально адаптированную программу обучения социальному предпринимательству Biz4All, которую организует ОДБ Брюссель (Бельгия) в партнёрстве с TNU Network University (Нидерланды).


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.