Пераможцы конкурса для пачынаючых журналістаў

Page 1

Пераможцы нацыянальнага конкурса для пачынаючых журналістаў “Твой Стыль” 2014 Асноўныя намінацыі: “Нешта не так” Лепшы артыкул альбо рэпартаж, прысвечаны вострым і актуальным для грамадства пытанням, нестандартным падыходам да іх вырашэння. Усяго атрымана: 50 матэрыялаў. 1 месца. Кацярына Касцевіч, Маладзечанскі раён. . "Дзе спалілі людзей, садзяць бульбу" 2 месца. Арцём Гарбацэвіч, г. Баранавічы. “Як бы не паехаць галавою” 3 месца. Аксана Казлова, в. Жыровічы Слонімскага раёна. “Бальная” Арцём Гарбацэвіч, г. Баранавічы. “Будзем галасаваць за таго, каго прызначаць” Сяргей Грыбаноўскі, г. Магілёў. "Александр Великий. Феномен Солодухи"

“Стылёвыя людзі” Лепшае інтэрв’ю, якое раскрывае ўнутраны свет асобы, якая вызначаецца актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, нестандартным пунктам гледжання, незвычайнымі ўчынкамі альбо планамі. Усяго атрымана: 58 матэрыялаў. 1 месца. Кацярына Раманава, г. Мінск. Юрий Илюхин: «За свой косяк я отчитывался перед Билом Гейтсом» 2 месца. Юлія Харкевіч, г. Баранавічы. «Это грязный бизнес, но в хорошем смысле» 3 месца. Алена Кавальчук, г. Гродна. “Сяргей Грыневіч: жывапіс – гэта андэграунд” 3 месца. Яна Лазовік, г. Мінск. “Інтэрв'ю з Янушам Вішнеўскім”

“Лаві момант” Лепшы рэпартажны фотаздымак, які перадае атмасферу падзеяў, адлюстроўвае іх дынамічнасць, стварае эфект прысутнасці гледача на месцы падзеі. Усяго атрымана: 32 працы. 1 месца. Сяргей Гапон. Шэсце на дзяды, 3.11.13, Мінск


2 месца. Сяргей Гапон. Святар на перадавой лініі баёў у Кіеве, 20.02.14, Україна 2 месца. Сяргей Людкевіч. Назад в будущее, 26.04.14, пл. Советская, Гродно 3 месца. Людміла Лебедзь. Байк-фэст, 26.04.14, Гродна

“No comments” Лепшы рэпарцёрскі відэаролік, які адлюстроўвае сутнасць цікавай для грамадства падзеі, з’явы настолькі, што не патрабуе дадатковых каментароў. Усяго атрымана: 10 прац. 1 месца. Аляксей Сіпачоў, г. Мінск. Гуканне вясны ў Вязынцы, Вязынка 2 месца. Людміла Лебедзь, г. Гродна. Университет Золотого Века. Выпускной вечер. 26.04.2014, Гродно Спецыяльныя намінацыі, заснаваныя партнёрамі Фестывалю:

1. “Вольнае мысленне” Заснавальнік намінацыі – Праграма “Лятучы Універсітэт”. Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаліся аўтары артыкулаў, прысвечаных праявам і ўмовам развіцця вольнага, крытычнага мыслення ў Беларусі (выбітным асобам, ідэям і думкам, даследаванням, акадэмічным свабодам). 1 месца. Кацярына Раманава. Белорус, работающий в немецком исследовательском центре: «Из плюсов – мы можем обрести бессмертие, из минусов – форс-мажор еще никто не отменял»

2. “Чацьвертая ўлада” Заснавальнік намінацыі – тэлеканал “БелСат” Па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі быў вызначаны лепшы рэпартаж, у якім адлюстроўваліся эфекты працы “чацвёртай улады”: што і якім чынам здолелі змяніць журналісты дзякуючы сваёй працы. Мэтай матэрыяла было нагадаць, што журналісты асвятляюць праблемы і падзеі, каб змяняць рэчаіснасць, а не проста канстатаваць яе. Юлія Харкевіч. “Загадана ўсміхацца”

3. “Адпачываем па-беларуску” Крама-клуб настольных гульняў “Кубік” У межах намінацыі быў вызначаны лепшы фотарэпартаж (фотаздымкі з кароткім тэкставым апісаннем) пра цікавы адпачынак сучаснага беларуса. Аўтар матэрыяла павінен быў вылучыць беларускую адметнаць: чаму менавіта такі від адпачынку цікавы для беларуса?


1 месца. Алена Ляшкевіч “Вечарына на Грамніцы”

4. ”Лепшы матэрыял, прысвечаны сферы нефармальнай адукацыі” Заснавальнік намінацыі – Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (www.adukatar.net) Да ўдзелу ў конкурсе ў межах гэтай намінацыі запрашаліся аўтары матэрыялаў, якія адлюстроўваюць важныя пытанні развіцця сферы нефармальнай адукацыі (тэндэнцыі, праблемы, поспехі ў гэтай сферы), паказваюць ролю адукацыйных і асветніцкіх арганізацый у развіцці грамадства, павышэнні якасці жыцця. Заснавальнікі спецнамінацый вызначылі тры лепшыя працы: Ганна Сільвановіч. “Старасць у іх хаце не заспее” Васіль Корф. “Летнік EWOCA-3: як выжыць замежніку ў беларускай вёсцы” Дар'я Варанцова. “Правіла сваёй планеты”

5. “Залатыя людзі залатога веку” Заснавальнік – “Універсітэт сектар”, www.uzv.by)

Залатога

Веку” (праграма

ГА

“Цэнтр

“Трэці

У намінацыю прымаліся журналісцкія матэрыялы, якія дэманструюць актыўную жыццёвую пазіцыю сталых людзей, якія выйшлі на пенсію, але не згубілі жыццёвага аптымізму і сваім прыкладам паказваюць, што жыццё на пенсіі ніяк не сканчаецца і што ў сталым ўзросце можна развівацца, спасцігаць свет, быць карысным грамадству. 1 месца Юлія Харкевіч, г. Баранавічы. “Вот она, сельская жітуха” Адзначаныя дыпломамі: Паліна Трыпуць, г. Гродна. “Успеть всё” Кацярына Раманава, г. Мінск. “Минский дедушка стал русскім брендом” Валянціна Звярынская, г. Гродна “Андрэй Пячынін і Дана Макей: адно на дваіх”

6. “Тваё права” Заснавальнік намінацыі – Беларускі Дом правоў чалавека У межах намінацыі быў вызначаны лепшы матэрыял, які асвятляе тэму правоў чалавека. Алена Касцюк, г. Слонім. Обречены на пожизненную безработицу?

7. “Лепшае журналiсцкае расследаванне” Заснавальнік намінацыі – платформа Talaka.by Конкурс на лепшае расследаванне, праведзенае журналістам для высвятлення ісціны. Ацэньваўся: маштаб расследавання, актуальнасць тэмы, уплыў вынікаў расследавання на органы ўлады і грамадскае жыццё.


Юлія Харкевіч, г. Баранавічы. “Что происходит на свинокомплексе "Восточный" под Барановичами?”

8. “Людзі і межы: ад падзеленай вёскі да падзеленай Еўропы”. Заснавальнік намінацыі – кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” Намінацыя не адбылася па фармальных прычынах (у намінацыю было даслана меней за 6 матэрыялаў). Аднак заснавальнікі ўсё ж адзначылі лепшую працу. Ганна Яшына, г. Гродна. "В Украине много плохих дорог и хороших людей"

9. “За прасоўванне гуманнага стаўлення да жывёлаў-кампаньёнаў” Заснавальнік намінацыі – каманда блогу “Месца пад сонцам” Намінацыя не адбылася па фармальных прычынах (у намінацыю было даслана меней за 6 матэрыялаў).

10. “Грамадзянская журналістыка : Лепшы блог” Заснавальнік намінацыі – платформа Talaka.by Намінацыя не адбылася па фармальных прычынах (у намінацыю было даслана меней за 6 матэрыялаў). Усяго на конкурс было атрымана больш за 200 прац ад 90 удзельнікаў.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.