Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 27, 27 05 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

З’явілася рэзалюцыя міжнароднай канферэнцыі па распрацоўцы планаў паляпшэння якасці жыцця сталых людзей. Глядзіце поўны тэкст рэзалюцыі міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, якая была арганізаваная з удзелам праграмы "Універсітэт Залатога Веку" ў Гродне.

Валанцёрка распавядае аб сваім ЕВС-праекце на тэлебачанні ў Германіі. На працягу года Наста Дзямідок будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).

Відэа-прывітанне для брытанскіх сяброў. Напярэдадні вакацый студэнты УЗВ запісалі відэа-прывітанні з пажаданнямі і навінамі для сяброў з Брытаніі. Глядзіце і правярайце свае веды ангельскай мовы.

Навіны партнёраў 

“Зброя-злото-наркотЫкі”: гарадзенскую версію “Палескіх рабінзонаў” паказалі ўнучцы Коласа і Маўра на “Мова Нанова”. Госцяй на курсах “Мова нанова” ў Гродне 16 мая стала Марыя Міцкевіч – унучка адразу двух класікаў беларускай літаратуры. Яна распавяла пра сваіх дзядоў, а гарадзенскія навучэнцы прадставілі ў адказ імправізаваныя спектаклі з ўрыўкаў твораў Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Міжнародныя Ажэшкаўскія чытанні. Каб прыняць удзел, трэба да 1 чэрвеня 2016 г. даслаць заяву і назву даклада па электроннай пошце grodnolib@mail.ru.


"Выратуй арляня-2016!". Дапамажы захаваць птушанят вялікіх падворлікаў і іх дом - нізінныя балоты Беларусі! Новы сезон - гэта новыя выклікі і новыя небяспекі для знікаючага віду птушак.

Трэнінг па стварэнні сайтаў на бясплатнай платформе. Стварыце свой сайт самастойна, без спецыяльных ведаў і досьведу. Ніякага праграмавання і поўная свабода творчасці! Навучанне праходзіць на аснове бясплатнага канструктара сайтаў Wix.

У Гродне пачаў працу цэнтр пясочнай тэрапіі, дзе спалучаюцца мастацтва, педагогіка і псіхалогія. Унікальная арт-тэрапеўтычная пляцоўка адкрылася 18 мая на базе Гарадзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там гараджанам упершыню прапануюць прайсці пясочную тэрапію.

Магчымасці 

Мары здзяйсняюцца - фестываль для дзяцей і моладзі з інваліднасцю. З 2-га па 4-га чэрвеня 2016 года ў Лідзе (Беларусь) пройдзе 9-ты міжнародны фестываль для дзяцей і моладзі з інваліднасцю "Мары здзяйсняюцца".

Трэнінг «Выкарыстанне смартфона ў працы журналіста для здымкі кароткіх відэа». Удзельнікі пазнаёмяцца з некалькімі фарматамі відэа для інтэрнэту, а таксама набудуць практычныя навыкі для таго, каб самім пачаць з упэўненасцю здымаць кароткія відэа інтэрв’ю, апытанні, відэаблогі (а таксама іншыя жанры).

Радыё Свабода абвясьціла конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвясьціла аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2016-2017 акадэмічны год.

Конкурс лепшых фота Беларусі ў розныя поры года. Нацыянальнае агенцтва па турызму ўпершыню абвяшчае конкурс лепшых фатаграфій Беларусі ў розныя поры года.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.