Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 42, 23 12 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Прадстаўнікі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” атрымалі сертыфікат Curriculum GlobALE. Сертыфікат за апрабацыю гэтай праграмы адукацыі дарослых атрымалі 13 снежня ў Мінску сем прадстаўнікоў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы. У іх ліку – трэнеры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт і Лана Руднікі.

«Цяпер я ведаю, з чаго пачну»: уражаннi стажораў УЗВ. Чатыры дні ва «Універсітэце Залатога Веку» гасцілі стажоры з розных гарадоў, якія плануюць рабіць праекты для сталых людзей. На працягу гэтых дзён стажоры наведалі заняткі, паразмаўлялі з прадстаўнікамі Рады і кіраўнікамі УЗВ, а таксама з выкладчыкамі і слухачамі.

Светлай памяці Зміцера Іваноўскага прысвячаецца. Тры гады таму з жыцця пайшоў адзін з пачынальнікаў гарадзенскага «Універсітэту Залатога Веку» мастак Зміцер Іваноўскі. У чарговую гадавіну з дня яго смерці мы сабралі ўспаміны тых, хто блізка яго ведаў і хто вучыўся ў яго «Акадэміі Мастацтва Залатога Веку». Мы падрыхтавалі таксама невялікі ролік з карцін мастака.

Навіны партнёраў 

Прафесарка з Сербіі расказала ў Гродне пра ролю культуры ў развіцці гарадоў. Даведацца, што такое ўстойлівае развіццё гораду ў кантэксце культуры і паслухаць аб удалых прыкладах з розных куткоў свету можна было 9 снежня ў Гродне. “Дом46” наведала з адкрытай лекцыяй Мілена Драгічэвіч-Шэшыч, прафесарка з Сербіі, кіраўнічка секцыі ЮНЭСКА па культурнай палітыцы і менеджменце.

Арт-прастора, дабрачыннасць і вызваленне ад хлама. У Гродне адкрыўся «Склад 95». Новая творчая прастора «Склад 95» адкрылася ў цэнтры Гродна 11


снежня. Склад — не проста назва, бо сюды сапраўды можна будзе адправіць непатрэбныя рэчы з дому. І гэта яшчэ не ўсе функцыі новай пляцоўкі, што працуе ў вядомым офісным будынку па вуліцы Будзёнага, 48а. 

Валанцёрка з Германіі будзе дапамагаць настаўнікам у гродзенскай школе. Пазнаёміцца з Фані Браўн можна было падчас нямецкага сняданку, які адбыўся ў офісе “Цэнтра “Трэці сектар” 10 снежня.

Музыка Стынга і вершы Багдановіча аб’ядналі ўдзельнікаў літаратурнай сустрэчы клуба 1+1. Кожны мог прачытаць свае альбо чужыя вершы ці заспяваць песню на літаратурна-музычным вечары, які прайшоў у актавай зале СвятаПакроўскага сабора. Арганізаваў яго Інтэграцыйны клуб 1+1.

Гродзенцы ствараюць інтэрактыўную мапу з кармушкамі для птушак. Адукацыйны праект «Актыўным Быць файна» прапануе гарадзенцам рабіць кармушкі з падручных матэрыялаў і дзяліцца ў сетках іх месцазнаходжаннем. Пазней кармушкі збяруць у інтэрактыўную мапу, каб жадаючыя маглі напаўняць іх кормам і назіраць за птушкамі.

Магчымасці 

Малыя гранты ад амбасады ЗША. Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2017 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцей.

Беларускія даследаванні ў XXI стагоддзі: канферэнцыя. Школа славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў (UCL SSEES), Цэнтр Астрагосрскага і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны в вітаюць прапановы для артыкулаў і дыскусій па розных аспектах сучасных беларускіх даследаванняў.

Рабіць карысныя праекты, каб жыць разам: семінар у Бельгіі. Асамблея маладых грамадзян “Свабодныя разам” у Бельгіі шукае ўдзельнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца праектныя мэнэджары, актыўныя грамадзяне, якія маюць свае крэатыўныя ці сацыянапрадпрымальніцкія праекты і жадаюць абмеркаваць уласныя практыкі, пабудаваць сетку партнёраў на міжнародным узроўні.

Форум маладых лідэраў у Будапэшце. 29-31 сакавіка 2017 г. у Будапэшце (Вугоршчына) пройдзе Форум маладых лідэраў – стратэгічная канфэрэнцыя, накіраваная на рэгіянальнае разьвіцьцё і пэрспэктывы дасьледаваньняў, інавацыяў і будучых тэхналёгіяў.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.