Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 45, 03 02 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Moodle Mood? Перакладай! Некалькі адукацыйных ініцыятыў запрашаюць далучыцца да Перакладатону “Moodle Mood”, каб стварыць беларускую версію дыстанцыйнага асяроддзя Moodle.

Мора, горы і смачныя стравы: валанцёры правялі майстар-клас пра Польшчу для школьнікаў. ЕВС-валанцёркі Таня Шыбут, якая год працавала ў біблітэцы ў Гдыні, і Кася Рэмбеза, якая зараз працуе ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у Гродна, распавялі вучням школы №7 пра геаграфію і кухню Польшчы.

Творчая сустрэча з гарадзенцам Аляксандрам Фядутам ва "Універсітэце Залатога Веку". Наша памяць выбарчая. Як у ёй адлюстроўваюцца імгненні нашага быцця — аб гэтым і будзе гаворка на творчай сустрэчы, якая адбудзецца ў чацвер,9 лютага, у 11:00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100.

Навіны партнёраў 

Чытай Hrodna.life і атрымлівай падарункі! Hrodna.life пачынае акцыю, у якой чытачы змогуць атрымаць фірмовыя падарункі ад рэдакцыі, а журналісты — зваротную сувязь ад чытачоў. Для нас важны не толькі “сярэднестатыстычны” чытач, мы хочам ведаць меркаванні рэальных людзей, што чытаюць наc, і сказаць “дзякуй” хочацца таксама рэальным людзям. Таму мы запрашаем чытачоў да супрацы.

“Было б сорамна, каб ведала і не дапамагла”. Дызайнерка з дзіцячага хоспіса пра тое, як стала валанцёрам. У досведзе дызайнеркі Святланы Пінчук — аздабленне кватэр, фасадаў, кавярняў і нават храмаў. Год таму яна прыйшла ў дзіцячы хоспіс, каб дапамагчы ў афармленні сэнсарнага пакоя. З таго часу


сумяшчае працу тут з асноўнай. 

“Прыедзьце, забярыце…” Каму ў Гродне патрэбныя беспрытульныя жывёлы. Многія гродзенцы лічаць, што існуе спецыяльная установа або людзі, якія абавязаны прытуліць безнаглядную жывёлу і знайсці ёй гаспадара. Але гэта не так. У Гродне ёсць два месцы, дзе трымаюць звяроў “з вуліцы”, але ў абодвух неабыякавыя людзі працуюць добраахвотна і не маюць магчымасць дапамагчы ўсім.

Запрашаем вядучых курсаў у "Студыі карысных кампетэнцый". Вы таленавіты эксперт? Майстар сваёй справы? У Вас ёсць веды, якімі хацелі б падзяліцца з іншымі? Праца з людзьмі прыносіць Вам задавальненне? Тады запрашаем Вас у каманду "Студыі карысных кампетэнцый" у якасці вядучага курсу!

Шляхі розныя, жыццё адно на ўсіх. Удзельнікі перфоманса запрашаюць прайсці разам “З кропкі А ў кропку В”. Андрэй Кішкевіч танцуе ў стылі krump, Яўген Барэйша – breaking, а Яўгенія Рамановіч — contemporary. Аб’яднала розныя стылі рэжысура і харэаграфія Аляксандра Цебянькова. Прэм’ера перфоманса адбудзецца 6 лютага на “Вечары незвычайнага тэатра” ў творчай прасторы Дом 46.

Магчымасці 

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў аб’яўляе конкурс. Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2017 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.

Дзевяты Рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. З 16 студзеня па 28 лютага 2017 года праходзіць прыём заявак на Дзевяты рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend.

Падчас вясенніх вакацый беларускія старшакласнікі стануць студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у вясенніх Днях адкрытых дзвярэй, якія адбудуцца з 25 па 31 сакавіка ў Вільні.

Транспаменжная журналістыка – праграма для журналістаў. Праграма “Транспамежная журналістыка” запрашае да ўдзелу журналістаў і блогераў з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, Цэнтарльнай Азіі, Балтыі і Каўказа. Гэта магчымасць для журналістаў і блогераў, якія знаходзяцца на ранняй ці сярэдняй стадыі сваёй кар’еры, магчымасць удасканалення і прафесійнага развіцця ў галіне міжнароднай журналістыкі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.