Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 43, 06 01 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Вясёлых святаў і ўсяго найлепшага ў Новым годзе! Дарагія сябры! Шчыра віншуем вас з Калядамі і надыходзячым Новым годам!

Крэатыўныя? Едзьце валантэрыць у Гдыню! Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў у Фундацыю сацыяльных зменаў “Kreatywni” у Гдыні, Польшча. Галоўная мэта Фундацыі – стварыць магчымасці для сацыяльна выключаных людзей і для людзей у бяспецы сацыяльнай ізаляцыі праз сацыяльныя актыўнасці, вулічныя актыўнасці, анімацыю і працу з мясцовай супольнасцю.

“Універсітэт Залатога Веку” адзначыў Каляды і Новы год. Глядзіце відэа. Глядзіце самыя цікавыя моманты традыцыйнай Каляднай вечарыны УЗВ у відэа, знятым у час імпрэзы. Вечарына з удзелам больш як 100 студэнтаў і выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку” адбылася ў Гродне 22 снежня.

Што рабіць, каб не адолела дэменцыя. Запрашаем на агульную лекцыю 12 студзеня на тэму «Прафілактыка дэменцыі ў сталым веку». Вядучая — Соф’я Абрамава.

Слухачы УЗВ сабралі грошы для грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Гродзенскі дзіцячы хоспіс». На Каляднай вечарыне, якая адбылася 22 снежня, прайшоў традыцыйны Кірмаш. Усе грошы, якія атрымалі ад продажу сувеніраў, пералічылі на банкаўскі рахунак грамадскай дабрачыннай арганізацыі «Гродзенскі дзіцячы хоспіс».

Навіны партнёраў 

Дзелімся досьведам ЭкаСтудыі. У траўні 2016 года пачала працу Гродзенская ЭкаСтудыя. За гэты час слухачы шмат чаму навучыліся і многае зрабілі. Улетку


яны займаліся распрацоўкай праектаў, вывучалі механізм і асновы праектнага менеджменту. 

Абвешчаны конкурс ідэй “Разам да справы” – для ўсіх, хто робіць свой горад ці рэгіён лепш. Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчаюць конкурс праектных ідэй, скіраваных на спрыянне мясцоваму і рэгіянальнаму развіццю па ўсёй Беларусі.

«Інвеставаць у дзяцей – гэта вельмі клёва». Рыма Ушкевіч пра эка-садок у Гродне. Калі раптам здарыцца дзіцё, што будзеш рабіць? Аддаваць у садок ці не? Выбераш хатнюю адукацыю, самую трэндавую на гэты момант, ці «навошта выпендрывацца»? Гэты тэкст ад 34mag.net не інструкцыя па выхаванні з малых гадоў, а гісторыя дзяўчыны, якой не падабалася рэчаіснасць, і яна стварыла сваю. Рыма Ушкевіч – пра з’яўленне эка-садка ў Горадні.

Магчымасці 

Форум маладых лідараў у Будапешце. Да 20 студзеня маладыя прафесіяналы ва ўзросце 24-38 гадоў запрашаюцца на Моладзевы лідарскі форум, які адбудзецца ў Будапешце (Венгрыя) 29-31 сакавіка 2017 г. Форум маладых лідараў – стратэгічная канферэнцыя, накіраваная на рэгіянальнае развіццё і перспектывы даследаванняў, інавацый і будучых тэхналогій.

АДУфэст 5.0 запрашае да ўдзелу! Пяты год каманда Adukacyja.info ладзіць АДУфэст – з’езд паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. АДУфэст з’яўляецца выдатным месцам для нэтворкінга, пошуку аднадумцаў, генерацыі ідэй і самаразвіцця. Калі ў цябе ёсць цікавыя ідэі і ўнікальныя веды, якімі ты жадаеш падзяліцца, запаўняй анкету і далучайся да нас!

Study Tours to Poland запрашае беларускіх студэнтаў. Заявы прымаюцца да 15 студзеня. Праграма навучальных візітаў для студэнтаў Study Tours to Poland запрашае студэнтаў з Беларусі паўдзельнічаць у візітах у 2017 годзе.

Лятучы прадстаўляе ўласную анлайн-платформу. Лятучы ўніверсітэт прэзентуе адноўленую дыстанцыйную платформу анлайн-курсаў ды публічных лекцый і запрашае далучыцца да яе.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.