Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 29, 24 06 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Улады Віцебшчыны ўлічылі прапановы Рэзалюцыі пры распрацоўцы стратэгіі актыўнага даўгалецця. Арганізатараў канферэнцыі ў Гродне плануюць запрасіць на міжнародную канферэнцыю ў Віцебск, дзе ўвосень таксама будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са стварэннем планаў дзеянняў у галіне актыўнага даўгалецця.

Студэнты УЗВ прынялі ўдзел у культурніцка-аздараўленчым летніку ў Паланзе. 12 чэрвеня завяршыўся першы сумесны беларуска-літоўска летнік актыўнага адпачынку для сталых людзей. Гэты праект арганізаваны разам з Віленскім Універсітэтам Трэцяга Веку, з якім у красавіку гэтага году Гарадзенскі УЗВ падпісаў партнёрскае пагадненне.

Прагаласуй за праект Tandem Evenings in Hrodna і стварай яго разам з намі. Праект “Tandem Evenings in Hrodna” прымае ўдзел у конкурсе “Падзея года ў нефармальнай адукацыі”, які праходзіць у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі 2016.

Мінгарвыканкам і Палата прадстаўнікоў адказалі на інфармацыйныя лісты з Рэзалюцыяй. Арганізатары міжнароднай канферэнцыі "Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння" працягваюць атрымліваць адказы ўладаў на лісты з інфармацыяй пра Рэзалюцыю.

Навіны партнёраў 

Марафон «Суседзi» набірае валанцёраў. 16 ліпеня адбудзецца шосты аматарскі веламарафон "Суседзi 2016"! Кожны год каманда старанна працуе над тым, каб марафон стаў святам для ўдзельнікаў. Ёсць у свята і адваротны бок - складаны і карпатлівы працэс арганізацыі і падрыхтоўкі. І ў гэтым не абысціся без дапамогі


валанцёраў! 

“Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?” Кампанія “Будзьма беларусамі запрашае абмеркаваць: ці магчыма ўзаемная дапамога гэтых на першы погляд крайніх супрацьлегласцяў? Як бізнэсоўцам ды прадпрыемствам вызначыцца, каму і як дапамагаць? Як правільна прасіць дапамогу і што прапаноўваць узамен? Што атрымліваць абодва бакі ад супрацоўніцтва?

Зялёная сетка запрашае правесці кліматычную акцыю ў сваім горадзе. Таварыства «Зялёная сетка" абвяшчае конкурс на правядзенне акцыі «Клімат, застанься!» у гарадах Беларусі. Калі вы хочаце правесці ў сваім горадзе цікавае мерапрыемства і асвятліць важную экалагічную тэму, якая хвалюе ўвесь свет, - гэты конкурс як раз для вас!

Створым выставу разам. ДУК "Гродзенская абласная навуковая бібліятэка ім. Я.Ф. Карскага "для стварэння тэматычнай экспазіцыі ў выставачнай зале прыме ў дар ад насельніцтва або ў часовае карыстанне старадаўнія музычныя інструменты.

Магчымасці 

«Школа адукатараў» дапаможа развіць трэнерскія кампетэнцыі. Прыняўшы ўдзел у двух навучальных цыклах для трэнераў «Школа адукатараў», сорак прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці змогуць развіць свае трэнерскія кампетэнцыі. Навучанне пройдзе са жніўня па снежань 2016 года.

Беларускія спецыялісты могуць падаць заяўку на гадавую стажыроўку ў ЗША. Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме імя Х’юберта Хамфры ў 2017-2018 навучальным годзе. Стыпендыятамі могуць стаць беларускія спецыялісты сярэдняга звяна, якія маюць адпаведны досвед і здольнасць скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Стыпендыя для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі. Цэнтр прадпрымальніцкай журналістыкі Tow-Knіght (Злучаныя Штаты) і Вышэйшая школа журналістыкі Гарадскога ўніверсітэта Нью-Ёрку прапануюць стыпендыю для прадпрымальнікаў у галіне журналістыкі. Тэрмін стыпендыяльнай праграмы - з 17-га студзеня па 19-га траўня 2017 года.

Дэінстытуалізацыя: трэнінгі па ўзмацненні аргпатэнцыялу ініцыятыў і арганізацый у Гродне і Брэсце. Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» і арганізацыя «Перспектывы псіхічнага здароўя» (Літоўская Рэспубліка) запрашаюць прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і ініцыятыўных груп прыняць удзел у курсе па ўзмацненні арганізацыйнага патэнцыялу арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць па развіцці спецыяльных паслуг у мясцовай супольнасці для незалежнага пражывання і дэінстытуалізацыі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.