Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 36, 30 09 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” запрашае валанцёраў. Вы добра карыстаецеся кампутарам? Віртуозна спраўляецеся са смартфонамі і планшэтамі? Любіце фатаграфаваць ці здымаць відэа? А можа, вы захапляецеся дызайнам? Ці ў вас ёсць ідэя адукацыйнай праграмы? А можа вы проста маеце вялікае жаданне дапамагаць людзям? Далучайцеся да УЗВ, проста запоўніце анкету і мы з вамі звяжамся.

Рэфлексаваць, натхняцца, вандраваць – ўражанні з трэнінгу для валанцёраў ў Карпатах. Кася і Эмрык, ЕВС-валанцёры ў “Цэнтры “Трэці Сектар”, нядаўна вярнуліся з трэнінгу ва ўкраінскіх Карпатах. Жыццё валанцёраў – гэта не толькі праца на карысць грамадства, але і шматлікія магчымасці для самаразвіцця і навучання ў міжнародным асяроддзі. У першыя месяцы праекта валанцёры звычайна ўдзельнічаюць у трэнінгу па прыбыцці, дзе могуць амберкаваць свае праблемы і натхняльныя гісторыі разам з іншымі валанцёрамі, што працуюць ў Беларусі, Украіне і Малдове.

Hrodna Media Weekend сабраў у Гродне журналістаў, рэдактараў і выдаўцоў з усёй Беларусі. На выходных 24-25 верасня ГА “Цэнтр “Трэці сектар” прымаў прафесіяналаў медыя-сферы на Hrodna Media Weekend. Актуальныя майстаркласы, палкія дыскусіі, актыўныя удзельнікі, прадчуванне медыйнай будучыні – што запомнілася нам з падзеі.

Навіны партнёраў 

Гарадзенцам прапануюць выйсці на вялікую ўборку зялёных зон. У суботу, 1 кастрычніка, па ўсёй краіне пройдуць уборкі ў рамках валанцёрскага руху па прыбіранні месцаў несанкцыянаваных звалак «Зробiм!». Прыняць удзел у іх можа кожны. Для гэтага трэба знайсці бруднае месца на мапе акцыі, замацаваць яго за


сабой, унёсшы ў спіс уборак, і адправіцца туды з смеццевымі пакетамі. 

У Гродне адкрываецца школа радыёвядучых. Слухаеце радыё і ўяўляеце сябе на месцы радыёвядучага? Марам пара спраўджвацца - запрашаем вас у Школу радыёвядучага. Заняткі вядзе вядомая радыёвядучая, начальнік аддзела радыёвяшчання Радыё MFM 105.0 і інфармацыйнага вяшчання тэлебачання тэлеканала «Гродна плюс» Ульяна Шубко.

У Гродне адкрылася новая грамадская пляцоўка “Цэнтр гарадскога жыцця”. Прастора Цэнтра будзе адкрытая для ўсіх: любая ініцыятыва, грамадская арганізацыя ці група актыўных людзей зможа бясплатна скарыстацца памяшканнямі і тэхнічнымі магчымасці новай гарадзенскай пляцоўкі.

Святар, адстаўны генерал і велакур'ер. Хто і навошта прымаў удзел у гарадзенскім велапрабегу. Традыцыйны велапрабег, прымеркаваны да Дня без аўтамабіля, прайшоў у Гродне 24 верасня. У ім прыняло ўдзел каля 300 аматараў двухколавага транспарту, ад дзяцей да пенсіянераў.

"Спеўны Сход" 8 кастрычніка ў Гародні. Супольнасць "Студэнты.by" запрашае гарадзенцаў на суботні "Спеўны Сход" з Сяргеем Доўгушавым! Жадаеце прыемна, утульна і цікава правесці суботні вечар? Далучайцеся да "Спеўнага Сходу"!

Магчымасці 

Гарадзенцам прапануюць бясплатна вывучаць польскую мову анлайн. Платформа polskijazyk.pl, створаная адмыслова для рускамоўных людзей, якія хочуць авалодаць польскай мовай, існуе ўжо год. Кожны можа бясплатна праходзіць заняткі на ўзроўнях ад A1 да B1, а неўзабаве на сайце з’явяцца і заняткі больш высокага ўзроўню.

Прыём заявак на летні семестр у Польшчы. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 год з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на летні семестр.

Праграма Крэатыўная Еўропа (2014-2020)-Культура: Конкурс праектаў па падтрымцы еўрапейскага супрацоўніцтва. Мэты конкурсу: прамоўцыя міжнацыянальнай мабільнасці творцаў і прафесіяналаў культурніцкай сферы для міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця іх кар'еры; развіццё аўдыторыі праз паляпшэнне доступу да еўрапейскай культурнай спадчыны і творчых прац; спрыянне творчасці, новым інавацыйным падыходам у менеджменце, маркетынгу, дыджыталізацыі (лічбавай сферы) і г.д.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.