Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Чакаем на новых валанцёраў. У межах праграмы Еўрасаюза Erasmus+ (акцыя Еўрапейская валанцёрская служба) да нас на 10 месяцаў прыедуць валанцёры Эмрык Понсэ з Францыі і Катажына Рембеза з Польшы.
Брытанскія калегі чакаюць у госці. Нашыя сябры з Бэкансфілду зладзілі кірмаш у падтрымку будучага візіту ў Брытанію гасцей з гарадзенскага УЗВ. Яны плануюць яшчэ некалькі маленькіх мерапрыемстваў у падтрымку візіту.
Мабільны універсітэт. У Росі ў межах праграмы «Мабільны ўніверсітэт» прайшлі практычныя заняткі «Фатаграфія для пачаткоўцаў», «Скандынаўская хада» і «Са старога ў новае» пад кіраўніцтвам выкладчыкаў установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый" з Гродна.
Тлумачальны слоўнік ад Ганкі Урбановіч. Ва «Універсітэце Залатога Веку» гэтая дзяўчына з’явілася ў 2013 г. у якасці выкладчыцы секцыі італьянскай мовы. Адказная і вясёлая, уважлівая да людзей, яна адразу заваявала сімпатыі сваіх сталых студэнтаў і заслужыла права стаць адной з гераінь нашага праекта. Прапануем вашай увазе «тлумачальны слоўнік» ад Ганкі Урбановіч, у якім яна тлумачыць сэнс прапанаваных ёй для развагаў словаў.
Навіны партнёраў
Спецыяльны паказ "Ровары супраць машын". 10 жніўня ў 20:00 у Гродне (ДОМ 46, вул. Лелявеля, 46) будзе прадстаўлены фільм «Ровары супраць машын», а пасля паказу адбудзецца дыскусія на тэму таго, чаму ж мы жывем у свеце гэтага супрацьстаяння і чым яно нам пагражае.
Бізнес ставіць на жанчын. Трэнінг для дам, што хочуць пачаць сваю справу, прашоў у Гродне. Сфармуляваць мэту, скласці бізнес-план, прааналізаваць
рынак ці разлічыць падаткі. Як зрабіць гэта правільна, разбіраліся ўдзельніцы трэнінга па практычных асновах бізнесу, што праводзіўся 21-23 ліпеня ў Гродне. Паўдзельнічаць у навучанні змаглі найбольш матываваныя прэтэндэнткі – з 75 пададзеных на Гарадзеншчыне заявак эксперты адабралі 21 удзельніцу.
Таварыства “Зялёная Сетка” шукае куратара кампаній і журналіста. Таварыства “Зялёная сетка” (Беларусь) набірае ў каманду (на ўмовах няпоўнай занятасці) куратара экалагічных кампаній і журналіста.
Тураў кліча! Традыцыйны валанцёрскі летнік па расчыстцы ўнікальнай прыроднай тэрыторыі міжнароднага значэння - Тураўскага лугу - сёлета пройдзе 12-15 жніўня ў г.п. Тураў. Агульнымі намаганнямі мы расчысцім ад кустоў месцы гнездавання кулікоў.
Магчымасці
Арганізуй Еўрапейскі тыдзень мабільнасці ў сваім горадзе! Таварыства «Зялёная сетка" абвяшчае конкурс на правядзенне акцый «Тыдзень мабільнасці» і «Дзень без аўтамабіля» у гарадах Беларусі. Калі вы хочаце падняць тэму мабільнасці, прыцягнуць увагу да грамадскага або веласіпеднага транспарту ў нечаканым фармаце або жадаеце перакрыць вуліцу ў сваім горадзе - чакаем любых вашых заявак!
Прэмія Трэвэл-фатограф года. У міжнародным конкурсе Трэвэл-фатограф года 2016 могуць удзельнічаць фотааматары і прафесіяналы любога ўзросту. Вітаюцца фатографы, якія любяць вандраваць.
Конкурс фундацыі Thomson для маладых журналістаў. Фундацыя Thomson у межах конкурсу Лонданскай Асацыяцыі замежнай прэсы спансуе намінацыю "Малады журналіст 2016 года". У гэтай катэгорыі канкурсантамі могуць быць журналісты ва ўзросце да 30 год з краіны, дзе ВУП на душу насельніцтва складае менш да 20 тыс. даляраў ЗША ў год.
Рыжская канферэнцыя - Форум для будучых лідараў 2016. 27-29 кастрычніка ў Рызе (Латвія) пройдзе Форум для будучых лідараў 2016. На мерапрыемства запрашаюцца таленавітыя дыпламаты, журналісты, палітыкі, дзяржслужбоўцы ва ўзросце 18-30 год, якія маюць інтарэс да знейшняй палітыкі і праблем бяспекі. Вітаецца свабоднае валоданне ангельскай мовай.