Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” ПАЛАЖЭННЕ аб Радзе праграмы “Універсітэту Залатога Веку” Рада праграмы “Універсітэт Залатога Веку” з’яўляецца галоўным органам самакіравання слухачоў праграмы і ствараецца для забеспячэння якасці праграмы, а таксама эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж слухачамі і кіраўніцтвам праграмы. Рада праграмы “Універсітэту Залатога Веку” (у далейшым Рада УЗВ) абіраецца на агульнай сустрэчы слухачоў адкрытым галасаваннем тэрмінам на 2 гады. У склад Рады абіраецца 11 чалавек. Вылучаць кандыдатаў у склад Рады УЗВ могуць слухачы УЗВ і кіраўнікі праграмы УЗВ. У склад Рады могуць абірацца слухачы УЗВ, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы не менш за 2 навучальныя гады і актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі навучальнай, валанцёрскай, дабрачыннай, культурніцкай і іншай дзейнасці ў межах праграмы Слухачы УЗВ, абраныя ў склад Рады, аплочваюць 50% сумы за навучанне (зацверджана Загадам дырэктаркі Праграмы). Склад Рады УЗВ: 1. Старшыня Рады УЗВ. 2. Намеснік старшыні Рады УЗВ 3. Сакратар 4. Скарбнік. 5. Кіраўнікі розных накірункаў дзейнасці Вызначэнне дадатковых абавязкаў і размеркаванне абавязкаў адбываецца на першым паседжанні новаабранага складу Рады не пазней, як праз 2 тыдні пасля правядзення выбараў. Напрамкі дзейнасці Рады УЗВ, правы і абавязкі: Праца Рады УЗВ праводзіцца на аснове плана, які зацвярджаецца на паседжанні Рады і ўзгадняецца з кіраўніцтвам праграмы УЗВ. Дзейнасць, закладзеная ў план, павінна быць накіравана на выкананне мэты праграмы і адпавядаць яе прынцыпам. Рада УЗВ: -
прымае актыўны ўдзел у арганізацыі набору і навучальнага году;
прэзентацыях новага
-
зацвярджае памер дабраахвотных унёскаў на сумесныя культурныя і іншыя мерапрыемствы;
-
прадстаўляе справаздачу кіраўніцтву праграмы па сваёй дзейнасці ў канцы кожнага акадэмічнага года, а таксама раз на два гады у час справаздачна-выбарчага схода;
-
арганізуе працу групы самадапамогі і іншых працоўных груп, калі такія будуць створаныя па ініцыятыве Рады альбо іншых актыўных слухачоў праграмы;
-
кантралюе забяспячэнне правоў слухачоў УЗВ, а таксама выкананне імі сваіх абавязкаў, якія прапісаны ў дамове;
-
узаемадзейнічае са старастамі курсаў і клубаў УЗВ;
-
спрыяе арганізацыі агульных мерапрыемстваў УЗВ (тэматычныя і інтэграцыйныя сустрэчы);
-
каардынуе працу “Школы добрых справаў”;
-
вырашае пытанні, звязанныя з адлічэннем слухачоў УЗВ;
-
вырашае іншыя пытанні, накіраваныя на забеспячэнне якасці праграмы, абарону інтарэсаў і правоў слухачоў, выкананнем імі сваіх абавязкаў.
Паседжанні Рады УЗВ праводзяцца старшынёй Рады, а пры яго адсутнасці намеснікам старшыні не радзей, чым 2 разы у месяц. Два разы на год сябры Рады праводзяць сумесны сход разам са старастамі. У паседжаннях могуць прыймаць удзел кіраўнікі праграмы з правам рашаючага голаса. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з “Палажэннем аб праграмме “Універсітэт Залатога веку”, разгледжана, абмеркавана і прынята на агульнай сустрэчы слухачоў УЗВ 08.12.2012 г. Дапоўнена і зацверджана кіраўніцтвам праграмы ў 2018 г.