Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 37, 14 10 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Як УЗВ адзначыў Міжнародны дзень сталых людей: глядзіце інтэрактыўную візітоўку. Наведванне сталых людзей у псіханеўралагічным дыспансэры, сустрэча са школьнікамі, заняткі для жыхароў Азёраў і Ваўкавыску, удзел у прэзентацыі новага выдання ў Мінску – гэта няпоўнае апісанне таго, як “Універсітэт Залатога Веку” спрычыніўся да сёлетняга святкавання Міжнароднага дня сталых людзей.

Прадстаўнікі арганізацыі ўзялі ўдзел у працы фокус-групы па грамадзянскай адукацыі. Стандарты і прынцыпы грамадзянскай адукацыі, кампетэнцыі адукатараў, магчымасці супрацы паміж грамадскімі аргнаізацыямі, якія працуюць у гэтай сферы – гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы, якая праходзіла 4-7 кастрычніка ў Тбілісі.

Чэсць, бонжур – прывіталі валанцёраў вечарынай. Больш за 40 чалавек прыйшлі прывітаць ЕВС-валанцёраў – Касю і Эмрыка, якія месяц таму прыехалі працаваць у нашу арганізацыю, ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”.

УЗВ-8: старт атрымаўся! Каля 300 чалавек узяло 13 кастрычніка ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці восьмага акадэмічнага года праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Упрыгожваннем імпрэзы стаў выступ ансамбля «Gija» з літоўскага Мар’ямпале, якія адмыслова для гарадзенцаў заспявалі таксама па-беларуску.

Навіны партнёраў 

Могілкі, лесапарк і возера: дзе прыбіралі смецце ўдзельнікі сусветнай акцыі «Зробім!» у Гродна? 1 кастрычніка гродзенцы, узброеныя мяшкамі і пальчаткамі, выйшлі на самыя забруджаныя месцы Гродна, каб у рамках сусветнай акцыі «Зробім!» зрабіць свет вакол нас чысцей.


"Твой стыль" закрываецца. Цяпер мы - Hrodna.life! Мы змянілі назву, дызайн, CMS, хостынг - наогул усё, акрамя галоўнага. Мы будзем працягваць рабіць для вас лепшы гродзенскі гарадскі сайт. Мы будзем далей расказваць пра гродзенцаў для гродзенцаў ды трымаць руку на пульсе гарадскога жыцця.

Гарадзенцаў запрашаюць аднавіць лес пасля летніх ветравалаў. Гродзенскі лясгас запрашае арганізацыі і жыхароў горада узяць удзел у акцыі “Адновім лес разам!”, што пачынаецца 8 кастрычніка. Работы па аднаўленню леса будуць праводзіцца на тэрыторыі Гожскага лясніцтва.

Карысна тут і цяпер: выкладчыкі “Гарадзенскіх майстэрняў ведаў” пра ўражанні ад заняткаў. Другі раўнд адукацыйна-асветніцкіх сустрэч у межах “Гарадзенскіх майстэрняў ведаў” прайшоў 9 кастрычніка. Удзельнікам прапанавалі сем заняткаў. Мы бліжэй пазнаёміліся з майстрамі-выкладчыкамі і распыталі іх пра досвед працы на майстэрнях.

“Не будзь трусам – будзь сапраўдным беларусам!”. У Гродне распачаўся новы сезон курсаў “Мова Нанова”. Якія ёсць шляхі да беларускасці, што значыць гэты панятак і як людзі прыходзяць да беларускага бачання свету, абмяркоўвалі на першых восеньскіх занятках “Мовы Нанова Гародня”.

Магчымасці 

Жывая трансляцыя TEDWomen2016 адбудзецца ў Гродне. Паслухаць і абмеркаваць канферэнцыю TEDWomen2016, што пройдзе ў Сан-Францыска, сёлета можна будзе ў Гродне. Тэмай прамоваў стане час – яго размеркаванне, выкарыстанне і значэнне. Прагляд выступаў адбудзецца 29 кастрычніка. Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Разам да справы: Кансультанты ў дапамогу ініцыятыўным! Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” запрашаюць мясцовых актывістаў атрымаць практычныя кансультацыі па тым, як дасягнуць выніку і зрабіць сваю грамадскую ініцыятыву паспяховай.

Міжнародны дыстанцыйны курс “Сучасныя падыходы ў прадухіленні гвалту ў адукацыйных установах». Навучальны курс накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу супрацоўнікаў адукацыйных устаноў па пытанні прафілактыкі гвалту праз глыбокае разуменне праблемы булінга і выпрацоўку дзейсных мераў для аператыўнага рэагавання і прадухілення дадзенай з’явы ў адукацыйнай установе.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.