Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Святочны Вольны кірмаш адбудзецца 12 сакавіка па адрасе Дзяржынскага 103/2. Інфармацыю пра майстар-класы і актуальныя навіны глядзіце ў суполцы ў фейсбуку.
"Пастаянна здзіўляюць кантрасты". Люксембуржац Рон Сольфа пра Гродна, Беларусь, беларускіх дзяўчат і іх мамаў. Рон – малады сацыёлаг і фатограф з Люксембурга, які правёў год у Беларусі дзякуючы праграме Еўрапейскай валанцёрскай службы. Ён працаваў у гарадзенскім ГА Цэнтр “Трэці Сэктар”. Займаўся фатаграфіяй, вёў курсы французскай мовы для сталых людзей і інш. Перад ад'ездам дадому ён падзяліўся з "Тваім стылем" сваімі назіраннямі і думкамі аб Беларусі і беларусах.
Абмяняліся досведам сацыяльнай працы са сталымі людзьмі. 20 лютага ў Цэнтр міжпакаленчага паразумення УЗВ з семінарам завітала Соф’я Абрамава, заснавальніца грамадскай габрэйскай дабрачыннай арганізацыі «Хэсэд-Рахамім» (Мінск). Спадарыня Соф’я распавяла пра асновы сацыяльнай працы са сталымі людзьмі і падзялілася лепшымі практыкамі сваёй арганізацыі.
Гугл-дыск, увага, этыкет, інтэрактыў і ангельская: чаму навучыліся на Майстэрнях УЗВ. 27 лютага выкладчыкі і студэнты УЗВ сустрэліся на першых у гісторыіі «Майстэрнях УЗВ», каб абмяняцца сваімі ведамі ў серыі аўтарскіх майстар-класаў.
Навіны партнёраў
У Гродне арганізавалі беларускамоўны буккросінг. Гарадзенскія ініцыятывы Гродзенскі Зялёны партал і Мова Нанова абвяшчаюць пачатак экалагічнаасветніцкай акцыі па кнігаабмене беларускамоўнымі выданнямі. Пра гэта
арганізатары распавялі на чарговых занятках гарадзенскай Мовы Нанова, прысвечаным Дню роднай мовы.
Улады праігнаравалі круглы стол “Матчынага руху 328”. З ініцыятывы незарэгістраванага сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” 27 лютага ў Гародні адбыўся круглы стол, прысвечаны сітуацыі з ужываннем і распаўсюдам наркотыкаў. Прадстаўнікі ўлады, якія былі запрошаныя на мерапрыемства, без тлумачэння прычынаў праігнаравалі магчымасць прыняць удзел у дыскусіі.
Ад сцэнарыя да агучкі: за тры дні гарадзенцы стварылі тры сацыяльныя ролікі супраць гандлю людзьмі. Трэнінг па стварэнню сацыяльных ролікаў праводзіў 19-22 лютага ў Гродне рэжысёр Андрэй Палупанаў з Мінскай майстэрні сацыяльнага кіно. За тры дні ўдзельнікі пазнаёміліся з галоўнымі этапамі кінавытворчасці: ад стварэння сцэнарыя і здымкаў да мантажа і агучкі фільма.
Семінар «Здаровае харчаванне» ад доктара Андрэя Белавешкіна. "Студыя карысных камептэнцый" запрашае ўсіх людзей, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і жадаюць разабрацца ў асновах здаровага харчавання, на семінар "Здаровае харчаванне» ад доктара Андрэя Белавешкіна.
Пачалася "Жывая вясна — 2016"! 1 сакавіка АПБ распачынае чарговы сезон міжнароднай кампаніі «Жывая вясна», ў якой Беларусь прымае ўдзел кожны год. З 1 сакавіка па 31 траўня кожны жадаючы можа намаляваць разам з АПБ карту вясны і вяртання птушак з выраю.
Магчымасці
Валанцёрская вакансія на Балтыйскім узбярэжжы. Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў у Асацыяцыю для дзяцей і моладзі “Вітава” у Гдыні, Польшча.
Летні інстытут Грамадзянскіх Даследаванняў запрашае. Арганізатары рады запрасіць Вас прыняць удзел у Летнім інстытуце Грамадзянскіх Даследванняў, які будзе праходзіць у Аўгсбургу, Германія, з 25 ліпеня па 6 жніўня 2016 (ва ўніверсітэце Аўгсбурга).
8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. 2830 лістапада 2016 года ў Бруселі пройдзе 8-я Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці "Ўсходняга партнёрства". Штогод у мерапрыемстве ўдзельнічае больш за 200 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства і Еўразвязу.
IV Адкрыты Тыдзень журналістыкі. З 14 па 16 красавіка Брэст у чацвёрты раз стане сталіцай маладых журналістаў не толькі Беларусі, але і блізкага замежжа. Трэнінгі, майстар-класы, форум-тэатр і шмат чаго іншага чакае менавіта цябе.