Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Белыя ружы “маленькага Парыжа” ці гісторыя складзеная з дэталяў. Аляксандр Фядута пра тое чаму важна пісаць успаміны. 9 лютага адбылася сустрэча студэнтаў УЗВ з Аляксандрам Фядутам, падчас якой студэнты разам з пісьменнікам паразважалі, што такое памяць і як у ёй адлюстроўваюцца імгненні нашага быцця.
Валанцёр з Францыі расказаў гродзенцам пра гісторыю джазу. Вечар, прысвечаны гісторыі джазу, адбыўся 12 лютага ў “Доме 46”. Мерапрыемства наведала каля 50 чалавек.
Запрашаем на трэцюю міжпакаленчую Жывую Бібліятэку 25 лютага. Як жывецца ці жылося на Шры-Ланцы, у Афганістане, Манголіі ды Кітаі? Што ядуць веганы і ў што вераць крышнаіты? Як захоўваць памяць пра сваіх бацькоў і не губляць аванцюрызму ў любым узросце? Прыходзьце шукаць адказы на гэтыя ды іншыя пытанні на трэцяй міжпакаленчай «Жывой бібліятэцы» 25 лютага.
Навіны партнёраў
Форум «Гродна - цэнтр веласіпеднай культуры». Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у Форуме "Гродна - цэнтр веласіпеднай культуры", які адбудзецца 25 лютага ў самым цэнтры горада.
Малюем з Hrodna.life у падтрымку музея Януша Паруліса. Каб пасля экстранай дапамогі пра музей ізноў не забылі, а Янушу не прыйшлося ісці на скрайнія меры і прадаваць частку калекцыі, мы ладзім мастацкую акцыю ў падтрымку музея.
Сагравайся і сагравай! Выпі кавы і дапамажы людзям, якія сутыкнуліся з анкалогіяй. 17 лютага — Сусветны дзень спантаннай праявы дабрыні. У гэты
дзень у аматараў кавы з’явіцца магчымасць не толькі сагрэцца самім цёплымі напоямі, але і сагрэць тых, каму вельмі трэба цяпло і падтрымка.
Запрашаем у Школу радыёвядучага! Слухаеце радыё і ўяўляеце сябе на месцы радыёвядучага? Марам пара спраўджвацца - запрашаем вас у Школу радыёвядучага.
Як кантраляваць анкалогію раскажа сацыяльны ролік дзіцячага хоспіса. Ролік зняты ў межах акцыі “З верай у добрыя справы і людзей” пры падтрымцы дзіцячай паліклінікі №2. Яго галоўнымі героямі сталі дзеці, што простымі словамі расказваюць пра вельмі сур’езныя рэчы.
Магчымасці
Праграма ўстойлівага развіцця ад SYMPA. SYMPA ў партнёрстве са Шведскім інстытутам дзяржаўнага кіравання SIPU International абвяшчае прыём заявак на конкурс праектаў, якія будуць спрыяць устойліваму развіццю ў Беларусі.
ЕГУ запрашае на XIX Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня, Літва) запрашае студэнтаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм да ўдзелу ў міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа-2017. Ад друкаванага слова да ведаў: лакальныя традыцыі і глабальны пераход», якая адбудзецца 6-7 траўня 2017 года ў Вільні.
Другі сезон шоў «Горад» набірае ўдзельнікаў. Гран-пры – паездка ў Бразілію! Зрабіць горад лепшым ды пабываць у Бразіліі зможа пераможца другога сезона рэаліці-шоў «Горад». Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага на сайце gorodproject.by.
Праектны мэнаджмэнт для грамадскіх ініцыятыў: трэнінг. "Дзея" запрашае на трэнінг “Праектны мэнаджмэнт для грамадскіх ініцыятыў” 25 лютага ў Мінску.