Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Гарадзенка адправілася валанцёрыць на нямецкае тэлебачанне. На працягу года Наста Сураўцава будзе дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэаролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні ў маленькім гарадку Веццін, што ў Нямеччыне.
Брэсцкі аблвыканкам гатовы да супрацоўніцтва, у Гомельскім аблвыканкаме арганізуюць працоўную сустрэчу. Пра гэта паведамляецца ў лістах, якія прыйшлі ў адказ на інфармацыю аб Рэзалюцыі міжнароднай канферэнцыі «Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння», якая была накіравана ў органы ўлады і міжнародныя арганізацыі ў канцы траўня.
Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі. Праекты і праграмы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” былі прадстаўленыя ў час Фестывалю нефармальнай журналістыкі, які пачаўся 7 ліпеня ў Мінску.
Навіны партнёраў
Свята “Купальскія мары” ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае на святочнае мерапрыемства “Купальскія мары”, якое адбудзецца 9 ліпеня ў цэнтры горада (гастрабар “Вердэн”, Савецкая плошча).
Адкрыта рэгістрацыя на веламарафон «Суседзi 2016». Велагродна запрашае Вас прыняць удзел у VI штогадовым адкрытым веламарафоне "Суседзi 2016", які пройдзе 16 ліпеня на Аўгустоўскім канале.
Супраца культуры і бізнесу: як дагрукацца да сэрца спонсара? Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў
самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў”. Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя.
У "Зялёнага дазора" пытанняў больш няма: будаўнікі хутка вырашылі праблемы з дрэвамi. У чацвер 7 ліпеня прадстаўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Гродна сустрэліся з актывістамі "Зялёнага дазору" на пляцоўцы будучага філіяла Парка высокіх тэхналогій. Дзяржаўная ўстанова справаздачылася аб праведзенай працы па выратаванні дрэў.
Магчымасці
Бясплатны трохдзённы трэнінг-семінар «Як пачаць паспяховы бізнэс? Практычныя асновы бізнесу». Жыхаркі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, якія збіраюцца адкрыць сваю справу ці зусім нядаўна адкрылі свой бізнэс, запрашаюцца да ўдзелу ў трэнінгу.
Адкрыты набор удзельнікаў на трэнінгавую праграму “SEI Youth: Мой першы бізнэс”. З 12 па 19 жніўня 2016 г. у Мінску адбудзецца трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве для падлеткаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Арганізатарамі выступаюць Беларускае моладзевае аб’яднанне “Новыя твары” і ОДБ Брусель.
Адукацыйныя вакацыі з RADA! Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае прадстаўнікоў моладзевых арганізацый прыняць удзел у летняй школе – RADA-CAMP 2016, якая пройдзе ў Беларусі з 25 па 29 ліпеня.
Міжнародны летні лагер дабрачыннай арганізацыі «Акцыя адкуплення – служба справе міру» ў Брэсце. Удзел у летніку - гэта кароткатэрміновая валанцёрская служба. Удзельнікі міжнароднага лагера ў Брэсце будуць задзейнічаны ў рамонце і ўборцы кватэр сталых людзей - жыхароў горада. У межах лагера ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй Брэста і яго габрэйскай абшчыны.