Трэці сектар на Гарадзеншчыне

Page 1

Трэці сектар на Гродзеншчыне: ад станаўлення да пост-ледавіковага перыяду Інфармацыя пра аўтара: Алеся Руднік, студэнтка дэпартаменту палітычных навук, ЕГУ. Анатацыя: артыкул прадстаўляе сабой спробу маніторынгу дзейнасці НГА Гродзенскай вобласці. Тэкст працы складаецца з апісання асаблівасцяў дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці і аналізу інтэрв'ю з грамадскімі дзеячамі буйнейшых дэмакратычных ГА рэгіёну. Найбольш развітыя накірункі дзейнасці ГА; праблемы, тэндэнцыі і перспектывы развіцця трэцяга сектару вачамі лідэраў ГА; рэкамендацыі і аўтарскія высновы – гэта і многае іншае змешчана ў дадзеным артыкулу. Тэкст будзе карысным для прадстаўнікоў трэцяга сектару Беларусі, асабліва Гродзенскай вобласці, выкладнікаў і студэнтаў паліталагічных праграм, журналістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім неабыякавым да развіцця грамадзянскай супольнасці ў Беларусі людзям. Ключавыя словы: трэці сектар, грамадскія арганізацыі, НГА, грамадзянская супольнасць, Гродзенская вобласць. Аўтар выказвае падзяку за дапамогу пры правядзенні даследванняя Таццяне Чуліцкай – доктарцы сацыяльных навук і выкладчыцы ЕГУ.

Моцная грамадзянская супольнасць, аснову якой складае незалежны трэці сектар, з’яўляецца апорай для функцыянавання дэмакратычнай дзяржавы. У краінах, якія прытрымліваюцца дэмакратычных ідэалаў, грамадскія неўрадавыя аб’яднанні і ініцыятывы, іншыя інстытуты грамадзянскай супольнасці актыўна прымаюць удзел ў грамадскім і палітычным жыцці, з’яўляюцца адным з


найбольш эфектыўных сродкаў для заахвочвання людзей да ўдзелу ў дэмакратычным працэсе, да вырашэння многіх сацыяльназначных пытанняў на аснове самадапамогі і дабрачыннасці. Для ацэнкі дзейнасці трэцяга сектара ў Беларусі ў дадзенай працы выкарыстаны прыклад Гродзенскай вобласці. Гэты рэгіён прадстаўляе сабой цікавы выпадак для даследвання на прадмет актыўнасці яго грамадзян, і на гэта ёсць шэраг прычынаў. Па-першае, Гродзенская вобласць не была ў свой час настолькі русіфікавана і саветызавана, як, напрыклад, рэгіёны Ўсходняй Беларусі. У свой час Гродзенская вобласць увайшла ў склад БССР, але ўсё роўна захоўвала моцныя сувязі з суседнімі краінамі, асабліва з Польшчай. Блізасць да межаў з краінамі Еўразвязу (Літва і Польшча) спрыяе таму, што большая (у параўнанні з іншымі рэгіёнамі краіны) частка насельніцтва мае праеўрапейскія геапалітычныя арыентацыі. Гэта падцвярджаецца, у прыватнасці, вынікамі даследвання Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS), паводле якіх самая вялікая колькасць прыхільнікаў Еўразвязу жыве менавіта на Гарадзеншчыне (15%)1. Гарадзеншчына мае таксама багатыя гістарычныя традыцыі грамадзянскай актыўнасці. Тут разгортваліся падзеі паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага, тут некаторы час знаходзілася сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі (1919), у 20-30 гады мінулага стагоддзя дзейнічалі многія адраджэнскія арганізацыі і выданні. Менавіта Гарадзеншчына з сярэдзіны 80-х гг. ХХ-га ст. стала адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння. У 90-я гг. Гродна становіцца таксама адным з цэнтраў палітычнага апазіцыйнага руху. Менавіта тут знаходзіліся штаб-кватэры кандыдатаў у прэзідэнты Аляксандра Дубко, Сямёна Домаша, Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Мілінкевіча. Каждый третий белорус против интеграции Беларуси, Проф – пресс, 3 апреля 2013. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.profpress.by/belarus/news/society/11702.html 1

2


Адметнасцю рэгіёна з’яўляецца таксама яго шматнацыянальная і шматканфесійная структура насельніцтва. Наяўнасць нацыянальных саюзаў палякаў, літоўцаў, украінцаў, татар, грузін, габрэяў, рознага кшталту рэлігійных арганізацый робяць жыццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне больш насычаным і разнастайным. Усё гэта робіць Гродзенскую вобласць вельмі цікавым рэгіёнам для ацэнкі дзейнасці трэцяга сектару і аналізу яго ўплыву на жыццё грамадства на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Па вышэйпералічаных прычынах паўстала ідэя аналізу дзейнасці НГА Гродзенскай вобласці ў перыяд 2006-2014гг. Інтэрв’ю з лідэрамі буйнейшых і найбольш значных, на думку аўтара, дэмакратычных арганізацый вобласці, а таксама вывучэнне кантэксту развіцця трэцяга сектару Гродзеншчыны стала асноўнай мэтай і штуршком да правядзення даследвання. Для дасягнення мэты ў межах працы праведзены: 1. агляд дзейнасці трэцяга сектару ў Беларусі ва ўмовах недэмакратычнага рэжыму ў 2006-2014гг. 2. даследванне асноўных тэндэнцый развіцця НГА ў Гродзенскай вобласці (2006-2014гг.) 3. вывучэнне меркавання актывістаў трэцяга сектару Гродзенскай вобласці па шэрагу пытанняў, звязаных з функцыянаваннем трэцяга сектару2. 4. выяўленне праблемаў дзейнасці трэцяга сектару Гродзенскай вобласці і магчымых шляхоў iх вырашэння.

2

Усе пытанні, зададзеныя дзеячам НГА Гродзенскай вобласці, змешчаны ў дадатку

3


Асноўныя метады даследвання:

1. аналіз другасных дадзеных даследванняў трэцяга сектару Беларусі і Гродзенскай вобласці 2. аналіз нарматыўна-прававых дакументаў і аналітычных справаздач аб дзейнасці НГА ў Беларусі 3. якасныя паўфармалізаваныя інтэрв’ю з чальцамі НГА Гродзенскай вобласці 4. аналіз літаратуры

4


Грамадскі рух на Гарадзеншчыне: залатыя 90-я Грамадскі рух на Гарадзеншчыне мае дастаткова даўнія традыцыі. Яшчэ ў 80-я гг. мінулага стагоддзя тут было заснавана адно з першых у Беларусі нефармальных грамадскіх аб’яднанняў – гісторыка-культурны клуб “Паходня” (1986 г.). Актывісты клуба вялі актыўную асветніцка-культурніцкую працу, удзельнічалі ў такіх масавых акцыях, як кампаніі за вывад ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі і інш.

На фота: Пахаднянцы на месцы пакарання Кастуся Каліноўскага. 20.03.1988 г. Фота з архіва Міколы Таранды

Аднак перыяд росквіту грамадскага руху ў рэгіёне прыпаў на 90-я гг.

5


У гэты перыяд былымі актывістамі “Паходні” былі створаныя такія вядомыя арганізацыі трэцяга сектару, як гарадзенская філія Фонду імя Льва Сапегі, Гродзенскае абласное аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”, “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”, “Ратуша” і інш., заснаваныя папулярныя мясцовыя газеты “Пагоня” і “Биржа информации”. Апроч згаданых вышэй арганізацый у Гродне актыўна дзейнічалі Камітэт студэнтаў, якія вывучаюць эканоміку і кіраванне AISIEC (Ганна Федарэева), “Маладая грамада” (Валянцін Аскірка), Заходнебеларускі цэнтр даследванняў Усходняй Еўропы (Уладзімір Караў), Заходнебеларускае таварыства аховы птушак, а таксама шэраг іншых арганізацыяў і ініцыятываў. Яшчэ ў 1990 г. быў створаны і распачаў актыўную працы “Саюз палякаў у Беларусі”. У другой палове 90-х гг. на Гарадзеншчыне пачалі ўзнікаць першыя кааліцыі грамадскіх аб’яднанняў. У вобласці з 1996 г. дзейнічала адзіная ў Беларусі рэгіянальная Рада моладзевых грамадскіх аб’яднанняў “Рада-23” (у яе склад уваходзілі 17 моладзвых арганізацый і ініцыятыў). У 1997 г. быў створаны каардынацыйны камітэт “Гарадзенская ініцыятыва”. Дастаткова актыўным быў і грамадскі рух ў раёнах вобласці. У Лідзе яшчэ ў 1988 г. стварылася і распачала актыўную працу суполка “Рунь” (старшыня Уладзімір Круцікаў). У кастрычніку 1991 года на паседжанні "Руні" было прынята рашэнне аб стварэнні Кардынацыйнай рады дэмакратычных рухаў г. Ліды. Пазней тут жа актыўна працавала Хрысціянскае сяброўства дарослых і моладзі (да перарэгістрацыі – Хрысціянскае сяброўства моладзі (кіраўнік – Аляксандар Арцюшчанка). Тут жа месцілася адна з наймацнейшых у краіне філіяў таварыства беларускай мовы (кіраўнік – Лявон Анацка). З 1997 года дзейнічаў Цэнтр “Генерацыя”. У 1998 годзе была заснавана лідзкая філія жаночага руху “Адраджэньне Айчыны”. У 1998 годзе на базе гэтых і шэрагу іншых арганізацыяў і ініцыятываў ствараецца Соймік дэмакратычных арганізацыяў Ліды. У Смаргоні актыўна працавалі Таварыства правоў чалавека (кіраўнік Уладзімір Калінін), мясцовая філія Беларускай Асацыяцыі журналістаў, дабрачыннае аб’яднанне “Агеньчык надзеі” (Валянціна Сячынская), шэраг іншых арганізацый. У Ашмянах актыўнасцю

6


вылучалася мясцовая філія “Грамадзянскага форуму” – (кіраўнік – Пятро Явідовіч), у Астраўцы - аддзяленне Усебеларускага клубу выбаршчыкаў (кіраўнік Іван Крук). У Ваўкавыску актыўна працавала з насельніцтвам грамадскае аб’яднанне “Аслона” (кіраўнік – Мікола Кавальчук). Тут жа дзейнічала моладзевае аб’яднанне “Ліцьвіны” (Алена Канапелька). У Слоніме вядучымі арганізацыямі з’яўляліся “Воля да развіцця” (Міхась Варанец), “Сям’я, Дзеці, Будучае” (Генадзь Урбановіч), а таксама моладзевыя арганізацыі “Ветразь” (Алесь Масюк) і Клуб аматараў беларускага року (Зміцер Батракоў). У Наваградку актыўна працавалі Таварыства філаматаў “Прамень” (Тацяна Царук), Дзіцячы клюб “Зялёная карова” (Тацяна Залатарэўская), Моладзевы асветніцкі цэнтр “N” (Святлана Кавальчук), Грамадскае аб’яднанне “След Чарнобыля” (Канстанцін Ермаловіч). У іншых рэгіёнах Гарадзеншчыны ў 90-я гады грамадзкі рух выгляў слабей і часта гуртаваўся вакол выдавецкіх ініцыятываў. Такая сітуацыя існавала ў Мастах, Дзятлаве, Радуні. З-за супраціву ўладаў так і не змаглі разгарнуць актыўную дзейнасць Таварыства імя братоў Каліноўскіх у Свіслачы (Віктар Трэшчановіч), а таксама суполка БНФ у Зэльве (Юры Качук). 3

“Ледавіковы перыяд” Пасля адносна ліберальных 90-х, на якія прыйшлося станаўленне грамадскага руху на Гарадзеншчыне, прыйшоў “ледавіковы перыяд”, які моцна змяніў “ландшафт” грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне. У перыяд з 2001 да 2006 гг. намаганнямі мясцовых і цэнтральных уладаў колькасць няўрадавых грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у вобласці моцна скарацілася4.Не прайшла перарэгістрацыю “Рада-23”, у 2003 г. была ліквідаваная “Ратуша”, спынілі сваю дзейнасць 3

Грамадзкі рух на Гродзеншчыне (1986-1999). Кароткая гісторыя і сучасны стан <http://3sektar.by/library/gramadzki-ruh-na-garadzenshchyine-1986-1999karotkaya-gistoryiya-i-suchasnyi-stan.html> 7


зарэгістраваныя грамадскія аб’яднанні ў Слоніме (“Ветразь”, “За волю да развіцця”), Ваўкавыску (“Аслона”), “Навагрудку” (“Зялёная карова”, Таварыства філаматаў), іншых раённых цэнтрах, якія ў канцы 90-х стваралі дастаткова моцную сетку рэгіянальных грамадскіх ініцыятываў. Былі вымушаныя спыніць сваю дзейнасць таксама некаторыя незалежныя СМІ (“Пагоня”, “Биржа информации”, “День” і інш.). Многія грамадскія актывісты адыйшлі ад актыўнай дзейнасці альбо выехалі за мяжу.

Плакат у падтрымку гарадзенскіх журналістаў Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі

4

Третий сектор загоняют в подполье? < http://naviny.by/rubrics/society/2003/09/21/ic_articles_116_142548/>

8


У выніку грамадскі сектар на Гарадзеншчыне моцна згубіў свае пазіцыі, пазбавіўся магчымасцяў выхаду на шырокія колы грамадскасці (з-за абмежаванага доступу да навучальных установаў, да СМІ, жорсткай рэгламентацыі дзейнасці, абмежаваных магчымасцяў для рэгістрацыі і атрымання фінансавай падтрымкі). Да 2006 г. у рэгіёне былі амаль цалкам ліквідаваныя няўрадавыя моладзевыя і экалагічныя арганізацыі, практычна спынена легальная дзейнасць праваабарончых арганізацый, ліквідаваныя амаль усе няўрадавыя грамадскія арганізацыі ў раённых цэнтрах вобласці. У 2005 г. улады справакавалі раскол у “Саюзе палякаў у Беларусі”.

Што засталося? Па дадзеных Упраўлення юстыцый Гродзенскага аблвыканкама, па стане на пачатак 2014 г. у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 108 грамадскіх аб’яднанняў і 5962 арганізацыйныя структуры грамадскіх аб’яднанняў5. У дадатак да гэтага можна дадаць таксама невялікую колькасць незарэгістраваных арганізацый, якія дзейнічаюць паўлегальна. Частка з іх узгадваецца на недзяржаўным партале грамадскіх арганізацый Рэспублікі Беларусь ngo.by. Акрамя таго, існуюць і тыя аб’яднанні, якія дзейнічаюць, але не трапяюць у афіцыйныя і неафіцыйныя спісы НДА. Таму, канкрэтную лічбу НДА Гродзенскай вобласці назваць складана. Згодна з дадзенымі маніторынга, праведзенага БРГА “Аб’яднаны шлях”, па стане на 2012 год у Гродзенскай вобласці налічвалася 266 грамадскіх аб’яднанняў6.

5

Главное управление юстиции Гродненского Облисполкома. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.just.grodno.by/obschestvennye-organizacii/knigaobschestvennyh-obedinenij/ 6

Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь». Доступ праз Інтернет [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf

9


Малюнак 1. Накірункі дзейнасці зарэгістраваных ГА Гродзенскай вобласці

10


Зыходзячы з дадзеных, прадстаўленых у табліцах і дыяграме, можна зрабіць выснову аб тым, што ў Гродзенскай вобласці найбольш актыўна дзейнічаюць спартыўныя, дабрачынныя і культурныя аб’яднанні. Аднак, у той жа час, няма ніводнай праваабарончай арганізацыі, акрамя незарэгістраванага філіялу праваабарончага аб’яднання “Вясна”7. Такая колькасць грамадскіх аб’яднанняў (266) на 1 мільён 200 тыс. чалавек ( прыкладная колькасць жыхароў Гродзенскай вобласці) яўна недастатковая для задавальнення грамадзянскіх патрэбаў. Для параўнання, ў Падляшскім ваяводстве ў Польшчы, якое знаходзіцца блізка да межаў Беларусі, і дзе пражывае прыкладна такая ж колькасць насельніцтва, як у Гродзенскай вобласці, зарэгістравана 40.000 грамадскіх аб’яднанняў. Аднак, як ужо ўзгадвалася вышэй, афіцыйная статыстыка не адлюстроўвае рэальнага стану трэцяга сектару Гродзеншчыны. Папершае, частка арганізацый дзейнічаюць як незарэгістраваныя. Як правіла, сярод незарэгістраваных арганізацый большасць займаецца культурна-асветніцкай працай (краязнаўства, грамадзянская адукацыя, экалогія і г.д.) альбо праваабарончай (напрыклад, вышэй узгаданы філіял прааабарончай арганізацыі “Вясна”8). Па-другое, існуе яшчэ адзін тып грамадскіх аб’яднанняў, дзейнасць якіх нельга разглядаць, як форму праявы незалежнай грамадзянскай актыўнасці. Тут маюцца на ўвазе дзяржаўныя ГА, якія былі створаны і фінансуюцца дзяржавай9.

7

Гарадзенская вясна. Доступ праз Інтернет [online]: http://harodniaspring.org/

9

Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5

11


Паміраць збірайся, а жыта сей Гэтая беларуская прымаўка добра характарызуе дзейнасць грамадскіх ініцыятываў на Гарадзеншчыне ў “пост-ледавіковы перыяд”. Не гледзячы на тое, што колькасць грамадскіх арганізацый на Гродзеншчыне, як і ў Беларусі ў цэлым, за апошнія 10 год практычна не расце, у перыяд з 2006 да 2014 гг. у Гродзенскай вобласці быў зафіксаваны пэўны рост колькасці адметных грамадзянскіх кампаній, акцый і другіх грамадзянскіх ініцыятыў. Фармальна іх можна аб’яднаць у наступныя накірункі:  захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;  адукацыйна-асветніцкая і культурніцкая дзейнасць;  вырашэнне экалагічных праблем і барацьба за спрыяльнае навакольнае асяроддзе;  дабрачынная дзейнасць і дапамога сацыяльна малаабароненым групам насельніцтва;  абарона правоў чалавека;  фізкультура, спорт, турызм, сельскі турызм;  мясцовае развіццё;  нацыянальныя меншасці. (Апісанне прыкладаў новых грамадзянскіх ініцыятыў можна знайсці ў поўнай версіі працы). Што замінае сёння развівацца гарадзенскім НГА, колькі чалавек ахоплена іх дзейнасцю, адкуль яны бяруць рэсурсы на сваю дзейнасць, ці бачаць перспектывы гэтай дзейнасці? Такія пытанні задаваліся ў інтэрв’ю з актывістамі грамадскіх аб’яднанняў горада Гродна. Сярод апытаных былі прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных НГА, зарэгістраваных і незарэгістраваных аб’яднанняў, якія

12


займаюцца рознымі накірункамі дзейнасці. (спорт, адукацыя і асвета, ахова гісторыка-культурнай спадчыны,

рух раварыстаў,

дабрачыннасць). Паводле вядомага амерыканскага даследчыка Роберта Патнэма, адным з галоўных індыкатараў грамадзянскай і грамадскай актыўнасці з’яўляецца колькасць пастаянных удзельнікаў мерапрыемстваў НГА, валанцёраў і сяброў. Праведзеныя інтэрв’ю выявілі, што колькасць сябраў грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятыў на Гарадзеншчыне вагаецца ад пяці чалавек да некалькіх тысяч. У дзяржаўных арганізацый колькасць валанцёраў, сяброў і ўдзельнікаў складае некалькі тысяч. Разам з тым, сяброўства і валанцёрства ў такіх арганізацыях часта мае фармальны і эпізадычны характар. Узровень удзелу жыхароў Гродзеншчыны ў дзейнасці сваіх арганізацый грамадскія актывісты ацэньвалі па-рознаму. Прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый адзначалі актыўнасць грамадзян. Сярод неўрадавых ГА высокі ўзровень

удзелу быў адзначаны толькі

прадстаўнікамі арганізацыяй “Цэнтр”Трэці Сектар” і “ВелаГродна”. Астатнія апытаныя грамадскія актывісты бачаць праблему ў пошуку дадатковых сродкаў для прыцягнення людзей да сваёй дзейнасці. Яшчэ адзін індыкатар, які сведчыць аб эфектыўнасці НГА – гэта памер дабраахвотных ахвяраванняў на іх дзейнасць. У дзяржаўных арганізацыях гэты складнік з’яўляецца асноўнай часткай бюджэту арганізацый. У неўрадавых аб’ядннаяў сітуацыя больш складаная. Толькі прадстаўнік ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” адзначыў, што дабраахвотныя ахвяраванні склалі 10% бюджэту арганізацыі за 2013 год. У іншых арганізацыях паступлення дабраахвотных ахвяраванняў альбо не было альбо яно было мізэрным. Што тычыцца абмежаванняў дзейнасці НГА, то прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый такіх не адзначылі. Прадстаўнік “Таварыства Чырвонага Крыжа” адзначае: “Яны (прадстаўнікі ўлады – А.Р.) часта звяртаюцца да нас, мы таксама звяртаемся да іх, яны дапамагаюць вырашаць нейкія там пытанні. Проста мы валодаем больш шырокімі чалавечымі рэсурсамі. Мы вырашаем адны і тыя ж праблемы, таму мы сябруем». 13


Кіраўнік спорт-клуба «Арыдан» на пытанне аб абмежаваннях дзейнасці адказаў так: «Мы імкнемся дзейнічаць у межах заканадаўства, таму ні разу на якія-небудзь жорсткія абмежаванні мы не «нарываліся». Неўрадавыя ж арганізацыі сутыкаюцца са шматлікімі абмежаваннямі, сярод якіх называюць асноўнай праблемай пошук месца для правядзення сваіх мерапрыемстваў. Нават калі памяшканне ўдалося знайсці, незадоўга да правядзення мерапрыемства арганізацыі адмаўляюць у арэндзе. Так, напрыклад, у красавіку 2014 года ГА «Цэнтр «Трэці Сектар» за дзень да ўрачыстай вечарыны, прысвечанай закрыццю юбілейнага - пятага набору «Універсітэту Залатога Веку» было адмоўленна ў магчымасці правядзення мерапрыемства ў адным з мясцовых дамоў культуры, за арэнду якога арганізацыя ўжо заплаціла грошы. Актывісты няўрадавых арганізацый адзначаюць таксама ў якасці праблемы немагчымасць супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і дзяржаўнымі структурамі. Аднак пры гэтым арганізацыі «ВелаГродна», дзякуючы актыўнасці сяброў аб’яднання, ўдалося дамагчыся ад мясцовых уладаў стварэння веладарожак на самых вялікіх вуліцах Гродна і ў цэнтры горада.

14


Адна з акцыі гарадзенскіх раварыстаў Больш аб меркаванні дзеячоў НДА Гродзеншчыны чытайце тут.

15


Высновы Прадстаўнікі НГА Гродзеншчыны лічаць, што для эфектыўнай дзейнасці арганізацый рэгіёну першае, што трэба рабіць – гэта даваць грамадзянам інфармацыю рознымі шляхамі, пачынаючы ад рэкламы ў СМІ, і сканчаючы асветніцкімі сустрэчамі і асабістымі кантактамі. Грамадскія актывісты адзначаюць нізкі ўзровень удзелу грамадзян у мерапрыемствах, арганізаваных незалежным трэцім сектарам. Колькасць грамадскіх аб’яднанняў (108) на Гродзеншчыне з’яўляецца вельмі малой для паўнавартаснага ажыццяўлення функцый, якія выконвае трэці сектар у дэмакратычнай дзяржаве. Для параўнання, ў Падляшскім ваяводстве ў Польшчы, якое знаходзіцца блізка да межаў Беларусі, і дзе пражывае прыклдана такая ж колькасць насельніцтва, як у Гродзенскай вобласці, зарэгістравана 40.000 грамадскіх аб’яднанняў. Актывісты НДА Гродзенскай вобласці ў межах серыі якасных інтэрв’ю адзначаюць, што не маюць магчымасці супрацоўнічаць з мясцовымі ўладамі. Недзяржаўныя арганізацыі сутыкаюцца з абмежаванасцю сродкаў папулярызацыі НДА з-за адсутнасці магчымасці супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі і мясцовымі дзяржаўнымі СМІ. Акрамя таго, арганізацыі сутыкаюцца з праблемай атрымання дазволу правядзення мерапрыемстваў у публічных местах, у адукацыйных установах, з адмовамі з боку арэндатараў памяшканняў для сустрэч і імпрэзаў, арганізаваных неўрадавымі ГА. Сёння ў рэгіёне працуе шэраг дастаткова моцных і папулярных адукацыйна-асветніцкіх праектаў і інфармацыйных рэсурсаў. Так, пры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” яшчэ з 1997 г. дзейнічае “Школа маладога журналіста”, выпускнікамі якой стала ўжо больш за 350 чалавек, многія з якіх працуюць у рэдакцыях мясцовых, агульнабеларускіх і замежных СМІ. 16


Раз на два гады на Фестывалях моладзевай журналістыкі ў Гродне збіраецца не менш за 100 маладых журналістаў, а таксама дасведчаных майстроў слова з усіх рэгіёназ краіны.

17


Пры гэтай жа арганізацыі з 2010 г. працуе першы беларускі “Універсітэт Залатога Веку”, слухачамі якога ў 2013-2014 гг. з’яўлялася каля 200 чалавек. Сталыя людзі тут не толькі вучацца, але і актыўна ўдзельнічаюць у жыцці грамадства, штогод рэалізуючы свае дабрачынныя акцыі.

З 2014 г. у Гродне ладзяцца папулярныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова Гародня”, заняткі якога наведвае кожны раз па некалькі дзесяткаў чалавек.

18


Цікавыя культурніцкія акцыі ў горадзе ладзіць апошнія гады грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі”. Актыўнасцю вызначаюцца гарадзенскія раварысты і эколагі. “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” паспяхова працуе ў галіне падтрымкі сем’яў, у якіх ёсць цяжка хворыя дзеці. “Варштат ідэй” актыўна займаецца зборам ідэй па захаванні і папулярызацыі гістарычнай і культурнай спадчыны.

Набірае моц фермерскі і агратурыстычны рух. Гэтага, безумоўна, вельмі мала, але палеткі ўзыходзяць з пасеяных зярнятак. А іх на Гарадзеншчыне за апошнія два дзесяцігоддзі пасеяна нямала. 19


СПІС ЛІТАРАТУРЫ І ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ (скарочаны) 1. ВОДОЛАЖСКАЯ, Т. Гражданская общность в современной Беларуси. Доступ праз Інтернет [online]: http://methodology.by/?p=1064 2. Інфармацыйны бюлетэнь Залескага сацыяльна-дзелавога цэнтра ГА"Сяльчанка" Смаргонского р-на /№9/сакавік 2012. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://zalesse.by/wp-content/uploads/2011/08/talaka-9.pdf 3. КУЗЬМІНІЧ,І; РУДНІК,В. Адстойванне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел. Метадычны дапаможнік/І.Р. Кузьмініч, В.Л.Руднік. – Варшава:Выд. “Агенцыя Каро”, 2010. – 76 с. (81С.) 4. Местные повестки-21 как эффективный инструмент реализации принципов устойчивого развития на локальном уровне. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://tric.info/topic.php?tid=2157 5. Насколько устойчивы белорусские общественные организации? Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ampby.org/2012/07/12/19768/ 6. Праз адукацыю да грамадзянскай супольнасці. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці. Брашура №3. ISBN: 83-88044-26-5 7. РОЎДА, У. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. – Вільня: ЕГУ, 2011. – 98с. 8. СІЛІЦКІ, В. Адкладзеная свабода: посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. Доступ через Интернет [online]: http://arche.bymedia.net/2003-5/sili503.html 9. Состояние третьего сектора в Беларуси в 2009-2011 гг. Данные мониторинга, проведенного БРОО «Объединенный путь» Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://ngo.by/files/Monitoring(3).pdf

20


10. “Третий сектор в Беларуси”, Чернов Виктор, Наше Мнение, 31 студзеня 2008 г.

Доступ праз Інтэрнэт [online]:

http://nmnby.eu/news/analytics/1296.html 11. ХІЛЬМАНОВІЧ, У. Палітычная сцэна Беларусі: гарадзенскія грамадскія рухі і супольнасці, 2002 : Шчэцін, ISBN: 83-88044-26-5 12. ЧАВУСАЎ, Ю. Беларускі грамадзянскі сектар сёння. Доступ праз Інтэрнэт [online]: www.maladaja-belarus.org/spojrzhenie_z_bialorusi 13. ARNSTEIN, Sherry R. A Ladder of Citizen Participation. Доступ праз Інтэрнэт [online]: http://lithgow-schmidt.dk/sherry-arnstein/ladder-ofcitizen-participation.html 14. Elizabeth T. Boris, Nonprofit Organizations in a Democracy – roles and responsibilities. Доступ праз Інтернет [online]: http://www.urban.org/books/npag2/upload/npag2_introduction.pdf 15. Salamon, L.M., “Explaining Nonprofit Advocacy: An Exploratory Analysis. Center for Civil Society Studies”, working paper [series No. 21], Center

for

Civil

Society

Studies,

2002,

p.

4,

Доступ

праз

Інтэрнэт

[online]:

http://www.ccss.jhu.edu/

pdfs/CCSS_Working_Papers/CCSS_WP21_ExplainingNPAdvocacy_2002.pdf 16. The Third Sector and Political Communication in Belarus:Highlights on the Topic of Social Policies from the Presidential Campaign 2010 Lithuanian Annual Strategic Review. Volume 10, Issue 1, Pages 235–263, ISSN (Online) , ISSN (Print) 1648-8024, DOI: 10.2478/v10243-0120020-5, January 2013

21


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.