Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Запрашаем на Жывую бібліятэку «Сямейны фотаальбом». Запрашаем на другую гарадзенскую міжпакаленчую Жывую бібліятэку 19 сакавіка. Разам з «жывымі кнігамі» пагартаем старонкі сямейных альбомаў, «пачытаем» гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання.
Як гарадзенскі валанцёр “эксперыментуе” ў Польшчы. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” даслала валанцёра ў Навуковы цэнтр EXPERYMENT y Гдынi. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Запрашаем на міжпакаленчы кінапаказ: «Зморшчынкі». У сераду, 23 сакавіка, а 17:00 запрашаем на паказ і абмеркаванне анімацыйнага фільма «Зморшчынкі». Адрас: Будзёнага, 48а, 63.
12 сакавіка адбыўся другі Вольны кірмаш, зарганізаваны слухачамі “Універсітэта Залатога Веку”. На мерапрыемстве людзі дзяліліся і мяняліся не толькі рэчамі, але сваімі ведамі і нават кляновым сокам!
Навіны партнёраў
Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі дзеянняў па пытаннях старэння. Такую назву мае міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, якая адбудзецца 8-9 красавіка ў Гродне. У час канферэнцыі будуць абмеркаваныя прапановы па распрацоўцы нацыянальнага і рэгіянальных дзеянняў па пытаннях старэння насельніцтва, прадстаўленыя лепшыя беларускія і
замежныя практыкі павышэння якасці жыцця і актывізацыі сталых людзей.
Курсы „Мова Нанова Гародня” адзначылі два гады. Тэма „Беларуская кухня” акурат пасавала да свята моўных курсаў.
Гадзіна Зямлі ў Гродна. Разам правесці Гадзіну Зямлі ў Гродна 19 сакавіка запрашае этнакрама “Цудоўня”, а таксама Дзіцячая экастудыя.
"Шпацыр па памяці" ў Гародні. БАВГ і музей “Дом Анны Франк” запрашаюць на трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе "Шпацыр па памяці" ў Гародні, які адбудзецца 1-3 красавіка 2016 года.
Магчымасці
Летняя школа Transparency International. Летняя школа Transparency International – штогадовая школа, прысвечаная барацьбе з карупцыяй. Удзельнікі школы пазнаёмяцца з апошнімі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і змогуць паспрабаваць рэалізаваць свае ідэі на практыцы.
"Начныя жыхары ляСОЎ" у Хаваншчыне! Традыцыйны савіны летнік мяняе фармат! Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх жадаючых 25-27 сакавіка ў Хаваншчыну!
Зрабіць свой горад лепш і стаць удзельнікам рэаліці-шоў на TUT.BY. Праект «Горад» - гэта ўнікальны фармат, які аб'яднаў у сабе рэалізацыю праектаў па паляпшэнню горада і рэаліці на беларускім партале TUT.BY. Мэта праекта - даць магчымасць жыхарам усіх куткоў Беларусі заявіць пра сябе, пра свае ініцыятывы.
Стажыроўка ў Еўрапейскай роварнай федэрацыі. Еўрапейскай роварная федэрацыя прапануе 6-месячную стажыроўку "Velo-city" - з сярэдзіны траўня па сярэдзіну лістапада 2016 года, аплочваемую згодна з бельгійскім заканадаўствам.