Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Глеб Лабадзенка распавёў студэнтам УЗВ гісторыю роду Радзівілаў. Драматычныя, кранальныя, часам смешныя эпізоды з жыцця аднаго з наймагутнейшых родаў, якія жылі на нашай зямлі, былі адкрыццём для многіх удзельнікаў сустрэчы, якая адбылася 23 сакавіка.
«Жавароначкі, прыляціце, Вясну красную прынясіце»: слухачы УЗВ загукалі вясну. 26 сакавіка удзельніцы хора «УЗВышша» разам і іншымі студэнтамі УЗВ, сябрамі і ўнукамі сабраліся на беразе Нёмана, каб правесці абрад «Гукання Вясны».
Навіны партнёраў
Безбар’ерны кінатэатр Гродзенскага дзіцячага хоспіса гатовы прыняць наведвальнікаў. Першы тэставы кінапрагляд у безбар’ерным асяроддзі зладзілі 17 сакавіка “для сваіх”. Запрасілі сяброў і валанцёраў хоспіса, каб яны на сабе праверылі зручнасць новай прасторы. Экспертамі па безбар’ернасці кінатэатра сталі прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення асацыацыі інвалідаў-вазочнікаў.
Навошта гадзіну сядзець у цемры? Удзельнікі “Ёгі пры свечках” расказалі, на якія думкі навяла “Гадзіна Зямлі”. Вечарам 25 сакавіка гродзенскія экаактывісты далучыліся да “Гадзіны Зямлі” — міжнароднай акцыі, арганізаванай Сусветным фондам дзікай прыроды. Сэнс акцыі ў тым, каб на гадзіну адключыць святло і іншыя энергаспажываючыя прыборы.
Чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 13 траўня! Прымаюцца заяўкі на правядзенне заняткаў! Ужо ў траўні ў Гродне пройдуць чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў – падзея, накіраваная на абмен уменнямі і ведамі. Зараз
прымаюцца заяўкі на правядзенне заняткаў у рамках Майстэрняў.
«ВелаГродна» запрашае паўдзельнічаць у сусветнай акцыі: катацца на ровары 30 дзён. Актыўныя гродзенскія велааматары вырашылі падключыць Гродна да сусветнай акцыi #30daysofbiking і запрашаюць гараджан правесці красавік з роварам.
Дом 2.0 і новае жыццё. Гісторыі сабак і котак, якіх забралі з прытулку. Мары, Дэйзі, Шык, Кася і Коска — былыя гадаванцы прытулку для бяздомных жывёлаў суполкі “Адданае сэрца”, якім пашчасціла знайсці новы дом і пачаць жыццё з чыстага аркуша. Hrodna.life распыталі іх гаспадароў, чаму яны вырашылі ўзяць жывёлаў з прытулку і як гэта паўплывала на іх уласнае жыццё.
Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпісацца на рассылку можнапа спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.
Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна.
Магчымасці
Лета, валанцёрства, замак. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “БелАЮ” і замкавы комплекс “Мір” запрашаюць усіх ахвотных ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў у археалагічны міжнародны летнік “Замкі Беларусі”.
ЕВС-валанцёрам у Турцыю. Моладзевая арганізацыя Young Accumulation Association з Турцыі шукае 4 ЕВС-валанцёраў на доўгатэрміновы праект.
Новая вясна – новыя стыпендыі GFPS. GFPS прапануе студэнтам бакалаўрыяту і магістратуры стыпендыі на зімні семестр 2017-2018 навучальнага года. Стыпендыя разлічана на семестр навучання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны з кастрычніка 2017-га па люты 2018 года.