Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 50, 14 04 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Пра наш рост, досвед і будучню – ЕВС-валанцёры пра трэнінг ва Украіне. ЕВСваланцёры маюць выдатную магчымасць вучыцца на пастаяннай аснове, інтэгравацца ў міжнароднае асяроддзе і падарожнічаць. Кася і Эмрык, валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, правялі амаль тыдзень на трэнінгу ў Кіеве і цяпер дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Знайшлі ў сабе творчыя здольнасці і … злачынцаў. Акторкі Універсітэта Залатога Веку сыгралі у дэтэктыўнай гісторыі паводле Агаты Крысці. Загадкавую гісторыю дзесяці негрыцятаў прадставіла на суд гледачоў Творчая майстэрня тэатральнага мастацтва УЗВ. Прэм’ерны паказ п’есы “І нікога не засталося”, паводле вядомага дэтэктыва Агаты Крысці «10 негрыцятаў», адбыўся 6 сакавіка і сабраў поўную залю прыхільнікаў.

Плануем абмен досведам з партнёрамі са Швецыі. У пачатку красавіка прадстаўнікі кіраўніцтва УЗВ наведалі ў сталіцы Швецыі каледж PRO — найбуйнейшай шведскай арганізацыі пенсіянераў. Гаворка ў час візіту ішла пра магчымасці супрацы паміж УЗВ і гэтым каледжам.

Навіны партнёраў 

Вясна і глабальная прыборка: «Зробім!» запрашае валанцёраў прыбіраць смецце на Гарадзеншчыне. Рух па валанцёрскіх прыборках «Зробім!» шукае актыўных людзей па ўсёй краіне, якія гатовыя арганізаваць прыборкі смецця ў лясах, зялёных зонах гарадоў і на берагах вадаёмаў.

Жыццё і смерць па іншы бок аб’ектыва: што пабачылі калегі-фатографы на адкрыцці выставы Аляксандра Саенкі. Выстава “Цішыня паверхаў” адкрылася ў Гродне 3 сакавіка. Калегі, сябры і аматары фота сабраліся ў Цэнтры гарадскога


жыцця, каб пабачыць новы арт-праект Аляксандра Саенкі. 

Адкрыццё веласезона плануецца ў пачатку траўня. Каб адкрыццё адбылося, патрэбныя людзі для яго арганізацыі. Калі вы хочаце, каб гэта было цікавае свята для веласіпедыстаў горада, падключайцеся. Пра гатоўнасць прыняць удзел паведаміце на е-мэйл velogrodnoby@gmail.com або па тэлефоне 8 033 600 02 30.

Запрашаем на новы курс ад Улляны Шубко: «Псіхалогія зносін». Зносіны (асабістыя і публічныя — гэта прыемны для ўсіх удзельнікаў працэс ўзаемадзеяння. Як зразумець, чаго хоча суразмоўца і публіка ў зале, як данесці ўласную інфармацыю, каб яна была пачутая, як навучыцца выказваць свае думкі пісьменна? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні — у нашым курсе!

Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпісацца на рассылку можнапа спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.

Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна.

Магчымасці 

Навучальны курс ад БАЖ “Майстэрства каментару” . Курс «Майстэрства каментару» распачнецца 13.05.2017 і завершыцца 10.07.2017. Складаецца з уступнага занятку, дыстанцыйных трэнінгаў, а таксама заключнай сесіі з удзелам замежнага трэнера.

Гранты на правядзенне навукова-даследчых і асветніцкіх праектаў у галіне гендэрнай роўнасці. З мэтай узмацнення патэнцыялу ў галіне адукацыі, навуковых даследаванняў і асветніцкай дзенасці ў галіне правоў чалавека і гендэрнай роўнасці абвяшчаецца конкурс на правядзенне навкова-даследчых асветніцкіх ініцыятыў.

Навошта нам дадатковая адукацыя: сустрэча ў БелАЮ. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” (РГА “БелАЮ”) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў моладзевай сустрэчы на тэму “Дадатковая адукацыя: запасная прафесія, хобі ці трата часу?”.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.