Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Міністэрства аховы здароўя плануе стварыць Цэнтр актыўнага даўгалецця. Цэнтр плануюць стварыць на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчынай вайны імя П.М. Машэрава». Пра гэта паведамляецца ў лісце, падпісаным першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Піневічам, які атрымала Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Моўныя курсы УЗВ: стала трохі больш сумнявацца ў сваім вымаўленні, але ёсць, куды імкнуцца. Студэнты моўных курсаў Універсітэта Залатога Веку распавядаюць, чаму навучыліся падчас заняткаў.
Навіны партнёраў
Безбар’ерны кінатэатр ствараюць у Гродне: далучыцца да добрай справы можа кожны. Гарадзенскі дзіцячы хоспіс працягвае ствараць месцы з безбар’ерным асяроддзем, што змогуць аб’яднаць дзяцей, бацькоў і медыкаў. Новы кінатэатр – дргугі пасля сэнсарнага пакою праект такога кшталту.
Хутка восень: 3 верасня — Birdrace 2016! АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XIII адкрытым Чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace 2016! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені — 3 верасня.
Веласіпедысты з Аўстрыі: Велодорожка ў выглядзе намаляванай лініі - гэта вельмі дзіўна. Горад павінен належаць людзям, а не машынам, - такую ключавую ідэю выказалі вандроўнікі Роланд і Ева на сустрэчы з гродзенскімі веласіпедыстамі ў сераду, 10 жніўня.
Міжнародны #veloslet на хутары «Шаблі». Упершыню ў Беларусі 20-21 жніўня на хутары «Шаблі» пройдзе міжнародны веласіпедны фестываль «Велослёт». Паралельна з забаўляльнай праграмай пройдзе серыя лекцый і майстар-класаў па развіцці веласіпеднага руху ў Беларусі і блізкім замежжы, мэтай якіх з'яўляецца абмен досьведам, пошук шляхоў вырашэння і стварэнне партнёрстваў.
Магчымасці
"ВІТ" запрашае на адукацыйны курс для краязнаўцаў. Вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў будзе адбывацца са жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання "ВІТ". Мэта курса: павышэнне кампетэнцый краязнаўцаў у сферы метадалогіі даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскай вобласці.
Запрашаем кандыдатаў на пасаду спецыяліста / спецыялісткі па працы з кліентамі. Калі Вам цікавая сфера адукацыі на працягу ўсяго жыцця, Вы самі гатовыя вучыцца і развівацца, хочаце працаваць у дружным калектыве з цікавымі праектамі, Вам падабаецца мець зносіны з людзьмі - станьце бліжэй да сваёй мэты - прыходзьце да нас на сумоўе. Установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых" Студыя карысных кампетэнцый "аб'яўляе конкурс на пасаду спецыяліста / спецыялісткі па працы з кліентамі.
Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра: Праграма для маладых лідараў Усходняга партнёрства. Фундацыя імя Конрада Адэнаўэра (Германія) запрашае на праграму маладых і таленавітых лідараў у галіне палітыкі, права, развіцця грамадзянскай супольнасці, эканомікі, медыя і навукі. Праграма спланавана для кандыдатаў краін “Усходняга партнёрства” і Расіі. Навучанне па праграме пройдуць каля 100 удзельнікаў – блогераў, экспертаў недзяржаўных арганізацый, палітыкаў, журналістаў, маладых навукоўцаў.
“Вышаград” падтрымае сціслыя, але вартыя праекты. Вышаградская фундацыя прапаноўвае малыя гранты на кароткатэрміновыя праекты (да 6 месяцаў). Максімальны памер грашовай падтрымкі складае 6 тысяч еўра. Грантавая дапамога можа стаць стартавым фінансаваннем і магчымасцю наладзіць супрацоўніцтва для працяглай працы над больш буйнымі праектамі ў далейшым.