Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Споўнілася 20 год працы гарадзенскай “Школы маладога журналіста”. Выпускнікі гэтай Школы працуюць сёння ў многіх гарадзенскіх і агульнанацыянальных выданнях, з’яўляюцца лаўрэатамі прэстыжных беларускіх і міжнародных прэмій і ўзнагарод за дасягненні ў галіне журналісткі.
Валанцёры арганізавалі тэатральны майстар-клас. 12 сакавіка прайшоў майстар-клас па тэатральным мастацтве для пачаткоўцаў. Імпрэзу арганізавалі Эмрык Пансэ, ЕВС-валанцёр з Францыі, і Фані Браўн, валанцёрка з Германіі.
У Гродне адзначылі юбілей сайта “Твой стыль”. У самым пачатку сакавіка вядучаму гарадзенскаму беларускамоўнаму інфармацыйнаму выданню споўнілася 10 год. Адсвяткаваць юбілей сайта, які нядаўна змяніў сваю назву на hrodna.life, сабраліся яго цяперашнія і былыя рэдактары і аўтары.
Прадстаўніца УЗВ узяла ўдзел у міжнародным семінары ў СанктПецярбурзе. Прадстаўленне найбольш эфектыўных практык дагляду за маламабільнымі і немабільнымі сталымі людзьмі, а таксама аналіз складанасцей валанцёрскай працы ў гэтай сферы — такую мэту меў міжнародны семінар у Санкт-Пецярбурзе, удзел у якім брала і сябра Рады УЗВ Таццяна Таранка.
Навіны партнёраў
МедыяСтудыя: тры ў адным! "Школа фатографа", "Видэамэйкер", "Замест слоў ці карысныя інструменты візуалізацыі інфармацыі" - тры аўтарскія курсы ў рамках унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых" Студыя карысных кампетэнцый ".
Крэатыўны клас выратуе свет? Пункты судакранання журналістаў і актывістаў. Чарговы прэс-клуб у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” меў назву
“Калі цябе няма ў інтэрнэце, ты не існуеш”. Перафразуючы сусветна вядомага айцішніка, як паразумецца тым, хто напаўняе мясцовыя СМІ кантэнтам, і актывістам, чые добрыя справы часта застаюцца па-за шырокай увагай? Здаецца, у Гродне прадстаўнікі медый і грамадскага сектару знайшлі адказ.
Далучайцеся да Сусветнай акцыі «Гадзіна Зямлі». Прапануем Вам далучыцца да Гадзіны Зямлі разам са «Студыяй карысных кампетэнцый» і «Зялёнай сеткай». У праграме ёга пры свечках і чаяванне.
Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпішыцеся на навіны Hrodna.life і вы ніколі не прапусціце цікавыя і важныя публікацыі. Падпісацца на рассылку можна па спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.
Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна.
Магчымасці
Адукацыйны курс для журналістаў «Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае». Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ім. Ё. Рау (IBB) у партнёрстве з Пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы МЗС ФРГ запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс: «Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае», які пройдзе з красавіка па кастрычнік 2017 года.
Як і навошта стукаюць дзятлы? З 24 па 27 сакавіка можна даведацца ўсё пра дзятлаў на самай поўначы Беларусі: падрабязнасці пра цікавы летнік - тут!
Міжнародны летнік MediaBarCamp у Літве. Да 22 сакавіка 2017 г. можна падаць заяўку на ўдзел у летнім міжнародным лагеры MediaBarCamp, які будзе праходзіць 11-14 траўня 2017 г. у Літве. Праграма летніка сканцэнтравана вакол рэгіянальнага міждысцыплінарнага супрацоўніцтва. Мова навучання – ангельская і руская.