Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 10, 02 10 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

ЕВС у Гродне: Вольга дзеліцца ўражаннямі. Вольга Галецка з Польшчы цягам года была валанцёркай па праграме ЕВС ў гарадзенскай арганізацыі «Цэнтр «Трэці Сэктар». У кастрычніку мінулага году яна прыехала у Гародню, як сама кажа “Жыць, а не проста мешкаць”.

Адбылося адкрыццё сёмага акадэмічнага года УЗВ. Каля 200 чалавек узяло ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай пачатку сёмага акадэмічнага года ў гарадзенскім “Універсітэце Залатога Веку”.

"А жыццё цудоўнае яшчэ і таму, што можна падарожнічаць" Гэтыя словы належаць вялікаму падарожніку Пржэвальскаму. Зрабіць сваё жыццё выдатней з дапамогай падарожжаў можна і будучы слухачом "Універсітэта Залатога Веку".

Навіны партнёраў 

У Гродне пачынае працаваць Школа сучаснай журналістыкі. Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.

Запрашаем вядучых курсаў! Таленавітых прафесіяналаў, майстроў сваёй справы, якія хочуць падзяліцца сваім вопытам і ведамі з іншымі - запрашаем у каманду вядучых курсаў у "Студыі карысных кампетэнцый"!

ЭкаЛагічны Клуб чакае новых удзельнікаў на восеньскі курс. У «ЭкаЛагічным Клубе» мы выбудуем логіку адносін чалавека і прыроды. Мы нагадаем, раскажам і


вывучым, як жыць у гармоніі з навакольным асяроддзем. 

Запрашаем на ПанЕўрапейскія дні назіранняў птушак (EUROBIRDWATCH-2015) у Гродна. У 16-ты раз сябры АПБ з Гродна запрашаюць гарадзенцаў у першыя выходныя кастрычніка – суботу і нядзелю 3-4 кастрычніка - паўдзельнічаць ў назіраннях за восеньскай міграцыяй птушак, якія ў гэтыя дні адбываюцца па ўсёй Еўропе.

Дзеткі і мова. Вялікі фотарэпартаж з заняткаў "Мова Нанова" для маленькіх. У гэтым сезоне да звычайных заняткаў "Мова Нанова", якія збіраюць дарослых людзей рознага ўзросту, у Гродне пачаліся і зусім асобныя сустрэчы для дзяцей.

Магчымасці 

Беларускі Калегіюм зноў запрашае студэнтаў на дадатковае навучанне па журналістыцы. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюць студэнтаў старэйшых курсаў і выпускнікоў ВНУ. У выключных выпадках прымаюцца і студэнты малодшых курсаў.

Даследчыя стыпендыі для журналістаў. Фонд імя Роберта Боша прапановае фінансаванне медыйных праектаў журналістаў з Усходу і Захаду, якія накіраваныя на паляпшэнне інфармацыйнага абмену паміж краінамі.

Атрымай міні-грант на інавацыі ў адукацыі. Моладзевы інфармацыйны цэнтр прымае заяўкі на конкурс праектных прапаноў “Інавацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі”. Праекты могуць быць скіраваны на актывізацыю ўдзела моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне лідарскага патэнцыялу, медыйнай пісьменнасці, распаўсюджання інавацыйных методык ў сферы адукацыі.

“Галоўнае пытанне” Лятучага ўніверсітэта. Штотыдзень, па серадах, арганізатары будуць ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.