Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 31, 22 07 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Дзелімся зборнікам матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі. Тэзісы выступаў экспертаў, якія бралі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Гродне, даступныя цяпер у электронным зборніку. Вы можаце спампаваць зборнік альбо пагартаць яго старонкі на нашым сайце.

Гісторыя ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў. Старанна сабраная і дакументальна зафіксаваная вусная гісторыя можа істотна ўзбагаціць наша ўяўленне пра тое, чым жыла наша краіна, “ачалавечыць” афіцыйную гісторыю. Такой думкі прытрымліваліся стваральнікі "Гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў". Выданне ўбачыла свет яшчэ ў 2010 г., а цяпер стала даступным у электронным фармаце ў бібліятэцы нашага сайту.

Дэлегацыя УЗВ павіншавала з 40-годдзем сваіх партнёраў з Вроцлава. Больш за 200 чалавек з розных краін Еўропы бралі 4-6 ліпеня ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 40-годдзю ўніверсітэту трэцяга веку ва Вроцлаўскім універсітэце. Павіншаваць сваіх партнёраў прыехалі і прадстаўнікі УЗВ.

Навіны партнёраў 

"Купальскія мары": гарадзенскі бар Werden на дзень ператварыўся ў пляцоўку творчасці і дабрачыннасці. Беларускую культуру і нацыянальныя традыцыі сумясцілі з дабрачыннасцю на акцыі "Купальскія мары", што прайшла ў Гродне 9 ліпеня. Дзіцячы хоспіс, кампанія "Будзьма беларусамi" і гастабар Werden разам паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да цяжкахворай дзяўчынкі Марыі Кара.

Журналістка “Твайго стылю” – сярод пераможцаў конкурса “Аб адукацыі нефармальна”. Конкурс журналісцкіх матэрыялаў “Аб адукацыі нефармальна”


праходзіў у межах Фестывалю нефармальнай адукацыі, які адбываўся ў Мінску 7-9 ліпеня. Журналістка сайта “Твой стыль” Ірына Новік узяла ў гэтым конкурсе адразу дзве ўзнагароды: другое месца па меркаванню экспертнага журы і спецыяльны прыз ад Міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў за ўнёсак у развіццё журналістыкі. 

У цэнтры Гродна казачныя персанажы нагадалі пра каштоўнасць кожнай хвіліны жыцця. Творчыя гарадзенцы сумесна з летнім кафэ "Клевер" і цэнтрам ПОРА 13 лiпеня прадставілі сцэну "Вар'яцкага чаявання" з "Алісы ў Краіне Цудаў" Люіса Кэрала. Гэтай сцэнай арганізатары паспрабавалі прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблем дзяцей і дарослых, якія сутыкнуліся з анкалогіяй і для якіх час - самы каштоўны рэсурс.

Веламарафон «Суседзі-2016»: Удзельнікі з шасці краін, дзіцячы заезд і шмат пазітыву. Каля сямісот удзельнікаў з розных гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі і нават Аўстраліі прыехалі на Аўгустоўскі канал, каб паўдзельнічаць у традыцыйным міжнародным веламарафону «Суседзі».

Магчымасці 

Беларусь-Германія: Сустрэча па наладжванні партнёрства і абмене досведам у галіне ўстойлівага развіцця. ОДБ Брусель (Бельгія) разам зПраграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі запрашаюць некамерцыйныя арганізацыі, якія працуюць у галіне ўстойлівага развіцця і жадаюць знайсці партнёраў з Германіі для рэалізацыі сумесных праектаў, на сустрэчы па наладжванні партнёрстваў, якія пройдуць у Мінску і Гродне.

Навучальны курс для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці. Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці, які будзе адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

NED: Стыпендыі імя Рэйгана-Фасэла для журналістаў. Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED, Злучаныя Штаты) прымае заяўкі журналістаў на ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Рэйгана-Фасэла. Праграма знаёміць з асновамі дэмакратыі і дае магчымасць даведацца, якім чынам скіраваць сваю дзейнасць на яе падтрымку.

Валанцёрства ў моладзевым цэнтры Metsäkartano (Фінляндыя). Моладзевы адукацыйны цэнтр Fialta (Беларусь) шукае ўдзельнікаў кароткатэрміновага праекта Еўрапейскай валанцёрскай службы. Валанцёрства пройдзе ў фінскім моладзевым цэнтры Metsäkartano (з 14 кастрычніка па 4 лістапада 2016 года).


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.