Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 35, 16 09 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Журналіста трэба любіць: як вырашаць сацыяльныя праблемы з дапамогай СМІ. Першы медыя-бранч “СМІ як партнёры ў вырашэнні сацыяльных праблем,” зарганізаваны Школай журналістыкі IBB, прайшоў у Мінску 2 верасня. Дзелімся ўражаннямі ад нашага ўдзелу.

Гродна – першыя ўражанні польскай валанцёркі. Катажына Рэмбеза – ЕВСваланцёрка з Польшчы, якая будзе працаваць у ГА “Цэнтр “Трэці сектар” цягам наступных дзевяці месяцаў. Кася будзе выкладаць музычныя і моўныя заняткі ва “Універсітэце Залатога Веку”. Акрамя моваў і музыкі любіць горы і прыроду. Яна на чвэрць гарадзенка – тут нарадзіўся яе дзядуля.

Эмрык, валанцёр з Францыі: У Гродне сонца заходзіць прыгожа. Эмрык Пансэ – французскі ЕВС-валанцёр, які прыехаў у ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на 10 месяцаў. Ён будзе арганізоўваць міжкультурніцкія і музычныя падзеі, дапамагаць з заняткамі французскай мовы ва УЗВ і на Tandem Evenings. Чытайце ягоныя першыя ўражанні ад Гродна.

Welcome Party - Польшча і Францыя запрашаюць! ГА "Цэнтр "Трэці сектар" разам з творчай прасторай DOM46 запрашае ўсіх добрых сяброў, знаёмых і аматараў культуры на незвычайную вечарыну, дзе мы пазнаёмімся з валанцёрамі, якія прыехалі да нас з Польшчы і Францыі. А яны пазнаёмяць нас са сваёй культурай. А таксама распавядуць, чым будуць займацца ў Гродне.

Навіны партнёраў 

Дзень без аўто ў Гродне і Еўрапейскі тыдзень мабільнасці: што і калі? З 16 па 22 верасня ў Еўропе пройдзе Тыдзень мабільнасці. На працягу 7 дзён 1496 гарадоў, у іх ліку і 12 беларускіх, будуць дэманстраваць альтэрнатыўныя


аўтамабілю спосабы і сродкі перамяшчэння. 

БМАgroup гатовая прадаставіць кампакт-дыскі з беларускай музыкай. Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) дзеля папулярызацыі беларускай музыкі гатовая прадаставіць грамадзкім арганізацыям і ініцыятывам кампакт-дыскі з беларускай музыкай розных кірункаў (рок, фальклор, сярэднявечча, аўтарская песня і інш.).

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў ужо 18 верасня. На якія заняткі можна запісацца? Ужо 18-га верасня ў Гродне ўпершыню пройдуць Гарадзенскія Майстэрні Ведаў, у рамках якіх жыхары горада змогуць пабываць на 8 занятках, якія прысвечаны розным тэмам і прапанаваныя самімі гарадзенцамі.

Ад ідэі да рэалізацыі: адукацыйны праект “BrainHUB” пройдзе ў Гародні. Даведацца, як у мясцовых супольнасцях рэалізоўваць грамадскія, сацыяльныя і культурныя праекты, ды як прасоўваць іх праз сацыяльныя медыі, можна будзе на адукацыйным каворкінг праекце “BrainHUB”, які пройдзе 8-9 кастрычніка ў Гародні.

Магчымасці 

Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю” Community Connections.

«Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» аб’яўляе пра новы набор на адукацыйную праграму «Акадэмія студэнцкага лідарства». Менавіта тут вы зможаце навучыцца неабходным для студэнцкіх лідараў навыкам – аднаўленню справядлівасці, бітвам за правы студэнтаў, грамадзянскай актыўнасці.

Трэнінг для рэгіянальных журналістаў «Як пісаць пра актывістаў, каб артыкулы чыталі». 1 кастрычніка ў Мінску адбудзецца трэнінг для рэгіянальных журналістаў і журналістак «Як пісаць пра актывістаў, каб артыкулы чыталі». Трэнінг – гэта магчымасць як для вопытных, так і для журналістаў-/ак прыняць удзел у напісанні і публікацыі артыкулаў пра лепшыя практыкі і ініцыятывы мясцовых актывістаў і актывістак па рашэнні лакальных праблем свайго рэгіёну.

Стварай культуру разам: новы праект для беларусаў і ўкраінцаў. Цэнтр культурнага мэнэджменту (Мінск) і дабрачынная фундацыя “Мистецькі надра” ў межах міжнароднай праграмы TANDEM UKRAINE пачынаюць праём заявак на ўдзел у беларуска-ўкраінскім праекце для мэнэджараў культуры “Create Culture Together”.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.