Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Даведаліся пра Індыю і паспрабавалі карры. Вечарына, прысвечаная культуры Індыі, адбылася ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 28 красавіка.
Стажыроўка ў Народным універсітэце ў Германіі. Варвара Злобіна, сяброўка ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, праходзіць стажыроўку ў Народным універсітэце ў горадзе Кам (Германія).
Урачыста адсвяткавалі сканчэнне УЗВ-8. Больш за 150 чалавек узялі ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, прысвечанай сканчэнню восьмага акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку”.
Англійская мова на працы: абменьваемся досведам і … візітоўкамі. Пра мастацтва самапрэзентацыі, тэлефонныя і Skype-званкі, а таксама цікавыя “online фішкі” – Кася Рэмбеза, ЕВС валанцёрка правяла для гродзенцаў майстар-клас English at work.
Навіны партнёраў
Антыбар’ер у Гродне: ад акцыі да грамадскай кампаніі. Гродзенскія прадстаўнікі моладзевага грамадскага аб’яднання «Розныя роўныя» ізноў вырашылі праверыць, наколькі гарадская прастора Гродна дапасаваная да патрэб людзей з інваліднасцю. Вынікі яны апублікавалі на старонцы часопіса «МолоКо».
Летняя кампутарная школа запрашае на курсы ўсіх жадаючых. Заняткі ў рамках ўсіх курсаў праводзяць вопытныя выкладчыкі ўстановы "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых "Студыя карысных кампетэнцый". На базе ўстановы з поспехам рэалізуецца праграма "Універсітэт Залатога Веку", у рамках якой каля 80 чалавек
штогод авалодваюць асновамі камп’ютэрнай пісьменнасці і інтэрнэту.
Масавым велапрабегам сотні гродзенцаў адкрылі новы сезон. У нядзелю 7 мая на вуліцах Гродна сотні аматараў ровара адкрылі новы сезон. Традыцыйна ў гэты дзень акрамя заезду прайшлі і розныя конкурсы на Савецкай плошчы.
У Гродне на Вiшняўцы ўдзельніца шоў «Горад» распавяла аб спецыялізаванай пляцоўцы для выгула сабак. Гродзенская удзельніца шоў «Горад» Лена Майсюк у чацвер 4 мая, распавядала і паказвала на Вiшняўцы, чаму ў Гродне патрэбныя спецыялізаваныя пляцоўкі для выгула сабак. Падтрымаць актывістку прыйшлі кінолагі, сабакаводы і неабыякавыя гараджане.
Ці патрэбны гораду актывісты і наколькі яны аптымісты, разважалі на тэлешоў сябры Hrodna.life. Нагодай абмеркаваць тэму гарадскога актывізму ў праграме “Вокны горада” стаў удзел гродзенкі Лены Майсюк у шоў “Горад”, якое дапамагае гарадскім актывістам вырашаць праблемы горада.
Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна.
Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпісацца на рассылку можна па спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.
Магчымасці
Дзве ЕВС-вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы! Гродзенскае ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты ў Гдыні, Польшча з восені 2017 г. на 12 месяцаў.
Гранты на падтрымку вартых ініцыятыў. У межах праграмы Амбасада каралеўства Нідэрландаў плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.