Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 51, 28 04 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Абрана новае кіраўніцтва ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. У час Агульнага справаздачна-выбарчага сходу арганізацыі, які адбыўся 22 красавіка, быў абраны новы склад праўлення і рэвізійнай камісіі. Таксама былі зацверджаныя прыярытэтныя кірункі дзейнасці арганізацыі да 2019 г.

Падпісалі міжнародную Грамадзянскую Хартыю. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” падпісала Грамадзянскую Хартыю (Civic charter), якая ўтрымлівае рамкавыя прынцыпы ўдзелу людзей у грамадскім жыцці.

Трэнінг для трэнераў у Германіі – цяпер усё залежыць ад нас! З 30 сакавіка па 7 красавіка ў нямецкім маляўнічым мястэчку Браўнлагэ прайшоў трэнінг для трэнераў “It’s up to me 4”, у якім прынялі ўдзел 5 трэнерак з Беларусі, дзве з іх, Ганна Барадзіна і Ганна Урбановіч, прадстаўлялі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Імпрэза памяці Максіма Багдановіча адбылася ва УЗВ. Творы вялікага Паэта на розных мовах, вершы і песні ў яго гонар, цікавыя госці, яркая вядоўца і цёплая атмасфера — усё гэта пра творчую сустрэчу, арганізаваную 20 красавіка ва УЗВ кіраўніцай курса «Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах. Пад зоркай Багдановіча» Алай Петрушкевіч.

Навіны партнёраў 

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў адбудуцца ўжо 13 траўня. Адкрыт прыём заявак на ўдзел у якасці слухача. Уваход вольны. "Гарадзенскія Майстэрні Ведаў" - гэта адкрытая пляцоўка, у рамках якой кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы - прыняць удзел у навучанні.


Самы незвычайны шлем і яркі касцюм вызначаць на вясновым свяце веласіпедыстаў GrodnoRovarFest. 7 траўня ў Гародні афіцыйна адбудзецца адкрыццё роварнага сезона. Запрашаем да ўдзелу ўсіх веласіпедыстаў города! Акрамя велапрабегу ў праграме будуць майстар-класы, музычная і конкурсная праграмы.

“Памперсы — класна, толькі чалавечых зносін імі не заменіш”. Валанцёрка Ірэна Лабачэўская знаёміць выхаванцаў дзіцячага дома з прафесіяй цырульніка. Валанцёрства Ірэны Лабачэўскай пачалася ад таго часу, як яна стала мамай. Тады ўпершыню блізка сутыкнулася і з праблемай сіроцтва. “Пры мне аднаго з малых пакінулі ў радзільні”, – узгадвае яна. Так абставіны падштурхнулі дапамаць пакінутым немаўлятам і прывялі ў дабрачынную арганізацыю “Хто, калі не я?”.

Вясновы крыналiнавы баль прайшоў у гродзенскім Новым замку. У Сенатарскай зале Новага замка 22 красавіка прайшоў баль эпохi сярэдзiны XIX стагоддзя. Тут сабраліся аматары бальных танцаў з розных гарадоў Беларусі, былі і госці з Польшчы. Гэтым разам арганізатарам выступіў студэнт Гродзенскага каледжа мастацтваў Мікіта Іваноўскі, які не толькі прафесiйна танчыць, але і сам стварае бальныя строі.

Каляндар гарадскіх падзей на Hrodna.life - самыя цікавыя падзеі на тыдзень у грамадскай, адукацйынай і культурнай сферы Гродна.

Падпісвайцеся на штодзённую рассылку навін Hrodna.life. Каб быць у курсе жыцця Гродна, варта чытаць Hrodna.life. Для тых, каму зручна атрымліваць усе навіны і артыкулы ў адным паведамленні поштай, рэдакцыя кожны вечар у буднія дні дасылае падборку галоўных тэкстаў за дзень. Падпісацца на рассылку можна па спасылцы. Важна! Калі вы карыстаецеся поштай на Gmail, лісты ад рэдакцыі будуць прыходзіць у закладку “Промоакции” (“Promotions”) вашай скрыні – шукайце іх там.

Магчымасці 

Imagine Belarus: летняя школа Адукацыі 2017! Каманда Adukacyja.Info запрашае апантаных маладых беларусаў на інтэнсіўную летнюю школу па абмене досведам і здабыццю новых крэатыўных ведаў і ідэй. Галоўная мэта – пераасэнсаваць імідж Беларусі … за тыдзень!

Конкурс адукацыйных міні-праектаў. Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband eV" (ФРГ) у РБ абвясціла конкурс адукацыйных міні-праектаў на 2017-2018 г. Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя і рэгіянальныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі, а таксама міжнародныя і рэспубліканскія грамадскія аб'яднанні, якія дзейнічаюць на рэгіянальным і мясцовым узроўні.

GFPS-Polska запрашае на вучобу ў Польшчу. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае прыём заявак для студэнтаў, магістрантаў і маладых людзей да 26 гадоў з Беларусі, якія зацікаўлены ў навучанні ў Польшчы цягам зімовага семестру.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.