Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 11, 16 10 2015

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Запрашаем валанцёраў у Навуковы цэнтр у Гдыні. Валанцёры будуць працаваць у навуковым цэнтры EXPERYMENT, якi з’яўляецца iнтэрактыўнай выставай. Яны будуць дапамагаць адукатарам прадстаўляць выставы групам гасцей, а таксама рыхтаваць ды паказваць эксперыменты для наведнікаў.

У новы сезон — з новым сайтам. Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» мы пачынаем з новым сайтам. Навіны дзейнасці УЗВ, фотаздымкі і відэа, важныя дакументы — мы сабралі ў адным месцы ўсё, што можа быць карысным для слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», а таксама для тых, хто займаецца пытаннямі паляпшэння якасці жыцця сталых людзей у Беларусі.

Якія студэнты прыйшлі вучыцца ва УЗВ-7? Штогод у пачатку навучальнага года мы складаем «профіль» слухачоў «Універсітэту Залатога Веку», базуючыся на выніках анкет-заявак на ўдзел у праграме.

Навіны партнёраў 

Вакансія АПБ: "голас" Белавежскай пушчы. Ваўкі з ашыйнікамі, рысі з пашпартамі, начныя прыгоды зайцоў і барсукоў... АПБ запрашае на працу спецыяліста, які палюбіць іх і будзе асвятляць працу праекта ў падтрымку запаведнасці Белавежскай пушчы!

Усе лоты на дабрачынным аўкцыёне ў Гродне разабралі імгненна. 14 кастрычніка, у Дзень маці, “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” зладзіў дабрачынны аўкцыён, каб сабраць сродкі на 10 інгалятараў і столькі ж партатыўных электраадсосаў для сваіх падапечных. Імпрэзу ў галерэі “У майстра” вёў актор і аўкцыяніст Аляксандр Енджэеўскі. Сабраць удалося больш за палову неабходнай


сумы. 

Выстава-прагляд “Фарбы залатой восені”. З 12 да 31 кастрычніка 2015 года аддзел абанемента запрашае пазнаёміцца з выставай-праглядам“Фарбы залатой восені” з цыкла “Кніжныя сезоны”.

Веды і ўменні ад прафесіяналаў сваёй справы: працягваецца набор у Школу сучаснай журналістыкі. Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі. Набор працягваецца да 18 кастрычніка.

Магчымасці 

Ментарская праграма “Перспектывы” для журналістаў. Праграма развіцця “Перспектывы” прапаноўвае супрацоўніцтва для журналістаў з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Балтыкі і Каўказа. Праграма накіраваная на падтрымку маладых журналістаў для стварэння рэпартажаў на рэгіянальныя тэмы і ўсталявання больш цеснага супрацоўніцтва паміж журналістамі ў згаданых рэгіёнах.

Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім у вашым горадзе. Моўныя сустрэчы адрасуюцца людзям, якія маюць досьвед гаварэньня/пісаньня па-беларуску і хацелі б падвысіць ступень валоданьня моваю, практычна разабрацца ў пэўных пытаньнях: вымаўленьне, словаўжываньне, тэрміналёгія, напісаньні, тарашкевіца vs наркамаўка і г.д.

Форум для дзеячоў культуры ў Бельгіі. MZ production прапануе ўзяць удзел у Форуме маладых творцаў «Music and Life», які пройдзе 11-16 снежня 2015 года ў гарадах Льеж і Брусель (Бельгія). Праграма заахвочвае маладых музыкаў выкарыстоўваць інавацыйныя метады ў сферы рэкламы і піяру, а таксама развіваць нацыянальную музычную культуру.

Гранты на расследаванні ў экалагічнай журналістыцы Журналісты, якія жадаюць працаваць над расследаваннямі ў галіне экалогіі і навакольнага асяроддзя, могуць падаць заяўку на гэтыя гранты.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.