Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 47, 03 03 2017

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Распавядзем усё, што вы хацелі ведаць пра ЕВС. Прыходзьце і дазнайцеся ўсё, што хацелі ведаць пра ЕВС, 7 сакавіка ў “Цэнтры гарадскога жыцця Гродна” (Савецкая, 3). Пачатак а 19:00.

Як быць супер-ментарам. З 18 па 24 лютага ў Гдыні прайшоў трэнінг для ментараў “Make Mentoring Your Superpower”, у якім прынялі ўдзел два ментары з ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Артур Камароўскі і Наста Федарцова.

Трэцяя Міжпакаленчая Жывая Бібліятэка: “Кожны лёс варты быць прачытаным”. Гарадзенцы розных пакаленняў пачыталі 7 кніжак на Жывой бібліятэцы ў суботу 25 лютага.

Make mentoring your Superpower – неверагодная атмасфера, карысная інфармацыя, крутыя практычныя заняткі. Make mentoring your Superpower – міжнародны трэнінг для ментараў/ак, якія хочуць ведаць усе асаблівасці і сакрэты такога нялёгкага, але цікавага і неверагоднага шляху, як ментарства. Ментар/ка – гэта чалавек, які дапамагае валанцёру/цы ва ўсім неабходным цягам праекта.

Навіны партнёраў 

«У Гродна вялікі патэнцыял». Экскурсавод Таццяна Касатая пра тое, як зрабіць Гродна зручным для велатурыстаў. Гісторык і экскурсавод Таццяна Касатая распавяла пра тое, як зрабіць Гродна зручным для бязвізавых велатурыстаў. Сустрэча адбылася 25 лютага на форуме «Гродна — цэнтр веласіпеднай культуры».


Дзевятая «Гадзіна Зямлі» ў Беларусі: 25 сакавіка не забудзьцеся выключыць святло! У апошнюю суботу сакавіка ва ўсім свеце па традыцыі пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый - «Гадзіна Зямлі». Яе мэта простая прыцягнуць увагу да праблемы змянення клімату і паказаць, як важны ўклад кожнага ў справе захавання рэсурсаў планеты. Ініцыятарам «Гадзіны Зямлі» ў Беларусі з'яўляецца Таварыства экалагічных арганізацый "Зялёная сетка».

“Справа гонару”. Гродзенцаў просяць падтрымаць праект агучвання кніг па гісторыі горада. Дзве кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна плануецца агучыць у межах праекта “Гродна: пачуць нябачнае”. Ініцыятары – супрацоўнікі гродзенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы – просяць неабыякавых гродзенцаў падтрымаць праект.

Бясплатны ўступны занятак курса "Асновы кампутарнай графікі» Запрашаем Вас запісацца на наш курс «Асновы кампутарнай графікі»! На занятках Вы навучыцеся працаваць у такіх праграмах як CorelDRAW, Photoshop і PRO100, навучыцеся ствараць свой дызайн для кубкаў, футболак і іншых сувеніраў, якасна рэдагаваць фатаграфіі і нават ствараць уласныя дызайны інтэр'ераў.

Як зрабіць замежныя кнігі беларускімі. 11 сакавіка а 15.00 адбудзецца сустрэча з літаратарамі Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам, якія займаюцца перакладам замежнай класікі на беларускую мову.

Магчымасці 

Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Навучанне школьнікаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці” Community Connections.

Конкурс эсэ для студэнтаў. Да 16 сакавіка 2017 г. студэнты старэйшыя за 18 год могуць паўдзельнічаць у конкурсе эсэ “Шмат моў, адзін свет”, які ладзіцца ў чацвёрты раз і сёлета пры падтрымцы ELS і the United Nations Academic Impact.

Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Узмацненне ролі жанчын у вырашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў” Community Connections.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.