Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Канцэпцыя “Гораду, прыязнага да сталых людзей”, была прадстаўленая кіраўніцтву Гродна. Старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой прыняў 9 снежня прадстаўнікоў праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.
Студэнты УЗВ запланавалі добрыя справы. 3 снежня на чарговай агульнай сустрэчы больш за 10 ідэй было прапанавана студэнтамі падчас планавання акцый Школы добрых справаў.
Падоўжыць перыяд актыўнай і стваральнай старасці. Гэта асноўная думка рэзалюцыі буйной міжнароднай канферэнцыі па пытаннях старэння, якая адбылася ў кастрычніку ў Маскве.
“Форум пратаганістаў” у Бонне: як стварыць магчымасці для ўдзелу моладзі. Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” 20-22 лістапада прыняла ўдзел у “Форуме пратаганістаў”, прысвечаным удзелу моладзі і нефармальнай адукацыі ў Бонне, Германія. Моладзевыя працаўнікі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі і Германіі падзяліліся досведам і запланавалі будучую супрацу.
Навіны партнёраў
Адбудзецца другі TEDхYouth@Hrodna. 12 снежня перад гарадзенскай публікай выступяць 7 маладых людзей, якія гатовы падзяліцца з вамі сваімі ідэямі і жыццёвым досведам. Уласна такую магчымасць прадстаўляе сабой удзел у канферэнцыі ў стылі TED.
Дзе дастаць Калодны мёд і арганічную ежу: з'явілася карта эка-гаспадарак Беларусі. На карту арганічных, пермакультурных і экалагічных гаспадарак
Беларусі нанеслі ўжо больш за 20 сядзібаў і ферм. Чатыры з іх знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці.
Пачаліся заняткі курсу «Вязанне кручком і спіцамі». Калі вы не паспелі запісацца на курс вязання, запрашаем вас на іншыя творчыя курсы Студыі карысных кампетэнцый.
Запрашаем на кінапрагляд дакументальнага фільма "Human". У праграме: гарбата, добрая кампанія, натхняльны фільм. Пасля прагляду адбудзецца дыскусія. Імпрэза адбудзецца ў нядзелю, 13 снежня, а 15:00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а, 100.
Магчымасці
Мінулая будучыня Беларусі: запавет Ігната Абдзіраловіча. Лятучы ўніверсітэт, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляюць цыкл лекцый, прысвечаных Ігнату Абдзіраловічу. Першую лекцыю прачытае ў Гродна Павел Баркоўскі.
Стыпендыі для ўдзелу ў магістарскай праграме па журналістыцы. Cтудэнты з усяго свету, якія маюць ступень бакалаўра могуць падаць заяўку на навучанне ў магістратуры Erasmus Mundus у галіне журналістыкі, медыя і глабалізацыі.
Праграма па развіцці супрацоўніцтва і прасоўванні дэмакратыі МЗС Літвы Міністэрства замежных справаў Літвы прымае заяўкі на рэалізацыю праектаў Праграмы па развіцці супрацоўніцтва і прасоўванні дэмакратыі.