Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Падсумавалі вынікі года ў сяброўскай атмасферы. Каля 30 чалавек узялі ўдзел у навагодняй сустрэчы сябраў і валанцёраў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якая адбылася 10 студзеня.
Дэлегацыя УЗВ паедзе на міжнародную канферэнцыю ў Вроцлаў. Канферэнцыя «Сталыя людзі для культуры» адбудзецца ў ліпені і будзе прымеркаваная да 40-годдзя гэтага аднаго з найстарэйшых у Польшчы ўніверсітэтаў для сталых людзей.
Навіны Цэнтру міжпакаленчага паразумення. Цэнтр міжпакаленчага паразумення, які працуе на базе Універсітэту Залатога Веку з восені 2015 году, не спыняецца рабіць добрыя справы. Калі вы прапусцілі апошнія падзеі, мы разам з валанцёрамі ўзгадваем, як знаходзілі паразуменне гэтай зімою.
Навіны партнёраў
Каляды скончыліся, а цуды працягваюцца: французкія валанцёры падаравалі дзецям з хоспіса чароўны спектакль. Музей гісторыі рэлігіі 17 студзеня прымаў у сваёй зале калядную казку “Таму што ўсё магчыма на Раство”, якую прывезлі ў Гродна акторы Міжнароднага аб’яднання “Тэатро”. Яны не першы год супрацоўнічаюць з Гродзенскім дзіцячым хоспісам.
Перапіс беларускамоўнага насельніцтва. Ідэя: паказаць, што беларуская мова ёсць ва ўсіх сферах жыцця і ва ўсіх населеных пунктах Беларусі. Што беларуская мова - не мова пісьменнікаў і мастакоў, а мова кожнага з нас!
МедыяСтудыя-2016: тры ў адным! Тры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам установа "Цэнтр
дадатковай адукацыі дарослых" Студыя карысных кампетэнцый".
Запушчаны новы турыстычны інтэрнэт-праект PlanetaBelarus.by. Сайт праекта мусіць стаць новым унікальным інструментам па прасоўванні нашай краіны. Ён быў створаны заснавальнікам газеты "Турызм і адпачынак» Сяргея Плыткевіча. Як прадстаўлена Гродзенская вобласць на сайце, разбіраўся Гродзенскі Зялёны партал.
Гарадская аранжарэя, зелярня і кінематограф: Наталля Канюк пра тое, як не «заржавець» на пенсіі. Інтэрв'ю з гродзенскім історыкам і краяведам Наталляй Канюк, якая займаецца адраджэннем батанічнага саду Жылібера, дапамагае ў адраджэнні музеяў Нацыянальнага банка, інфекцыйнай бальніцы і турмы.
Магчымасці
ФГС УП абвяшчае новы конкурс праектных прапаноў для арганізацый грамадзянскай супольнасці. Агульная мэта конкурсу - падтрымка працы пяці тэматычных працоўных груп ФГС ў адпаведнасці з канкрэтнымі мэтамі і тэматычнымі прыярытэтамі ў рамках рэгіянальнага вымярэння.
Аспенскі інстытут у Румыніі: Праграма для маладых лідараў. Аспенскі інстытут у Румыніі запрашае моладзь ва ўзросце 25-35 год да ўдзелу ў Праграме маладых лідараў 2016. Праграма мае мэтай развіццё лідарства ў грамадстве і рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Адукацыйны курс для жанчын. Forum SYD (Швецыя) і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) прапануюць актывісткам узяць удзел у курсе “Пашырэнне рэпрэзентатыўнасці і магчымасцей жанчын у арганізацыях грамадзянскай супольнасці і палітычных партыях”.
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў абвяшчае конкурс. Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае конкурс на удзел у праграме 2016 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.