Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Валанцёрка ад «Трэцяга Сектара» паехала на праект у Польшчу. На працягу года Таня Шыбут будзе дапамагаць у штодзённай дзейнасці мясцовай бібліятэцы ў Гдыні. Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з “Цэнтрам супрацы моладзі” у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
«Восем жанчын, якія кахаюць» — ва УЗВ адбылася прэм’ера новага спектакля. Інтрыга на працягу ўсяго дзейства, эмацыйная напруга, бліскучае выкананне роляў і заслужаныя апладысменты ды кветкі — гэта ўсё пра прэм’еру новай пастаноўкі тэатральнай студыі «Універсітэту Залатога Веку».
Майстэрні УЗВ: Навучаючы, навучаемся. Выкладчыкі і навучэнцы Універсітэту Залатога Веку ініцыюць штомесяцовыя навучальныя сустрэчы — «Майстэрні УЗВ». Сустрэчы будуць складацца з 6-9 майстар-класаў, якія праводзяць самі ўдзельнікі і дзеляцца сваімі ведамі ды навыкамі наўзаем. Першыя «Майстэрні» адбудуцца ў суботу 27 лютага. Далучайцеся да цікавай адукацыйнай ініцыятывы! Вучыце ды вучыцеся!
Навіны партнёраў
Фільм “Подых балот” можна пабачыць у Інтэрнэце. Фільм пра беларускія балоты, партнёрам па стварэнні якога было і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, з’явіўся ў вольным доступе ў інтэрнэце. Акунуцца ў атмасферу некранутай прыроды, пабываць у самых нязведаных кутках Пінскага Палесся і прагуляцца разам з мясцовымі жыхарамі па балотах Гродзенскай вобласці цяпер зможа кожны.
Адбылася першая сустрэча англамоўнага клуба «Таямніцы і аблуды сучасных СМІ». Яна была прысвечана маніпуляцыям ў сучасных СМІ. Запрашаем усіх
жадаючых далучыцца да наступных сустрэч, якія адбудуцца 11, 18 і 25 лютага ў 18:00 у Бізнес цэнтры "Аўгустоўскім". ( вуліца Ціміразева 10/1, другі паверх, офіс 31 ). Клуб вядзе валанцёр Рон Сольфа з Люксембурга.
Дабрачынны кірмаш "Час дабра". Дабрачынны кірмаш на карысць цяжкахворых дзяцей адбудзецца 13 лютага а 12:00 па адрасе г. Гродна, вул. Акадэмічная, 2 (другі паверх, актавая зала).
Правядзі Гадзіну Зямлі ў сваім горадзе! Зялёная сетка абвяшчае конкурс на правядзенне найбуйнейшай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» ў рэгіянальных гарадах Беларусі.
Гарачыя прапановы ад Студыі карысных кампетэнцый ў лютым. Фота і відэа, маляванне, кампутар для пачаткоўцаў і польская мова з носьбітам - у гэтым месяцы ў Студыі пачынаюць працу адразу некалькі курсаў. Выбірайце, што цікава менавіта вам!
Магчымасці
Ведаеш, як павінна быць? Дзейнічай! Стартаваў прыём заявак на Social Weekend. З 25 студзеня па 29 лютага 2016 г. будзе ісці паралельны прыём заявак адразу на два конкурсы: Сёмы рэспубліканскі і Другой рэгіянальны конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend. Шанец ёсць у любой карыснай грамадству ідэі, незалежна ад яе маштабу. Для ўдзелу досыць падаць заяўку і апісаць ідэю.
Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс прыняцця рашэнняў. Распачаўся набор на курс праекта «Развіццё грамадзянскага ўдзелу моладзі меншасцяў і яе ўключэння ў працэс прыняцця рашэнняў » у Рызе. Праект рэалізуе Еўрапейская моладзевая сетка меншасцяў пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага фонду Савета Еўропы.
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда. Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды разам з Фундацыяй "Адукацыя для Дэмакратыі" абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу на 2016/2017 навучальны год.
Валанцёрскі "тур" у Белавежскую пушчу: як жыве дзікая прырода? Калі вы прагнеце атрымаць унікальны вопыт жыцця ў дзікіх ўмовах і даследаваць з спецыялістамі некранутую прыроду – шанец тут! Запрашаем валанцёраў далучыцца да прыродаахоўнага праекта ў Белавежскай пушчы!