Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Глядзіце матэрыялы канферэнцыі. Прэзентацыі і тэзісы выступаў экспертаў на міжнароднай канферэнцыі “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытаннях старэння”, якая праходзіла 8-9 красавіка ў Гродне, даступныя цяпер і на нашым сайце.
На канікулы пад гукі паланэза. “Залатыя” студэнты адсвяткавалі сканчэнне навучальнага года. Урачыстая вечарына з нагоды заканчэння сёмага навучальнага года ў гарадзенскім Універсітэце Залатога Веку адбылася 21 красавіка. Гэтым разам падвядзенне вынікаў года мела сваю адметнасць. Апроч традыцыйнай творчай справаздачы аб працы секцый і ўручэння пасведчанняў, прысутных чакала атмасфера бала і магчымасць патанцаваць у стылі ампір.
Сёмы акадэмічны год «Універсітэту Залатога Веку» скончыўся інтэграцыйнай вандроўкай. Каля 90 студэнтаў на двух аўтобусах наведалі мясціны, звяжаныя з жыццём і творчасцю Элізы Ажэшкі. Скончылася вандроўка сяброўскім пікніком на маляўнічым беразе Нёмана.
Даследванне: Як студэнты УЗВ-7 ацэньваюць праграму і што яшчэ іх непакоіць. Каманда праграмы «Універсітэт Залатога Веку» правяла два даследванні сярод студэнтаў 2015-2016 навучальнага года. Адно з іх было скіравана на выяўленне праблемаў і патрэбаў сталых гарадзенцаў, другое — на ацэнку якасці паслуг, атрыманых ва УЗВ.
Навіны партнёраў
Дзень Зямлі ў Дзіцячай Экастудыі: пасадзілі базілік і званілі ў Звон Свету. У Дзіцячай ЭкаСтудыі 23 красавіка адзначылі міжнародны Дзень Зямлі. Дзеці паўдзельнічалі ў сямейнай віктарыне, званілі ў звон свету, пасадзілі базілік, зрабілі медальёны з салёнага цеста і прапанавалі свае варыянты дапамогі
планеце.
Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня. Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.
Майстар-клас «Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх». 29 красавіка з 17.00 па 19.00 у Гродна па адрасе вул. Будзёнага, 48б адбудзецца майстар-клас «Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх», на якім слухачы даведаюцца, як уключаць у свае адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы людзей з асаблівымі патрэбамі.
Запрашаем на серыю майстар-класаў "Знаёмства з сабой». На занятках вы пазнаёміцеся з методыкамі прафесіяналаў і навучыцеся імі карыстацца. Вы даведаецеся свае моцныя і слабыя бакі. Вывучыце сваю ўвагу, памяць, мысленне, характар, тэмперамент, асаблівасці ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Даведаецеся, якія формы паводзінаў у канфліктнай сітуацыі ў вас пераважаюць.
Магчымасці
VI Фестываль нефармальнай адукацыі: вучыцца, каб дзейнічаць. 7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау збяруцца вядучыя беларускія і замежныя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі – практыкі, тэарэтыкі, метадысты, якія прадстаўляюць розныя арганізацыі (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны сектар), каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі і ўзгадніць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.
Конкурс эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі і кантэксты”. Мэта конкурсу – узбуджэнне цікавасці да інтэлектуальнай спадчыны, творчае і рэфлексіўнае пераасэнсаванне і прысваенне традыцыі беларускага мыслення, стварэнне галерэі тэкстаў, якія разгортваюць разуменне беларускай культуры і ідэнтычнасці.
Конкурсы "Жывой вясны" чакаюць! Да 31 траўня можна даслаць свае работы на веснавыя творчыя конкурсы міжнароднай кампаніі "Жывая Вясна-2016".
Летняя школа для беларускіх выпускнікоў і студэнтаў. Запрашаюцца паспяховыя беларускія выпускнікі ды неабыякавыя студэнты на інтэнсіўны летні тыдзень навучання і абмену досведам у Літве. Адукацыйныя відэа ды інтэрв’ю, самакіруемая адукацыя, сусветны досвед клубаў выпускнікоў і трэнінг па адукацыйным ментарстве, а таксама цікавая культурніцка-інтэграцыйная праграма – усё, што трэба для незабыўнага лета!