Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Тэлемедыйнае валанцёрства ў Нямеччыне. Цэнтр “Трэці сектар” і арганізацыя “WTV - Der Offene Kanal aus Wettin e.V.” прапануюць валанцёрства на мясцовым тэлебачанні ў Германіі. Патрабаванні да кандыдатаў: узрост 17 - 30 гадоў, моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыаадукацыі, уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю, добрае валоданне нямецкай мовай.
“Універсітэт Залатога Веку” абвяшчае восьмы набор. Калі вам 55+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас! «Універсітэт Залатога Веку» — гэта сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карыстным іншым людзям.
Запрашаем на Hrodna Media Weekend 24-25 верасня. Двухдзённы форум збярэ ў Гродне каля 40 выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў, якія маюць уласныя медыйныя праекты, з розных куткоў Беларусі. Прыняўшы ўдзел у падзеі, вы зможаце павысіць узровень сваіх ведаў і ўменняў у галіне планавання і стварэння якаснага кантэнту і яго прасоўвання, абмеркаваць важныя для развіцця медыйнай сферы пытанні, наладзіць кантакты са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.
Навіны партнёраў
У Гродна распачаў працу праект Гарадзенскія майстэрні ведаў. Майстэрні Ведаў гэта адкрытая пляцоўка, у межах якой кожны можа заявіць тэму для навучання, і кожны ахвотны - прыняць удзел у навучанні. Зараз арганізатары адбіраюць экспертаў, у хуткім часе распачнецца набор удзельнікаў. Сачыць за інфармацыяй можна ў сацыяльных сетках (вк і фб) а таксама на сайце edustudio.by.
Стаяў на святлафоры і насіў ровар: Мечыслаў Гой праехаў 25 км па Гродне і зафіксаваў праблемы веларуху. Канец працоўнага тыдня старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў правесці з карысцю для аматараў веларуху. Група з велаактывістаў, журналістаў, супрацоўнікаў ДАІ і чыноўнікаў больш за дзве гадзiны ездзіла па горадзе і шукала самыя праблемныя месцы.
Справа ёсць справа, але сяброўства даражэй. Як у Гродне працуе бізнес, што пачынаўся з сацыяльных праектаў. Меркаванне, што бізнесоўцаў цікавіць толькі прыбытак, не пасуе да прыкладу тых гарадзенцаў, што пачалі ўласную справу з сацыяльных праектаў. Пра тое, як танцы ды гульні сталі бізнесам, і як сумяшчаць працу дзеля грошай з магчымасцю рабіць нешта бясплатна дзеля агульнай карысці, распавялі гарадзенскія бізнесоўцы Жана Рамановіч, Антось Янкоўскі і Іван Петушок.
У Гродна з дапамогай краўдфандынгу плануюць зладзіць першае свята беларускай моды. Першае свята беларускай моды “Святаяннік” – гэта праект фарміравання талерантных паводзін у грамадстве і раўнапраўнага стаўлення да дзяцей з цяжкай формай інваліднасці. Да таго ж, ён папулярызуе беларускую культуру.
Прачытаў. Убачыў. Перамог! Выйшаў Дапаможнік для Захавальнікаў Тэрыторый, важных для птушак. Пад вокладкай гэтай кнігі - агляд самых частых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства Беларусі. Кожны раздзел - гэта простыя пакрокавыя інструкцыі з адказам на пытанне «Што рабіць, калі я бачу, што прырода ў небяспецы?».
Магчымасці
Арганізатары запрашаюць на трэнінг "Гарады і змены клімату: праблемы, стратэгіі, дзеянні". Гэтай восенню 350.org ініцыюе новую грамадскую кампанію пад назвай "Гарады для жыцця". У Беларусі кампанія пачнецца з трэнінгу "Гарады і змены клімату: праблемы, стратэгіі, дзеянні" 9-10 верасня 2016 года ў г.Магілёў.
The Washington Post прапануе аплочваемую стажыроўку. Амерыканскае выданне The Washington Post прапануе студэнтам і аспірантам аплочваемую стажыроўку ў сферы журналістыкі, графікі і дызайну, мультымедыя.
Конкурс: як свае 92 дні АДУлета прабавілі вы? Лета 2016-га сышло ў нябыт і навечна застанецца ў нашай памяці, бо было надзвычай плённым / цікавым / натхняльным / незабыўным / улётным. Але навошта хаваць ад іншых тое, чым варта падзяліцца з іншымі? Каманда Adukacyja.info абвяшчае конкурс кароткіх адукацыйных гісторый “Як свае 92 дні АДУлета прабавілі вы?”
Адкрыта рэгістрацыя на «РАДА ФОРУМ-2016». Рэспубліканскае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне «Некст Стоп - Нью Лайф» і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашаюць да ўдзелу ў «РАДА ФОРУМЕ-2016» «Дыялог пра моладзь і моладзевую палітыку ў Беларусі». Мерапрыемства пройдзе 17-18 верасня ў Мінску.