Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Новыя партнёры з Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку. 10-11 красавіка Гродна наведалі прадстаўнікі Віленскага Універсітэту Трэцяга Веку. Падпісаная трохбаковая дамова аб супрацы, запланаваныя сумесныя справы.
Як стварыць умовы для годнага і актыўнага даўгалецця. Адказы на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі буйной міжнароднай канферэнцыя, якая адбылася 8-9 красавіка ў Гродне. У ёй удзельнічала больш за 100 чалавек – прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, акадэмічнай супольнасці з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Украіны.
Акцыя «Зробім!» у Гродне: студэнты УЗВ прыбралі старыя праваслаўныя могілкі. Студэнты УЗВ і ГрДУ у суботу, 9 красавіка, далучыліся да сусветнай акцыі «Зробім!» і прыбралі смецце на старых праваслаўных могілках па вуліцы Антонава. Каля 50 студэнтаў цягам дзвюх гадзін сабралі больш за 90 мяшкоў са смеццем, а таксама ачысцілі магілы ад зарасніка.
Навіны партнёраў
30 красавiка - гарадскі Велапрабег у гонар адкрыцця веласезона 2016 года!Велагродна запрашае гродзенцаў адзначыць адкрыццё новага сезона велапрабегам па горадзе ў суботу. Месца і час збору: пл. Савецкая, 11.30 - 12.00. Старт адбудзецца пры любым надвор'і!
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org запрашае запоўніць анкету, каб ацаніць працу і змест сайту. "Дзякуючы запоўненым анкетам мы больш паспяхова будзем развіваць бібліятэку і хутчэй выйдзем насустрач Вашым патрэбам."
Безбар’ернае асяроддзе – не галоўнае. У Гродне аднавілі сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”. Ініцыятыва “Крок насустрач” хоча змагацца з пасіўнасцю людзей “з асаблівасцямі”. Пра гэта ішла гаворка на першай сустрэчы інтэграцыйнага клуба “1+1”, які аднавіў дзейнасць пасля працяглага перапынку.
МедыяСтудыя-2016: тры ў адным! Тры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы: "Школа фотарэпарцёра"; "Відэадрайв"; "Замест словаў ці карысныя інструменты візуалізацыі інфармацыі".
Магчымасці
Школа экалагічнага актывіста адкрывае набор-2016. Школа экалагічнага актывіста (ШЭА) – гэта штогадовая школа, якую праводзіць таварыства «Зялёная сетка». Школа знаёміць з лідэрамі зялёнага руху і экалагічнымі арганізацыямі Беларусі, вучыць працаваць над рашэннем экалагічных праблемаў і дапамагае рэалізоўваць свае праекты.
VI Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае валанцёраў. Стаўшы членам каманды арганізатараў Фестывалю нефармальнай адукацыі-2016 вы набываеце досвед правядзення буйнога міжнароднага мерапрыемства, практыку гутарковай замежнай мовы, зможаце прысутнічаць на ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, пашыраеце свой круг знаёмстваў, атрымліваеце магчымасць пагутарыць з вядучымі спецыялістамі сферы нефармальнай адукацыі.
Вучым ствараць пасьпяховыя грамадзкія арганізацыі. Запрашаем грамадзка актыўных людзей з усёй Беларусі, лідэраў, якія імкнуцца да стварэньня каманды альбо грамадзкай ініцыятывы, да ўдзелу ў майстар-клясе “Як стварыць пасьпяховую грамадзкую арганізацыю”.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у навучанні ў межах праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў». Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава аб’яўляе набор удзельнікаў у адукацыйны праект “Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку”, які рэалізуецца ў межах праграмы сетцы дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў”. Удзел у Праекце дае магчымасць навучыцца прымяняць міжнародныя стандарты правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях.