Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны выпуск 40, 25 11 2016

Page 1

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар" 

Цэнтр “Трэці сектар” браў удзел у МедыяМэнэджмэнтФоруме. Удзел у Форуме, які праходзіў 17-19 лістапада ў Мінску, узялі каля 100 прафесіяналаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Швецыі, Расіі, Славакіі і Германіі. Удзельнікі Форуму абмеркавалі сітуацыю на беларускім і еўрапейскім медыярынку, выклікі, якія стаяць перад мэнэджэрамі журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў.

Хто сёлета прыйшоў ва УЗВ: глядзіце «профіль» нашых студэнтаў. «Другагодніца» ва ўзросце ад 61 да 65 год з вышэйшай адукацыяй, у мінулым — настаўніца альбо інжынер, матэрыяльнае становішча — здавальняючае: так выглядае партрэт сярэднестатыстычнага студэнта УЗВ-8.

Кася Рэмбеза: мне падабаецца гэты выклік. Катажына выкладае курс польскай мовы, а таксама вядзе заняткі клубу “Тур па Польшчы з песняй” ва Універсітэце Залатога Веку. У Гродна яна прыехала ў верасні ў якасці валанцёркі ў межах праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба”, працуе ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” запрашае валанцёраў. Валанцёр УЗВ гэта чалавек, у якога ёсць жаданне дапамагаць людзям і дзяліцца сваімі ведамі, а таксама крыху вольнага часу, каб гэта рабіць. Далучыцца да валанцёрскага руху УЗВ можна ў любым узросце.

Навіны партнёраў 

Шэсць гадзін літаратуры, філасофіі і музыкі: у “Цудоўні” ўрачыста адкрылі кніжную секцыю. Праца кніжнай секцыі ў этнакраме “Цудоўня” распачалася 19 лістапада шасцігадзіннай імпрэзай з удзелам пісьменнікаў Андрэя Хадановіча і Паўла Касцюкевіча, філосафа Уладзіміра Мацкевіча, а таксама гродзенскіх


музыкаў. 

У Гродне можна атрымаць бясплатную кансультацыю дызайнера і адначасова заняцца дабрачыннасцю. Дызайнерка інтэр’ераў Алена Нарэйка кожны чацвер праводзіць бясплатныя дабрачынныя кансультацыі ў кафэ “Чэмпі”. Кожны, хто скарыстаецца парадай Алены, можа ахвяраваць любую суму фонду “Пара”, які дапамагае людзям з анкалагічнымі і гематалагічнымі захворваннямі.

Запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі. Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у лістападзе 2016. Запісвайцеся на курс ужо цяпер — хутка пачынаем.

Трэці фестываль настольных гульняў «Игрокуб» пройдзе ў Гродне. Сёлета фестываль пройдзе 3-4 снежня. Ён стане яшчэ большым і перамясціцца ў самы цэнтр горада, на пляцоўку Моладзевага цэнтра “Гродна”.

У Гродне пройдзе бясплатная ІТ-канферэнцыя для школьнікаў і студэнтаў. Прафарыентацыйная канферэнцыя ProIT для школьнікаў і студэнтаў па IT-тэхналогіях пройдзе ў Гродне 26 лістапада ў канферэнц-зале галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы.

Магчымасці 

Запрашаем на трэнінг для трэнераў “Its up to me 4″ у Нямеччыне. Практычны трэнінг, дзе вы зможаце атрымаць шмат ноў-хаў, soft skills, матэрыялаў, пазнаёміцеся з рознымі стылямі трэнерства, відамі зваротнай сувязі, ментарства, распрацуеце новыя праекты па розных тэмах.

Мы ўсе прамоўцы! – майстар-клас па публічным прамовам. А вы ведаеце, што на самой справе мы ўсе добрыя прамоўцы ў розных жыццёвых сітуацыях, нават калі мы пра гэта не ведаем? Гэты майстар-клас пакажа нам, што публічныя выступленні – гэта проста велізарнае задавальненне! Пераможам свае страхі і паверым у сябе!

Запрашаем на стажыроўку ва “Універсітэт Залатога Веку”. На працягу тыдня стажоры змогуць пазнаёміцца з нашым досведам павышэння якасці жыцця сталых людзей праз іх актывізацыю. У праграме – знаёмства з працай Гарадзенскага УЗВ, наведванне заняткаў курсаў і клубаў, агульных лекцый, сустрэчы з арганізатарамі праграмы, з сябрамі самакіравання УЗВ, рэдакцыя сайта УЗВ.


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Issuu converts static files into: digital portfolios, online yearbooks, online catalogs, digital photo albums and more. Sign up and create your flipbook.