Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Інструменты, каб дамагчы людзям, якія жывуць з дэменцыяй. 11 студзеня для валанцёраў Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення і слухачоў УЗВ прайшоў трэнінг па метадах рэсацыялізацыі сталых людзей, якія жывуць з дэменцыяй, і яе прафілактыцы.
Павіншавалі пацыентаў псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. 13 студзеня 2017 слухачы УЗВ правялі традыцыйнае творчае віншаванне. Акрамя канцэрту ўдзельніцы вакальнай групы УЗВ перадалі паштоўкі, якія падпісалі слухачы на Каляднай вечарыне, і салодкія падарункі. Шмат студэнтаў УЗВ далучылася да акцыі і напяклі пірагі ды іншыя слодычы.
Трэнінг для выкладчыкаў адбыўся ва УЗВ. 10 студзеня выкладчыкі УЗВ сустрэліся, каб падвесці вынікі першага семестра, запланаваць працу на другое паўгоддзе і палепшыць свае кампетэнцыі ў галіне адукацыі дарослых.
Навіны партнёраў
Аднагодка Незалежнасці: хору «Бацькаўшчына» споўнілася 25 гадоў. Чвэрць стагоддзя таму ў Гродне паўстаў хор «Бацькаўшчына», які аб’яднаў людзей розных прафесій і заняткаў, сэрцам адданых Айчыне, яе роднаму слову і спеву. З аматарскага паступова ён вырас у калектыў з прыстойным узроўнем выканання, які запрашаюць выступаць па ўсёй Еўропе. 13 студзеня павіншаваць калектыў з юбілеем сабраліся шматлікія госці — колішнія ўдзельнікі і сябры.
Клуб калекцыянераў вярнуўся ў цэнтр горада і плануе ладзіць кірмашы на Замкавай. Першая сустрэча гродзенскіх калекцыянераў на новым месцы прайшла 15 студзеня. Клуб аматараў збірання паштовых марак, манет, значакаў, прадметаў даўніны вярнуўся ў самы цэнтр горада – Палац тэкстыльшчыкаў, дзе і дзейнічаў
некалі, яшчэ ў часы СССР.
Ад малявання да выхавання. Чаму навучаць гродзенскія выпускніцы “Школы адукатараў”. Школа адукатараў, навучальны курс для тых, хто плануе працаваць у накірунку навучання дарослых, праходзіла ў Беларусі са жніўня па снежань 2016 года. Удзельніцамі былі пяць гродзенак. Па сканчэнню курса дзяўчаты расказалі пра вынікі працы і падрыхтаваныя навучальныя праграмы.
Данута Бічэль выступіла на моўных курсах „Мова НаНова Гародня”. Новая, шостая, сесія гарадзенскіх моўных курсаў „Мова НаНова Гародня” пачала сваю працу. Тэму „Літаратура”, якую разглядалі прыхільнікі роднай мовы, усебакова абмеркавала славутая паэтка Прынёмання Данута Бічэль. Яна прынесла з сабой апошні зборнік сваіх твораў, які выйшаў у серыі „Беларускі кнігазбор”.
Магчымасці
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда. Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар праграмы) разам з Фундацыяй «Лідэры Змяненняў» (адміністратар праграмы) абвяшчаюць чарговае выданне адкрытага конкурсу для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Кыргызстана на атрыманне стыпендый імя Лэйна Кіркланда ў Польшчы на 2017/2018 навучыльны год.
Школа “Гарадскія грамадскія прасторы: устойлівае развіццё”. Лятучы універсітэт у партнёрстве з таварыствам “Зялёная сетка”, часопісам “Гарадскія тактыкі”, “Архітэктурным Бюро 35” і беларускай партыяй “Зялёныя” запрашае на адукацыйную праграму. Мэта праграмы – развіццё ўяўленняў і практык працы з гарадскімі грамадскімі прасторамі. Заяўкі прымаюцца да 12 лютага.
Малыя гранты на праекты па ахове псіхічнага здароўя. Да 1 лютага 2017 г. арганізацыя BEARR Trust (Вялікабрытанія) прымае заяўкі на конкурс малых грантаў (максімальный памер – 3.000- фунтаў стэрлінгаў) ад арганізацый з Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Украіны.
Майстар-клас «Нейраграфіка – унікальны метад трансфармацыі жыцця». Нейраграфіка — распрацаваны псіхолагам і коўчам Паўлам Піскаровым графічны метад трансфармацыі жыцця, мадэлявання будучыні і пашырэння ўнутраных межаў. Гэты метад дазваляе пашырыць погляд на існуючую праблему, выйсці за межы свядомасці, сфармаваць новыя адносіны да таго, што адбываецца і нават — трансфармаваць прастору вакол сябе, стаўленне да сябе іншых людзей.
Конкурс на лепшы матэрыял пра праекты ЕС у Беларусі. Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт пра праектную дзейнасць ЕС у Беларусі.