Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Госць з Францыі падзяліўся ўражаннямі ад Каляднай вечарыны УЗВ. Сёлетняя Калядная вечарына “Універсітэту Залатога Веку” была як ніколі інтэрнацыянальнай. Апроч студэнтаў, выкладчыкаў і арганізатараў УЗВ удзел у свяце бралі госці з Люксембурга, Польшчы ды Францыі.
Іван Буднік віншуе з Калядамі і Новым годам. Напярэдадні Новага году рэдакцыя сайту атрымала віншавальны верш ад аднаго з першых студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку», сябра першага складу Рады УЗВ Івана Будніка, які пакуль знаходзіцца ў «акадэмічным адпачынку».
Навіны партнёраў
У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00.
Уладальнікі этнакрамы "Цудоўня": "Ідзе перыяд выхавання новага беларуса". Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі этнакрамы “Цудоўня” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і сучаснасці і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах.
АПБ збірае сяброў! 23 студзеня адбудзецца XIX З’езд АПБ! Як і ў мінулым годзе, сябры арганізацыі збяруцца ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Рау (IBB) па адрасе: Мінск, пр-кт "Газеты "Праўда", д.11 (станцыя метро "Пятроўшчына").
Пачатак а 11:00. Уваход – вольны.
Акцыя "Птушкі ля кармушкі"! АПБ заклікае падкармліваць птушак на працягу халадоў, а 16 і 17 студзеня прыняць удзел у традыцыйнай акцыі – "Птушкі ля кармушкі".
У Гродне з'явілася свая федэрацыя кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай арганізацыяй.
Магчымасці
Роля грамадскасці ў развіцці гарадскіх прастораў. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме абмену “Роля грамадскасці ў развіцці гарадскіх прастораў”.
АдуМарафон! Адукацыя.інфо прапануе студэнтам беларускіх вну прыняць удзел у АдуМарафоне. Гэта 3-этапны фестываль адукацыі і практык, на якіх будуць прапанаваны заданні, каб “пракачаць” веды, навыкі і крэатыўнасць удзельнікаў.
Трэнінг: як здымаць кароткія відэа для інтэрнэту і сацыяльных сетак? Двухдзённы трэнінг для азнаямлення з асновамі відэаздымкі для журналістаў з Беларусі пройдзе 9-10 лютага 2015 года ў Чарнігаве (Украіна). Трэнер: Гай Деген (Аўстралія, Германія).
BiTriMulti: Трэнінг па моладзевых абменах. Да ўдзелу запрашаецца актыўная моладзь, якая плануе ажыццяўляць міжнародныя праекты ў межах праграмы "Erasmus+ Youth in Action". Працоўная мова трэнінгу - ангельская.