Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Запрашаем на веснавы Вольны кірмаш. Універсітэт Залатога Веку сумесна з Гродзенскім дзіцячым хоспісам, Зялёнай сеткай Гродзеншчыны, крамай-клубам настольных гульняў “КУБІК” і Дзіцячай экалагічнай студыяй запрашаюць на веснавы Вольны кірмаш, які адбудзецца ў суботу, 5 сакавіка, з 11:00 па 15:00 у гімназіі № 6 (вул. Дзяржынскага, 103/2).
Сустрэчы Tandem Evevning вярнуліся ў Гродна. Новы сезон моўных спатканняў Tandem Evenings in Hrodna адкрыўся ў аўторак, 16 лютага. Сустрэча была прысвечана суадносінам беларускай і замежных моваў. Наступная сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 26 лютага, у 18.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Сустрэчы адкрытыя і бясплатныя.
Запрашаем на развітальную вечарыну Рона. Рон Сольфа - валанцёр з Люксембурга запрашае на прэзентацыю на сканчэнне свайго гадавога ЕВС-праекта ў гродзенскай арганізацыі ГА "Цэнтр "Трэці сектар". Сустрэча адбудзецца ў сераду, 24 лютага а 17:00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а, аўд. 63.
Навіны партнёраў
"Зробім" Гарадзеншчыну чыстай: Вялікая валанцёрская ўборка пройдзе 9 красавіка. Акцыя па ўборцы несанкцыянаваных звалак "Зробім!" з'яўляецца часткай сусветнага руху «Let`s Do It!», якое аб'ядноўвае 112 краін і 14 мільёнаў людзей. Арганізатары акцыі ў Беларусі запрашаюць жыхароў Гродзеншчыны далучыцца да навядзення парадку.
Прафілактычны відэаролік ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса: як заўважыць першыя сімптомы дзіцячай анкалогіі. З нагоды Міжнароднага дня дзяцей,
хворых на анкалогію, Гродзенскі дзіцячы хоспіс і Дзіцячая паліклініка №2 заклікаюць памятаць, што анкалогію можна перамагчы.
Канферэнцыя “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі” пройдзе 11-12 сакавіка ў Мінску. Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю “Уяўляючы Беларусь: вобразы і ідэі, праекты і ўтопіі”, якая адбудзецца ў Мінску 11-12 сакавіка 2016 г..
Адкрыты занятак курсу «Гутарковая польская для пачаткоўцаў з носьбітам». Першы бясплатны занятак курса пройдзе 23-га лютага ў 18.00 у офісе Студыі, вул. Ціміразева, 10/1-аўд. 31. На занятке слухачы даведаюцца пра правілы польскага альфавита, вымаўлення і навучацца знаёміцца на польскай мове. На сустрэчы слухачы пазнаёмяцца з выкладчыцай з Польшчы Вольгай Галецкай, змогуць задаць усе пытанні аб праграме курса.
Магчымасці
SYMPA: Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні. Асветніцка-даследчыцкая ўстанова "Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA" у партнёрстве са Шведскім інстытутам дзяржкіравання SIPU International ладзіць конкурс праектаў па спрыянні ўстойліваму развіццю ў Беларусі. Мэта конкурсу - падтрымка ўстойлівага развіцця на мясцовым узроўні.
Семінар «Планаванне адукацыйна-культурнага лагера для моладзі ў Панямонцах». У межах рэалізацыі ініцыятывы грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых» «Стварэнне і развіццё« Моладзевага Цэнтра »: садзейнічанне прасоўванню нефармальнай адукацыі на рэгіянальным узроўні» 25 лютага 2016 года ў г. Ліда адбудзецца інфармацыйны семінар «Планаванне адукацыйна-культурнага лагера ў Панямонцах» .
Дзяржаўны сацыяльны заказ у Беларусі: прававое рэгуляванне і практыка прымянення. Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау і Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў супрацоўніцтве з Міжнародным асветніцкім грамадскім аб’яднаннем “АКТ” праводзяць серыю адукацыйных семінараў на тэму «Дзяржаўны сацыяльны заказ у Беларусі: прававое рэгуляванне і практыка прымянення».
Набор у праграму Суседзі 3.0. Суседзі 3.0 – гэта польска-украінска-беларуская праграма нефармальнай грамадскай адукацыі, мэтай якой з’яўляецца падтрымка людзей, якія імкнуцца да салідарнасці і пабудовы грамадзянскай супольнасці ў Польшчы, Украіне і Беларусі.
У Польшчу на зімовы семестр. Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам у Польшчу на зімовы семестр (кастрычнік 2016 – люты 2017).