Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны
Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Новае ў нашай бібліятэцы: дапаможнік “Сацыяльны аніматар”. Дапаможнік “Сацыяльны аніматар” складаецца з матэрыялаў, якія тычацца як тэарэтычных аспектаў самаарганізацыі дзейнасці людзей на карысць сваёй мясцовай супольнасці, так і канкрэтных інструментаў, з дапамогай якіх гэты працэс можна зрабіць больш эфектыўным.
Валанцёры Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення працягваюць рабіць добрыя справы. 3 лістапада адбылася сустрэча валанцёраў Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення, дзе ўдзельнікі пазнаёміліся з новымі дабраахвотніцамі і запланавалі падзеі на бліжэйшы час.
Адбылася першая сустрэча Digital Skill Club: далучайцеся ў пятніцу! 4 лістапада адбылася першая з цыкла сустрэч Digital Skill Club, якія праводзіць французскі валанцёр Эмрык Пансэ. Удзельнікі першай сустрэчы пазнаёміліся і падзяліліся сваімі чаканнямі ад клуба, падзяліліся сваім досведам вывучэння мовы праграмавання Python ды іншых моваў.
Навіны партнёраў
“Мы на цэлае жыццё адсталі?” У Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся TEDхHrodnaWomen. TEDхHrodnaWomen – жывая трансляцыя канферэнцыі з СанФранцыска – сабрала 29 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” дваццаць дзяўчат і чатырох хлопцаў. У сяброўскай атмасферы прайшлі дзве сесіі па паўтары, на якіх можна было паслухаць заакіянскіх экспертаў з псіхалогіі, сацыялогіі, нейрабіялогіі ды іншых галін ведаў.
Гродна як горад мары: якім яго бачаць гараджане? Ці з'яўляецца Гродна горадам мары для гараджан? І чаго яму не хапае, каб стаць такім? Гродзенскі
Зелёный партал спытаў аб гэтым у гродзенцаў, якія робяць наш горад крышачку лепш.
Паганскі Гродна: пяць тэзісаў ад прафесара Краўцэвіча. Сустрэча з гісторыкам Алесем Краўцэвічам прайшла 1 лістапада ў этнакраме «Цудоўня». Hrodna.life запісаў пяць цікавых фрагментаў з выступу госця.
"Не заціскаць дзіця ў рамках - гэта самае важнае». Як творчы праект «АнТрисоль» развівае дзяцей і іх бацькоў. Пра тое, чаму могуць навучыць дзеці, пра вобраз сучаснага дзіцяці і ўласным бачанні забавы і выхавання дзяцей распавядаюць заснавальніцы і ўдзельніцы праекта творчага вольнага часу дзяцей і бацькоў «АнТрисоль» - Вольга Хробак і Таццяна Валошчык.
Запрашаем у Школу сучаснай журналістыкі. Удзел у Школе сучаснай журналістыкі дазваляе не толькі авалодаць прафесійнымі навыкамі, але і навучыцца пісьменна выказваць свае думкі, аналізаваць інфармацыю і займальна распавядаць пра самыя звычайныя падзеі.
Магчымасці
Запрашаем прыняць удзел у рэгіянальных семінарахкансультацыях. Запрашаем Вас прыняць удзел у рэгіянальных семінарахкансультацыях у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-ЛітваБеларусь Еўрапейскага інструмента суседства на 2014 – 2020 гг.
Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове (6-9 снежня 2016). Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».
Роля грамадскасці ў развіцці мясцовых супольнасцяў. Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме “Роля грамадскасці ў развіцці мясцовых супольнасцяў” Community Connections. Пераможцы конкурснага адбору азнаёмяцца з тэхналогіямі і падыходамі па прыцягненню насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў стварэнні і рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця мясцовых супольнасцяў.